Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Вторник, 10 мая 2016 15:46

10 мая - Радоница

IMG_7279 …Христос воскрес из мертвых, первенец из умерших… Девятый день после Пасхи называется Радоницей. Это день особого поминовения усопших. Пасхальные дни наполнены радостью, духовным ликованием и упованием на Христа. Мы делимся этими внутренними чувствами друг с другом, приветствуя каждого жизнеутверждающими словами: «Христос Воскресе!» Эту же радость мы несем и на места погребения, разделяя ее со всеми нашими усопшими родными и близкими, которые ушли из этого мира с надеждой на будущее блаженное воскресение. Воскресший Господь «даст нам жизнь вечную и великую милость». Вот почему в день Радоницы мы редко увидим слезы, скорбь и печаль. Когда человек задумывается о смерти, то эти мысли соединяются со страхом и ужасом. Но именно в смерти мы должны увидеть смысл нашего земного существования, потому что после нее начинается жизнь вечная с Богом в мире ином. Для человека верующего смерть не должна являться уничтожением или прекращением жизни, а лишь переходом души в духовный мир. Поэтому и святитель Иоанн Златоуст восклицает в огласительном слове на Пасху: «Где твое, смерте, жало? Где твоя, аде, победа?.. Воскресе Христос и жизнь жительствует! Воскресе Христос, мертвый ни един во гробе: Христос бо восстав от мертвых начаток усопших бысть». Именно в крестной смерти и воскресении Христа Спасителя для нас раскрывается истинный смысл жизни на земле. В день Радоницы мы придем в храмы Божии на богослужения, посетим места погребения — кладбища, — чтобы и на этом святом месте вознести молитву к Богу об упокоении душ наших усопших и им возвестить, что Христос Воскресе. Будем молиться к Богу, чтобы Господь был милостив ко всем нам (и живущим здесь, и перешедшим в вечную жизнь), потому что молитвой мы объединяемся и составляем Церковь — единый Богочеловеческий организм. Радуясь о Воскресшем Спасителе мира со своими покойниками в этот святой день, будем стремиться и во все дни жизни нашей жить верой в Бога и трудами над своим духовным состоянием. Заботясь о покойниках, будем им по слову святителя Иоанна Златоуста «сколько возможно помогать, вместо слез и рыданий, вместо пышных гробниц, нашими о них молитвами, милостынями и приношениями». Аминь. Христос Воскресе! Протоиерей Сергий ЧАРНЫЙ, Благочинный церквей Копыльского округа Фото Павла ШЕИНА
Понедельник, 09 мая 2016 16:04

Поем песни о войне

"Лясная песня" Словы Адама Русака, музыка Уладзіміра Алоўнікава Гэты неафіцыйны партызанскі гімн узнік пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Аднак былыя партызаны сцвярджалі, быццам спявалі яго пасля баёў. Песня настолькі ўвайшла ў наша жыццё, што многія адносяць яе да ліку народных. На самай справе верш напісаў наш зямляк Адам Русак, а музыку — Уладзімір Алоўнікаў. Дарэчы, бярозы і сосны ў першым радку песні — гэта лес вакол хутара ў Пясочным. Аднак паэт у пачатку творчага шляху не ставіў за мэту пісаць песні, але кампазітары самі звярталі ўвагу на яго вершы, ствараючы да іх музыку. Паступова ён стаў прафесійным паэтам-песеннікам. Шырокую вядомасць і папулярнасць набылі многія іншыя песні (усяго каля 300) на тэксты вершаў А. Русака. Аднак «Лясная песня» з’яўляецца адным з самых папулярных яго твораў. На працягу дзесяцігоддзяў яна гучала ў выкананні прафесійных і аматарскіх калектываў, самадзейных спевакоў, якія лічылі песню народнай. Так, вядомы беларускі этнамузыколаг З.Я. Мажэйка ўзгадвала: «Народныя спевакі Тонежа ўпарта вераць, што песня гэтая створана ў гады вайны партызанамі. З фактам, што песню стварыў кампазітар Алоўнікаў ужо ў пасляваенны перыяд, яны не згаджаюцца». Як сцвярджае музыкавед І. Зуб- рыч, асобныя радкі песні далі назвы перадачам радыё і тэлебачання, артыкулам, зборнікам. Напрыклад, зборнік вершаў партызанскіх паэтаў «Лясныя песні». Дарэчы, гэтыя вершы ляглі ў аснову араторыі-сімфоніі У. Алоўнікава «Партызанскія песні». Апошнім нумарам гэтага твора стала «Лясная песня». Кампазітар працаваў над песняй каля года, шукаў праніклівую мелодыю, якая загучала б як успаміны былога партызана. З сямі варыянтаў быў выбраны той, які і стаў сімвалам партызанскай Беларусі. Напеў адрозніваецца прастатой, бо, па задуме аўтараў, ён гучыць з вуснаў партызана, які прайшоў суровыя выпрабаванні вайны. YuaVvAaU3ik Ой, бярозы ды сосны — Партызанскія сёстры, Ой, шумлівы ты, лес малады. Толькі сэрцам пачую Тваю песню лясную Ды ўспомню былыя гады. Ды ўспомню пажары, І варожыя хмары, І завеі халодных вятроў, І слату, і нягоды, І начныя паходы, І агні партызанскіх кастроў. Край любімы мой, родны, Ты на свеце свабодны, За цябе я на бітву хадзіў, Каб ніколі, ніколі Ты не быў у няволі, Каб прыгожымі кветкамі цвіў. Адышлі тыя годы, Адгрымелі паходы, Толькі пушча за полем шуміць. Ой, бярозы ды сосны — Партызанскія сёстры, Вас ніколі ў жыцці не забыць. 1950 год *** «Песня аб Заслонаве» Словы Анатоля Астрэйкі, музыка Уладзіміра Алоўнікава. Песня прысвечана Герою Савецкага Саюза, камандзіру партызанскага атрада і брыгады, камандуючаму ўсімі партызанскімі сіламі Аршанскай зоны Канстанціну Заслонаву, які загінуў 13 лістапада 1942 года. Гэта адна з першых песень кампазітара героіка-патрыятычнага зместу. Напісаная на словы нашага земляка, яна падабалася сваёй шырокай, мужнай мелодыяй, сагрэтай цеплынёй і шчырасцю паэтычных вобразаў. Наогул для твораў А. Астрэйкі характэрна сувязь з фальк- лорнай традыцыяй, напеўнасць. Уладзімір Алоўнікаў — былы франтавік, з самага пачатку і да канца вайны мужна змагаўся з фашыстамі. Калі ён здаваў выпускныя экзамены за поўны курс навучання ў Беларускай кансерваторыі, на Мінск упалі першыя фашысцкія бомбы. І будучы кампазітар адразу ж уступіў дабравольцам у армію. Пасля доўгачаканай Перамогі гвардыі капітан артылерыйскага дывізіёна Уладзімір Алоўнікаў вярнуўся ў пасляваенны разбураны Мінск. Для яго, прафесіянальнага кампазітара, стала галоўнай мэтай увасобіць музычнымі сродкамі падзеі вайны, уславіць незабыўныя вобразы загінуўшых баявых сяброў. Так з’явілася ідэя стварыць галерэю песень-партрэтаў аб героях вайны, іх мужнасці, стойкасці духу, непахіснай вернасці любімай Айчыне. Першай была песня на словы Аляксандра  Лазнявога аб легендарным генерале Даватары, якая паклала пачатак цыклу аб вядомых героях Вялікай Айчыннай вайны. Як узыдзе сонца сінім раннем веснім, Як развее над зямлёй туман, Над краінай пралятае песня, Песня баявая партызан. І звіняць-гудуць на ўсю нашу дзяржаву Гарадоў і вёсак галасы: Канстанцін Заслонаў — наша слава, Беларусі-партызанкі сын. У сцягах Радзімы яркім промнем ззяе Над усёй савецкаю зямлёй Доля твая — слава баявая, Мужны легендарны наш герой.  1951 год Падрыхтавала Дзіяна ТКАЧЭНКА  
