Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Шлях у педагогі для настаўніцы рускай мовы і літаратуры СШ № 2 г. Капыля імя Ц. Гартнага Святланы Леанідаўны Сапешкі не быў выпадковым. Разам са сваімі аднакласнікамі яна вучылася ў педагагічным класе гэтай жа ўстановы адукацыі, таму да мэты вучыць ішла ўпэўнена. [caption id="attachment_70396" align="aligncenter" width="560"]■ Вера Васілеўская і Святлана Леанідаўна Сапешка ■ Вера Васілеўская і Святлана Леанідаўна Сапешка[/caption] Скончыўшы БДПУ імя М. Танка, Святлана Леанідаўна атрымала накіраванне на сваё першае месца працы — намеснік  дырэктара Пацейкаўскай СШ. Таму прыходзілася не столькі вучыць, колькі вучыцца самой. Каб даваць метадычныя парады больш вопытным калегам, трэба было ведаць крыху больш, дапамагаць знаходзіць сучасныя падыходы. І сёння словы ўдзячнасці педагог гаворыць былому дырэктару Уладзіміру Аляксандравічу Лукашэвічу і яго намесніку Ірыне Леанідаўне Кандрукевіч.  Зараз Святлана Леанідаўна мае свой стыль работы. Ёсць і вынікі, якімі можна ганарыцца. Адзін з такіх — Дыплом ІІ ступені на трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Гэтую ўзнагароду заваявалі разам з Верай Васілеўскай. — Дзяўчынка вельмі разумная, шмат чытае, — расказвае Святлана Леанідаўна. — Заўважыла я яе ў 5 класе, калі стала класным кіраўніком. Вера заўсёды была з кніжкай, нават калі яе сябры гулялі на перапынках. Працаваць з ёй — адна асалода. А дапамагалі мне парады больш вопытных калег: Валянціны Сямёнаўны Саўчанкі, якая зараз на заслужаным адпачынку, а таксама Людмілы Леанідаўны Мілашэўскай і Ніны Аляксандраўны Скрыпінскай. Настаўніца не застаецца ўбаку ад творчай і грамадскай дзейнасці: заўсёды прымае актыўны ўдзел у жыцці школы. Напрыклад, разам з вучнямі рыхтуе навуковае даследаванне. А яшчэ — гэты год выніковы для яе 11-класнікаў, таму наперадзе старанная падрыхтоўка да экзаменаў, да ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні. Адным словам, прафесійнае жыццё патрабуе поўнай самааддачы і самаўдасканалення. Дзіяна ТКАЧЭНКА
Быць у ліку лепшых выхавальніку дашкольнай адукацыі ДУА «Мажскі ВПК дзіцячы сад ‒ пачатковая школа» Таццяне Леанідаўне Маргалік дапамагае жыццёвае крэда «Будзь першым, калі трэба слухаць, і апошнім, калі трэба казаць». [caption id="attachment_70431" align="aligncenter" width="560"]■ Таццяна Леанідаўна Маргалік са сваімі выхаванцамі ■ Таццяна Леанідаўна Маргалік са сваімі выхаванцамі[/caption] Пагадзіцеся, любы бацька, які турбуецца аб усебаковым развіцці свайго дзіцяці, бачыць яго педагога патрабавальным, пісьменным, ініцыятыўным, прынцыповым, добрасумленным. Менавіта гэтыя рысы ўласцівыя Таццяне Леанідаўне. За 18 гадоў, на працягу якіх яна працуе ў Мажскім ВПК д/с – ПШ, жанчына змагла дасягнуць высокіх і ўстойлівых вынікаў. І калі пра поспехі школьнага настаўніка сведчаць яго дасягненні ў вучэбнай дзейнасці, то самым галоўным дасягненнем выхавацеля дзіцячага садка з’яўляюцца тыя цікавасць і жаданне, з якімі хлопчыкі і дзяўчынкі пераступаюць парог адукацыйнай установы. Знаходзіць шлях да дзетак Таццяне Леанідаўне дапамагаюць прынцыпы: навучаць — гуляючы, любую інфармацыю ажывіць і зрабіць яркай, цесна супрацоўнічаць з сям’ёй. І таму выхаванцы педагога на працягу некалькіх гадоў з’яўляюцца прызёрамі інтэлектуальнага конкурсу «Я — даследчык», неаднаразова ўзнагароджваліся граматамі і дыпломамі. — Таццяна Леанідаўна ўносіць свой уклад у развіццё нашай установы, — гаворыць дырэктар Мая Вацлаваўна Ясючэня. — Ёю выраблена мноства дапаможнікаў, дыдактычных гульняў, аформлены тэматычныя альбомы і шырмы. Яна — удзельнік і прызёр па выніках удзелу ў раённых аглядах-конкурсах сярод выхавальнікаў устаноў дашкольнай адукацыі, вучэбна-педагагічных комплексаў: «Сюжэтна-ролевыя гульні сучасных дзяцей», «Куток прыроды», «Гульнёвая пляцоўка». За ўклад у развіццё ўстановы і дасягненні ў адукацыйнай дзейнасці неаднаразова ўзнагароджвалася ганаровымі граматамі аддзела адукацыі Капыльскага райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Акрамя высокага прафесійнага майстэрства калегі адзначаюць такія асабістыя якасці, як мэтанакіраванасць, добрасумленнасць, працавітасць і адказнасць. Таццяна Леанідаўна як сучасны настаўнік пастаянна імкнецца да самаўдасканалення, вывучае спосабы актуальных патрабаванняў да арганізацыі адукацыйнага працэсу. Гэта дапамагае пісьменна выбудоўваць траекторыю развіцця асобы дзіцяці, яго самастойнасці і ініцыятыўнасці. Таццяна Леанідаўна цесна супрацоўнічае і з бацькамі, выкарыстоўвае нетрадыцыйныя формы і метады работы, стараецца зацікавіць іх, шчыра распавядае ім пра жыццё дзяцей у дзіцячым садзе, аб іх звычках, інтарэсах. Дзіяна ТКАЧЭНКА
У кожнага з нас ёсць чалавек, чый уплыў адчуваеш на працягу ўсяго жыцця. І нават будучы дарослымі і самастойнымі людзьмі, мы вучымся ў іх. Не памылюся, калі скажу, што для большасці настаўнікаў гімназіі № 1 г. Капыля імя М.В. Рамашкі (ды не толькі іх) такім узорам была і застаецца яе першы дырэктар Зінаіда Васільеўна Прыміч. [caption id="attachment_70430" align="alignleft" width="274"]■ Зінаіда Васільеўна Прыміч ■ Зінаіда Васільеўна Прыміч[/caption] «У лідара ёсць дзве важныя рысы: па-першае, ён сам кудысьці ідзе, па-другое, ён можа павесці за сабой людзей». Гэтыя словы Максімільяна Рабесп’ера як нельга лепш характарызуюць дзейнасць Зінаіды Прыміч. У даволі складаны час узначаліўшы тады яшчэ «першую» школу, Зінаіда Прыміч зрабіла тое, што не заўсёды здолее зрабіць мужчына. Дзякуючы яе намаганням, ведам і характару быў узведзены новы будынак гэтай установы адукацыі, які і зараз прываблівае незвычайным дызайнам. Але пра ўсё па парадку. …9 студзеня 1997 года Зінаіда Васільеўна памятае вельмі добра. Гэта была нядзеля. І нягледзячы на выхадны дзень, яе запрасіў да сябе Вячаслаў Вячаслававіч Ярмалінскі, які ўзначальваў раённы аддзел адукацыі. Нагода была самая што ні на ёсць сур’ёзная. Ён прапанаваў Зінаідзе Васільеўне стаць дырэктарам СШ № 1 г. Капыля. І Прыміч, якая ўсё жыццё лічыла, што трэба рухацца наперад, пераадолеўшы сумненні, дала згоду. Першае ўражанне ад тагачаснай школы было зусім не радасным. Дзяцей навучалася 750, а памяшканняў для іх амаль не было. Цесная настаўніцкая, класы з фанернымі сценамі, старая пішучая машынка… Не, не такой павінна быць школа. І ўзвядзенню прыбудовы Зінаіда Прыміч аддавала ўвесь свой час, усе веды і характар. Нават сям’я адышла на другі план. І сёння з цеплынёй і ўдзячнасцю яна ўспамінае тагачасных дырэктара ПМК-194 Варламава В.М. і прараба Мікалая Клочку, начальніка Капыльскага УКБ Леаніда Бурака. Добрым дарадчыкам заўсёды была Людміла Камёнка. Ды і самі настаўнікі, вучні і іх бацькі не заставаліся ўбаку. Яны добрасумленна дапамагалі збіраць мэблю і расстаўлялі яе па класах, прыводзілі ў парадак памяшканні. Менавіта дзякуючы іх сумесным намаганням 1 верасня 2000 года адчыніў дзверы новы сучасны будынак. Гэта было такое доўгачаканае свята! Цяпер, як і марыла дырэктар, дзеткі будуць набываць веды ў новых светлых класах, на перапынках змогуць бавіць час у двухузроўневай рэкрэацыі — форуме.   Не паспелі адсвяткаваць, як прыйшоў яшчэ адзін загад: у раёне трэба стварыць установу адукацыі новага тыпу — гімназію. Паколькі самы сучасны будынак быў у СШ № 1, яе і вырашылі рэарганізаваць у гімназію.    …Каб стаць тым, хто яна ёсць і зараз, Зінаіда Прыміч сама ўвесь час вучылася. Спачатку ў сваёй першай настаўніцы са Скабінской васьмігодкі Казлоўскай Валянціны Сільвестраўны. Пазней вопыт лідарства і ўмення сябе трымаць пакрыху пераймала ў больш вопытных калег. А такіх было нямала. Першай асобай, у якой вучылася сябе пазіцыяніраваць, стала настаўніца хіміі ў школе для дзяцей рускіх ваеннаслужачых у г. Вітшток, што ў Германіі. Муж Зінаіды Васільеўны (дарэчы, яе аднакласнік) — ваенны, таму ўсё жыццё яна накіроўвалася за ім у розныя кропкі, і не толькі Савецкага Саюза. З 1981 года домам для сям’і Прымічаў стаў г. Талды Курган, пазней — Учарал і Джамбул у Казахстане. І ў кожным горадзе яна працавала ў школе, вучыла дзетак біялогіі і геаграфіі, але больш вучылася сама. Менавіта гімназія ў Джамбуле (такія ўстановы сталі з’яўляцца ў Савецкім Саюзе ў 80-х гадах ХХ стагоддзя) стала годным прыкладам. А дакладней — яе дырэктар Аліса Піліпаўна Несцерава. У класе, дзе класным кіраўніком з’яўлялася Зінаіда Васільеўна, было 30 вучняў. І ўсе — розных нацыянальнасцей. Да кожнага трэба было знайсці свой падыход. Дарэчы, Зінаіда Прыміч заўсёды лічыла, што асобу дзіцяці трэба паважаць і дапамагаць ёй развівацца. На яе ўроках геаграфіі дзеці адкрывалі для сябе навакольны свет, вучыліся рабіць высновы і прадбачыць. У першую чаргу настаўніца патрабавала парадак і дысцыпліну, бо толькі праз іх можна стаць паспяховымі людзьмі. Зінаіда Васільеўна выкарыстоўвала творчыя заданні, ужо тады сама распрацоўвала тэсты. Інфармацыйныя тэхналогіі толькі пачалі зараджацца, але іх важнасць настаўніца прадбачыла. Бацькі дзяцей заўсёды ішлі насустрач сучаснаму погляду педагога, дапамагалі. Каб пераймаць перадавы вопыт, разам з джамбульскімі калегамі ездзіла ў адну з гімназій Масквы. У пачатку 90-х гадоў муж звольніўся з радоў Узброеных Сіл. Сям’я вырашыла вярнуцца на сваю малую радзіму. Гарсавет, выхавацель ГПД, а затым і настаўнік у СШ № 3 г. Капыля — так пачынаўся прафесійны шлях на Капыльшчыне, так прыйшла да сапраўднага лідарства.   