Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

На кантролі бяспека кожнага з нас, і асабліва тых людзей, якія самі не заўсёды належным чынам могуць надаць ёй увагу. Таму супрацоўнікі зацікаўленых службаў дапамагаюць састарэлым, адзінокім і адзінока пражываючым людзям, шматдзетным сем’ям знайсці і паправіць магчымыя недарэчнасці ў сістэме пажарнай бяспекі, каб захаваць жыццё. [caption id="attachment_74087" align="aligncenter" width="580"]■ Ніне Васільеўне Лабазевіч пра пажарную бяспеку расказваюць Андрэй Мацейка і Марыя Матарас ■ Ніне Васільеўне Лабазевіч пра пажарную бяспеку расказваюць Андрэй Мацейка і Марыя Матарас[/caption] На вуліцы зіма, надвор’е вымушае нас рабіць сваё жыллё цёплым і ўтульным. А для гэтага неабходна печка або якая-небудзь іншая сістэма ацяплення. Толькі патрэбна сачыць за яе станам. Вёска Мацкевічы. Сюды, каб дапамагчы жыхарам вызначыць недахопы, прыехалі супрацоўнікі Капыльскіх ТЦСАН і РАНС. У доме Ніны Васільеўны Лабазевіч цёпла ад добра напаленай печкі. Жанчына, нягледзячы на свой паважаны ўзрост (ёй ні многа ні мала, а ўсе 85), сочыць за парадкам у хаце. Сыны жывуць далёка: адзін у Самары, другі ў Мінску. Таму жанчына сама павінна надаваць больш увагі сваёй бяспецы. І гэта ёй удаецца: аўтаномны пажарны апавяшчальнік спраўны, у добрым стане і печка. Галоўны спецыяліст  інспекцыі нагляду і прафілактыкі Капыльскага РАНС Андрэй Мацейка яшчэ раз нагадвае асноўныя правілы пажарнай бяспекі, дае бабулі рознакаляровыя лістоўкі на гэтую ж тэматыку.   Да дома Соф’і Іванаўны і Сямёна Сільвестравіча Сямашкаў вядзе расчышчаная дарожка. У хаце ўсё таксама ў належным стане. За парадкам дапамагае глядзець дачка падчас сваіх візітаў. Спецыялісты Капыльскага ТЦСАН Таццяна Раковіч і Марыя Матарас цікавяцца, ці назапасілі бабуля з дзядулем паліва, ці дапамагае ім сацыяльны работнік. На ўсялякі выпадак на стале ў сям’і Сямашкаў застаюцца тэматычныя памяткі. [caption id="attachment_74088" align="aligncenter" width="400"]■ Марыя Сцяпанаўна Лапотка з вёскі Мацкевічы прыветліва сустракае супрацоўнікаў Капыльскага ТЦСАН і РАНС: у яе хаце ўсё ў парадку ■ Марыя Сцяпанаўна Лапотка з вёскі Мацкевічы прыветліва сустракае супрацоўнікаў Капыльскага ТЦСАН і РАНС: у яе хаце ўсё ў парадку[/caption] Таксама ўсё добра ў хатах Марыі Сцяпанаўны Лапоткі і Раісы Васільеўны Касцялей. Абедзвюм жанчынам ужо за 80, таму сачыць за станам пячнога і супрацьпажарнага абсталявання ім дапамагаюць дзеці. Соф’я Іванаўна Міхалковіч — маці воіна-інтэрнацыяналіста, які загінуў у Афганістане. За шклом сярод іншых — і чорна-белы здымак Гена-дзя, якому назаўсёды так і засталося 20… Але за жанчынай даглядаюць астатнія трое сыноў, дарэчы, будаўнікі, таму і печка, і электрычная праводка, і АПА — усё ў належным стане. Наведвальнікаў дома Малеяў сустракае вясёлы сабачы брэх: гэта хатні гадаванец Муха радуецца гасцям. На сценах — шмат фотаздымкаў сваякоў, амаль уся гісторыя сям’і. Тамара Аляксандраўна і Уладзімір Уладзіміравіч ахвотна паказваюць печку, АПА, якія знаходзяцца ў кожным пакоі. Словам, за сваёй бяспекай гаспадары сочаць старанна.   Хата Веры Андрэеўны Сямашкі, 1939 года нараджэння, — сапраўдны музей. Тут шмат рознакаляровых вышыванак і чырвона-белых семежаўскіх «тканак». І не дзіва — жанчына нарадзілася ў названай вёсцы, а рукадзеллю яе даўным-даўно навучыла матуля. На стале — выпускі «Слава працы», якую Вера Андрэеўна выпісвае на працягу ўсяго жыцця і зараз чытае з ахвотай. — У газеце мне ўсё падабаецца, шмат цікавых допісаў змешчана на яе старонках, — дзеліцца ўражаннямі бабуля. Зноў-такі Андрэй Мацейка і сацыяльныя работнікі нагадваюць пра асноўныя правілы пажарнай бяспекі, а каб падчас розных надзвычайных здарэнняў пенсіянерка  не разгубілася, даюць ёй памяткі-кніжачкі. І толькі так, наведаўшы кожную хату, дзе жывуць людзі, якія патрабуюць да сябе ўвагі, можна прадухіліць магчымасць розных здарэнняў. Агонь бесклапотнасці не даруе.   Дзіяна ТКАЧЭНКА
Можна шмат гаварыць пра значэнне тэхналогій у вытворчасці малака, але без належнай увагі да саміх работнікаў ферм з боку кіраўніцтва раёна, гаспадарак, грамадскіх арганізацый высокіх рэзультатаў дабіцца не вельмі проста. [caption id="attachment_74083" align="aligncenter" width="580"]■ Аляксандр Мотуз і Ірына Сцяпура віншуюць аператара машыннага даення Галіну Суркову ■ Аляксандр Мотуз і Ірына Сцяпура віншуюць аператара машыннага даення Галіну Суркову[/caption] Для таго, каб стымуляваць працу жывёлаводаў, актывізаваць дзейнасць працоўных калектываў, прафсаюзы рэспублікі арганізавалі акцыю «Наш жывёлавод». Днямі ў ААТ «Прагрэс 2010» наведаліся прадстаўнікі абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК — яго старшыня Міхаіл Бода і галоўны тэхнічны інспектар працы Аляксандр Мотуз. Разам з імі на сустрэчу з жывёлаводамі прыехалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура, дырэктар ААТ «Прагрэс 2010» Валерый Тароцька, старшыня Пацейкаўскага сельвыканкама Сяргей Цвірко, іншыя спецыялісты. [caption id="attachment_74082" align="aligncenter" width="580"]■ Старшыня абкама прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Бода ўручае Падзячнае пісьмо ветфельчару ААТ «Прагрэс 2010» Алене Малюжыц ■ Старшыня абкама прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Бода ўручае Падзячнае пісьмо ветфельчару ААТ «Прагрэс 2010» Алене Малюжыц[/caption] Як расказаў Міхаіл Бода, рэспубліканскі камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу сумесна з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання праводзіць акцыю «Наш жывёлавод» ужо трэці год запар. Падчас яе наведваюцца на малочнатаварныя фермы, сустракаюцца з калектывамі, абмяркоўваюць на-дзённыя пытанні, уручаюць заслужаныя ўзнагароды самым старанным працаўнікам ферм. — Наша задача — упэўніцца, што для вяскоўцаў створаны неабходныя ўмовы працы, — адзначыў Міхаіл Тарасавіч. — І сёння, наведаўшы перад сустрэчай з вамі МТФ «Пацейкі», мы ўпэўніліся, што ў ААТ «Прагрэс 2010» кіраўніцтва выконвае свае абавязкі ў рамках сацыяльнага партнёрства. [caption id="attachment_74084" align="aligncenter" width="580"]■ Вясёлая песня ад гурта «Сяброўкі» Капыльскага РЦК ■ Вясёлая песня ад гурта «Сяброўкі» Капыльскага РЦК[/caption] Безумоўна, работнікам сельгаспрадпрыемства было цікава даведацца пра вынікі работы гаспадаркі за 2018 год. Такую інфармацыю яны атрымалі ад Валерыя Тароцькі, які  паведаміў, што прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця галіны жывёлагадоўлі ў адкрытым акцыянерным таварыстве выкананы на 103%. Сугучным было і выступленне галоўнага эканаміста сельгаспрадпрыемства Яўгеніі Шкурскай, якая адзначыла, што за 2018 год было надоена 3494 тоны малака — у сярэднім ад адной каровы па 4440 кг. Лепшы рэзультат паказала аператар машыннага даення Галіна Суркова. А вось даглядчыкі Наталля і Сяргей Насевічы атрымалі на сваёй групе маладняку БРЖ самыя высокія ў гаспадарцы сярэднясутачныя прывагі — 1067 г, што на 159 г больш, чым у папярэднім годзе. Словы ўдзячнасці за плённую працу гучалі ў гэты дзень не толькі ў адрас  названых  працаўнікоў  сельгаспрадпрыемства, але былі адрасаваны і іншым жывёлаводам. Бо, як сказаў Валерый Тароцька, агульны рэзультат фарміруюць адносіны кожнага да сваёй працы. Прадстаўнікі абласнога, раённага прафсаюзных камітэтаў, пярвічнай арганізацыі ААТ «Прагрэс 2010» узнагародзілі шэраг жывёлаводаў Падзячнымі пісьмамі, да якіх дадаваліся грашовыя прэміі альбо каштоўныя падарункі. Сваёй творчасцю прысутных парадавалі супрацоўнікі раённага цэнтра культуры Валянціна Зарамбоўская, Людміла Давідоўская, Святлана Папок, Вячаслаў Курчык, а напрыканцы сустрэчы працаўнікоў жывёлагадоўчай галіны сельгаспрадпрыемства чакаў салодкі стол з прысмакамі і духмяным чаем. Маргарыта САКОВІЧ
