Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

26

Причина - в невнимательности

06.06.2016
b3426f73 Паводле інфармацыі аддзялення дзяржаўтаінспекцыі Капыльскага РАУС з пачатку гэтага года на тэрыторыі раёна адбылося сем дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх ніхто не загінуў, пацярпелі восем чалавек. Прывядзём апошнія прыклады. Так, на аўтадарозе Асіповічы — Баранавічы пешаход не пераканалася ў бяспечнасці пераходу, у выніку чаго трапіла пад аўтамабіль «Фальксваген Гольф». Яна атрымала цялесныя пашкоджанні і шпіталізавана ў хірургічнае аддзяленне Капыльскай ЦРБ. Вадзіцель аўтамабіля «Рэно-19» рухаўся па дарозе Капыль — Бабоўня — Лагавішча ў бок г. Капыля і праявіў няўважлівасць: на закругленні дарогі выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з трактарам МТЗ-82, які рухаўся насустрач. Пасажыр аўтамабіля, якая сядзела на пярэднім сядзенні, атрымала цялесныя пашкоджанні і дастаўлена ў Капыльскую ЦРБ. Абодва здарэнні адбыліся ў светлы час, пры неабмежаванай бачнасці, праезная частка была сухая. Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей