Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

35

С праздником, защитники Отечества!

23.02.2016
23 февраля - День защитников Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь Гэта ўсенароднае свята з’яўляецца сімвалам глыбокай павагі да ўсіх пакаленняў абаронцаў Айчыны і ўвасабляе непарыўную сувязь гераічнага мінулага і сучаснага. IMG_0631 У свяшчэннай барацьбе з ворагам прыклад найвышэйшай доблесці, стойкасці і самаадданай любові да Радзімы паказалі нашы землякі. Пётр Пятровіч Малевіч (на здымку справа) абараняў Сталінград, вызваляў Беларусь і Польшчу. Штурмаваў Берлін. Па ваеннай спецыяльнасці ён сапёр-падрыўнік, мінёр. Быў тройчы паранены. Яго баявыя заслугі адзначаны ордэнамі і медалямі. Леў Іванавіч Лепяціла з верасня 1943 года прымаў удзел у партызанскім руху ў складзе атрада імя Чапаева. Узнагароджаны юбілейнымі медалямі. Паважаныя воіны, ветэраны вайны і Узброеных Сіл, жыхары Міншчыны! Прыміце самыя шчырыя віншаванні са знамянальным днём. У свядомасці многіх пакаленняў гэта светлае свята непарыўна звязана з ідэямі патрыятызму, самаадданым служэннем Айчыне, вернасцю прысязе. З пачуццём вялікага гонару мы аддаём даніну памяці воінам, якія перамаглі фашызм у Вялікай Айчыннай вайне, якія прайшлі вайсковую службу, выконвалі воінскі абавязак там, куды пасылала іх Радзіма. Верныя традыцыям бацькоў і дзядоў воіны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь свята захоўваюць мір на нашай зямлі, умацоўваюць абараназдольнасць краіны. Жадаем вам, абаронцы Айчыны, вашым сем’ям, родным і блізкім, усім жыхарам вобласці моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, мірнага неба над галавой. Мінскі абласны выканаўчы камітэт Мінскі абласны Савет дэпутатаў   Паважаныя жыхары Капыльшчыны! Віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Гэта свята не толькі тых людзей, якія прысвяцілі сваё жыццё вайсковай справе, але і тых, хто мірнай, плённай працай прымнажае нацыянальныя багацці краіны, умацоўвае яе абараназдольнасць. У гэты дзень мы з асаблівым пачуццём успамінаем усіх, хто аддаў жыццё за Радзіму ў гады Вялікай Айчыннай вайны, абараняў свабоду і незалежнасць роднай зямлі. У апошнія гады беларуская армія становіцца ўсё больш мабільнай, прафесійнай і высокатэхналагічнай. Прыемна, што служба ў радах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь набывае павагу ў грамадстве. У гэта свята жадаем вам міру, згоды, поспехаў у справах, здароўя і дабрабыту. Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей