Як заўсёды, спектр пытанняў — разнастайны.
Напрыклад, жыхар пасёлка Каралінка цікавіўся, як яму прадоўжыць пратэрмінаваны дагавор арэнды зямлі на ўчастку ў в. Навасёлкі. Кіраўнік раёна разам з начальнікам землеўпарадкавальнай службы далі падрабязныя тлумачэнні па гэтым пытанні.
Капылянкі з вул. Мінскай выказалі заклапочанасць тым, што іх сусед вядзе асацыяльны лад жыцця, у доме і паблізу яго назіраецца антысанітарыя. Разабрацца з гэтай праблемай і трымаць яе на кантролі даручана прадстаўнікам органаў унутраных спраў і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Жыхарцы Капыля дадзены падрабязныя тлумачэнні наконт таго, хто мае права на атрыманне жылога памяшкання сацыяльнага карыстання і якім чынам фарміруецца чарга.
Пытанні жыхара в. Чарнічнае наконт абслугоўвання аўтамабільнымі перавозкамі індывідуальнымі прадпрымальнікамі і па рабоце аўтамагазінаў райспажыўтаварыства будуць дадаткова вывучаны, а адказы дадзены пазней.
Адна з індывідуальных прадпрымальнікаў прасіла аказаць дапамогу ў архітэктурным афармленні гандлёвых павільёнаў, што знаходзяцца каля магазіна «Журавіна». Свае прапановы заяўніцы выкажуць спецыялісты аддзела архітэктуры і будаўніцтва.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии