Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

грамота Раённая газета «Слава працы» ў чарговы раз стала лаўрэатам творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, патрыятычнага выхавання насельніцтва. Яна ўзнагароджана граматай Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь за актыўны ўдзел у вырашэнні задач  патрыятычнага выхавання насельніцтва. На старонках нашага выдання тэме патрыятызму, гераічнага мінулага, прэстыжу воінскай службы, развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь адводзіцца пачэснае месца. Асаблівая ўвага надавалася летась, калі адзначалася 70-годдзе Вялікай Перамогі. Наладжана супрацоўніцтва з абасобленай групай ваеннага камісарыята Капыльскага і Нясвіжскага раёнаў, РАС ДТСААФ, раённым Саветам ветэранаў, райкамам ГА «БРСМ», раённым краязнаўчым музеем, навучальнымі ўстановамі, бібліятэкамі Капыльшчыны. Усе ра- зам мы выхоўваем патрыётаў. Разам з прадстаўнікамі шматлікіх рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі шэраг узнагарод ад арганізатараў конкурсу — Міністэрства абароны і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь — атрымалі і рэгіянальныя СМІ (усяго на конкурс было пададзена 112 заявак). У ліку ўзнагароджаных таксама рэдакцыі газет з Мінскай вобласці: «Пухавіцкія навіны», «Адзінства» (Барысаў), «Голас Любаншчыны» і «Слуцкі край». На ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання міністр абароны Рэспублікі Беларусь, генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў падкрэсліў сімвалічнасць таго, што ўжо дзявяты раз конкурс праходзіць напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. — Хачу адзначыць высокую рэзультатыўнасць нашага ўзаемадзеяння са сродкамі масавай інфармацыі, — дадаў кіраўнік ваеннага ведамства. — Штогод у друкаваных СМІ з’яўляецца больш за 4000 публікацый, каля 200 гадзін тэлепраграм, прысвечаных пытанням будаўніцтва Узброеных Сіл, ваенна-патрыятычнага выхавання насельніцтва і перш за ўсё моладзі. У завяршэнне свайго выступлення міністр абароны падзякаваў прадстаўнікам СМІ за аб’ектыўнасць і творчы падыход, за тое, што дзякуючы працы кожнага з іх у краіне і за яе межамі добра ведаюць аблічча сучаснай арміі, за своеасаблівы ўклад у абараназдольнасць роднай Беларусі. Пра тое, што сродкі масавай інфармацыі адыгрываюць важкую ролю ў развіцці беларускай дзяржавы, гаварыла ў сваім выступленні міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч: — У век інфармацыйных тэхналогій, калі розныя «ўкіды» распальваюць канфлікты хутчэй, чым зброя, важнасць СМІ бясспрэчная. Лілія Станіславаўна станоўча ахарактарызавала работу беларускіх сродкаў масавай інфармацыі (электронных і друкаваных), праведзеную ў мінулым годзе, асабліва ў рамках святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі. Таксама міністр інфармацыі запэўніла ўсіх прысутных, што вышэйназваны конкурс, гэтак жа, як і іншыя сумесныя праекты, будзе працягвацца і надалей. У завяршэнне выступлення Лілія Ананіч падзякавала Міністэрству абароны за плённую працу і павіншавала ваеннаслужачых з будучым прафесійным святам. Сяргей КОЗЕЛ
Вторник, 23 февраля 2016 08:43

С праздником, защитники Отечества!

23 февраля - День защитников Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь Гэта ўсенароднае свята з’яўляецца сімвалам глыбокай павагі да ўсіх пакаленняў абаронцаў Айчыны і ўвасабляе непарыўную сувязь гераічнага мінулага і сучаснага. IMG_0631 У свяшчэннай барацьбе з ворагам прыклад найвышэйшай доблесці, стойкасці і самаадданай любові да Радзімы паказалі нашы землякі. Пётр Пятровіч Малевіч (на здымку справа) абараняў Сталінград, вызваляў Беларусь і Польшчу. Штурмаваў Берлін. Па ваеннай спецыяльнасці ён сапёр-падрыўнік, мінёр. Быў тройчы паранены. Яго баявыя заслугі адзначаны ордэнамі і медалямі. Леў Іванавіч Лепяціла з верасня 1943 года прымаў удзел у партызанскім руху ў складзе атрада імя Чапаева. Узнагароджаны юбілейнымі медалямі. Паважаныя воіны, ветэраны вайны і Узброеных Сіл, жыхары Міншчыны! Прыміце самыя шчырыя віншаванні са знамянальным днём. У свядомасці многіх пакаленняў гэта светлае свята непарыўна звязана з ідэямі патрыятызму, самаадданым служэннем Айчыне, вернасцю прысязе. З пачуццём вялікага гонару мы аддаём даніну памяці воінам, якія перамаглі фашызм у Вялікай Айчыннай вайне, якія прайшлі вайсковую службу, выконвалі воінскі абавязак там, куды пасылала іх Радзіма. Верныя традыцыям бацькоў і дзядоў воіны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь свята захоўваюць мір на нашай зямлі, умацоўваюць абараназдольнасць краіны. Жадаем вам, абаронцы Айчыны, вашым сем’ям, родным і блізкім, усім жыхарам вобласці моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, мірнага неба над галавой. Мінскі абласны выканаўчы камітэт Мінскі абласны Савет дэпутатаў   Паважаныя жыхары Капыльшчыны! Віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Гэта свята не толькі тых людзей, якія прысвяцілі сваё жыццё вайсковай справе, але і тых, хто мірнай, плённай працай прымнажае нацыянальныя багацці краіны, умацоўвае яе абараназдольнасць. У гэты дзень мы з асаблівым пачуццём успамінаем усіх, хто аддаў жыццё за Радзіму ў гады Вялікай Айчыннай вайны, абараняў свабоду і незалежнасць роднай зямлі. У апошнія гады беларуская армія становіцца ўсё больш мабільнай, прафесійнай і высокатэхналагічнай. Прыемна, што служба ў радах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь набывае павагу ў грамадстве. У гэта свята жадаем вам міру, згоды, поспехаў у справах, здароўя і дабрабыту. Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў
Понедельник, 22 февраля 2016 19:45

ДОСААФ: в честь славного юбилея

logodosaaf В следующем году (28 февраля) обществу исполнится 90 лет. ДОСААФ вносит огромный вклад в патриотическое воспитание подрастающего поколения. В соответствии с планом подготовки и празднования 90-летия образования Осоавиахим–ДОСААФ Республики Беларусь, постановлениями президиума центрального совета ДОСААФ от 30 декабря 2015 года в оборонном Обществе Беларуси будут проводиться рес-публиканские акции и конкурсы, которые посвящены данной дате. На текущий год запланированы: патриотическая акция «ДОСААФ — это наши традиции, школа мужества, школа отваги!»; конкурс детского рисунка «С чего начинается Родина…»; конкурс школьных сочинений «В строю шагают с гордостью наследники побед!»; фотоконкурс «ДОСААФ в фотографиях»; IV Республиканский фестиваль-конкурс песни ДОСААФ. Кроме того объявлен республиканский творческий конкурс на лучшее освещение в средствах массовой информации вопросов патриотического воспитания граждан Республики Беларусь, истории, деятельности и развития ДОСААФ.
Вторник, 23 февраля 2016 10:30

Опер-профессионал

Уже на протяжении нескольких лет оперуполномоченный отдела уголовного розыска старший лейтенант милиции Евгений Юхо признан руководством УВД Могилевского облисполкома лучшим молодым сотрудником. Не стал исключением и 2015-й год: его, признанного в очередной раз лучшим по профессии по итогам работы за прошедший год, наградили на отчетном областном офицерском собрании в зале Могилевского областного краеведческого музея имени Романова. Родился молодой человек в городе Копыле. Во многом выбор будущей профессии определили  семья  молодого  человека  и  его  амбициозное стремление с детских лет равняться на лучших, быть одним из них. Отчим мальчика, Геннадий Лопух, работал оперуполномоченным уголовного розыска, мать, Инна Лопух, — трудилась в паспортно-визовой службе. — С самого детства я старался подражать отчиму, брал пример с поступков близкого человека, — рассказывает Евгений. — Правда, из-за тотальной занятости застать его дома удавалось крайне редко — Геннадий Анатольевич буквально «горел на работе», но, когда у него появлялась свободная минутка, он рассказывал захватывающие истории о службе. И пусть отчим часто был уставшим и немногословным, рассказанное им будоражило мое воображение. [caption id="attachment_46259" align="aligncenter" width="580"]Начальник УВД Могилевского облисполкома полковник милиции Александр Ковальчук (слева) и Евгений Юхо Начальник УВД Могилевского облисполкома полковник милиции Александр Ковальчук (слева) и Евгений Юхо[/caption] Однако сразу стать профессионалом в интересующей сфере не удалось — по окончании школы выпускник был признан годным для военной  службы в Вооруженных Силах Республики Беларусь. Испытание на мужественность парень выдержал стойко: прошел срочную службу в войсковой части 3310, а после и курсы переподготовки кадров МВД. С 2009 года он начал работать в должности младшего участкового инспектора ООПП УД Бобруйского горисполкома. — Служба в этой должности стала своеобразным стартом моей профессиональной карьеры, — говорит Евгений, — и это был действительно значительный шаг. В повседневной работе мне пришлось сталкиваться с различными трудностями, учиться их разрешать. В качестве участкового я стал грамотнее в тех аспектах профессиональной сферы, которые не отточить только знанием теории. В 2010 году Евгений поступает в Могилевский высший колледж МВД Республики Беларусь и становится курсантом дневной формы обучения. По окончании колледжа ему присваивают первое офицерское звание — лейтенант милиции — и распределяют участковым инспектором милиции в Копыльский РОВД. Спустя полтора года службы молодой лейтенант начинает чувствовать, что уже реализовал себя на этом поприще и «перерос» поставленную планку. — Захотелось «испытать» себя чем-то большим, и я решил перейти на службу в уголовный розыск. Знал, что будет непросто: своя специфика работы, свои профессиональные задачи,  которые необходимо оперативно выполнять. В 2015-м году Евгений самостоятельно раскрыл 46 преступлений, принял непосредственное участие в раскрытии еще 19-ти. Основным направлением работы, с которым ему приходится сталкиваться, остается мошенничество. Евгений убежден, что статус лучшего сотрудника накладывает определенные обязательства, которым нужно соответствовать. Инна Николаевна, мама Евгения, всегда поддерживает все начинания молодого человека. — Мама — это тыл мужской половины нашей семьи, наша надежная опора и поддержка в трудную минуту, — говорит Евгений. — Именно она поддержала мое решение пойти на службу в органы внутренних дел. Артем, младший брат лучшего оперуполномоченного, учится на юриста и нередко советуется со старшим, интересуется спецификой его работы. Ему Евгений старается привить такую же ответственность и добросовестность в работе. Елена СИМОНОВА, старший инспектор ГИОС Ленинского РОВД г. Могилева
Вторник, 23 февраля 2016 10:04

Буду офицером

1yuiHUER3ao Юрый Шапялевіч — курсант 2-га курса ваенна-тэхнічнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.  Атрымаў падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — Галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі А.Р. Лукашэнкі і медаль «Удзельніку параду» за высокі прафесіяналізм, умелыя  і ініцыятыўныя дзеянні, праяўленыя пры падрыхтоўцы і ў ходзе правядзення параду войск Мінскага гарнізона ў азнаменаванне 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. З дзяцінства Юрый марыў стаць ваенным і  абараняць Радзіму. Значны ўплыў на выбар будучай прафесіі аказалі серыялы «Салдаты» і «Кадэты». І прыклад побач — родны брат маці, Уладзімір Гурло, служыў у Афганістане. У складзе каманды СШ № 3 г. Капыля прымаў удзел у конкурсе «Тропой генерала». Разам з аднакласнікамі абіраў бульбу, прышываў гузікі, хадзіў страявым крокам, спяваў песню, прадстаўляў візітку і відэаролік «У армію хачу».  З 10-га класа цвёрда вырашыў: «Буду афіцэрам!» Прадоўжыў актыўна займацца спортам: бегаў кросы, выконваў гімнастычныя практыкаванні, гуляў у футбол і валейбол. У гэтай справе яго добра падтрымалі Яўген Пайвін — настаўнік дапрызыўнай падрыхтоўкі, Андрэй Носаў — настаўнік фізічнай культуры. Цікавасць да гісторыі ў будучага курсанта сфарміравала Таццяна Віктараўна Кульбіцкая. З задавальненнем вывучаў інфарматыку на ўроках Наталлі Эдуардаўны Кульбіцкай. Дарэчы, педагогі ўстановы адукацыі помняць Юрыя як адказнага, апанаванага і стараннага вучня, які заўсёды з павагай адносіўся да старэйшых. Усё гэта прынесла плённыя вынікі. У чэрвені 2014 года ён здаў цэнтралізаванае тэсціраванне, вытрымаў іспыты па фізічнай падрыхтоўцы. Бег на 100 і 1500 метраў, падцягванне на перакладзіне (зрабіў 15 разоў) былі выкананы на выдатна. З 30 ліпеня курсант Шапялевіч у пасёлку Сосны ўжо праходзіў курс маладога байца, які паспяхова вытрымаў і праз месяц прыняў прысягу. — Спачатку было цяжка, — успамінае Юрый. — Жыццё па Уставу: пад’ём у 6.00, адбой у 10.00, пастаянныя фізічныя нагрузкі. Усё вытрымаў. Вельмі дапамагла загартоўка ў роднай школе. Кожны месяц праводзяцца кантрольныя заняткі: марш-кідкі на 3 км, бег на 100 м з старта лежачы і інш. У час сесіі па 4-5 экзаменаў, 9-10 залікаў. Пастаўленыя задачы па-армейску дакладна выконваюцца. Таму і трапіў былы выпускнік школы на парад Перамогі, прайшоўшы строгі адбор сярод таварышаў па службе. Мама, Святлана Барысаўна, вельмі задаволена выбарам сына. Сучасных мужчын яна бачыць дысцыплінаванымі, адказнымі за свае ўчынкі і добрымі сем’янінамі. — Кожны чалавек павінен абараняць свой дом і родную зямлю, — адзначыла жанчына. Барыс ДЗЕНІСЮК, член ГА «Беларускі саюз журналістаў»
Страница 4509 из 4891