Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Чарговае свята вёскі адбылося на тэрыторыі Цімкавіцкага сельсавета. Трэцяе па ліку ў гэтым годзе. На гэты раз святкавалі руднянцы. Пакарміўшы дамашнюю жыўнасць, жыхары вёскі Руднае, падаставаўшы з куфраў свае кашміроўкі і новыя спадніцы, хуценька спяшаліся да мясцовага сельскага клуба. Там ужо ваўсю іграла музыка, працавалі атракцыёны, ладзілася выстава народных умельцаў. Надвор’е спрыяла святу і святочнаму настрою вяскоўцаў, хаця ўсе дні ішлі дажджы. Людзей сабралася шмат: і моладзь, і старыя, і малыя — усе прыйшлі павесяліцца. Без имени-1 Са словамі віншавання выступіла старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама Алена Острыкава. Яна пажадала працвітання вёсцы, а яе жыхарам моцнага здароўя, дастатку ў доме, прыбытку ў гаспадарцы. Вядучыя пазнаёмілі прысутных з гісторыяй вёскі Руднае. Напрыклад, назва вёскі Руднае ўтварылася ад слова «рудый» — людзі даўней казалі, што тут была балоцістая мясцовасць і зямля была рудая, жалезістая, адсюль пайшла і назва — Руднае. І першы ўспамін пра вёску ў летапісе датуецца аж 1638 годам. Вёска ўваходзіла ў склад фальварка Скіп’ёва, ад якога, на жаль, засталіся толькі могілкі. З 1795 г. перайшла ў Слуцкі павет Мінскай губерніі. З 1800 г. вёска з’яўлялася ўласнасцю князя Радзівіла, у ёй мелася карчма. З 1897 г. — у складзе Цімкавіцкай воласці Слуцкага павета. У 1912-м адкрыта аднакласнае народнае вучылішча, а з 1920-га — працоўная школа 1-й ступені (два настаўнікі і 53 вучні). У весцы быў млын. А вось ужо з 20 жніўня 1924 г. веска адышла пад Вялікараёўскі сельсавет Капыльскага раёна Слуцкай акругі. З 1 ліпеня 2013 г. вёска Руднае знаходзіцца ў складзе Цімкавіцкага сельсавета. Затым ушанавалі старэйшага жыхара вёскі. Ім аказалася Марыя Васільеўна Смірнова, якой у гэтым годзе спаўняецца 89 гадоў. А вось самы малодшы жыхар — Насця, якая нарадзілася  23  сакавіка  бягучага года ў  Білана   Сяргеевіча  і Надзеі Аляксандраўны Васільковых. Дарэчы, гэта трэцяе па ліку дзіцятка ў дадзенай сям’і.  Ушанавана  была  і  мнагадзетная сям’я Рамана Міхайлавіча і Надзеі  Пятроўны Сельвановічаў. Яны гадуюць пяцярых дзетак: двух хлапчукоў і трох дачушак. Пад гучныя апладысменты прысутных на сцэну былі запрошаны пераможцы конкурсу на лепшы падворак. Усяго было адзначана чатыры сям’і: Аляксанд-ра Віктаравіча і Святланы Адамаўны Ясючэняў, Анатоля Станіслававіча і Валянціны   Альфрэдаўны Салаўёў, Ганны Баляславаўны і Валерыя Антонавіча Цвілевічаў, Віталя Казіміравіча і Алены Валянцінаўны Паграбіцкіх. Багатым на падзеі стаў гэты год для сям’і Дзічкоўскіх — Святланы Леанідаўны і Віктара Станіслававіча: яны адзначылі сярэбранае вяселле. А яшчэ Святлана Леанідаўна святкавала  свой 45-гадовы юбілей, ды ў пачатку ліпеня  яны справілі вяселле свайго сына Віталя, якому споўнілася 25 гадоў. Адзначаны былі таксама і мясцовыя жыхары, якія прынялі ўдзел у выставе народных умельцаў. Прыгожыя вышыўкі прапанавала Яўгенія Мікалаеўна Шыбут, а разьбу па дрэву — Уладзімір Дзмітрыевіч Гарбуз. Усе намінанты былі адзначаны падарункамі і сувенірамі. А ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Навасёлкаўскага, Цімкавіцкага сельскіх дамоў культуры і Руднянскага сельскага клуба дарылі прысутным свае прыгожыя песні. Не абышлося і без конкурсаў. Адзін з іх — гэта конкурс талентаў. Пад гукі баяна свае песні спявала Святлана Петрусевіч, а вершы і байкі чытала Марыя Гарбуз. Была праведзена таксама латарэя, у якой прайграўшых не было. Свята завяршылася, але доўга яшчэ над Рудным гучала вясёлая музыка, якая перайшла ў танцавальны вечар. Гэты дзень надоўга запомніца жыхарам вёскі Руднае, і ў іх ёсць над чым працаваць па добраўладкаванні і нявядзенні парадку на сваіх сядзібах, каб у наступным годзе свята сустрэць больш годна. Наш кар.
хлеб З вялікай увагай мы сочым за тым, як праходзіць жніво, бо добра разумеем, што ад яго вынікаў залежыць дабрабыт кожнага з нас. І зусім няважна, хто ты — вясковец або гарадскі жыхар, аграрый ці працаўнік гандлю, культуры ці настаўнік. Бо хлеб ёсць на стале ў кожнай хаце. А галоўныя ў гэтым ланцужку — ад зерня да каравая — хлебаробы. Тыя, хто ад світанку да заходу сонца ўбірае ўраджай і закладвае фундамент нашага з вамі дастатку. Павел КОРЗУН, протаіерэй, настаяцель храма Святога велікамучаніка Георгія Перамаганосца ў в. Лешня: — Аб хлебе ёсць малітва, калі першае, што чалавек просіць у Бога, — гэта хлеб: «…Хлеб наш насущный даждь нам днесь…» У гэтых словах і закладзены ўвесь сэнс адносін чалавека да хлеба. Адносін трапяткіх і старанных. У стаўленні чалавека да хлеба і заключана выкананне Боскіх запаведзей. Аднак хлеб — гэта не толькі жніво, гэта цяжкая праца на працягу ўсяго года: і падрыхтоўка глебы, і ўзворванне яе, і сачыць трэба за тым, каб каласкі наліваліся. Гэта праца чалавека на працягу ўсяго яго жыцця. Людміла ЛАЗОЎСКАЯ, настаўнік беларускай мовы і літаратуры гімназіі № 1 г. Капыля імя М.В. Рамашкі: — Добрыя адносіны да хлеба пачынаюцца з сям’і. Мая мама, Марыя Рыгораўна Беразоўская, расказвала, што, калі падчас абеду падала на падлогу нават адна крошачка хлеба, тата заўсёды беражліва падымаў яе, цалаваў і толькі пасля таго еў. Мама памятала, як адразу пасля Вялікай Айчыннай вайны яны хадзілі па палях і збіралі каласкі. Мае бацькі — сапраўдныя працаўнікі. Абое — са шматдзетных сем’яў і добра адчуваюць сапраўдны кошт зярнятка. Таму і на сваіх уроках я імкнуся выхоўваць любоў да хлеба. Сумесна арганізоўваем і праводзім мерапрыемствы, дзеля якіх бацькі не толькі пякуць розныя прысмакі, але і расказваюць нешта цікавае пра хлеб, узгадваюць разам з дзеткамі прыказкі і прымаўкі. Ірына ГАЛУЗА, прадавец аўтамагазіна Капыльскага райспажыўтаварыства: — Першае, што вясковыя жыхары просяць, гэта хлеб. З задавальненнем купляюць і чорны, і, як кажуць, белы хлеб. За дзень рэалізоўваем каля васьмі латкоў хлеба-булачных і два — кандытарскіх вырабаў. У вёсках іншы раз бабулі пачынаюць узгадваць, як яны або іх матулі самі пяклі хлеб. Паслухаўшы, адзначаю, што гэта цяжкая справа. У сваёй сям’і заўсёды таксама імкнуся выхоўваць павагу да духмянай лустачкі: ніколі хлеб не кідаем, калі ўпадзе кавалачак, заўсёды падымем і беражліва цалуем яго. Дзіяна ТКАЧЭНКА
В том, что земледельцам это по силам, уверен главный агроном хозяйства Юрий Гуринович. Во-первых, есть высокопродуктивная техника: на жатве занято 17 комбайнов и восемь автомобилей на отвозке нового урожая. Во-вторых, старательные и работящие люди. [caption id="attachment_59622" align="aligncenter" width="580"]■ Комбайнеры Яким Коваль и Александр Горощеня ■ Комбайнеры Яким Коваль и Александр Горощеня[/caption] В ОАО «Копыльское» экипажи достаточно сплоченные, комбайнеры имеют опыт и трудовую закалку, поэтому их не испугать ни жарой, ни другими трудностями. К таким можно отнести экипаж зерноуборочной машины «Лексион-540С» в составе Александра Горощени и Якима Коваля. — О том, что в честь нашего экипажа поднят флаг, знаю, но за тоннами не гонюсь, да и быть в передовиках для меня — задача не первостепенная, — говорит Александр Горощеня. Главное, качественно и без потерь убрать выращенный урожай, чтобы ни одного зернышка на поле не осталось. [caption id="attachment_59621" align="aligncenter" width="400"]■ На зернотоке - Алексей Цвирко ■ На зернотоке - Алексей Цвирко[/caption] А дома Александра Валентиновича ждет жена Татьяна, которая, как признается хлебороб, уже привыкла к такой напряженной работе мужа во время уборочной. Как, в общем-то, и дети  — сын Владислав и дочь Дарья. На комбайне Александр Горощеня трудится уже больше двадцати лет. За долгие годы успел накопить немалый опыт, который сегодня передает молодому поколению. В этом году в помощники Якима Коваля комбайнеру определили впервые. — Сработались!  — сразу же, не задумываясь, дает характеристику молодому напарнику Александр Горощеня. — Парень хоть и молодой, но очень способный и старательный. Долго разговаривать с нами механизаторы не стали, видно было, что им не терпится вернуться за руль комбайна, чтобы не терять драгоценное время. Ну а мы двинулись в сторону зерносушильного хозяйства, где также кипит работа. Сюда автомобили с поля везут новый урожай, который принимает весовщик Нина Семашко. Вообще, весовая в сельхозпредприятии — объект стратегически важный. Именно здесь ведется подсчет тоннам, которые поступают в закрома хозяйства. О том, что в сельхозпредприятии ведут напряженную битву за урожай, свидетельствует бережное отношение к каждому зернышку не только в поле, но и на ЗСК. Нечаянно рассыпавшееся зерно тут же убирают с помощью шуфлевой лопаты, а все остальное начисто сметают в общую кучу. Бесперебойную работу зерносушилки обеспечивают ответственный за работу комплекса Игорь Комар, операторы Михаил Деченко, Александр Артамонов, Сергей Михалкович, водитель погрузчика Сергей Карагодов, рабочие Алексей Цвирко и Екатерина Акинчиц. Еще хочется несколько слов сказать о людях, которые ежедневно вносят немалый вклад в жатву, однако практически всегда остаются за кадром. Это — работники столовой хозяйства. Каждый день 140 обедов и 85 ужинов готовят повара Татьяна Ермольчик и Елена Русакович. Хватает работы у раздатчиков обедов Марины Горощени и Татьяны Бахты, посудомойки Натальи Василевской. Кристина ЖОГОЛЬ Фото автора
Среда, 16 августа 2017 01:19

15-08-2017

[embed]http://kopyl.by/audio/15.08.2017.mp3[/embed]
Тут неабходна ўбраць чатыры тысячы гектараў. Перш за ўсё накіраваліся камбайны на рапсавыя палеткі, якія займалі ў гаспадарцы 620 гектараў. [caption id="attachment_59605" align="aligncenter" width="580"]■ Яўген Скарбіч і Мікалай Ермаковіч — маладзёжны экіпаж-«тысячнік» ■ Яўген Скарбіч і Мікалай Ермаковіч — маладзёжны экіпаж-«тысячнік»[/caption] — Рапс — культура патрабавальная да абмалоту, капрызная, — адзначае дырэктар сельгаспрадпрыемства Анатоль Ладыга. — Але нашы механізатары ўжо спрактыкаваныя ў няпростых працоўных буднях, апантаныя работай і жаданнем выканаць яе «на выдатна». Таму аднымі з першых у раёне ў сціслыя тэрміны справіліся з даведзеным заданнем. [caption id="attachment_59606" align="aligncenter" width="400"]■ Дырэктар Анатоль Ладыга ■ Дырэктар Анатоль Ладыга[/caption] Адразу ж, без раскачкі, перайшлі да ўборкі збожжавых. Усяго сёлета на жніве задзейнічаны 11 камбайнавых экіпажаў. Нагрузка на адзін складае звыш 400 гектараў (гэта таксама адна з найбольшых у раёне). З 11 экіпажаў чатыры маладзёжныя. Менавіта яны задаюць тон у рабоце. Напрыклад, першым, хто ў раёне намалаціў тысячу тон збажыны, стаў экіпаж у скла-дзе Яўгена Скарбіча і Мікалая Ермаковіча. Павіншаваць лідараў з працоўнай перамогай на поле