Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

На Капыльшчыне заканчваецца ўборка кукурузы на зерне IMG_5556 Тут, як і ў кожным відзе сельгасработ, ёсць свае лідары. Як расказала старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Ірына Сцяпура, імёны перадавікоў вытворчасці былі занесены на Дошку гонару ў газеце «Слава працы», ім былі ўручаны Падзячныя пісьмы і каштоўныя падарункі, у іх адрас гучалі самыя шчырыя словы прызнання за самаадданую працу. Віншаванні прымалі камбайнеры Аляксей Ліннік, Уладзімір Варабей, Мікалай Зянюк, Аляксандр Чэрнік, Уладзімір Логман, Андрэй Траццяк з ААТ «Старыца-Агра», Мікалай Лапотка з ААТ «Ціміразеўскі», Ціхан Хмялеўскі з УП «ПІК-Лясное», Валерый Мароз з ААТ «Піянер-Агра», а таксама вадзіцелі ААТ «Старыца-Агра» Вадзім Мысліцкі і Уладзімір Цярэшчанкаў. Днямі з такой жа пачэснай місіяй у ААТ «Капыльскае» выехалі Ірына Сцяпура і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Віяленцій. Суправаджаў іх старшыня прафкама гаспадаркі Анатоль Баркоўскі. Віноўнік урачыстасці — камбайнер Дзмітрый Дылеўскі, які на «Лексіён-570» намалаціў 1164 тоны кукурузнага зерня. Яму былі ўручаны «маланка»-падзяка за подпісам старшыні райвыканкама Анатоля Ліневіча і Падзячнае пісьмо райкама галіновага прафсаюза, а таксама падарункі. Дзмітрый Іванавіч працуе ў сельгаспрадпрыемстве з 1999 года: спачатку быў вадзіцелем, затым перайшоў на трактар, улетку перасаджваецца на камбайн — «Лексіён» у яго ўжо трэці. Калі заканчваецца ўборачная пара, ізноў садзіцца за руль трактара. Дзмітрый не выпадкова стаў трактарыстам. Любоў да тэхнікі ў яго з дзяцінства. Вадзіцелем у сельгаспрадпрыемстве і зараз працуе яго бацька Іван Іванавіч (развозіць абеды). Падтрымаў старэйшага брата ў выбары прафесіі і Віталь Іванавіч, ён таксама застаўся ў ААТ «Капыльскае» і працуе механізатарам. Звязалі сваё жыццё з сельскай гаспадаркай прадстаўніцы жаночай паловы сям’і Дылеўскіх: маці Зоя Паўлаўна зусім нядаўна пакінула пасаду дыспетчара на МТП «Навасёлкі», даглядае маленькіх цялят на МТК «Комсічы» і жонка Дзмітрыя Аксана. «Працаваць часам даводзіцца да позняга вечара, — адзначае Дзмітрый Іванавіч. — Але мы ўжо прывыклі да такога рытму і ніколькі не шкадуем аб сваім жыццёвым выбары». [caption id="attachment_70871" align="aligncenter" width="350"]■ Дзмітрый Дылеўскі ■ Дзмітрый Дылеўскі[/caption] Маргарыта САКОВІЧ
Слаўная гісторыя камсамола стваралася пры актыўным удзеле моладзі Капыльскага раёна. 000001_1535383906_367 Падчас святкавання 50-гадовага юбілею ВЛКСМ у 1968 годзе ў раённай газеце «Слава працы» былі апублікаваны матэрыялы, якія расказвалі пра гісторыю стварэння маладзёжнай арганізацыі, аб слаўных працоўных подзвігах юнакоў і дзяўчат Капыльшчыны. У сваім артыкуле з нагоды залатога юбілею камсамола першы сак-ратар РК ЛКСМБ М.К. Меляшкевіч узгадваў: «1919 год. Па ініцыятыве нашых землякоў камуністаў Д. Чарнушэвіча, М. Багдановіча ў Капылі была створана першая ячэйка Камуністычнага Саюза Моладзі. У яе састаў увайшло 14 юнакоў-патрыётаў. Сярод іх К. Зарамбоўскі, Ю. Дземідовіч, М. Бычынскі, К. Мароз, М. Гамза і многія іншыя. Важаком ячэйкі быў абраны Канстанцін Зарамбоўскі. У цяжкія гады грамадзянскай вайны першыя камсамольцы Капыльшчыны стварылі атрад і вялі падрыхтоўку да ўзброенай барацьбы з інтэрвентамі». Нялёгка было камсамольцам раёна і ў гады аднаўлення разбуранай вайной гаспадаркі. Па начах грымелі стрэлы кулацкіх абрэзаў, палалі хаты сельскіх актывістаў. У жорсткіх класавых баях праходзіла калектывізацыя сельскай гаспадаркі. «Сваю вернасць Радзіме, народу і Камуністычнай партыі камсамол яшчэ раз даказаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, — працягвае М.К. Меляшкевіч. — На самых небяспечных участках партызанскай барацьбы з акупантамі былі камсамольцы. У гісторыю Капыльшчыны залатымі літарамі запісаны імёны маладых патрыётаў — удзельнікаў Лаўскага бою». Аб слаўных працоўных поспехах членаў ВЛКСМ сведчаць вынікі сацыялістычнага спаборніцтва калектываў моладзі калгасаў, саўгасаў і прадпрыемстваў раёна. «З пашанай мы называем імёны маладых механізатараў Леаніда Рудзені і Леаніда Драбені з калгаса «Іскра Леніна», Івана Барана і Васіля Сінюка з калгаса «Семежава», Мікалая Давідоўскага і многіх іншых, — піша аўтар. — На ўсіх участках  калгаснай вытворчасці камсамольцы паказваюць узоры працы, вядуць за сабой усю моладзь». Паводле слоў першага сакратара Капыльскага РК ЛКСМБ, за дасягнутыя поспехі ў раённым аглядзе-спаборніцтве многім камсамольскім арганізацыям прысвоена ганаровае імя 50-годдзя ВЛКСМ: «Сярод іх камсамольскія арганізацыі саўгаса «Крыніца», калгаса «Іскра Леніна», Капыльскага райпрамкамбіната і Вяліка-Раёўскай сярэдняй школы». Па старонках «СП» падрыхтавала Маргарыта САКОВІЧ
В Копыльском районе закончился второй этап акции «Молодежь за безопасность»… IMG_4139 Все эти дни были насыщены, об этом свидетельствуют многочисленные встречи с «маленькими-спасателями», а также проведенные различные мероприятия. Работая инспектором не первый год, во время бесед я сталкиваюсь с тем, что взрослые иногда путают номера телефонов экстренных служб, затрудняются ответить, что необходимо делать в случае возникновения пожара… Такого я не встретил в учреждениях образования при общении с детьми. Как же приятно слышать, когда этот совсем юный хор, в один голос отвечает твердо на все вопросы, знают порой даже больше чем взрослые. В ходе проведения акции совместно с активистами Белорусской молодежной общественной организации спасателей-пожарных и БРСМ детям раздавались буклеты, памятки, проведены профилактические беседы. Демонстрировался фильм Белорусская молодежная общественная организация спасателей-пожарных 2017, по окончанию которого все те, кто еще в ней не состоит, изъявили желание вступить в ее ряды. Как показала акция, дети хорошо знают требования пожарной безопасности а вот как взрослое население — позволит выяснить акция «За безопасность вместе», которая проходит с 15 октября по 2 ноября 2018 года. Проводится районная акция по предупреждению пожаров и гибели людей от них в жилищном фонде, для повышения уровня безопасности населения, активизация пожарно-профилактичесой работы, анализа ее эффективности и оценки готовности территорий к осенне-зимнему пожароопасному периоду. Александр ЕСЕМЧИК, инспектор ИНиП Копыльского РОЧС
Акция «Чистый лес» пройдет в Беларуси 20 октября. 7eb66de924a4eba823d2b433d7edfaceКопыльский опытный лесхоз предлагает всем неравнодушным гражданам внести свой вклад в наведение порядка в лесном фонде. По-прежнему остается актуальной проблема несанкционированных свалок строительных и бытовых отходов, других посторонних предметов в лесах, примыкающих к автомобильным и железным дорогам, вокруг населенных пунктов, на площадках отдыха и автостоянках. Стать участником акции сможет каждый желающий. Для этого достаточно обратиться в Копыльский опытный лесхоз, а также ближайшее лесничество лесохозяйственного учреждения. Уважаемые граждане, руководители организаций и предприятий района! В случае вашей заинтересованности обращайтесь в Копыльский опытный лесхоз, ближайшее лесничество, по электронному адресу Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра., а также по телефонам: Лесохозяйственный отдел — 25-3-41/ 25-3-42; Копыльское лесничество — 51-7-68/ (8-029) 686-71-10 (лесничий — Ленько В.В.); Орликовское   лесничество  —  31-3-45/ (8-029) 686-71-12 (лесничий — Камар А.В.); Бобовнянское   лесничество — 42-2-45/ (8-029) 686-71-06 (лесничий — Миколаевский С.И.); Коловское лесничество — 39-1-45/ (8-029) 388-49-26 (лесничий — Вербило А.В.); Старицкое опытно-производственное лесничество — 41-8-26/ (8-044) 786-46-20 (лесничий — Горгун В.Г.). Татьяна КОНОПЛЯНИК, заместитель директора Копыльского опытного лесхоза
Падтрыманне парадку ў месцы, дзе ты жывеш, задача кожнага. І якія б намаганні ні прыкладвала мясцовая ўлада, каб зрабіць Капыль больш прыгожым і ўтульным, без падтрымкі мясцовых жыхароў выканаць гэту задачу няпроста. IMG_6567 Здаецца, што ж тут складанага: выконвай прынятыя санітарныя нормы, не парушай правілы добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў — і ўсё будзе добра. Аднак знаходзяцца людзі, якія ігнаруюць гэтыя патрабаванні. І трэба сказаць, што такіх нямала. Днямі рэйдавая брыгада ў складзе прадстаўнікоў раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, аддзела ЖКГ, архітэктуры і будаўніцтва Капыльскага райвыканкама, рэдакцыі газеты «Слава працы» праехала па некаторых вуліцах Капыля з прыватнай забудовай. Звярталі ўвагу на стан тэрыторыі, якая прылягае да прысядзібных участкаў грамадзян і праезнай часткі вуліц. Ёсць патрабаванні санітарных норм, правіл і гігіенічных нарматываў, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 110 ад 11 лістапада 2011 года, згодна з якімі забаронена на названых вышэй тэрыторыях складзіраванне і ўтрыманне на тэрмін звыш 72 гадзін будаўнічых матэрыялаў, пяску, дроў, торфабрыкету і г.д. Парушэнне правіл караецца штрафам у памеры да пяці базавых велічынь. Тым не менш парушальнікаў аказалася нямала. Удзельнікі рэйду праехалі па вуліцах Энгельса, Рамашкі, Якуба Коласа. Пералік дамоў, дзе ля варот або агароджы ляжаць пясок, тратуарная плітка, нават бярвенне, зойме не адзін радок газетнага тэксту. На першы выпадак прадстаўніком райЦГЭ на імя гаспадароў дома былі выпісаны папярэджанні-прадпісанні з прапановай на працягу тыдня навесці парадак насупраць сваіх прысядзібных участкаў. Наведалася група таксама па тых адрасах, дзе ў верасні былі выдадзены аналагічныя прадпісанні (вул. Дзяржынскага, Цімкавіцкая, Кастрычніцкая, Таўпекі, Прамысловая). Трэба сказаць, што амаль усюды (за выключэннем двух дамоў) парадак быў наведзены да вызначанай даты. Тым, хто не прыслухаўся да рэкамендацый, назначаны новы, больш кароткі тэрмін для выканання прадпісання, ігнараванне якога пацягне за сабой правядзенне адміністрацыйных працэдур у адносінах да парушальнікаў правіл. IMG_6570 У РЭЙДЗЕ ПРЫМАЛІ ЎДЗЕЛ: Іна МАКАРАНКА, памочнік урача-гігіеніста Капыльскага райЦГЭ; Алеся БЕЛАШ, галоўны спецыяліст аддзела ЖКГ, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама; Маргарыта САКОВІЧ, намеснік галоўнага рэдактара газеты «Слава працы»
Страница 3396 из 4870