Разгледзім традыцыі Адвэнту больш падрабязна.
Адной з прыгожых традыцый Адвэнту з’яўляецца раратняя святая Імша (Рараты) у гонар Найсвяцейшай Панны Марыі, якую звычайна цэлебруюць на світанні. З вялікай ахвотай у раратніх святых Імшах прымаюць удзел дзеці, а таксама дарослыя, якія на пачатку літургіі ідуць у працэсіі, трымаючы ў руках запаленыя свечкі або лампадкі. І толькі на спеў «Хвала на вышынях Богу…» ва ўсім касцёле запальваецца святло.
Яшчэ адным праяўленнем адвэнтавай літургіі святла з’яўляюцца раратнія ліхтарыкі. Ідучы на рараты, усе бяруць з сабой ліхтары, каб асвятліць змрок.
Гэтая прыгожая сімволіка нагадвае пра неабходнасць збірання добрых учынкаў, якія дапамогуць асвятліць змрок граху ў нашай душы, паказаць Хрысту дарогу да людскіх сэрцаў.
Характэрным знакам Адвэнту ў дамах і святынях з'яўляецца адвэнтавы вянок. Гэты звычай паходзіць з Германіі. Пратэстанцкая духоўная асоба, тэолаг і грамадскі дзеяч Джон Віхэрн адкрыў у Гамбургу школу-прытулак для сірот. У Адвэнце 1839 года ён зрабіў вянок, каб стварыць атмасферу, якая садзейнічала б малітве. Па краях кола (дыяметрам у два метры) Віхэрн размясціў 24 невялікія свечкі. Кожную з іх запальвалі ў чарговы звычайны дзень Адвэнту. Вакол вянка падапечныя Віхэрна штодня збіраліся на супольныя сустрэчы, малітвы і спевы. Хутка звычай адвэнтавых вянкоў распаўсюдзіўся па іншых гарадах Германіі і ўсёй Еўропы.
Адвэнтавы вянок мае глыбокую сімволіку. Ён выконваецца з зялёных яловых ці піхтавых галінак у форме круга, на якім размяшчаюць чатыры свечкі — сімвал чатырох тыдняў Адвэнту. Запальванне свечак азначае чуванне і гатоўнасць да прыйсця Хрыста.
Першая свечка сімвалізуе тое, што Бог прабачыў Адаму і Еве іх непаслухмянасць Творцу. Свечка, запаленая ў другую нядзелю Адвэнту, сімвалізуе веру патрыярхаў ізраільскага народа як удзячнасць за дар — Абяцаную Зямлю. Трэцяя свечка адносіцца да радасці караля Давіда, які цэлебруе саюз з Богам. Апошняя — сімвал вучэння прарокаў, якія абвяшчалі прыход Месіі.
Святло свечак у вянку азначае надзею, а яго зеляніна — працяг жыцця. Форма круга сімвалізуе вечнасць, якая не мае пачатку і канца. Цалкам адвэнтавы вянок — гэта сімвал Божага народу, які чакае ў радасці і любові прыходу Збаўцы ў свет.
Якімі б прыгожымі ні былі традыцыі Адвэнту, варта памятаць, што сэнс гэтага перыяду літургічнага года ў тым, каб годна падрыхтаваць сябе да свята прыйсця Збаўцы. А пасля з чыстым сумленнем і шчырай радасцю сустрэць Божае Нараджэнне.
У нашым касцёле раратнія святыя Імшы будуць у наступныя дні: 3, 5, 11, 13, 17, 19 і 23 снежня. Іх пачатак у 6 гадзін 45 хвілін раніцы.
Увага! Нагадваю пра сакрамант споведзі і святой Камуніі ў перыяд Адвэнту. Асабліва тыя людзі, якія не змогуць прыйсці ў касцёл, калі ласка, тэлефануйце па нумары тэлефона +375292843813.
Ксёндз Андрэй Калядка,
настаяцель храма святых Пятра і Паўла ў Капылі
– Татьяна Николаевна, люди какого возраста наиболее вовлечены в эпидемический процесс?
– Как сообщили в отделе профилактики ВИЧ/СПИД ГУ «Минский облЦГЭОЗ», в эпидемический процесс вовлечены все возрастные группы населения, однако основная доля граждан, у которых впервые выявляют вирус, – люди старше 30 лет. В общей структуре ВИЧ-инфицированных лиц преобладают мужчины – 59,8%, доля женщин составляет 40,2%. Удельный вес женщин, вовлеченных в эпидемический процесс по ВИЧ-инфекции за январь-октябрь 2019 года, составил 36,8% (январь-октябрь 2018 года – 35,8%).
– Всемирный день борьбы со СПИДом имеет свою историю. Когда впервые он отмечался?
– Всемирный день борьбы со СПИДом впервые отмечался в 1988 году, стал самым первым в истории глобальным Днем здоровья. С 1996 года Всемирный день борьбы со СПИДом превращен в Кампанию против СПИДа. Это самая продолжительная инициатива в области информирования и профилактики заболеваний в истории общественного здравоохранения.
– Если говорить о причинах смертности населения, насколько это актуально в отношении СПИДа?
– В настоящее время ВИЧ/СПИД занимает 5-е место среди причин смертности в мире. Сейчас в мире около 37 миллионов людей живут с ВИЧ, более 29 миллионов – работающие граждане, а около 22 миллионов, в том числе 1,8 миллиона детей, не имеют доступа к лечению от ВИЧ.
С 1988 года меры борьбы со СПИДом достигли значительного прогресса, и сегодня миллионы людей, живущих с ВИЧ, ведут здоровую и продуктивную жизнь. Однако одной из оставшихся проблем является знание ВИЧ-статуса.
– Почему это так важно?
– Тестирование на ВИЧ имеет важное значение в отношении профилактики ВИЧ для расширения возможностей лечения, для защиты себя и близких. По оценкам ЮНЭЙДС (Объединенная программа Организации Объединенных Наций по ВИЧ/СПИДу), более 9,4 миллиона человек, живущих с ВИЧ, по-прежнему не знают своего статуса. Стигма и дискриминация часто препятствуют людям проходить тест на ВИЧ. Многие люди проходят тестирование только после того, как появляются симптомы. Это приводит к тому, что лечение ВИЧ начинается поздно. Ведь чем дольше развивается болезнь, тем больше вероятность, что ВИЧ-инфекция перерастет в СПИД и тем самым вызовет сопутствующие инфекции, в том числе туберкулез и другие оппортунистические заболевания, которые тяжело протекают и дорого обходятся государству.
– Существует такое понятие, как стратегия «90-90-90». Что это такое?
– Программа ЮНЭЙДС, в рамках которой разработана и осуществляется стратегия «90-90-90», направлена на окончание эпидемии ВИЧ. Она предполагает постановку амбициозной, но достижимой цели: к 2020 году 90% людей, живущих с ВИЧ, будут знать о своем ВИЧ-статусе; к 2020 году 90% всех пациентов с диагнозом ВИЧ-инфекция будет предоставлена антиретровирусная терапия; к 2020 году у 90% всех пациентов, получающих антиретровирусную терапию, будет достигнута подавленная вирусная нагрузка.
– А если говорить подробнее?
– Первый пункт предполагает массовое тестирование на ВИЧ. Смысл обследования не в том, чтобы узнать и очень расстроиться, а в том, чтобы помочь себе. Чем больше протестированных, тем лучше, так как люди смогут вовремя начать лечение.
Второй пункт предполагает прием антиретровирусных (подавляющих размножение вируса) препаратов всеми ВИЧ-положительными.
Третий направлен на то, что все предпринятые до этого меры позволят не допустить развитие заболевания и смертельные исходы.
– И чего в итоге должны достигнуть?
– По мнению ЮНЭЙДС, достижение целевых показателей по ускорению мер позволит предотвратить примерно 28 миллионов новых ВИЧ-инфекций и покончить с эпидемией СПИДа как глобальной угрозой здоровью к 2030 году. Если не обеспечить быстрое расширение масштабов действий в последующие пять лет, эпидемия может вернуться, а уровень новых ВИЧ-инфекций станет выше нынешнего.
– Татьяна Николаевна, если вернуться к определению ВИЧ-статуса. Как это можно сделать в Копыльском районе?
– Пройти добровольное тестирование на ВИЧ-инфекцию, в том числе анонимное, можно в УЗ «Копыльская ЦРБ», кабинет в поликлинике № 204, с 8.00 до 16.00 (понедельник-четверг). С начала 2018 года в практику внедрено самотестирование на ВИЧ посредством реализации наборов для тестирования в аптечной сети.
– Ваши рекомендации по мерам личной профилактики.
– Остановить ВИЧ/СПИД возможно только совместными усилиями, в том числе соблюдая меры личной профилактики. Это отказ от случайных половых связей и сохранение верности одному половому партнеру; отказ от употребления наркотиков; использование только своих предметов личной гигиены; проведение медицинских и косметических манипуляций только в специализированных учреждениях; проведение обследования на ВИЧ.
Тест на ВИЧ должен стать нормой. Своевременное выявление и лечение предупреждает распространение ВИЧ-инфекции и замедляет развитие этого заболевания.
Маргарита САКОВИЧ
■ Перад адпраўкай навабранцаў. Фота на памяць[/caption]
Лістападаўскім ранкам у адасобленай групе (Капыльскага раёна) ваеннага камісарыята Нясвіжскага і Капыльскага раёнаў адбылася ўрачыстасць па адпраўцы ў войскі. Адкрываючы яе, кіраўнік групы Сяргей Маргалік адзначыў, што служба ў арміі — гэта ганаровы абавязак, замацаваны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Яна — добрая школа жыцця, загартоўкі.
Пажаданне, каб служба праходзіла пад заступніцтвам Божым, выказаў благачынны цэркваў Капыльскай акругі протаіерэй Сергій Чарны. Айцец Сергій заклікаў да агульнай малітвы і блаславіў кожнага прызыўніка на добрую службу, акрапіў святой вадой і ўручыў іконкі.
Наказ на дарогу зрабілі таксама старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз афіцэраў» Аляксандр Пякарскі і член Мінскага абласнога Савета гэтага ж аб’яднання Барыс Дзенісюк.
[caption id="attachment_83679" align="aligncenter" width="840"]
■ Сям'я Некраш праводзіць у армію сына Вадзіма[/caption]
Хвалюючымі поглядамі праводзілі ў дарогу жыцця юнакоў іх бацькі, родныя, сябры. Напрыклад, маці Сяргея Чачко Святлана Паўлаўна сказала, што яе апаноўвае адначасова і пачуццё гордасці за сына, і мацярынская трывога. Яна прасіла быць адказным салдатам, паважаць сяброў, слухаць камандзіраў. Сяргей жа выказаў сваю гатоўнасць да арміі. У яго за плячыма капыльскі каледж, мінскі політэхнічны каледж, праца на маторным заводзе, сёлета ён паступіў завочна ў БНТУ.
Правесці Вадзіма Некраша прыйшлі бацькі Алена Георгіеўна і Юрый Іванавіч, а таксама, нягледзячы на даволі ранні час (6 гадзін раніцы), брацік-школьнік Сашка. Мама, не хаваючы слёз, жадала сыну дастойна прайсці праз усе выпрабаванні і ведаць, што дома яго заўсёды чакаюць. Вадзім жа, супакойваючы яе, выказаў упэўненасць, што ўсё будзе добра. Служыць ён будзе ў Мазыры, у пагранічных войсках.
Сяргей КОЗЕЛ
■ Кузьма Чорны, 1941 г.[/caption]
Праходзіла мерапрыемства ў Літаратурным музеі Кузьмы Чорнага, што знаходзіцца ў Цімкавічах. Сюды завіталі навучэнцы СШ № 2 г. Капыля імя Ц. Гартнага і Цімкавіцкай СШ, якая з гонарам носіць імя Кузьмы Чорнага.
Якім стаў апошні год для пісьменніка? Гэта быў час барацьбы з хваробай, спроб і імкнення пісаць, чакання і радасці Перамогі над праклятымі нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Успаміны аб пражытых днях, якія засталіся на старонках дзённіка Чорнага, прагучалі ў гэты дзень. І як даніна памяці — галінкі ядлоўца, упрыгожаныя кветкамі, якія выступоўцы ўскладалі да бюста пісьменніка.
— Магутны пісьменніцкі талент Кузьмы Чорнага застаўся рэалізаваны далёка не поўнасцю, — расказвае кіраўнік музея Людміла Ніжэвіч. — У час Вялікай Айчыннай вайны ён распачаў і часткова ажыццявіў каля 10 эпічных твораў. Сярод іх была і аповесць «Скіп’ёўскі лес». На рабочым стале так і застаўся ляжаць незавершаны рукапіс гэтага твора. Зусім невыпадкова ў апошнія гадзіны свайго жыцця Кузьма Чорны пісаў пра любімыя з дзяцінства мясціны. Апошні сказ, напісаны Чорным, абарваўся на паўслове…
[caption id="attachment_83669" align="aligncenter" width="840"]
■ Пра жыццёвы шлях Кузьмы Чорнага расказвае Людміла Ніжэвіч[/caption]
Пра цікавыя адметнасці зусім нялёгкага лёсу пісьменніка госці мерапрыемства даведаліся з рэфератаў, падрыхтаваных вучнямі. Пра ўмовы жыцця пасля вяртання Чорнага ў Мінск расказала навучэнка Цімкавіцкай СШ Дар’я Мішура. Тэмай выступлення дзесяцікласніцы з СШ № 2 г. Капыля Ксеніі Чыгір стаў усё той жа Скіп’ёўскі лес.
[caption id="attachment_83670" align="aligncenter" width="460"]
■ Рэферат чытае Ксенія Чыгір[/caption]
У дзень памяці набываюць голас не толькі старонкі твораў, у гэты дзень нібы ажываюць і літаратурныя героі, народжаныя рукой майстра. Вось на імправізаванай сцэне музея ў выкананні артыстаў з тэатральнай студыі «Іскрынка», якая працуе пры гэтай установе культуры з 1997 года, з’яўляюцца вобразы галоўных герояў апавядання «Родныя мясціны»: Асвяцімскі, які стаў «вялікім чалавекам у рэспубліцы» і ўпершыню за 20 год прыехаў у родную вёску, яго першая каханая Волька і лепшы сябар Кастусь, які стаў яе мужам, вадзіцель Валодзя. Дзякуючы непасрэднасці і самадзейнаму таленту цімкавіцкіх акцёраў, госці змаглі далікатна і з нейкім асаблівым душэўным трапятаннем дакрануцца да творчасці знакамітага пісьменніка.
[caption id="attachment_83671" align="aligncenter" width="840"]
■ Сцэна са спектакля «Родныя мясціны»[/caption]
Калі б тут выдавалі праграмкі як у сапраўдным тэатры, то на іх старонках былі б напісаны імёны самадзейных выканаўцаў: майстра хлебапрыёмнага пункта Валерыя Булата, навучэнцаў Цімкавіцкай СШ Івана Рэвы, Соф’і і Варвары Бохан, Соф’і Калеснікавай, Вікторыі Балтуцкай, Уладзіміра Бондарава і Віктара Палавінкіна. Арганізавала і падрыхтавала мерапрыемства, а яшчэ і выканала адну з роляў кіраўнік музея Людміла Ніжэвіч.
Дзіяна ТКАЧЭНКА