Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

53

В день памяти Кузьмы Чорного в Тимковичах звучали строки из его дневника

02.12.2019
75 год таму, 22 лістапада 1944 года, у Мінску перастала біцца сэрца нашага знакамітага земляка, вядомага беларускага пісьменніка Кузьмы Чорнага. Правядзенне Дня ўшанавання памяці пісьменніка насіла назву «Апошні год жыцця». [caption id="attachment_83672" align="alignleft" width="162"] ■ Кузьма Чорны, 1941 г.[/caption] Праходзіла мерапрыемства ў  Літаратурным музеі Кузьмы Чорнага, што знаходзіцца  ў Цімкавічах. Сюды завіталі навучэнцы СШ № 2 г. Капыля імя Ц. Гартнага і Цімкавіцкай СШ, якая з гонарам носіць імя Кузьмы Чорнага. Якім стаў апошні год для пісьменніка? Гэта быў час барацьбы з хваробай, спроб і імкнення пісаць, чакання і радасці Перамогі над праклятымі нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Успаміны аб пражытых днях, якія засталіся на старонках дзённіка Чорнага, прагучалі ў гэты дзень. І як даніна памяці — галінкі ядлоўца, упрыгожаныя кветкамі, якія выступоўцы ўскладалі да бюста пісьменніка. —  Магутны пісьменніцкі талент Кузьмы Чорнага застаўся рэалізаваны далёка не поўнасцю, — расказвае кіраўнік музея Людміла Ніжэвіч. — У час Вялікай Айчыннай вайны ён распачаў і часткова ажыццявіў каля 10 эпічных твораў. Сярод іх была і аповесць «Скіп’ёўскі лес». На рабочым стале так і застаўся ляжаць незавершаны рукапіс гэтага твора. Зусім невыпадкова ў апошнія гадзіны  свайго жыцця Кузьма Чорны пісаў пра любімыя з дзяцінства мясціны. Апошні сказ, напісаны Чорным, абарваўся на паўслове… [caption id="attachment_83669" align="aligncenter" width="840"] ■ Пра жыццёвы шлях Кузьмы Чорнага расказвае Людміла Ніжэвіч[/caption] Пра цікавыя адметнасці зусім нялёгкага лёсу пісьменніка госці мерапрыемства даведаліся з рэфератаў, падрыхтаваных вучнямі. Пра ўмовы жыцця пасля вяртання Чорнага ў Мінск расказала навучэнка Цімкавіцкай СШ Дар’я Мішура. Тэмай выступлення дзесяцікласніцы з СШ № 2 г. Капыля Ксеніі Чыгір стаў усё той жа Скіп’ёўскі лес. [caption id="attachment_83670" align="aligncenter" width="460"] ■ Рэферат чытае Ксенія Чыгір[/caption] У дзень памяці набываюць голас не толькі старонкі твораў, у гэты дзень нібы ажываюць і літаратурныя героі, народжаныя рукой майстра. Вось на імправізаванай сцэне музея ў выкананні артыстаў з тэатральнай студыі «Іскрынка», якая працуе пры гэтай установе культуры з 1997 года, з’яўляюцца вобразы галоўных герояў апавядання «Родныя мясціны»: Асвяцімскі, які стаў «вялікім чалавекам у рэспубліцы»  і ўпершыню за 20 год прыехаў у родную вёску, яго першая каханая Волька і лепшы сябар Кастусь, які стаў яе мужам, вадзіцель Валодзя. Дзякуючы непасрэднасці і самадзейнаму таленту цімкавіцкіх акцёраў, госці змаглі далікатна і з нейкім асаблівым душэўным трапятаннем дакрануцца да творчасці знакамітага пісьменніка. [caption id="attachment_83671" align="aligncenter" width="840"] ■ Сцэна са спектакля «Родныя мясціны»[/caption] Калі б тут выдавалі праграмкі як у сапраўдным тэатры, то на іх старонках былі б напісаны імёны самадзейных выканаўцаў: майстра хлебапрыёмнага пункта Валерыя Булата, навучэнцаў Цімкавіцкай СШ Івана Рэвы, Соф’і і Варвары Бохан, Соф’і Калеснікавай, Вікторыі Балтуцкай, Уладзіміра Бондарава і Віктара Палавінкіна. Арганізавала і падрыхтавала мерапрыемства, а яшчэ і выканала адну з роляў кіраўнік музея Людміла Ніжэвіч. Дзіяна ТКАЧЭНКА

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей