Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

34

На Копыльщине завершается заготовка кормов из трав первого укоса

14.06.2016
Паводле інфармацыі ўпраўлення райсельгасхарчу па стане на 14 чэрвеня ўсяго назапашана 7,81 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы, што на 1,7 ц к.адз. больш, чым на названую дату летась. 48939825 Самая лепшая сітуацыя пакуль складваецца ў ААТ «Старыца-Агра», на рахунку якога па 10,2 ц к.адз. травяністых кармоў (на 2 ц к.адз. больш, чым у 2015 годзе). Добра працуюць корманарыхтоўшчыкі КСУП «Доктаравічы» (9,7 ц к.адз.), ААТ «Семежава» (9,2 ц к.адз.), ЗАТ «Жыліхава» (9,1 ц к.адз.). Пераўзышлі сярэднераённы паказчык ф-л «Лакнея», ААТ «Капыльскае» і «Прагрэс 2010». Усяго нарыхтавана 8958 тон сена (41%) і 108 420 тон сенажу (50%), у тым ліку ў плёнцы — 685,8 тон. На плошчы 4029 га (78,8% да плана) пасеяны шматгадовыя травы: бабова-злакавыя — на 999 га, бабовыя — на 2503 га, злакавыя — на 527 га. Праведзена перазалужэнне палепшаных сенажацей і пашаў на 1114 га, на плошчы 382 га закладзены шматкампанентныя пашы. Маргарыта САКОВІЧ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей