Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

53

Буду офицером

23.02.2016
1yuiHUER3ao Юрый Шапялевіч — курсант 2-га курса ваенна-тэхнічнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.  Атрымаў падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — Галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі А.Р. Лукашэнкі і медаль «Удзельніку параду» за высокі прафесіяналізм, умелыя  і ініцыятыўныя дзеянні, праяўленыя пры падрыхтоўцы і ў ходзе правядзення параду войск Мінскага гарнізона ў азнаменаванне 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. З дзяцінства Юрый марыў стаць ваенным і  абараняць Радзіму. Значны ўплыў на выбар будучай прафесіі аказалі серыялы «Салдаты» і «Кадэты». І прыклад побач — родны брат маці, Уладзімір Гурло, служыў у Афганістане. У складзе каманды СШ № 3 г. Капыля прымаў удзел у конкурсе «Тропой генерала». Разам з аднакласнікамі абіраў бульбу, прышываў гузікі, хадзіў страявым крокам, спяваў песню, прадстаўляў візітку і відэаролік «У армію хачу».  З 10-га класа цвёрда вырашыў: «Буду афіцэрам!» Прадоўжыў актыўна займацца спортам: бегаў кросы, выконваў гімнастычныя практыкаванні, гуляў у футбол і валейбол. У гэтай справе яго добра падтрымалі Яўген Пайвін — настаўнік дапрызыўнай падрыхтоўкі, Андрэй Носаў — настаўнік фізічнай культуры. Цікавасць да гісторыі ў будучага курсанта сфарміравала Таццяна Віктараўна Кульбіцкая. З задавальненнем вывучаў інфарматыку на ўроках Наталлі Эдуардаўны Кульбіцкай. Дарэчы, педагогі ўстановы адукацыі помняць Юрыя як адказнага, апанаванага і стараннага вучня, які заўсёды з павагай адносіўся да старэйшых. Усё гэта прынесла плённыя вынікі. У чэрвені 2014 года ён здаў цэнтралізаванае тэсціраванне, вытрымаў іспыты па фізічнай падрыхтоўцы. Бег на 100 і 1500 метраў, падцягванне на перакладзіне (зрабіў 15 разоў) былі выкананы на выдатна. З 30 ліпеня курсант Шапялевіч у пасёлку Сосны ўжо праходзіў курс маладога байца, які паспяхова вытрымаў і праз месяц прыняў прысягу. — Спачатку было цяжка, — успамінае Юрый. — Жыццё па Уставу: пад’ём у 6.00, адбой у 10.00, пастаянныя фізічныя нагрузкі. Усё вытрымаў. Вельмі дапамагла загартоўка ў роднай школе. Кожны месяц праводзяцца кантрольныя заняткі: марш-кідкі на 3 км, бег на 100 м з старта лежачы і інш. У час сесіі па 4-5 экзаменаў, 9-10 залікаў. Пастаўленыя задачы па-армейску дакладна выконваюцца. Таму і трапіў былы выпускнік школы на парад Перамогі, прайшоўшы строгі адбор сярод таварышаў па службе. Мама, Святлана Барысаўна, вельмі задаволена выбарам сына. Сучасных мужчын яна бачыць дысцыплінаванымі, адказнымі за свае ўчынкі і добрымі сем’янінамі. — Кожны чалавек павінен абараняць свой дом і родную зямлю, — адзначыла жанчына. Барыс ДЗЕНІСЮК, член ГА «Беларускі саюз журналістаў»

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей