На выставке[/caption]
Управлениями ГАИ и образования Минской области при поддержке Белгосстраха, а также благодаря разработчику игры – компании «Аркитек Мультима» и унитарному предприятию «Велком» в октябре 2014 года была запущена в интернет программа «Дорожный следопыт». На сегодня приняли участие в тестировании около 10 тысяч детей, зарегистрированных на сайте. В финал пробились 50 мальчиков и девочек из 10 районов Минщины. Каждому предстояло выполнить 170 заданий, по итогам которых было отобрано 50 лучших «следопытов».
[caption id="attachment_39953" align="aligncenter" width="580"]
Демонстрация экипировки ГАИ[/caption]
Вопросы составлены таким образом, чтобы охватить весь спектр возможных опасных дорожных ситуаций. Также в игре, ориентированной на участие разновозрастных групп учащихся при поддержке родителей, содержатся вопросы по географии и истории родного края.
Основная цель конкурса – мотивировать изучение Правил дорожного движения учащимися школ. Задачи составлены на основе фотоматериалов, отснятых в каждом из районов Минской области, а также и других областях Беларуси и г. Минске.
Сотрудники отдела образования, спорта и туризма Копыльского райисполкома и гимназии организовали для детей настоящий праздник с концертом, воздушными шарами и героиней конкурса – зеброй, которая была символом всего мероприятия. Возле здания гимназии №1 г. Копыля прошла демонстрация оборудования, с которым работает Госавтоинспекция, а в помещениях были организованы игровые площадки, информационные стенды, выставки работ учащихся школ Копыльского района и детских садов. В то время, когда участники решали тесты, их родители и гости могли в полной мере насладиться различными музыкальными и танцевальными номерами.
[caption id="attachment_39954" align="aligncenter" width="580"]
Во время решения тестов[/caption]
На финале игры «Дорожный следопыт» присутствовали и ее организаторы. Это начальник Госавтоинспекции УВД Миноблисполкома, полковник милиции Николай Короткевич, первый заместитель начальника управления образования Миноблисполкома Жанна Воробей, представители УП «Велком», руководитель компании «Аркитек Мультима» Максим Скачков, начальник отделения агитации и пропаганды Госавтоинспекции УВД Миноблисполкома Олег Тюрин и заместитель начальника отдела социальной и воспитательной работы управления образования Миноблисполкома Татьяна Цвирко.
[caption id="attachment_39955" align="aligncenter" width="580"]
На викторине[/caption]
И вот подведены итоги. Так, победителем компьютерной игры «Дорожный следопыт» стала Анастасия Комар из Солигорска, которой досталась компактная видеокамера «GoPro» – предназначена она, в первую очередь, для экстремальной съемки. Анна Изуит из Смолевич заняла второе место, за что была награждена современным 3G-планшетом Huawei MediaPad M1, а Андрей Даньшин из Червенского района, занявший третье место, – ярким смартфоном Microsoft Lumia 535.
[caption id="attachment_39956" align="aligncenter" width="580"]
Победители конкурса[/caption]
Дополнительно компания velcom отметила «Лучшего следопыта» игры – Юлию Ковалевскую из Копыля, вручив ей в качестве приза смартфон Microsoft Lumia 535. Без внимания не остались и остальные финалисты – все они награждены грамотами, дипломами и сувенирами от организаторов и партнеров проекта.
Павел ШЕИН
Фото автора
Примечание:
Личный прием руководством райисполкома проводится как по предварительной записи, так и в порядке живой очереди. Предварительная запись на прием проводится по тел.: 55-5-66, 55-1-60.
Сектор по работе с обращениями граждан и юридических лиц райисполкома осуществляет предварительную запись на личный прием при обращении заявителей в письменной, устной или электронной форме.
Механізатар ААТ «Старыца-Агра» Васіль Чабатароў[/caption]
«Самая вялікая наша бяда сёння — гэта каменне, — дзеліцца Уладзімір Анатольевіч. — Здаецца, і збіраем мы яго кожны год, а сёлета — нібы нехта знарок насыпаў. На дапамогу клічам усіх, хто можа. Гэта і школьнікі, і беспрацоўныя па накіраванні сектара занятасці, і асобы, якія праходзяць курс лячэння ў ЛПП, і, безумоўна, работнікі нашай гаспадаркі. Што тычыцца іншага, то ўсё ў нас ідзе добра. Паколькі вымушаны азірацца на надвор’е, даводзіцца работы весці выбарачна — на тых участках, куды можа зайсці тэхніка».
Уладзімір Рудакоўскі расказаў, што вільгаць ужо закрыта ўсюды, дзе гэта неабходна было зрабіць. На сяўбе задзейнічана два пасяўныя агрэгаты, вось-вось выйдзе ў поле і трэці. З неабходных 1100 га, якія адведзены пад яравыя збожжавыя, засеяна ўжо больш за палову.
[caption id="attachment_39944" align="aligncenter" width="580"]
Аляксандр Логіш і Сяргей Рончык[/caption]
У гэты дзень давялося назіраць, як вяліся работы на ўчастку непадалёку ад вёскі Слабада-Кучынка, куды мы прыехалі разам з галоўным аграномам сельгаспрадпрыемства Аляксандрам Логішам. Летась тут расла кукуруза, а цяпер плануецца сумясціць яравы ячмень з люцэрнай. Побач знаходзіцца малочнатаварная ферма, таму на бліжэйшыя 3-4 гады жывёла будзе забяспечана добрым спажыўным кормам. На палетку было мнагалюдна: групы людзей збіралі каменне (было задзейнічана аж 10 адзінак тэхнікі), побач разносіўся гул трактара «Беларус-3522», на якім у счэпе з пасяўным агрэгатам HORSCH шчыраваў адзін з лепшых механізатараў гаспадаркі Васіль Чабатароў.
[caption id="attachment_39945" align="aligncenter" width="580"]
Ідзе перадпасяўная падрыхтоўка[/caption]
Пакуль мы размаўлялі з Васілём Іванавічам, паказалася яшчэ адна магутная машына. Гэта пад’ехаў на «Джон Дзіры» Сяргей Рончык. Яго задача — падрыхтаваць як след палетак перад сяўбой. І гэта вельмі адказная аперацыя, паколькі, паводле слоў галоўнага агранома Аляксандра Логіша, менавіта ад стараннасці механізатараў падчас перадпасяўной падрыхтоўкі глебы залежыць якасць сяўбы. Увогуле, якасці вядзення ўсіх работ у гаспадарцы надаецца вельмі вялікае значэнне. «Нам не трэба нікога падганяць, запэўніваць у неабходнасці рабіць даручаную справу як след, — адзначае Аляксандр Леанідавіч. — Механізатары ў нас вопытныя, тэхніка — адменная. Чаму ж не працаваць добра?!»
[caption id="attachment_39946" align="aligncenter" width="580"]
Унясеннем мінеральных угнаенняў займаецца Уладзімір Логман[/caption]
Сапраўды, для стараннай працы сваім работнікам у ААТ «Старыца-Агра» імкнуцца стварыць усе ўмовы. Перад пачаткам веснавых палявых работ, як адзначыў дырэктар сельгас- прадпрыемства, была распрацавана сістэма аплаты, праведзены сход з механізатарамі: «Кожную раніцу эканамісты знаёмяць іх з вынікамі папярэдняга дня, раздаюць разліковыя лісткі. Правялі пазачарговы інструктаж па ахове працы, дзе ўсіх, хто будзе заняты на пасяўной, пазнаёмілі з правіламі бяспечнага вядзення работ. Раніцай усе механізатары і вадзіцелі праходзяць медыцынскі агляд, праверку алкатэстарам. Па заканчэнні работ яны зноў трапляюць у рукі медработніка, і без яго адпаведнай адзнакі зарплата не налічваецца. Гэта ўжо адладжаны працэс».
Як след арганізавана гарачае харчаванне ўдзельнікаў пасяўной — абеды гатуюць у мясцовай сталовай, і тры спецыяльна абсталяваныя машыны двойчы на дзень развозяць іх па палетках. Не забываюць у гаспадарцы і пра ідэалагічны складальнік пасяўной: заўсёды вядома імя лідара, на якога і імкнуцца раўняцца таварышы па працы.
На здымку: механізатар ААТ «Старыца-Агра» Васіль Чабатароў.
Маргарыта САКОВІЧ
Фота аўтара
15 красавіка 1965 года ў сям’і Шынгірэй у в. Нізкавічы нарадзілася дачушка Таццяна. Яна была самая малодшая. Усе яе любілі, песцілі. А яна ў свой час вельмі ласкава адносілася да ўсяго жывога. Напрыклад, кацянятак яна спавівала, закалыхвала.
У сем гадоў Таццяна пайшла ў першы клас Нізкавіцкай школы. Вучыцца ёй вельмі падабалася. Па дарозе дзяўчынка збірала кветачкі, пляла вяночкі. У другі клас яна ўжо пайшла ў капыльскую СШ №2. Была выдатніцай, кожны год яе імя заносілася на Дошку гонару. Закончыла школу з залатым медалём.
Таццяна марыла паступіць у медыцынскі інстытут, але з першага разу ў яе гэта не атрымалася. Каб не траціць дарэмна час, яна паехала да сваёй сястры Валянціны ў Гродна. Там дапамагала даглядаць пляменніка Сашку і адначасова працавала санітаркай у радзільным аддзяленні. Гэта дапамагло ёй канчаткова вызначыцца з будучай прафесіяй: стаць акушэрам-гінеколагам, каб дапамагаць дзеткам з’яўляцца на свет.
Пасля заканчэння на «выдатна» Гродзенскага медінстытута працавала ўрачом акушэрам-гінеколагам, у 1997 годзе была прызначана на пасаду намесніка галоўнага ўрача па медыцынскай часці капыльскай бальніцы. З 2012 года Таццяна Аляксандраўна — загадчык кабінета трансфузіялагічнай дапамогі. За добрасумленную працу, шчырае сэрца, уважлівыя і чулыя адносіны да людзей і калег яна неаднаразова ўзнагароджвалася граматамі райвыканкама, упраўлення аховы здароўя аблвыканкама, мела шматлікія падзякі ад кіраўніцтва бальніцы. А ў 1998 годзе атрымала знак «Выдатнік аховы здароўя».
Сёння Таццяна Аляксандраўна адзначае юбілей. 50 гадоў — важная вяха ў жыцці кожнага чалавека. Няўмольна бяжыць час, вось і надышоў узрост мудрай сталасці. Няхай жа пастаянна будзе вера ў сілы, здольнасці, веды, вопыт. Няхай спадарож- нікамі назаўсёды стануць моцнае здароўе, станоўчая аўра, а навокал будуць родныя, сябры і проста добрыя людзі.
Ліна ПУСТАВАЯ,
урач УАЗ «Капыльская ЦРБ»
Е. С. Михайловская, начальник отдела образования спорта и туризма Копыльского райисполкома, проводит экскурсию по гимназии №1 г. Копыля[/caption]
Следует отметить, что в 2014 году учителя Копыльщины посещали Новогрудский район, где смогли увидеть, как развивается система образования на Гродненщине.
Встреча коллег Новогрудского и Копыльского районов прошла в деловой и дружественной обстановке. Была достигнута цель поездки — изучение системы функционирования и развития учреждений образования региона, развитие профессиональной компетентности руководителей в контексте управления педагогическими системами. Итогом встречи стала договоренность между районами о совместном оздоровлении детей в летний период.
Комментарии
Начальник отдела образования, спорта и туризма Новогрудского райисполкома Олег Аникевич:
— Больше всего впечатлило замечательное представление, которое нам показали малыши из дошкольного центра развития ребенка «Солнышко». Эта небольшая, но очень интересная сценка о Дюймовочке продемонстрировала, какой огромный труд стоит за ее подготовкой как со стороны воспитателей, так и со стороны дошколят. Мы в восхищении!
Председатель Новогрудской районной организации Белорусского профессионального союза работников образования и науки Жанна Тур:
— Все, что мы увидели в ходе поездки по учреждениям образования, показывает, насколько педагоги Копыльщины добросовестно и творчески относятся к выполнению своих обязанностей. И это приносит высокие результаты!
Председатель Копыльского райкома профсоюза работников образования и науки Людмила Каменко:
— Хотелось бы отметить, что инициаторами обмена опытом в данном направлении выступили Новогрудская и наша, Копыльская, районные организации Белорусского профессионального союза работников образования и науки. Отрадно, что такие встречи дают результаты, помогают педагогам стать ближе, найти ответы на многие вопросы.
Диана ТКАЧЕНКО
Фото автора