Мне пашчасціла працаваць пад кіраўніцтвам Зінаіды Васільеўны. Упэўнена, дзякуючы яе асабістаму імкненню да самаўдасканалення, калектыў заўсёды займаў лідарскія пазіцыі ў сістэме адукацыі раёна. Зінаіда Васільеўна была тым рухавіком, які не даваў гімназіі спыніцца. Кожнага настаўніка яна цаніла і паважала, да кожнага імкнулася знайсці свой падыход. Не ўсё і не заўсёды давалася лёгка. Часам прыходзілася быць жорсткай і патрабавальнай, але кожнае сваё слова або выказванне супрацоўнікаў дырэктар прапускала праз сябе, праз свае душу і сэрца. Толькі нікому гэтага не паказвала, усе перажыванні заставаліся схаванымі так глыбока ўнутры, што мы, яе калегі, не заўважалі хваляванняў. Усе сучасныя навінкі заўсёды знаходзілі свае месцы ў гімназіі. Педагагічныя і інфармацыйныя тэхналогіі, стварэнне навуковага таварыства навучэнцаў «Эрудыт», алімпіядны рух, рэалізацыя разнастайных педагагічных праектаў усіх узроўняў. Надзвычай цікавым і яскравым было свята Дзень навукі і мастацтва, гасцямі якога станавіліся дырэктары школ, іх намеснікі і настаўнікі. За перыяд кіраўніцтва гімназіяй Прыміч была створана свая сістэма работы з адоранымі вучнямі. І вынікі казалі самі за сябе: дыпломы на алімпіядах, навукова-практычных канферэнцыях, творчых конкурсах. І гэта не поўны спіс дзейнасці дырэктара. Якая б дэлегацыя ні наведвала раён, яе заўсёды прыводзілі ў гімназію. Настаўнікі давалі годныя адкрытыя ўрокі для прадстаўнікоў як раёна, так і вобласці, рэспублікі. Самаразвіццё і самаўдасканаленне некаторых педагогаў было адзначана на раённым узроўні: яны самі сталі кіраўнікамі. Калі пра сапраўднага настаўніка кажуць, што ён працягваецца ў сваіх вучнях, то дырэктар Зінаіда Васільеўна Прыміч — у сваіх паслядоўніках. Марына Крэпская, дырэктар Капыльскай дапаможнай школы-інтэрната: — У гімназіі я працавала настаўніцай пачатковых класаў. Потым узначаліла прафкам. І заўсёды вучылася ў Зінаіды Васільеўны. Асабісты прыклад, дысцыпліна і любоў да парадку — на гэтым трымаўся аўтарытэт дырэктара. Яна раней за ўсіх прыходзіла на працу і самая апошняя ішла дадому. Зінаідзе Васільеўне ў параўнанні з іншымі калегамі-дырэктарамі было складаней: гімназія — адзіная ў раёне, і шлях у яе асаблівы. Але, лічу, дырэктару дапамагала каманда прафесіяналаў-намеснікаў. Першыя тры гады сваёй дзейнасці як кіраўніка я заўсёды раўнялася на Прыміч, пыталася ў сябе, а як бы зрабіла Зінаіда Васільеўна, тэлефанавала да яе. Яна была і застаецца для мяне прыкладам лідара. Валянціна Балажынская, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама: —  Пад кіраўніцтвам Зінаіды Прыміч мне давялося працаваць больш за дзесяць