Вельмі абрадавалася капылянка Ганна Аляксандраўна Казак, калі даведалася, што народны інструментальны ансамбль «Нясвіжскія лыжкары», у якім займаецца ўнук Аляксандр, амаль напярэдадні яе асабістага 65-гадовага юбілею, атрымаў спецыяльную прэмію Прэзідэнта Беларусі. Вось такі падарунак для бабулі! [caption id="attachment_74076" align="aligncenter" width="580"]■ Ганна Аляксандраўна і Анатоль Іосіфавіч: з цеплынёю адзін да аднаго ■ Ганна Аляксандраўна і Анатоль Іосіфавіч: з цеплынёю адзін да аднаго[/caption] Разам з ёю радасную падзею шчыра перажываў і муж Анатоль Іосіфавіч, які і зараз, пражыўшы амаль 45 гадоў разам, вельмі цёпла ставіцца да сваёй адзінай. А ў адказ атрымоўвае клопат, вясёлую ўсмешку і прасякнутыя шчырасцю жарты ды вясёлы смех. Што дапамагае быць разам на працягу столькіх гадоў? — Толькі каханне, — упэўнена Ганна Аляксандраўна, — ніякія жаль або спачуванне не змогуць вытрымаць жыццёвыя выпрабаванні. — І ў нас у жыцці ўсяго было: і добрага, і не вельмі, але мы справіліся. [caption id="attachment_74075" align="aligncenter" width="400"]■ Шчаслівы момант шлюбу 22 чэрвеня 1974 года ■ Шчаслівы момант шлюбу 22 чэрвеня 1974 года[/caption] Пераадолець шматлікія перашкоды Ганне Аляксандраўне Казак дапамагла вера, якая займае ў жыцці асобнае месца. Яшчэ ў дзяцінстве яе хрысцілі ў нясвіжскім касцёле. Шчырае стаўленне да ўсяго, што звязана з імем Пана, яна пранясла праз усё жыццё. На працягу многіх гадоў ва ўтульнай цёплай хаце Ганны Аляксандраўны і Анатоля Іосіфавіча жывуць святары, якія прыязджаюць на службу ў касцёл святых Пятра і Паўла ў Капылі. А сама жанчына дапамагае ім весці неабходную фінансавую дакументацыю. Тры гады таму Ганна Аляксандраўна і Анатоль Іосіфавіч павянчаліся ў касцёле. [caption id="attachment_74077" align="aligncenter" width="580"]■ Саша Казак (справа) у складзе «Нясвіжскіх лыжкароў» ■ Саша Казак (справа) у складзе «Нясвіжскіх лыжкароў»[/caption] — Я за ўсіх малюся, — сціпла гаворыць жанчына.але разумееш, што за гэтымі словамі стаіць вялікая духоўная праца, якая вялася на працягу ўсяго жыцця і дапамагла прайсці праз розныя выпрабаванні. А іх у кожнага нямала. Ганна Бушук нарадзілася і вырасла ў Якубавічах у шматдзетнай сям’і, дзе акрамя яе гадавалася пяцёра дзетак. Бацькі — звычайныя працаўнікі. У 1958 годзе, калі дзяўчынцы споўнілася чатыры гадкі, сям’я пераехала ў Кацельнікі. Там Ганна і пайшла ў пачатковую школу, дзе не толькі грамаце і лічбам, але і правільнаму стаўленню да жыцця вучыла Маісеева Ганна Адамаўна. У знак вялікай падзякі за ўрокі дабрыні Ганна Аляксандраўна ўсё жыццё шчыра ўзносіць малітвы за любімую настаўніцу. [caption id="attachment_74074" align="aligncenter" width="580"]■ На вясковай вуліцы - вяселле Казакоў. Уперадзе - музыканты з Душава ■ На вясковай вуліцы - вяселле Казакоў. Уперадзе - музыканты з Душава[/caption] Потым былі вучоба ў СШ № 1 г. Капыля і курсы прадаўцоў, пасля заканчэння якіх пэўны час працавала ў магазіне. У жыцці нічога не бывае выпадковага, сёння ўпэўнена Ганна Аляксандраўна. Менавіта работа ў магазіне дапамагла сустрэць свайго адзінага. Анатоль Іосіфавіч Казак — добры будаўнік — працаваў у родным калгасе «Прагрэс». Сюды ж, у Кудзінавічы, направілі замяніць прадаўца на час працоўнага водпуску Ганну Аляксандраўну. Знаёмства адбылося на новы год, а праз шэсць месяцаў, 22 чэрвеня 1974 года, ажаніліся. Распісаліся ў Пацейкаўскім сельвыканкаме, а вось вяселле гулялі не адзін дзень… Спачатку ў Кацельніках у бацькоў дзяўчыны, потым у Кудзінавічах у маладога. Больш за 100 чалавек гасцей з боку нявесты прыйшлі ў суботу ў яе бацькоўскую хату, дзе былі накрыты святочныя сталы. Сабраліся ўсе сваякі. З Душава запрасілі музыкантаў — духавы аркестр. З сумкай смачнай ежы і напояў, якімі потым частавалі гасцей, прыехалі хросныя і сваты з боку Анатоля. Гэта называлася прывезці бацькоўскі хлеб. Таты і мамы маладога там не было. На другі дзень, у нядзелю, вяселле «пераехала» ў Кудзінавічы, але ўжо без бацькоў Ганны на гэтай частцы свята. Вось такі быў звычай.  Увесь наступны пасля вяселля тыдзень маладая жонка не магла наведаць сваіх маму і тату: па традыцыі ў гэты час яна павінна была жыць у свёкра і свекрыві. Толькі ў наступныя выхадныя ўсе сваякі Анатоля паехалі ў Кацельнікі да бацькоў Ганны — «на пірагі». Яшчэ праз тыдзень тата і мама маладога мужа сустракалі сваякоў Ганны. Першы час жылі ў бацькоў мужа. Свой дом пачалі будаваць у 75-м годзе ў Капылі. Амаль усю работу выконвалі сам Анатоль і яго тата — таксама выдатны будаўнік. Хутка сям’я пераехала ў новую хату. Гаспадар пайшоў працаваць у раённы будаўнічы ўчастак. Нарадзіўся сынок Толік. Муж, які гадаваўся ў шматдзетнай сям’і (дзявяцера малых па лаўках), вырашыў: хопіць аднаго, няхай яму лягчэй будзе. І зноў у лёс жанчыны ўмяшаўся Яго Вялікасць Выпадак. Аднойчы Ганна Аляксандраўна ішла па вуліцы. Насустрач ёй рухаўся тагачасны дырэктар «сберкассы» Прыміч Уладзімір Іосіфавіч, з дачкой якога на кватэры ў Пацейках жыла Ганна. — Давай да нас, у «сберкассу», працаваць, — прапанаваў Уладзімір Іосіфавіч. — Не, — адказала жанчына, — адукацыі ў мяне мала. — Лічыльнікі ведаеш? А лічбы? Ну то і добра. Астатняму навучым. Праз тыдзень прыехала бухгалтар Марыя Паўлаўна Кубрак і ўгаварыла-такі змяніць месца працы. З тае пары лёс Ганны Аляксандраўны быў звязаны з Беларусбанкам — менавіта так пазней стала называцца «сберкасса». Каб атрымаць неабходную адукацыю, скончыла Пінскі ўлікова-крэдытны тэхнікум. Любімай працы Ганна Казак аддавала амаль усе сілы. Стараннасць і неабыякавасць дапамаглі заняць пасаду галоўнага бухгалтара, з якой і пайшла на заслужаны адпачынак у 2009 годзе. Але без працы сядзець — гэта не ў характары Ганны Аляксандраўны. Яе няўрымслівасць і актыўная жыццёвая пазіцыя спатрэбіліся ў раённым Савеце ветэранаў, дзе жанчына працуе адказным сакратаром. Разам з яго старшынёй Казімірай Мікалаеўнай Ганчар дапамагае арганізоўваць мерапрыемствы, афармляе дакументацыю.  Калі гаворыш з Ганнай Казак, нібы атрымоўваеш зарад добрай жыццёвай энергіі. А позірк Анатоля Іосіфавіча, якім ён адорвае жонку, пацвярджае: каханне існуе. Але яго трэба ўмець захаваць і пранесці праз усё жыццё, нягледзячы ні на якія выпрабаванні. Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота аўтара і з сямейнага архіва Казакоў