beltelecom-ava Никогда не отстает от современных веяний. Очередным доказательством этого становится постоянное обновление предоставляемых услуг. Причем как физическим, так и юридическим лицам. Это не только подключение к стационарной телефонной линии, интернету  byfly и телевидению ZALA, но и широкий спектр самых современных услуг . Именно о них, а также о деятельности Копыльского узла электросвязи наша беседа с его начальником Виктором ЖУРИДОМ. — Виктор Валерьевич, давайте накануне профессионального праздника подведем итоги работы. — Отмечу, что коллектив Копыльского УЭС насчитывает 44 человека, на обслуживании у которых находятся свыше 14,5 тыс. абонентов, подключенных к цифровым АТС. Из этого количества более 4 тыс. являются абонентами мультисервисной платформы IMS, в том числе 1 тыс. — GPON (переведены на оптоволоконную связь). Более 6 тыс. имеют широкополосный доступ к сети интернет, около 7,5 тыс. подключены к услуге ZALA (6,3 тыс. к интерактивному телевидению, свыше 1,1 тыс. — к эфирному, более 50 человек пользуются новой услугой SMART-ZALA). Таким образом, каждый второй житель района имеет квартирный телефон, каждый четвертый — услугу ZALA, каждый пятый — доступ к сети интернет. — Кстати, как проходит внедрение технологии GPON, т.е. замены медного кабеля на оптоволоконный? Например, в течение года наш дом по ул. Тимковичской подключен к оптоволокну и жильцы очень довольны: интернет высокоскоростной, телевидение с функцией отложенного просмотра не «зависает». — Уже более чем в 20 многоквартирных домах г. Копыля проведена модернизация сети связи. На данный момент заканчивается подключение 470 абонентов, проживающих в домах по улицам Партизанской, Я. Купалы, Тракторной и Комсомольской. Все многоэтажки будут переключены на оптоволокно до конца 2018 года. — Какие же новые услуги предлагает «Белтелеком»? — Если раньше для жителей частных домов было проблематично подключиться к высокоскоростной линии передачи данных, то сейчас на трех площадках г. Копыля (узлы доступа на ул. Минской, Промышленной и Тимковичской), а также в агрогородке Тимковичи установлено оборудование VDSL (сверхвысокоскоростная цифровая абонентская линия). Для абонентов, которые редко пользуются городскими телефонами, с апреля предоставлена возможность подключиться на пакет услуг нового бренда «ЯСНА 10» и «ЯСНА 50». Это позволит подключить три услуги: высокоскоростной интернет, интерактивное телевидение ZALA и безлимитную телефонную связь по фиксированной сети РУП «Белтелеком» (как местные, так и междугородные звонки) в один пакет. — В последнее время ведется много разговоров вокруг новой услуги «Уютный дом». Расскажите о ней подробнее. — Действительно, «Белтелеком» в апреле анонсировал услугу «Умный дом», которая представляет собой систему управляющих устройств, беспроводных датчиков (движения, температуры и влажности, дыма, открытия дверей или окон и др.), устройств видеонаблюдения. Услуга обеспечивает передачу, сбор, хранение информации с помощью компьютера, планшета, мобильного телефона и др. Пользователь по своему усмотрению может настроить систему не только на информирование о срабатывании датчиков, но и на выполнение исполняемыми устройствами доступных действий (например, при срабатывании датчика движения активируется запись камеры наблюдения). Информирование о событии может осуществляться путем Push-уведомления (программное сообщение на мобильном устройстве), SMS и электронного письма. Услуга ориентирована прежде всего на владельцев частных домов и юридических лиц, имеющих в собственности удаленные объекты. При этом возможна интеграция решений «Умный дом» в системы учета электроэнергии, расхода воды, газа, тепла и др. Подключиться к данной услуге можно уже сегодня. — Виктор Валерьевич, у Вас есть возможность поздравить коллег с профессиональным праздником. — Пользуясь случаем, хочу пожелать всем предоставлять только качественные услуги связи. Сегодня невозможно представить нашу жизнь без телефона, радио, телевидения, интернета. Спасибо вам, уважаемые связисты, за то, что обеспечиваете стабильное функционирование средств коммуникации. Всех благ вам! Беседовал Сергей КОЗЕЛ
Понедельник, 09 мая 2016 15:54

Перед испытаниями не покорился

8 мая 1945 года перад Іванам Юшкевічам разарваўся варожы снарад. Зямляк, Уладзімір Серы з в. Лоцвіны, адкапаў яго з глыбокай вогненнай варонкі. Цяжка паранены, Іван атрымаў кантузію, месяц знаходзіўся ў коме. Яшчэ праз месяц успомніў сваё імя і прозвішча. Дванаццаць рубцоў налічыў на паверхні грудной клеткі ваенны хірург, асколкі засталіся ў назе і пазваночніку. 9744 Выходзіў Іван Канстанцінавіч з вайны ўсё жыццё. Памяць вярталася праз гады. Толькі ў жніўні 1988 года Падольскі архіў Міністэрства абароны СССР пацвердзіў усе чатыры раненні і кантузію салдата, а праз год ваенна-медыцынская камісія Беларускай ваеннай акругі прызнала яго інвалідам вайны, і ён атрымаў ваенную пенсію. Іван Канстанцінавіч Юшкевіч нарадзіўся ў в. Слабада-Кучынка ў 1923 годзе ў мнагадзетнай сялянскай сям’і (чатыры браты і сястра). Паспяхова скончыў мясцовую сямігодку. Вайна застала яго ў пасёлку Магільнае на агранамічных курсах. У канцлагеры загінуў брат Віктар (артылерыст), згарэў у танку пры абароне Масквы старэйшы Канстанцін, ваявалі Рыгор і Аляксандр, а ён быў сувязным атрада імя Чапаева. На фронт трапіў у ліпені 1944 года. Мужна ваяваў старшы сяржант Юшкевіч у складзе 1314-га стралковага палка 17-й стралковай дывізіі (48-я армія), вызваляў Польшчу, Усходнюю Прусію. У кастрычніку быў сфарміраваны  дэсантны батальён, які фарсіраваў раку Нараў. Не ўсе выйшлі з ледзяной восеньскай вады на другі бераг. Захапілі варожыя акопы. Моцны сялянскі хлопец удзельнічаў у рукапашнай. Двойчы паранены. Доўга ў шпіталі не затрымліваўся, каб не адстаць ад сваіх. 16 студзеня 1945 года пад Варшавай, нягледзячы на лёгкае раненне, пад моцным артылерыйскім агнём вынес на плячах з поля бою параненага камандзіра роты і яшчэ аднавяскоўца Мішу Рымашэўскага. За гэты подзвіг Іван прадстаўлены да медаля «За адвагу». 