Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

У артыкуле «Каб не зарастала сцяжынка памяці», апублікаваным у № 25 ад 6 красавіка ў раённай газеце «Слава працы», была ўзнята праблема па добраўпарадкаванні парку з помнікам «Смуткуючая маці» ў вёсцы В. Раёўка. Матэрыял знайшоў водгук у грамадскасці, і ўжо праз тры дні валанцёры з г. Капыля прыехалі на месца, каб аказаць дапамогу ў навядзенні парадку на гэтым памятным месцы. Нягледзячы на пахмурнае і крыху халаднаватае надвор’е на суботнік сабралася каля дваццаці чалавек, якія прадстаўлялі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, КУП «Капыльская ЖКГ», УАЗ «Капыльская ЦРБ», райспажыўтаварыства і ГА «БРСМ». Калі прыехалі на месца, у парку ўжо працавалі работнікі філіяла «Вялікая Раёўка». Намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце гэтай гаспадаркі Анжэла Віцебская патлумачыла, што працаўнікі сельгаспрадпрыемства стараюцца як мага хутчэй прыбраць тэрыторыю вакол помніка ад леташняга лісця. Але, паколькі пачалася вясенняя пасяўная,  «свабодныя рукі», на жаль, знайсці вельмі цяжка. А дапамога гарадскіх жыхароў будзе дарэчы. Падзякавала гараджанам і старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама Алена Острыкава. «Сёння работнікі розных устаноў і прадпрыемстваў працуюць на суботніках на тэрыторыі сельсавета, — расказала Алена Мечыславаўна. — Прыбіраем грамадзянскія могілкі. Выразаем параснік, кустоўе. Аб’ём работы таксама вельмі вялікі, і спатрэбіцца не адзін суботнік, каб паўсюдна навесці парадак». Тым часам працоўны дэсант працягваў уборку парку. Работа аказалася не з лёгкіх — пасля ўчарашняга дажджу лісце намокла і пацяжэла. А паколькі працавалі ў асноўным жанчыны, то даводзілася рабіць невялікія перапынкі. Ужо праз некалькі гадзін у парку віднеліся невялічкія кучкі лісця, сіламі мясцовай гаспадаркі гэта вялікая тэрыторыя пасля будзе ад яго ачышчана. План работ па добраўпарадкаванні памятнага месца распрацаваны. І ў хуткім часе парк і помнік «Смуткуючая маці» набудуць прывабны выгляд. IMG_3864 IMG_3903 IMG_3859 Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара
bKzfsoG2FbA На Копыльщине дан старт студотрядовскому движению и организации вторичной занятости молодежи в 2016 году. Первый студенческий сервисный отряд начал свою деятельность на базе УО «Копыльский государственный колледж».  Девушки занимаются пошивом постельного белья. Виктория ШОСТАК, первый секретарь РК ОО «БРСМ»
На Капыльшчыне працягваюцца работы па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў. Пра тое, як яны арганізаваны на тэрыторыі Капыльскага сельсавета, расказвае старшыня сельвыканкама Вольга КУПРЫЕНКА: IMG_3531 — Актыўная работа па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні населеных пунктаў распачалася пасля аб’яўлення адпаведнага месячніка, які арганізаваны з 11 сакавіка па 30 красавіка. Мы распрацавалі шэраг мерапрыемстваў, згодна з якімі зараз і працуем. У работах задзейнічаны сельгаспрадпрыемствы і арганізацыі сацыяльнай сферы, размешчаныя на тэрыторыі нашага сельсавета, а таксама УА «Капыльскі дзяржаўны каледж». Перш за ўсё яны наводзілі парадак ля сваіх адміністрацыйных будынкаў, а затым прынялі ўдзел у суботніках і працоўных дэсантах, якія мы арганізавалі на землях агульнага карыстання. Згодна з рашэннем райвыканкама дапамогу ў правядзенні работ нам аказваюць і гарадскія арганізацыі: апарат райвыканкама, аддзел адукацыі, спорту і турызму, фінансавы аддзел, рэдакцыя газеты «Слава працы», за што я ім выказваю вялікую ўдзячнасць. Усяго ў работах ужо прыняло ўдзел  каля 200 чалавек. Мы працавалі ў шасці населеных пунктах сельсавета і на пяці грамадзянскіх могілках. Работы арганізоўвалі ў тых вёсках, дзе мы зносілі старыя дамы і неабходна было расчысціць плошчы для разборкі фундаментаў. У асноўным працавалі ў вёсцы Стары Капыль. Там у зімовы перыяд мы падрыхтавалі ўсе неабходныя дакументы (правялі іх праз суд) на пяць будынкаў. ААТ «П-з Дусаеўшчына» знесла іх і выкарыстала драўнінныя рэшткі на свае патрэбы. Цяпер мы на месцы сядзіб высеклі кустоўе і падрыхтавалі ўсё для таго, каб знесці фундаменты. Вялікая работа вядзецца і на грамадзянскіх могілках, яе мы распачалі таксама яшчэ зімой, калі сельгаспрадпрыемствы былі не так заняты на вытворчасці. За студзень-люты мы павысякалі зараснікі, спілавалі дрэвы. Напрыклад, на могілках у в. Кель мы працуем ужо два тыдні, і яшчэ работы не завершаны. Спілоўвалі дрэвы і на могілках у Вусаве, цяпер плануем ачысціць плошчу ад пнёў, перапрафіліраваць і расшырыць тэрыторыю для пахаванняў. Ішлі работы ў Каменцы (ля ўваходу на могілкі мы спілавалі дрэвы), Чырвоным Партызане і Вялешыне. На могілках нямала аварыйна небяспечных дрэў, якія могуць прынесці нямала непрыемнасцей. Напрыклад, у Вусаве на агароджу ўпала вялікая бяроза, два старыя дрэвы ўпалі на могілках вёскі Мазалі і крыху пашкодзілі помнік. Таму насельніцтва правільна непакоіцца і нават сваімі сродкамі дапамагае нам у вырашэнні гэтай праблемы. Заканчваючы размову наконт грамадзянскіх могілак, хацелася б звярнуцца да жыхароў нашых населеных пунктаў, а таксама да людзей, якія прыязджаюць, каб навесці парадак на месцах пахавання сваіх родных і блізкіх людзей. Вялікая просьба не выкідаць смецце на тэрыторыі могілак — для гэтага ёсць спецыяльныя кантэйнеры. Гэта святое для кожнага з нас месца, і адносіцца да яго трэба з павагай. І яшчэ, прыбіраючы магілы сваіх блізкіх, кіньце вокам і на суседнія. Магчыма, там няма каму прыбрацца, а таму не пашкадуйце некалькі хвілін, каб і там навесці парадак. Хацелася б узгадаць яшчэ пра помнікі аднавяскоўцам, воінам і партызанам, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Яны таксама не выпадаюць з нашага поля зроку. Мы ўжо навялі там парадак, цяпер засталося іх пафарбаваць, неяк асвяжыць і надаць больш прывабны выгляд. Гэтым у бліжэйшы час будзем і займацца. Дарэчы, усе пытанні па навядзенні парадку мы вырашаем разам з насельніцтвам: арганізоўваем вясковыя сходы, выязджаем на сустрэчы, цесна супрацоўнічаем са старэйшынамі вёсак і ўчастковымі інспектарамі міліцыі. Дзе трэба, выпісваем прадпісанні (іх ужо 93 з пачатку года), складаем пратаколы (6). Нягледзячы на тое, што месячнік хутка завершыцца, аднак работы па навядзенні парадку на тэрыторыі Капыльскага сельсавета працягнуцца. У нас многа планаў, і мы пастараемся іх рэалізаваць. Запісала Маргарыта САКОВІЧ  
Напружаная пара зараз у гаспадарках раёна. Сапраўднай няспыннай чарадой ідуць работы. І нельга сказаць, што якая-небудзь з іх самая важная і патрэбная. Падкормка азімых, вываз угнаенняў, сяўба патрабуюць самай пільнай увагі кіраўнікоў гаспадарак, спецыялістаў, механізатараў. Кожны чалавек на сваім месцы дбае, каб усё было зроблена своечасова і якасна. У КСУП «Грозава-агра» сяўбу ячменю распачалі на мінулым тыдні. Да гэтага сеялі авёс і зернесумесь аўса з пялюшкай, займаліся аднагадовымі травамі. Усяго, па словах выконваючага абавязкі кіраўніка гаспадаркі Сяргея Булата, неабходна будзе заняць пад яравыя збожжавыя 520 гектараў. [caption id="attachment_47630" align="aligncenter" width="580"]Механізатар Аляксандр Нераненя сее ячмень Механізатар Аляксандр Нераненя сее ячмень[/caption] Усе веснавыя палявыя работы ў гаспадарцы вядуцца ў комплексе: закрыццё вільгаці і перадпасяўная падрыхтоўка глебы, ворыва, унясенне азотных угнаенняў і арганікі і, вядома ж, сяўба. — Механізатары добра ведаюць, што ад таго, наколькі паспяхова яны папрацуюць зараз, у многім залежыць і агульны вынік, — расказвае Сяргей Сяргеевіч. — Таму стараюцца ад душы. Тым больш, што сёлетнюю пасяўную мы праводзім без свайго кіраўніка — ён захварэў. А гэта дабаўляе імкнення выканаць план як мага лепш, каб не падвесці яго. Сярод тых, хто найбольш адказна ставіцца да работы, у першую чаргу хацелася б назваць Аляксандра Нераненю — ён займаецца сяўбой. Добра ведаюць сваю справу Вячаслаў Касцюкевіч і Аляксандр Машэй, якія аруць глебу пад сяўбу яравых культур, старанна выконвае даручанае заданне (уносіць арганіку) і Іван Васцьянаў. Можна ўзгадваць і іншыя прозвішчы, паколькі стараюцца ўсе. [caption id="attachment_47631" align="aligncenter" width="580"]Вядзе ворыва Аляксандр Машэй Вядзе ворыва Аляксандр Машэй[/caption] Працоўны дзень у механізатараў пачынаецца ў сем гадзін раніцы і цягнецца да 20.00—20.30. У мясцовай сталовай гатуюць абеды і падвячоркі і дастаўляюць на палеткі, дзе кіпіць работа. — Мы забяспечваем двухразовым гарачым харчаваннем усіх занятых на палявых работах, — расказвае галоўны аграном гаспадаркі Мікалай Млынарчык, разам з якім мы наведаліся на некаторыя палеткі і пазнаёміліся з тым, як арганізавана работа. — Гэта дазваляе больш аператыўна спраўляцца з пастаўленай задачай. Стараемся інфармаваць механізатараў аб зробленым за папярэдні дзень — на мехмайстэрні вядзецца спецыяльны экран. На выхадных на Капыльшчыне прайшоў дождж, але гэта акалічнасць ніяк не засмуціла аграрыяў: нездарма кажуць, што сеяць у дождж — добрая прымета. Значыць і на высокі ўраджай спадзявацца можна! Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара
Понедельник, 18 апреля 2016 13:19

Прием граждан (CMigrator copy 56)

ispolkom391sm 20 апреля 2016 года заместитель начальника Государственной инспекции охраны животного и растительного мира при Президенте Республики Беларусь Михаил Викторович ГУБИЧ проводит выездной прием граждан. Прием будет осуществляться с 12 до 14 часов в малом зале Клецкого райисполкома по адресу: г. Клецк, пл. Маяковского, 10 (4 этаж). Предварительная запись по телефону (8-01793) 50-4-87.
Страница 4455 из 4898