Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Малочнатаварная ферма № 1 філіяла «Лакнея» УП «ПрыортрансАгра», якую ўжо шосты год узначальвае Надзея Вержыкоўская, па выніках мінулага года займае першае месца ў раёне. IMG_3354 Умовы ўтрымання жывёлы і працы лю-дзей тут знаходзяцца на высокім узроўні. Шмат увагі ўдзяляецца якасці малака. Кіраўніцтва і работнікі сельгас-прадпрыемства добра разумеюць:  чым вышэйшы гатунак, тым вышэйшая цана продажу. — Садзейнічаюць нашай паспяховай працы па нарошчванні вытворчасці малака, — адзначае брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі № 1 Надзея Вержыкоўская, — трывалая кармавая база, удасканаленне селекцыйнай работы, дакладнае выкананне тэхналогіі вытворчасці прадукцыі. Круглы год грамадскі статак забяспечаны якаснымі і збалансаванымі кармамі. Сярод пералічаных аспектаў адным з важных з’яўляюцца кадры. Кожны на сваім рабочым месцы — ад спецыяліста да жывёлавода — з адказнасцю выконвае сваю задачу. Па словах Надзеі Уладзіміраўны, даручаная справа заўсёды будзе выканана, калі за яе возьмуцца Наталля Балакір, Святлана Юрчанка, Яўген Мяцельскі, Міхаіл Шыдлоўскі, Аляксей Юрчанка і іншыя.
Амаль 30 гадоў працуе ў ААТ «Семежава» Міхаіл Іванавіч Мінец. IMG_20190214_14 Яго заўсёды вызначае вялікая адказнасць да выканання даручанай справы, імкненне арганізаваць работу сваіх падначаленых так, каб не ўзнікала ніякіх праблемных сітуацый. Нездарма ААТ «Семежава» з года ў год знаходзіцца ў ліку лідараў агляду-конкурсу сярод мехдвароў сельгаспрадпрыемстваў Капыльшчыны. Добраўпарадкаванне тэрыторыі, стан майстэрняў, гаражоў, навесаў, пляцовак для захоўвання сельгастэхнікі, вытворча-бытавых памяшканняў у ААТ «Семежава» — усе гэтыя крытэрыі ацэнкі ў многім дзякуючы намаганням Міхаіла Мінца атрымліваюць толькі высокую адзнаку. Міхаіл Іванавіч нарадзіўся ў Семежаве, скончыў мясцовую школу і паступіў у Мар’інагорскі саўгас-тэхнікум, дыпламаваным спецыялістам вярнуўся ў родную гаспадарку. Затым была вучоба ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, якая ўмацавала яго прафесіяналізм.
Машыніст аўтамабільнага крана КУП «Капыльскі РБУ» Сяргей Коўчур — адзін з нямногіх прадстаўнікоў будаўнічых прафесій, хто пра сваю працу расказвае з непадробным захапленнем. IMG_3586 У будаўнічай арганізацыі Сяргей Сяргеевіч працуе побач з бацькам і дзядзькам. Таму дысцыплінаванасць і адказнасць абумоўлены, да таго ж, і жаданнем не сапсаваць добрую рэпутацыю прадстаўнікоў старэйшага пакалення. Дарэчы, будаўнічая дынастыя Коўчураў магла б і не ўтварыцца, бо пасля школы цяперашні машыніст збіраўся звязаць жыццё з іншым заняткам. Аднак спроба знайсці сябе ў асвоенай падчас навучання ў каледжы прафесіі электрыка не мела поспеху. Малады чалавек рызыкнуў і перавучыўся, бо да гэтага часу ўмацаваўся ў жаданні кіраваць магутнай тэхнікай. І ні разу за пяць гадоў працы машыністам аўтакрана не пашкадаваў, што прыняў такое рашэнне: цяперашняя праца прыйшлася па душы і прыносіць задавальненне.
Залогам поспеху ДУА «Гімназія № 1 г. Капыля імя М.В. Рамашкі» ў першую чаргу трэба лічыць прафесіяналізм педагагічных работнікаў, іх працавітасць і крэатыўнае мысленне. Гэта сапраўды моцны калектыў настаўнікаў, які не стаіць на месцы і ўвесь час развіваецца, асвойвае новыя інфармацыйныя тэхналогіі і любіць дзяцей. 3727 — Удзельнічаць у раённым спаборніцтве нам дазволілі высокія вынікі ў адукацыйным працэсе, — дзеліцца дырэктар установы Ірына Абас. — Нашы гімназісты — удзельнікі і пераможцы разнастайных раённых, абласных, рэспубліканскіх і нават міжнародных навукова-практычных канферэнцый, алімпіяд па вучэбных прадметах і конкурсаў. І ў гэтым несумненная заслуга ўсяго калектыву педагогаў, адміністрацыі, навучэнцаў і іх бацькоў.
За мінулы год савет грамадскага пункта аховы правапарадку пры Слабада-Кучынскім сельвыканкаме прызнаны лепшым у раённым аглядзе-конкурсе. IMG_0474 Праведзена 14 яго пасяджэнняў, падчас іх разгледжана 139 спраў на асоб, якія схільны да здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў і вядуць асацыяльны лад жыцця. Праведзена абследаванне назіральнай камісіяй 841 домаўладання па пытаннях пажарнай бяспекі. Акрамя таго вывучаўся стан парадку на зямлі, дарог, асвятлення населеных пунктаў і сельгасаб’ектаў, арганізацыя адпачынку моладзі і г.д. Дзякуючы рабоце, якая праводзіцца саветам грамадскага пункта аховы правапарадку, у 2018 годзе звярнуліся да ўрача-нарколага для кансультацый і лячэння 8 чалавек, 2 накіраваны ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі. За мінулы год на тэрыторыі сельсавета здзейснена 10 злачынстваў (за 2017 г. — 16).
Страница 3872 из 5508