4 лютага зноў паранены. Далей быў штурм Кёнігсберга, выхад да берага Балтыйскага мора. Ужо быў узяты Берлін, але некаторыя нямецкія групоўкі войск не капітулявалі. Там пасля фарсіравання заліва Фрыш-Хаф (цяпер Калінінградскі) на касе Фрыш-Нерунг прыняў свой апошні бой чырвонаармеец Юшкевіч. Страшэнная кантузія, мноства асколачных ран і страта памяці. Моцны і малады арганізм змагаўся за жыццё. Толькі праз некалькі месяцаў ён апрытомнеў. З дапамогай медсястры напісаў у пісьме родным: «Даражэнькія мае матуля Анастасія Васільеўна і сястрычка Соня! Я нічога не чую, нічога не памятаю». Затым у Слабада-Кучынку прыйшла пасылка ад камандзіра з Германіі: некалькі кашуль, адрэз тканіны цёмна-сіняга сукна, вышыты настольнік. І ліст: «Я ўдзячны вашаму сыну за жыццё». Са шпіталя Іван вярнуўся ў лістападзе 1945-га і адразу паступіў на другі курс Нясвіжскага педвучылішча па льгоце для ўдзельнікаў вайны. Прага да навучання была вялікая. За ваенны час так засумаваў па кнігах, што чытаў усё. Было цяжка, стыпендыі не хапала. Выратоўвала бульба, прывезеная з дому. Чым мог, дапамагаў брат Рыгор, бо маці памерла прама на калгасным полі пры праполцы буракоў. Праз некалькі гадоў пачаў сваю педагагічную дзейнасць на Мядзельшчыне. Завочна скончыў Маладзечанскі настаўніцкі інстытут. Прыехаў у водпуск і ў суседняй вёсцы знайшоў сваё асабістае шчасце: аб’яднаў жыццё з цудоўнай дзяўчынай Ганнай Дубовік. Маладыя пераехалі на Клеччыну, дзе разам настаўнічалі ў Зубкоўскай школе. Вельмі радаваліся нараджэнню першынца Віктара, а затым — Галіны. Але шчасце было нядоўгім. Франтавіка пачалі непакоіць наступствы вайны. Пакутаваў ад асколкаў, якія засталіся ў целе, у правай назе, у плячы, часта адкрываліся раны. У снах яму здавалася, што ён ізноў ідзе ў атаку, узрываюцца міны і снарады, што накрывае хваля бамбёжкі з самалётаў. Нікому не скардзіўся, свой боль трымаў унутры душы. Пра яго здароўе ведалі толькі самыя блізкія. Працу ў школе прыйшлося пакінуць. Перажываў, што аддаў настаўніцкай ніве толькі 14 гадоў. Дзяржава прызначыла яму невялічкую пенсію. Іван хваляваўся і думаў, як падымаць дзяцей? Сям’я вярнулася на Капыльшчыну. Атрымалі кватэру, завялі гаспадарку. Браўся за любую працу ў саўгасе «Крыніца»: вартаваў жывёлу, абкошваў канавы, працаваў дарожным рабочым. Сваю дабрыню, сціпласць і любоў да Радзімы перадаў Віктару і Галіне. Дзякуючы намаганням бацькі яны атрымалі вышэйшую адукацыю і сталі выдатнымі педагогамі, адкрытымі і шчырымі да людзей. Іван Канстанцінавіч быў чалавекам з вельмі чулай душой і бязмежна адданы сваім дзецям. У дзіцячым садку ён пасадзіў яблынькі. Водар спелых пладоў кожную восень радуе прахожых. Фото-0005 Добра сябраваў і любіў суседскіх дзяцей — вядома ж, настаўнік. Яны з захапленнем слухалі яго аповеды пра вайну. Сапраўдны франтавік ніколі не выстаўляў напаказ свае ўзнагароды, таму што ўсё жыццё заставаўся сціплым, выхаваным чалавекам. Заўсёды з нецярплівасцю чакаў Дзень Перамогі. Спачатку хадзіў на мітынг, а затым па тэлебачанні глядзеў парад савецкіх войск на Краснай плошчы. І толькі праз многа гадоў аднавяскоўцам адкрыліся звесткі пра гераічную маладосць земляка. Ім стала вядома, што ваяваў ён на ІІ і ІІІ Беларускіх франтах. Вызваляў ад фашыстаў Польшчу, Усходнюю Прусію, гарады Млава, Лібштадт, Ворміт, Браунберг. Баявыя ўзнагароды Івана Канстанцінавіча — ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені, два медалі «За адвагу», «За ўзяцце Кёнігсберга», «За перамогу над Германіяй у 1941 — 1945 гг.», чатыры падзякі ад Вярхоўнага Галоўнакамандуючага маршала Сталіна. Ён пранёс свае высокія чалавечыя якасці праз усе выпрабаванні. У пачатку 2000 года адказалі ногі, быў прыкаваны да ложка, пакутаваў ад жудаснага болю. Мілыя сэрцу жонка Ганна Іосіфаўна і дзеці заўсёды знаходзіліся побач, даглядалі бацьку, прыводзілі ўрачоў, дзяжурылі начамі. Не стала добрага чалавека ў 2002 годзе. Але жыццё прадаўжаецца ва ўнуках. Усе скончылі ВНУ: два інжынеры, эканаміст, менеджар і дызайнер. Ён так і не змог парадавацца за іх. Унучка Таццяна збірае звесткі аб баявым шляху знакамітага дзеда. А яшчэ стала традыцыяй кожны год 9 мая збірацца на магіле роднага ім чалавека. Нізкі вам паклон, салдаты Перамогі, за мірнае неба над нашай Айчынай! Барыс ДЗЕНІСЮК, член ГА «Беларускі саюз журналістаў»   Сядай, унучок... Уладзімір Гардзейка «Сядай, унучок. Памесцiмся на лаве. Няма, як кажуць, праўды ў нагах», — Сусед мой запрашае, дзядзька Павел, З такой усмешкай хiтрай у вачах. Ён цыгарэту ў пальцах размiнае I вочы бляклые падняўшы недзе ўверх, Аповед свой пацiху пачынае, Як нашы бралi з боем Кёнiгсберг. «Аёй-аёй. Не дай нiкому Божа Пабачыць тое, што пабачыў я. Гучаў загад — i можаш цi не можаш — Iшла наперад армiя ўся Так, — кажа ён, — увесь наш дваццаць першы Тады адразу трапiў пад прызыў. Хто быў ад iншых трошачкi хiтрэйшы, У абоз, у тыл — а хто хiтрэйшым быў? Ой, там было. Уздрыгнуся, як узгадаю… Мы па крывi iшлi амаль уброд. Скажу табе, напэўна, што я знаю: Ён такi моцны, унучак, наш народ. Хлябнулi лiха хлопцы там нямала. Ад той крывi трава ў метр расла. Таму-сяму — i мне пашанцавала, А большасць нашых там i палягла. Нас засталося пяць усяго ў роце, Бо праз агонь iшлi нашы рады. А я, унучок, у далёкiм гэтым годзе Як зараз ты, такiм быў маладым…» Я слухаю. Я веру i не веру I бачу ўсё — нiбыта сам там быў. А ён задумлiва глядзiць на грушу-бэру, Што з маiм дзедам некалi садзiў. «Ну што, сусед. Запалiм па апошняй. Мяне палiць прымусiла вайна… Тады махорку ўсю — да самай крошкi — На нас дзялiў уласна старшына. I пакрысе паёк той большаў, большаў. Ды толькi гэтаму нiхто не быў там рад, Бо на мяжы Германii i Польшчы Лёг у зямлю апошнi наш салдат… Вось так было. Шчаслiвенька жывiце. Нiхто каб з вас вавек не ваяваў. Ну а яшчэ — хоць зрэдку ўспамянiце Ўсiх тых, хто вам жыццё ахвяраваў». ………………………… Прайшлi гады — а як нам iх уславiць? I бачу я — напэўна нездарма: Мы чaсцяком на гэтай доўгай лаве Сядзелi з дзядзькам Пашам дацямна.
IMG_4732 Стараниями мастеров КУП «Копыльское ЖКХ» некогда деревянный крест заменен на металлический ажурный. Над источником появился новый навес из современных материалов, облицованы плиткой и выкрашены ярким цветом опорные стенки, проведены другие работы, которые, безусловно, придают криничке современный и привлекательный вид. Фото Сергея ЛАЗОВСКОГО
Страница 4435 из 4899