Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

46

ОАО "Старица-Агро" проводит посевную кампанию качественно и быстро

09.04.2015
Кожную пагодную мінуту імкнуцца выкарыстаць земляробы адкрытага акцыянернага таварыства «Старыца-Агра», каб правесці веснавую пасяўную кампанію ў аптымальныя тэрміны і, што самае галоўнае, якасна. Сёлетняя вясна нібы выпрабоўвае аграрыяў на вытрымку: то з раніцы дажджом сыпне, то снегам нагадае пра свой капрызны нораў, а то, глядзіш, і начны марозік на дапамогу пакліча. Аднак, як лічыць дырэктар ААТ «Старыца-Агра» Уладзімір Рудакоўскі, капрызы веснавога надвор’я не змогуць падарваць у працаўнікоў гаспадаркі жадання працаваць і ўпэўненасці ў тым, што ўсё запланаванае будзе зроблена як след. [caption id="attachment_39943" align="aligncenter" width="580"]Механізатар ААТ «Старыца-Агра» Васіль Чабатароў Механізатар ААТ «Старыца-Агра» Васіль Чабатароў[/caption] «Самая вялікая наша бяда сёння — гэта каменне, — дзеліцца Уладзімір Анатольевіч. — Здаецца, і збіраем мы яго кожны год, а сёлета — нібы нехта знарок насыпаў. На дапамогу клічам усіх, хто можа. Гэта і школьнікі, і беспрацоўныя па накіраванні сектара занятасці, і асобы, якія праходзяць курс лячэння ў ЛПП, і, безумоўна, работнікі нашай гаспадаркі. Што тычыцца іншага, то ўсё ў нас ідзе добра. Паколькі вымушаны азірацца на надвор’е, даводзіцца работы весці выбарачна — на тых участках, куды можа зайсці тэхніка». Уладзімір Рудакоўскі расказаў, што вільгаць ужо закрыта ўсюды, дзе гэта неабходна было зрабіць. На сяўбе задзейнічана два пасяўныя агрэгаты, вось-вось выйдзе ў поле і трэці. З неабходных 1100 га, якія адведзены пад яравыя збожжавыя, засеяна ўжо больш за палову. [caption id="attachment_39944" align="aligncenter" width="580"]Аляксандр Логіш і Сяргей Рончык Аляксандр Логіш і Сяргей Рончык[/caption] У гэты дзень давялося назіраць, як вяліся работы на ўчастку непадалёку ад вёскі Слабада-Кучынка, куды мы прыехалі разам з галоўным аграномам сельгаспрадпрыемства Аляксандрам Логішам. Летась тут расла кукуруза, а цяпер плануецца сумясціць яравы ячмень з люцэрнай. Побач знаходзіцца малочнатаварная ферма, таму на бліжэйшыя 3-4 гады жывёла будзе забяспечана добрым спажыўным кормам. На палетку было мнагалюдна: групы людзей збіралі каменне (было задзейнічана аж 10 адзінак тэхнікі), побач разносіўся гул трактара «Беларус-3522», на якім у счэпе з пасяўным агрэгатам HORSCH шчыраваў адзін з лепшых механізатараў гаспадаркі Васіль Чабатароў. [caption id="attachment_39945" align="aligncenter" width="580"]Ідзе перадпасяўная падрыхтоўка Ідзе перадпасяўная падрыхтоўка[/caption] Пакуль мы размаўлялі з Васілём Іванавічам, паказалася яшчэ адна магутная машына. Гэта пад’ехаў на «Джон Дзіры» Сяргей Рончык. Яго задача — падрыхтаваць як след палетак перад сяўбой. І гэта вельмі адказная аперацыя, паколькі, паводле слоў галоўнага агранома Аляксандра Логіша, менавіта ад стараннасці механізатараў падчас перадпасяўной падрыхтоўкі глебы залежыць якасць сяўбы. Увогуле, якасці вядзення ўсіх работ у гаспадарцы надаецца вельмі вялікае значэнне. «Нам не трэба нікога падганяць, запэўніваць у неабходнасці рабіць даручаную справу як след, — адзначае Аляксандр Леанідавіч. — Механізатары ў нас вопытныя, тэхніка — адменная. Чаму ж не працаваць добра?!» [caption id="attachment_39946" align="aligncenter" width="580"]Унясеннем мінеральных угнаенняў займаецца Уладзімір Логман Унясеннем мінеральных угнаенняў займаецца Уладзімір Логман[/caption] Сапраўды, для стараннай працы сваім работнікам у ААТ «Старыца-Агра» імкнуцца стварыць усе ўмовы. Перад пачаткам веснавых палявых работ, як адзначыў дырэктар сельгас- прадпрыемства, была распрацавана сістэма аплаты, праведзены сход з механізатарамі: «Кожную раніцу эканамісты знаёмяць іх з вынікамі папярэдняга дня, раздаюць разліковыя лісткі. Правялі пазачарговы інструктаж па ахове працы, дзе ўсіх, хто будзе заняты на пасяўной, пазнаёмілі з правіламі бяспечнага вядзення работ. Раніцай усе механізатары і вадзіцелі праходзяць медыцынскі агляд, праверку алкатэстарам. Па заканчэнні работ яны зноў трапляюць у рукі медработніка, і без яго адпаведнай адзнакі зарплата не налічваецца. Гэта ўжо адладжаны працэс». Як след арганізавана гарачае харчаванне ўдзельнікаў пасяўной — абеды гатуюць у мясцовай сталовай, і тры спецыяльна абсталяваныя машыны двойчы на дзень развозяць іх па палетках. Не забываюць у гаспадарцы і пра ідэалагічны складальнік пасяўной: заўсёды вядома імя лідара, на якога і імкнуцца раўняцца таварышы па працы. На здымку: механізатар ААТ «Старыца-Агра» Васіль Чабатароў. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей