Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Участники:
  1. Заместитель Министра здравоохранения Республики Беларусь Елена Богдан;
  2. Главный специалист отдела помощи матерям и детям Министерства здравоохранения Республики Беларусь Людмила Кеда;
  3. Главный специалист отдела помощи матерям и детям Министерства здравоохранения Республики Беларусь Татьяна Бурдь;
  4. Врач акушер-гинеколог, ассистент кафедры общественного здоровья и здравоохранения БелМАПО, руководитель проекта «Мама PRO» Диана Мардас.
Начало трансляции 14 апреля 2020 года, в 13:00. В ходе трансляции вы сможете задать свои вопросы в чате. Они будут проанализированы, ответы на наиболее актуальные из них прозвучат во время следующих стримов. Информируем вас, что в ходе сегодняшнего видео-включения можно задать в чате интересующие вопросы и по иным сферам! В ближайшие дни запланирован стрим со специалистами Министерства образования Республики Беларусь, Министерства жилищно-кумунального хозяйства Республики Беларусь, Республиканского центра по оздоровлению и санаторно-курортному лечению населения. Заданные сегодня вопросы будут собраны и проанализированы. Ответы будут даны во время ближайшего стрима с представителями данных министерств и ведомств. Как смотреть: ссылка на стрим – в формате QR-кода. Просто сканируете его с помощью ваших мобильных устройств и переходите на страницу трансляции. Прямая ссылка на трансляцию на YouTube-канале Национального пресс-центра Республики Беларусь: https://www.youtube.com/user/belpresscenter/live.
16 апреля 2020 г. состоится прямая телефонная линия с главным государственным санитарным врачом Копыльского района Сергеем Геннадьевичем БАСОЛЫГО. Свои вопросы граждане смогут задать с 10.00 до 12.00 по телефону (8-01719)  21-8-34.
В субботу, 18 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет Александр Анатольевич ДУБИНА, заместитель председателя Копыльского районного исполнительного комитета. Телефон 55-5-66.
В субботу, 18 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет Иван Станиславович МАРКЕВИЧ, заместитель председателя Минского областного исполнительного комитета. Телефон (8-017) 500-41-60.
«Нашы продкі былі вельмі назіральнымі людзьмі. Яны адзначалі самыя розныя дробязі жыцця і занатоўвалі іх у прыказках, якія з цягам часу сталі для нас адлюстраваннем мудрасці, – зноў да цікавага вывучэння творчасці беларускага народа запрашае настаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі № 1 г. Капыля Людміла Уладзіміраўна ЛАЗОЎСКАЯ (на здымку). – Пра такія зусім простыя рэчы, з’явы, як шанц, ласка, летні дзень, розум, складзена шмат мудрых выразаў. Вельмі любілі ўспомніць нашы продкі і пра сваю карміцельку – кароўку. Мяркуйце самі…» Каму шанцуе, той і ў лапцях танцуе. Гаворыцца пра таго, каму пашанцавала ці павінна пашанцаваць. (Сінанімічны выраз: Калі шанцуе, то і Халімон танцуе). Карова на дварэ, дык і харч на стале. Часта падкрэслівалася выключная роля каровы ў гаспадарцы. (Сін.: Карова на дварэ – харч на стале; Карова ў хляве – харч на стале). Карова целіцца, а ў быка зад баліць. Кажуць насмешліва пра таго, хто занадта ўразліва, з павышанай пачуццёвасцю ставіцца да чыёй-небудзь справы. Або казалі яшчэ так: Карова целіцца, а ў быка зад чэшацца. Карову б’юць за зык, а бабу за язык. Кажуць з асуджэннем пра жанчыну, калі яна гаворыць што-небудзь лішняе. Ласкавае слова што дзень ясны (веснавы). Пра добрае ўражанне ад пачутага ласкавага слова. Ласка – не каляска, сеўшы не паедзеш. Гаворыцца як іранічная рэакцыя на слова «ласка» ці выраз «калі ласка» ў выказванні суразмоўніка. Ласка панская на рабым кані едзе. Так казалі пра тое, што панскія абяцанні, спагада, лагоднасць нена-дзейныя, не выклікаюць даверу. Летам дзень мокне, а гадзіну сохне, восенню ж гадзіну мокне, а дзень сохне. Гаворыцца пра летнія і асеннія дажджы і іх наступствы. Летам і гнілая калода варочаецца. Летам у час уборкі ўраджаю ўсе (і старыя, і малыя) у няспынным руху. Летам кожны кусцік начаваць  пусціць. Летам і пад кусцікам можна пераначаваць. Летні дзень год корміць. Пра залежнасць дабрабыту чалавека ад таго, як ён стараецца ў касавіцу і жніво. Прыйшло лета – няма калі спаць. Людзей слухай, а свой розум май. Хоць чыя-небудзь парада і не зашкодзіць, але трэба трымацца сваіх поглядаў, быць самастойным у сваіх дзеяннях, учынках. Радні не пералічыш, а давядзецца тапіцца – няма за каго ўхапіцца. Хоць побач хапае радні, блізкіх людзей, але ў пэўнай сітуацыі няма на каго абаперціся, атрымаць ад каго падтрымку. (Сін.: Сваіх многа, а як прыходзіцца тапіцца, не за каго ўхапіцца). Радня да паўдня, а як сонца зой-дзе, сам чорт не знойдзе. Кажуць пра сваякоў вельмі далёкіх або такіх, якія прызнаюць каго-небудзь раднёй толькі ў неабходных выпадках. Разумнаму дастаткова. Разумнаму доўга і шмат думаць не трэба. (Сін.: Разумны зразумее; Разумны дагадаецца; Разумнаму шмат не трэба талкаваць). Разумная галава, ды дурню дасталася. Гаворыцца з асуджэннем ці шкадаваннем пра чалавека, які робіць непрадуманыя, безразважныя ўчынкі. (Сін.: Разумная галава, ды дурню прыйшлася або ды не на тыя плечы; ды на дурной шыі). Разумныя валасы пакінулі дурную галаву. Кажуць зневажальна пра лысага. А вось калі крыху пераправіць прыказку, то атрымаецца жартаўлівы выраз пра таго, хто пачынае лысець: «Дурныя валасы пакідаюць разумную галаву». Дзіяна ТКАЧЭНКА
Страница 2707 из 4901