У склад дэлегацыі ўвайшлі намеснікі старшыні райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі і Алена Васілеўская, а таксама в.а. старшыні праўлення райспажыўтаварыства Віктар Смусянок.
Разам з прадстаўнікамі іншых гарадоў-пабрацімаў з Эстоніі, Латвіі, Польшчы, Швецыі, Германіі, Украіны капыляне прынялі ўдзел у шматлікіх святочных мерапрыемствах. Акрамя таго, былі абмеркаваны шляхі далейшага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння паміж нашымі раёнамі.
Сяргей КОЗЕЛ
Напрыклад, жыхар пасёлка Каралінка цікавіўся, як яму прадоўжыць пратэрмінаваны дагавор арэнды зямлі на ўчастку ў в. Навасёлкі. Кіраўнік раёна разам з начальнікам землеўпарадкавальнай службы далі падрабязныя тлумачэнні па гэтым пытанні.
Капылянкі з вул. Мінскай выказалі заклапочанасць тым, што іх сусед вядзе асацыяльны лад жыцця, у доме і паблізу яго назіраецца антысанітарыя. Разабрацца з гэтай праблемай і трымаць яе на кантролі даручана прадстаўнікам органаў унутраных спраў і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Жыхарцы Капыля дадзены падрабязныя тлумачэнні наконт таго, хто мае права на атрыманне жылога памяшкання сацыяльнага карыстання і якім чынам фарміруецца чарга.
Пытанні жыхара в. Чарнічнае наконт абслугоўвання аўтамабільнымі перавозкамі індывідуальнымі прадпрымальнікамі і па рабоце аўтамагазінаў райспажыўтаварыства будуць дадаткова вывучаны, а адказы дадзены пазней.
Адна з індывідуальных прадпрымальнікаў прасіла аказаць дапамогу ў архітэктурным афармленні гандлёвых павільёнаў, што знаходзяцца каля магазіна «Журавіна». Свае прапановы заяўніцы выкажуць спецыялісты аддзела архітэктуры і будаўніцтва.
Сяргей КОЗЕЛ
22 июля, в субботу, начальник Департамента охраны Министерства внутренних дел Республики Беларусь генерал-майор милиции Сергей Николаевич Хоменко проведет прямую телефонную линию.
Вопросы, касающиеся деятельности Департамента, предоставляемых услуг, перспектив развития, требований, предъявляемых к кандидатам на службу, можно задать по телефону (8-017) 218-55-30.
Время проведения прямой телефонной линии ― с 9.00 до 12.00.