гадоў: спачатку ў якасці настаўніка, затым — намесніка дырэктара. Гэта былі гады майго прафесійнага станаўлення і росту. Я і мае калегі вучыліся ад Зінаіды Васільеўны ПРАЦАВАЦЬ, працаваць добрасумленна, самаахвярна, шчыра. Для многіх з нас Зінаіда Васільеўна стала яскравым прыкладам  сапраўднага кіраўніка — адказнага, справядлівага, працалюбівага. У кожным, ці то гэта настаўнік, ці то вучань, яна бачыла асобу, заўсёды імкнулася знайсці і адзначыць станоўчыя якасці. Вопыт, атрыманы падчас сумеснай працы, неаднойчы  дапамагаў мне ў складаных сітуацыях і прафесійнай дзейнасці. Дзіяна ТКАЧЭНКА
У класе, дзе праводзіць заняткі педагог дадатковай адукацыі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Капыльскага раёна Ірына Эдуардаўна Дуброўская, пануе творчая атмасфера. [caption id="attachment_70429" align="aligncenter" width="560"]■ І.Э. Дуброўская са сваімі выхаванкамі     ■ І.Э. Дуброўская са сваімі выхаванкамі[/caption] За пяльцамі рознакаляровымі нітачкамі дзяўчынкі рыхтуюць сурвэткі-падарункі сваім матулям. — Ці падабаецца займацца вышыўкай? — пытаюся. — Вельмі! — гучыць шматгалосы адказ. — Нам настаўніца паказвае, што і як трэба рабіць, а далей ужо мы самі. У названай установе адукацыі Ірына Эдуардаўна — пяты год. Да гэтага часу яе прафесійны шлях быў звязаны са сферай гандлю: яна адпрацавала прадаўцом у магазіне «Волшебница» амаль 10 гадоў. І калі прапанавалі змяніць месца працы, яна, закройшчык-кравец па адукацыі, з лёгкасцю прыняла прапанову. І не пашкадавала.  Разам з новым працоўным месцам Ірына Эдуардаўна атрымала магчымасць творчага самавыяўлення. Не аднойчы на старонках нашай газеты педагог давала парады, як упрыгожыць сваё жыллё да навагодніх святаў. Разам са сваімі выхаванкамі Ірына Эдуардаўна займаецца вышыўкай, вязаннем, нават беларускія народныя лялькі-абярэгі вырабляюць. Акрамя гэтых твораў прыгожымі атрымоўваюцца касцюмы і сукенкі, якія шыюць наведвальніцы «Тэатра мод». Ужо падрыхтавана некалькі дызайнерскіх калекцый: «Чорна-белае», «Успаміны», цікава выглядае адзенне з непрыдатнага матэрыялу — коркаў, фольгі, цэлафану. Над калекцыяй сучаснага маладзёжнага адзення Ірына Эдуардаўна і яе дзяўчынкі працуюць зараз. Тут будзе прадстаўлены цікавы модны напрамак з выкарыстаннем ільну, карункаў і нават ірландскіх карункаў. Дарэчы, матывы для стварэння апошняга рыхтуюць самі дзяўчаты, а педагог ужо збірае з іх прыгожую рэч.  — З кожным годам выхаванцаў становіцца ўсё больш, — дзеліцца Ірына Дуброўская. — Дзяўчатам падабаецца ствараць прыгажосць сваімі рукамі, а потым прадстаўляць, як сапраўдным мадэлям. Ідэі педагог знаходзіць вакол сябе. Нешта «падгледзіць» у прыроды, а нешта і… прысніцца, як было з калекцыяй адзення «Чорна-белае». Адным словам, Ірына Эдуардаўна — чалавек, апантаны прыгажосцю. Таму і вынікі мае добрыя. У яе скарбонцы — шматлікія дыпломы і падзякі, а галоўнае — нязгасная цікавасць дзяўчат. Дзіяна ТКАЧЭНКА
Воскресенье, 07 октября 2018 10:30

7 октября - День учителя. Поздравляем!

Уважаемые педагоги! Примите сердечные поздравления с профессиональным праздником. 216 Ваша профессия — это образец добродетели, человеколюбия, мудрости, умения дарить тепло своего сердца подрастающему поколению. Результат вашего труда сложно переоценить, сегодня ваши ученики трудятся во всех отраслях экономики нашей страны, достойно представляют страну как на различных площадках Республики Беларусь, так и за ее пределами. Будьте здоровы, успешны, благополучны, творчески активны. Желаю вам успехов в труде, несомненного авторитета среди учеников, уважения коллег. Пусть благодарность ваших учеников станет для вас достойной наградой. В этот день особые слова благодарности мне хочется передать моим учителям Л.И. Конкевич, Т.А. Тихомай, А.Н. Сикорскому, В.В. Ярмолинскому, Т.А. Станилевич, Л.П. Маргеловой, В.Н. Василевич, Л.С. Мельянец, Н.П. Николаевой, З.И. Шкадаревич, Г.Д. Жданович, Ю.Н. Шиманскому и многим другим. Спасибо вам, дорогие мои, за прекрасные школьные годы, за крепкий фундамент знаний, помогающий идти по жизни. Искренне желаю вам крепкого здоровья, неугасающего интереса к жизни, семейного тепла и благополучия. Пусть всегда рядом с вами будут любящие и заботливые дети, внуки, друзья. Людмила НИЖЕВИЧ, депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь *** Паважаныя работнікі сістэмы адукацыі Капыльшчыны! Ветэраны працы! Ад усёй душы віншуем вас з прафесійным святам. Кожны чалавек захоўвае ў сваім сэрцы светлае пачуццё кахання і ўдзячнасці да настаўніка. Педагагічная супольнасць Капыльшчыны ўяўляе сабой прыклад актыўнасці, ініцыятывы і наватарства. Дзякуючы гэтаму забяспечваецца эфектыўная работа па фарміраванні інтэлектуальнага патэнцыялу дзяржавы, выхаванні падрастаючага пакалення ў духу высокай грамадзянскасці і патрыятызму. Няхай вашы творчая праца, прафесіяналізм, любоў да дзяцей заўсёды будуць гарантам маральнага і фізічнага здароўя маладой змены, асновай якаснага паляпшэння жыцця нашых людзей. Моцнага вам здароўя, поспехаў у працы, дабрабыту і годных вучняў. Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў *** Паважаныя педагогі Капыльшчыны! Ветэраны працы! Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам! У гэты дзень самыя цёплыя словы хочацца сказаць настаўнікам і выхавальнікам, кіраўнікам педагагічных калектываў, усім, хто сёння забяспечвае арганізацыю вучэбнага і выхаваўчага працэсу, хто клапоціцца аб развіцці, здароўі і будучыні нашых дзяцей. Ад вашай мабільнасці, з’яднанасці і перакананасці ў правільным выбары залежыць будучае. Ваша педагагічнае майстэрства, веды і інтэлект, цярпенне і настойлівасць у многім вызначаюць шляхі фарміравання новай асобы, здольнай пастаянна павышаць свой адукацыйны і прафесійны ўзровень, плённа працаваць, творча мысліць і прымаць адказныя рашэнні, садзейнічаць росквіту сваёй дзяржавы. Жадаем вам стабільнасці ў жыцці, творчых поспехаў, натхнення, павагі калег, вучняў, выхаванцаў  і іх бацькоў, нязгаснага жадання несці веды дзецям і самім спасцігаць новае.  Шчасця вам, здароўя, творчых здзяйсненняў, таленавітых і працавітых выхаванцаў, жыццёвага аптымізму, бадзёрасці і заўсёднага добрага настрою! Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама. Райкам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі
Страница 3417 из 4874