Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Комплексная профилактика коронавируса на предприятиях агропромышленного комплекса района подразумевает издание руководителями организаций приказов о соблюдении требований безопасности и охраны труда на рабочих местах. Если на предприятиях, в организациях, в домашних условиях и просто на улице граждане будут четко соблюдать рекомендации специалистов, то удастся избежать инфицирования тысячам людей. Как отметила председатель райкома профсоюза работников АПК Ирина Степуро, профилактика коронавируса на предприятиях АПК осуществляется по стандартным требованиям. Первым делом во всех хозяйствах установлены дозаторы с антисептическими растворами или имеются дезинфицирующие салфетки. Усилен контроль за допуском к работе лиц, имеющих признаки ОРВИ. Уборка помещений на предприятиях проводится с применением дезинфицирующих средств. Организовано и проветривание всех помещений. Кроме того, профсоюзные активисты постоянно проводят с работниками хозяйств разъяснительную работу с использованием соответствующих рекомендаций Министерства здравоохранения Республики Беларусь. А на информационных стендах размещены листовки и памятки, из которых можно узнать о принципах респираторного этикета и мерах профилактики распространения острых респираторных вирусных инфекций. Во время весенне-посевной кампании в машинах, которые привозят обеды механизаторам прямо в поле, есть все необходимое: чистая вода, мыло, полотенце и специальное антисептическое средство для гигиенической обработки рук. Татьяна БОХАН
Ксёндз Андрэй КАЛЯДКА, настаяцель парафіі святых Пятра і Паўла ў г. Капылі: – Так склалася, што каранавірусная інфекцыя была прызнана Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя пандэміяй падчас Вялікага посту – перыяду малітвы і навяртання. Гэтая эпідэмія яшчэ раз паказвае, што, нягледзячы на дасягненні ў медыцыне, усё яшчэ існуюць хваробы, з якімі ёй справіцца цяжка. У гэтай перспектыве Вялікі пост павінен стаць благаслаўлёным часам для перамены нашага жыцця. Як веруючыя людзі, мы спадзяёмся на Божую дапамогу, але разам з тым не можам спакушаць Бога: патрэбны і нашы намаганні. Таму мы праводзім абмежаванні ў арганізацыі мерапрыемстваў з вялікай колькасцю людзей. Зараз у касцёле мы не цалуем крыж, а ўшаноўваем яго праз паклон ці калена. Падчас богаслужэння не падаём адзін аднаму руку ў знак супакою. Таксама веруючыя не апускаюць рукі ў крапільніцу. Абавязкова праводзім дэзынфекцыю ў храме. Тыя, хто па стане здароўя не могуць фізічна ўдзельнічаць у святой Імшы, далучаюцца да яе з дапамогаю радыётрансляцыі з мінскага архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі па нядзелях на першай праграме Беларускага радыё ў 8.15, а таксама відэатрансляцыі на інтэрнэт-партале Catholic.by у 8.15, 10.00, 11.30, 13.00 і 18.30. [embed]https://youtu.be/HcP0kvXbmPo[/embed]  
ЗАГС В отделе зарегистрировано три рождения ребенка, восемь смертей, заключены два брака. Служба 101 Всего служба спасения выезжала 40 раз. Из них на пожары в нашем районе 23 раза. Это загорание мусора, палы сухой травы, возгорание сараев и т.д., 12 – в соседние районы. Для оказания помощи – один раз, платных услуг  – один, на тактико-специальные занятия и учения – один, зарегистрированы два ложных вызова службы спасения. Служба 102 19 марта возбуждено уголовное дело в отношении жителя д. Рудное по факту убийства (ст. 139.1 УК Республики Беларусь). Возбуждены уголовные дела по заявлениям о хищении с дворовых территорий домов-дач в деревнях Кудиновичи и Харитоновка саженцев туи конусовидной. Установлено лицо, совершавшее ранее кражи имущества в деревнях Конотопы и Рудное. Им оказался житель Рудного. В аг. Скабин неизвестный проник в дом, откуда похитил продукты питания. Минчанин похитил денежные средства с банковской карточки у жительницы г. Копыля. ГАИ Выявлено 33 нарушения Правил дорожного  движения. Восемь человек сели за руль без прав. К ответственности привлечены четыре нетрезвых водителя и один пешеход, находящийся в состоянии алкогольного опьянения. Шесть водителей наказаны за непропуск пешехода на переходе. 22 марта на автодороге Васильчицы-Перевоз-Савково водитель неправильно выбрал скорость движения, съехал в кювет и опрокинулся. Пассажир автомобиля получил телесные повреждения. РайЦГЭ Начиная c 1 января и по 31 марта 2020 года зарегистрировано 1819 случаев заболевания острыми респираторными инфекциями (аналогичный период 2019 года – 1856 случаев), отмечается снижение заболеваемости на 2%. В структуре заболевших удельный вес детского населения до 18 лет составляет 67,5%. Отмечается подъем заболеваемости ОРИ в марте текущего года (12-13 недели года) в сравнении с аналогичным периодом 2019 года в 3,1 раза: 737 случаев в марте 2020-го и 237 случаев в марте 2019 года. Удельный вес заболевшего детского населения до 18 лет составляет 51%. Случаев заболеваемости гриппом не зарегистрировано. Также зарегистрирован 1 случай заболевания ветряной оспой среди организованных детей. Это ребенок из Семежевского УПК д/с-СШ. Также зарегистрирован 1 случай коклюшной инфекции. Опять-таки организованный ребенок, посещающий СШ № 2 г. Копыля им. Т. Гартного. По группе острых кишечных инфекций в г. Копыле зарегистрированы: 1 случай ротавирусной инфекции у ребенка неорганизованного и 1 случай острого гастроэнтерита неустановленной этиологии в СШ № 3 г. Копыля. По группе паразитарных заболеваний зарегистрированы 2 случая энтеробиоза: учащийся Мажского УПК д/с-НШ и ребенок неорганизованный из аг. Тимковичи. По группе заразно-кожных заболеваний зарегистрирован 1 случай чесотки у взрослого из д. Преснаки. По поводу укуса (ослюнения) подозрительными на бешенство животными обратились 2 пострадавших. Оба взрослые из деревень Бобовня и Дусаевщина. Во всех случаях пострадавшим назначен полный курс антирабических прививок. Лабораторно подтвержден 1 случай бешенства среди плотоядных животных у лисы, отловленной у д. Домантовичи Блевчицкого сельсовета. По зарегистрированным случаям организовано проведение необходимых противоэпидемических мероприятий. Подготовили Сергей КОЗЕЛ и Диана ТКАЧЕНКО
Нязгасны  аптымізм і любоў да жыцця 23 сакавіка гэтага года мы адзначылі 125-ю гадавіну з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка, ураджэнца Капыльшчыны Васіля Сташэўскага. Капыльская зямля багатая на пісьменнікаў. І адзін з іх – Васіль Сташэўскі, чый лёс трагічна абарваўся ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, калі пад Мінскам былі расстраляны 20 маладых літаратараў. У іх ліку – Міхась Чарот, Міхась Зарэцкі, Анатоль Вольны, Платон Галавач, Васіль Каваль, Юрка Лявонны, Валерый Маракоў, Юлі Таўбін… Многа пазней, у 1967 годзе, сучаснік Сташэўскага паэт Якуб Ермаловіч так напіша ў аўтабіяграфіі: «Засталася ў памяці сустрэча з Васілём Сташэўскім. Што ў ім захапляла, дык гэта нязгасны аптымізм, любоў да жыцця і вера ў яго. Знаходзячыся ў вельмі цяжкіх жыццёвых умовах, кашляючы кроўю (ён хварэў на туберкулёз), Сташэўскі расказваў анекдоты, жартаваў, спяваў, дзяліўся сюжэтамі ненапісаных твораў, якія спадзяваўся з цягам часу напісаць, і ні разу не заікнуўся аб тым, што хворы і што вось-вось можа памерці…» [caption id="attachment_88011" align="aligncenter" width="840"] ■ Сядзяць: Якуб Колас, Цішка Гартны, Янка Купала, Міхась Чарот, Васіль Сташэўскі; стаяць: Алесь Ляжневіч, Міхайла Грамыка, Уладзіслаў Галубок, Міхась Зарэцкі, Анатоль Вольны, Алесь Дудар, Алесь Гурло, 1936 г.[/caption] Але жыццё Васіля Пятровіча Сташэўскага амаль не давала падстаў для нейкай вясялосці. Нарадзіўся ён у вёсцы Свінка ў беднай сялянскай сям’і. Нягледзячы на складаныя жыццёвыя ўмовы, заўсёды меў прагу да ведаў, набываць якія і адправіўся ў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Час яе заканчэння супаў з пачаткам Першай сусветнай вайны. Васіль вельмі любіў родную зямлю, таму не мог застацца ўбаку і шчыра змагаўся з нямецкім імперыялізмам. Нарэшце выбухі сціхлі, маладая краіна Саветаў пачала будаваць мірнае жыццё. Васіль вярнуўся да сваёй самай мірнай прафесіі настаўніка і на працягу 1919–1920 гадоў вучыў дзетак. Але кананада грамадзянскай вайны яшчэ гучала, і Сташэўскі ўступіў у рады Чырвонай Арміі, каб змагацца з белапалякамі. З ваеннай службай ён не развітаўся і пазней, паспяхова сумяшчаючы яе з грамадзянскімі абавязкамі. З 1920-га па 1921-шы працаваў ваенкамам і загадчыкам аддзела асветы Магілянскага валаснога рэўкама, затым быў сакратаром Нясвіжскага павятовага ваенкамата, загадчыкам беларускага пададдзела Мінскага павятовага аддзела народнай асветы. Да настаўніцтва ён зноў вярнуўся ў 1923 годзе. Але, адчуваючы, што ведаў не дастаткова, паступае ў Мінскі настаўніцкі інстытут і ў 1924 годзе яго заканчвае. Выкладчыцкую дзейнасць ён працягне ў Оршы. Увесь час Сташэўскага не пакідала жаданне пісаць, імкненне пакінуць свой след на зямлі і ў культуры. Друкавацца Васіль Пятровіч пачаў яшчэ ў 1923-м, а з 1927-га становіцца адказным сакратаром літаратурнага аб’яднання «Маладняк», з 1929-га – аб’яднання «Полымя». З сярэдзіны 20-х Васіль Сташэўскі актыўна піша. У гэты час з’яўляюцца яго лепшыя творы «Бацька і сын», «Музыка Цвілеўскі», «Спявай, вясна!» і іншыя. Шмат артыкулаў было надрукавана падчас працы на працягу 1928–1929 гадоў у газеце «Савецкая Беларусь». З 1934 года Васіль Пятровіч – сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі. Ён вельмі добра ведаў і любіў жыццё, таму менавіта гэтым светлым пачуццём вылучаюцца лепшыя творы Васіля Сташэўскага, а яшчэ – арыгінальным спалучэннем лірызму, тонкага гумару з публіцыстычнай скіраванасцю. Акрамя драматургічных твораў, Сташэўскі паспеў выдаць кнігі нарысаў «Гаворыць Асінстан...», «Па сонечным шляху», «Чырвоны сцяг», «Койданаўская МТС», «Каласіцца зямля». У 1936-м Беларускі тэатр юнага гледача паставіў яго п’есу «Мікола Гоман». Асобную старонку  творчасці займаюць пераклады на беларускую мову. Дзякуючы Васілю Сташэўскаму ўбачылі свет у беларускамоўным варыянце аповесць Івана Мікіценкі «Вуркаганы», п’еса Міраслава Ірчана «Сям’я шчотачнікаў», асобныя творы Аляксандра Афінагенава, Аляксандра Карнейчука, Івана Качаргі, Івана Ле, Івана Сенчанкі і інш. Бяда прыйшла ў лістападзе 36-га. На календары было 4-га, калі ў хату, дзе жыў Сташэўскі, прыйшлі службовыя з НКУС і арыштавалі пісьменніка. Суд, на якім Васіля Пятровіча прыгаварылі да вышэйшай меры пакарання з канфіскацыяй маёмасці, адбыўся 28 кастрычніка 1937 года. Жыць заставалася зусім мала... Васіль Сташэўскі быў рэабілітаваны 8 чэрвеня 1957 года. 5 лістапада 1937 года ў Мінску арыштавалі і жонку пісьменніка Сташэўскую Лідзію Пятроўну. У хуткім  часе асобая нарада НКУС яе асудзіла як «члена сям’і расстралянага ворага народа» да 8 гадоў лагераў. Лідзію Пятроўну этапавалі ў Карагандзінскі лагер НКУС Казахскай ССР.  На  свабоду жанчына выйшла толькі 6 лістапада 1945  года.  Рэабілітавана  24 ліпеня 1956 года. Дзіяна ТКАЧЭНКА
В Минском областном центре гигиены, эпидемиологии и общественного здоровья работает горячая линия по вопросам профилактики коронавирусной инфекции COVID-19. Обратиться с волнующим вопросом можно с 8.30 до 16.30. Перерыв с 13.00 до 13.30. Номера телефонов: 8 (017) 290 00 93, 331 26 14, 331 87 68.  
Страница 2727 из 4904