Паводле інфармацыі ўпраўлення райсельгасхарчу па стане на 14 чэрвеня ўсяго назапашана 7,81 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы, што на 1,7 ц к.адз. больш, чым на названую дату летась.

Самая лепшая сітуацыя пакуль складваецца ў ААТ «Старыца-Агра», на рахунку якога па 10,2 ц к.адз. травяністых кармоў (на 2 ц к.адз. больш, чым у 2015 годзе). Добра працуюць корманарыхтоўшчыкі КСУП «Доктаравічы» (9,7 ц к.адз.), ААТ «Семежава» (9,2 ц к.адз.), ЗАТ «Жыліхава» (9,1 ц к.адз.). Пераўзышлі сярэднераённы паказчык ф-л «Лакнея», ААТ «Капыльскае» і «Прагрэс 2010».
Усяго нарыхтавана 8958 тон сена (41%) і 108 420 тон сенажу (50%), у тым ліку ў плёнцы — 685,8 тон.
На плошчы 4029 га (78,8% да плана) пасеяны шматгадовыя травы: бабова-злакавыя — на 999 га, бабовыя — на 2503 га, злакавыя — на 527 га.
Праведзена перазалужэнне палепшаных сенажацей і пашаў на 1114 га, на плошчы 382 га закладзены шматкампанентныя пашы.
Маргарыта САКОВІЧ