прыехалі прадстаўнікі адміністрацыі сельгаспрадпрыемства і райкама ГА «БРСМ». У гонар перадавікоў гучалі цёплыя словы, ім выказалі падзяку за стараннасць, уручылі падарункі і грашовыя прэміі. У складзе экіпажа Яўген і Мікалай працуюць упершыню, аднак у іх атрымліваецца знаходзіць разуменне. Абодва хлопцы мясцовыя. Яўген пасля заканчэння Мар’інагорскага аграрна-тэхнічнага каледжа працуе механікам, Мікалай — індывідуальны прадпрымальнік, аднак на перыяд гарачай пары вырашыў аказаць дапамогу роднай гаспадарцы. [caption id="attachment_59607" align="aligncenter" width="580"]■ Механізатар Сяргей Пяцігорац на прасаванні сена ■ Механізатар Сяргей Пяцігорац на прасаванні сена[/caption] Падчас размовы спыталі ў камбайнераў, ці задаволены ўраджаем. У адказ пачулі, што хлеб на ціміразеўскіх палетках сёлета ўрадзіў нядрэнны — звыш 30 цэнтнераў з гектара атрымліваюць. Не маглі не спытаць і пра ўмовы працы. Як адзначылі хлопцы, безумоўна, праца на зямлі не з лёгкіх, але ў гаспадарцы робіцца ўсё дзеля таго, каб не адчуваць яе цяжар. Механізатары забяспечаны двухразовым харчаваннем, у кабіне камбайна працуе кандыцыянер, пасля напружанага дня ёсць магчымасць прыняць душ. Наша гутарка была нядоўгай, бо камбайнеры спяшаліся ўхапіць кожную пагодлівую хвіліну. Ва ўсіх адчуваўся пазітыўны настрой і радасць ад выкананай справы. [caption id="attachment_59615" align="aligncenter" width="580"]■ За работай аператары ЗСК-40 Міхаіл Мікуліч і Аляксандр вайтовіч ■ За работай аператары ЗСК-40 Міхаіл Мікуліч і Аляксандр вайтовіч[/caption] [caption id="attachment_59614" align="aligncenter" width="580"]■  Галоўны аграном Віталь Гаўрыс і  механізатар Уладзімір Казакевіч на ворыве глебы пад азімыя ■ Галоўны аграном Віталь Гаўрыс і механізатар Уладзімір Казакевіч на ворыве глебы пад азімыя[/caption] Ціміразеўская збажына няспыннай плынню паступае на сушылку, дзе ўсім працэсам кіруе аграном-насеннявод Святлана Шчалкун. Сушкай збожжа кругласутачна займаюцца дзве змены аператараў ЗСК-40: Міхаіл Мікуліч, Аляксандр Вайтовіч, Валерый Панцэвіч і Сяргей Чарніковіч, на адвозцы заняты вадзіцель Анатоль Пячонкін. На момант нашага наведвання рыхтаваўся на адгрузку піваварны ячмень. Штодзень збожжа паступае на піўзавод «Крыніца», хлебапрыёмны пункт і іншыя прадпрыемствы. Таксама ў сельгаспрадпрыемстве працуюць над тым, каб забяспечыць сябе і гаспадаркі раёна насеннем першай рэпрадукцыі ці эліты. Дарэчы, сяўба азімых павінна пачацца з дня на дзень. Ужо заарана каля 450 гектараў глебы пад азімы рапс, на чарзе — азімая сурэпіца. Для сяўбы ў аптымальныя тэрміны ў навукова-практычным цэнтры набыты новы пасяўны агрэгат. Гэтымі днямі на ворыве заняты адзін з вопытных механізатараў Уладзімір Казакевіч. Акрамя таго, ціміразеўцы вядуць нарыхтоўку кармоў. Напрыклад, на прасаванні сена цяпер заняты добра вядомы нашым чытачам па мінулагодніх уборачных Сяргей Пяцігорац.
Карысны адрас: 223930, Мінская вобласць, Капыльскі р-н, аграгарадок Быстрыца, вул. Ціміразеўская. Тэлефоны: (8-01719) 4-84-68 — прыёмная, 4-84-41 — бухгалтэрыя, 4-84-97 — дыспетчарская, факс 48-4-31.
— Усе, і механізатары, і спецыялісты, вельмі адказна адносяцца да даручанай справы, — падкрэслівае Анатоль Ладыга. — Разумеюць, што працаваць на хлебнай ніве трэба з энтузіязмам, аптымізмам і ўпэўненасцю, што ціміразеўскія засекі будуць поўныя. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА
Страница 3882 из 4841