Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Понедельник, 16 мая 2016 14:02

Специальный приз — у копылянки

2014афиша Ученица художественного отделения Копыльской детской школы искусств Дарья Парибок (педагог Светлана Швайбович) удостоена специального приза на VI международном детско-юношеском конкурсе изобразительного искусства «КРАСАWEEK». Данный конкурс учрежден Министерством культуры Республики Беларусь и УО «Минский государственный художественный колледж имени А.К. Глебова». Участие в подобном конкурсе помогает проявить себя, самореализоваться в работах различных жанров изобразительного искусства, дает возможность приобрести новых друзей, а также почувствовать себя настоящими, признанными художниками. Среди партнеров, принимавших участие в организации конкурса, — издательство «Четыре четверти», которое и учредило специальный приз нашей землячке. Диана ТКАЧЕНКО
Президент Беларуси Александр Лукашенко 20 января подписал указ №14 "О назначении республиканского референдума", сообщили БЕЛТА в пресс-службе главы государства. В соответствии с документом республиканский референдум по вопросу внесения изменений и дополнений в Конституцию Республики Беларусь назначен на 27 февраля 2022 года. Указом определена формулировка вынесенного на референдум вопроса, которая дословно воспроизводится в бюллетене для голосования: "Принимаете ли Вы изменения и дополнения Конституции Республики Беларусь?" Выносимые на референдум изменения и дополнения Конституции прилагаются к указу. С учетом установленных Избирательным кодексом требований закреплена обязательная юридическая сила решения, принятого республиканским референдумом. Определен порядок вступления в силу такого решения - через 10 дней после его официального опубликования. Установлено, что решение, принятое референдумом, является неотъемлемой частью Конституции.
Центральной комиссии по выборам и проведению республиканских референдумов поручено организовать проведение референдума, обеспечить подведение его итогов и осуществлять контроль за исполнением законодательства в соответствующей сфере.
Арганізатар мерапрыемства - Капыльскі райкам ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Спаборніцтва прайшло сярод членаў маладзёжнай арганізацыі. Падобныя міжведамасныя мерапрыемствы шырока выкарыстоўваюцца ў практыцы работы і навучальнай установы, і сілавой структуры. Арганізатары спаборніцтваў мелі на мэце актывізаваць культурна-аздараўленчую і спартыўна-масавую работу, прапаганду здаровага ладу жыцця і папулярызацыю руху БРСМ. IMG_2030 Трэба адзначыць, што ў склад каманды каледжа ўваходзілі байцы маладзёжнага атрада аховы правапарадку і навучэнцы, якія знаходзяцца на розных відах прафілактычнага ўліку. Такім чынам, у супрацоўнікаў міліцыі была магчымасць правесці выхаваўчае мерапрыемства і паспаборнічаць са сваімі падапечнымі. У напружанай барацьбе з лікам 6:5 перамогу атрымала каманда райаддзела ўнутраных спраў. Яна ўзнагароджана кубкам і граматай. А вось грамата і салодкі прыз дасталіся навучэнцам каледжа. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара
Понедельник, 16 мая 2016 13:39

Мастерство семейного благополучия

Гэтая сямейная пара сёння добра вядома на Капыльшчыне. Аляксандр Іосіфавіч і Марына Іосіфаўна Гайдзель. Ён — галоўны ўрач, яна — загадчык паліклінікі УАЗ «Капыльская ЦРБ». Разам крочаць па жыцці на працягу 18 гадоў. Крыху храналогіі …Аляксандр нарадзіўся ў Гродне, Марына — у Дзятлаве Гро-дзенскай вобласці.  Прычым   абодва — у 1974-м. Пазнаёміліся ў красавіку 1997 года падчас вучобы ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце на 6 курсе ўжо пасля прафесійнага размеркавання: разам выйшлі з аўдыторыі, разам пайшлі да інтэрната, дзе ў той час жыла дзяўчына. Абодва абралі адзін і той жа кірунак — псіхіятрыю. На працу Аляксандр павінен быў ехаць у в. Магілёўцы Брэсцкай вобласці, Марына заставалася ў родным Дзятлаве. Рукі і сэрца малады чалавек папрасіў у чэрвені на прафесійным свяце — Дні медыцынскіх работнікаў, а мужам і жонкай яны сталі ў лютым 1998-га. Вяселле — пышнае ды вясёлае — адгулялі ў Дзятлаве. Там жа ў касцёле і абвянчаліся. Сярод падарункаў — шмат модных у той час сервізаў. Пасля заключэння шлюбу Аляксандр атрымаў пераразмеркаванне ў родны горад жонкі. Жыць пачалі разам з бацькамі Марыны. У снежні гэтага ж года нарадзіўся першынец — таксама Аляксандр. [caption id="attachment_48258" align="aligncenter" width="580"]DSC00117 Уся сям'я разам[/caption] Пра цесця і цешчу Зараз Аляксандр Іосіфавіч — ужо бацька траіх дзяцей — упэўнены, што вялікая сям’я — заслуга яго цесця Іосіфа Эдуардавіча і цешчы Тамары Фядосаўны (у мінулым — старшыня райкама прафсаюза работнікаў гандлю і настаўніца хіміі адпаведна). Яны заўсёды дапамагалі гля-дзець за дзеткамі. Сам жа ён рос у сям’і адзіным дзіцем, таму заўсёды хацелася мець шмат сынкоў і дачок: бачыў, якія добрыя адносіны склаліся паміж Марынай і братамі, старэйшымі за яе на 12 і 9 гадоў. Матуля Аляксандра Ірына Станіславаўна працавала юрыстам, бацька Іосіф Іосіфавіч — электрыкам, але 12 гадоў таму трагічна загінуў. Нават у тым, што трапілі на Капыльшчыну, Аляксандр Іосіфавіч «абвінавачвае» Тамару Фядосаўну. Менавіта яна прачытала ў газеце «Медыцынскі веснік» аб’яву пра тое, што ў Капыльскую ЦРБ патрабуюцца ўрачы. Але аб усім па парадку. На працоўным месцы Доўгі час Гайдзелі працавалі ў Дзятлаве: ён — спачатку загадчыкам наркалагічнага аддзялення, а з 2005 года галоўным урачом, яна — псіхіятрам. Але жыццё часта ўносіць свае карэктывы ў лёсы людзей. У 2010 годзе Аляксандр Іосіфавіч звольніўся з пасады і пайшоў працаваць у рэспубліканскую туберкулёзную бальніцу «Наваельня». Аднак жонка палічыла, што гэта небяс-печна для дзяцей, якіх да гэтага часу стала ўжо трое: у 2006-м нарадзіўся Максім, у 2007 — Марына. Зноў узнікла пытанне пошуку працоўнага месца. І тут Тамара Фядосаўна ўспомніла пра тую газетную аб’яву… Шлях на Капыльшчыну Словы свайго інстытуцкага выкладчыка, які сказаў, што «псіхіятрыя — навука будучага», Марына Іосіфаўна ўспамінала не раз. Менавіта гэтыя вузкія спецыялісты былі патрэбны не толькі ў нашым гарадку, але і ў тых жа Магілёўцах, у Нясвіжы, і нават у Мінску. Так, у сталіцы ўрачам прапанавалі месца ў псіханеўралагічным інтэрнаце № 4 і давалі трохпакаёвую кватэру. Але… Па дарозе з Мінска ўсё ж такі вырашылі заехаць у Капыль. Іх вельмі цёпла сустрэў тагачасны галоўны ўрач Капыльскай ЦРБ Андрэй Каролька. Расказаў пра ўмовы працы, прапанаваў на  выбар  кватэру  ў  райцэнтры  або  дом  у  Скабіне. Гарадок Гайдзелям спадабаўся, зацікавілі і ўмовы. Абяцалі падумаць і паведаміць пра сваё рашэнне. Гэта было ў суботу, а ўжо ў панядзелак Андрэй Сцяпанавіч патэлефанаваў і сказаў, што старшыня Капыльскага райвыканкама Анатоль Жданеня жадае пазнаёміцца асабіста. Для Аляксандра Іосіфавіча і Марыны Іосіфаўны была вельмі прыемнай такая ўвага з боку кіраўніцтва раёна. Не адгукнуцца яны не маглі. Анатоль Іосіфавіч сустрэў вельмі цёпла і душэўна. Вырашылі — застаюцца. Да апошняга цесць Іосіф Эдуардавіч не верыў, што дачка з зяцем усё ж такі ад’язджаюць. Нават і тады, калі адносілі рэчы ў прысланую з Капыля машыну. А жыццё ідзе Так і апынуліся Аляксандр Іосіфавіч і Марына Іосіфаўна ў 2012 годзе ў Капылі. Жыць сталі ў доме ў Скабіне, дзеці пайшлі вучыцца ў СШ № 3 г. Капыля. У хуткім часе Аляксандр Гайдзель быў прызначаны на пасаду намесніка галоўнага ўрача, а з 2013 года ён — галоўны ўрач. Не засталіся незаўважанымі і арганізатарскія здольнасці Марыны Іосіфаўны: з 2014 года яна — загадчык паліклінікі Капыльскай ЦРБ. Да цесця з цешчай у госці ездзяць даволі часта: на святы там збіраецца шмат сваякоў, у ліку якіх шасцёра ўнукаў і ажно васьмёра праўнукаў. А сваю матулю Аляксандр Іосіфавіч забраў у Капыль: пасля перанесенай хваробы жанчына патрабуе асабістага медыцынскага догляду.
Шашлыкі ад Аляксандра ГАЙДЗЕЛЯ: Спатрэбіцца: 2 кг мяса (свініны), 0,5 кг цыбулі, 3 шклянкі вады, 1 шклянка воцату, 3 ст. лыжкі солі, прыправы, памідоры, перац. Гатуем. Мяса рэжам на кавалачкі. Падрыхтоўваем марынад: змешваем воцат, ваду, соль і прыправы, дадаём парэзаную кружочкамі цыбулю. Кла-дзём у марынад мяса і пакідаем на 3-4 гадзіны. Затым нанізваем на шампуры мяса, цыбулю, памідоры. Смажым на вуглях.
Жыццё ідзе сваім ходам. Падрастаюць дзеткі. Сёлета старэйшы Аляксандр зробіць свой прафесійны выбар. Можа пахваліцца вынікамі ў навукова-даследчым кірунку дзесяцігадовы Максім. Марынка расце добрай і паслухмянай дзяўчынкай. Узаемаадносіны паміж татам і мамай даказваюць справядлівасць слоў прытчы пра вялікую і мірную сям’ю. Яе сакрэт адлюстраваны ў такіх простых і вельмі важкіх словах: «Каханне. Прабачэнне. Цярпенне. — Сто разоў каханне. Сто разоў прабачэнне. Сто разоў цярпенне». Калі выдаецца вольны час, сям’я збіраецца разам на шашлыкі, якія, дарэчы, гатуе менавіта Аляксандр Іосіфавіч. Часта ў госці заходзяць сябры і калегі. Так, вядома ж, галава сям’і — мужчына, але і ён мае свае абавязкі. А жанчына, як сапраўдная захавальніца ачагу, мудра ўсміхаецца і ўпэўнена коціць далей кола сямейнага жыцця. Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота з сямейнага архіва сям'і ГАЙДЗЕЛЬ ► В ТЕМУ А существует ли любовь? Об этом думать - наслажденье. И ощущаешь вновь и вновь, Проснувшись утром с вдохновеньем. И «молоточки» бьют в висках, И захлебнешься ты в дыханье. Я вас люблю - и вновь, и вновь Теряешь разум и сознанье. Простите, но ведь это сон Мечтать об этом нереально. И все ж - да здравствует любовь! И с добрым утром, милое созданье. Леонид ПОЛЕЩУК, г. Копыль  
Понедельник, 16 мая 2016 11:53

Прием граждан (CMigrator copy 57)

1417510654_1385641702_2013-08-22-priem_2 17 мая 2016 года с 10.00 до 12.00 в кабинете № 31 Копыльского районного исполнительного комитета проведет прием граждан и юридических лиц депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Анатолий Степанович БОЙКО.
Страница 4431 из 4899