24 снежня ў касцёле святых Пятра і Паўла ў Капылі адбылася ўрачыстая служба, якую правёў святар Андрэй Калядка.
Каб сустрэць гэтае найчысцейшае свята, у храм прыйшло мноства капылян і жыхароў раёна. Уся зала касцёла была ўпрыгожана ў навагоднім і калядным стылі. Каля самага алтара знаходзілася традыцыйная калядная батлейка, якая адлюстроўвала нараджэнне Езуса Хрыста. Дарэчы, такая батлейка — адно з галоўных упрыгажэнняў кожнага касцёла.
Прыемным падарункам для каталіцкіх вернікаў, якія завіталі на Святую Імшу, стаў святочны салют у гонар вялікага свята.
25 снежня ў дзень Божага Нараджэння вернікі таксама змаглі наведаць касцёл і прыняць удзел у святочнай літургіі. Кожны з іх узнёс да Пана Бога самыя шчырыя пажаданні і малітвы.
Павел ШЭІН 
Комментарии