Современная тенденция сводится к тому, что в Беларуси к 2020 году в поликлиниках не будет участковых терапевтов, их полностью заменят врачи общей практики. Уже сейчас ведется активная подготовка специалистов. Начиная с шестого курса студенты медицинских университетов расширяют специализацию, также практикующие врачи приобретают необходимые навыки на курсах повышения квалификации. Возникают вопросы: в чем разница и зачем это нужно? [caption id="attachment_74071" align="aligncenter" width="580"]■ Прием ведут заведующая Грозовской амбулаторией Мария Рокач и медсестра амбулатории Оксана Салькова ■ Прием ведут заведующая Грозовской амбулаторией Мария Рокач и медсестра амбулатории Оксана Салькова[/caption] — Общеврачебная практика — это современная организация участковой медицинской службы, — рассказывает главный врач Копыльской ЦРБ Сергей Потейкович. — В связи с чем в городских и районных поликлиниках существующие терапевтические отделения переименуют в отделения общей врачебной практики. Это будет не просто смена таблички. Подразумевается дооснащение кабинетов, сумок-укладок докторов современными электронными тонометрами и термометрами, переносными электрокардиографами и другой медицинской техникой. К слову,  такие сумки-укладки имеют все врачи общей практики. Каждому врачу установят на рабочем месте компьютер, подключенный к базе поликлиники. В компьютере — полная информация о пациенте с его госпитализациями, назначенном лечении, принимаемых препаратах. Там же — результаты лабораторных, инструментальных, ультразвуковых, рентгенографических исследований. Если вы обращали внимание во время чтения художественной литературы, до Великой Октябрьской революции был земский доктор, который умел делать все. И как невролог мог посмотреть пациента, и как кардиолог. А что сейчас? Жалуется пациент врачу, что болит спина, тот его к неврологу направляет, пусть, мол, разбирается.
Справочно Врач общей практики — это доктор широкого профиля, обладающий базовыми знаниями в неврологии, эндокринологии, кардиологии, хирургии, оториноларингологии. В сумке-укладке этого доктора — переносной электрокардиограф, неврологический молоточек, глюкометр, портативный отоскоп, электронный тонометр.
— Как к подобным изменениям относятся сами пациенты? — интересуюсь у главного врача. — Проанализировав работу врачей общей практики в районе, мы можем сказать, что пациенты довольны, — отвечает Сергей Потейкович. — За прием человек получает консультацию нескольких специалистов в одном лице. Если случай сложный и нужно дополнительное обследование или осмотр коллеги узкого профиля, доктор напишет направление к более узкому специалисту. И врачам нравится трудиться по-новому, выросла их самооценка. В Копыльской ЦРБ как врачи общей практики прошли переподготовку три специалиста: Виталий Лукша, Болеслав Олиферович и Анна Ивашко. Заведующая Грозовской амбулаторией Мария Рокач, окончив в 2015 году Витебский государственный медицинский университет, после прохождения интернатуры получила распределение как врач общей практики.   — Уверена: специализация врача именно как врача общей практики — правильное решение, — рассказывает Мария Рокач. — Это дает больше полномочий при оказании медицинской помощи пациенту. К примеру, человек может быть осмотрен и полечен на месте в амбулатории, ему не нужно ехать в Копыльскую центральную районную больницу. Или в случае, если заболел ребенок. квалифицированную помощь ему также окажет врач общей практики без необходимости обращения к педиатру. Это, в свою очередь, разгружает работу районной больницы и экономит силы и время пациента. Диана ТКАЧЕНКО Фото Оксаны МИХАЙЛОВСКОЙ
В настоящее время очень актуальной является проблема отравления суррогатами алкоголя, в том числе и со смертельным исходом.  Не обошла эта беда и Копыльщину, где, по данным областного статистического управления, от отравления алкоголем в 2017 году умерло девять человек, в 2018-м — восемь. 2137n Отравление суррогатами алкоголя — отравление истинными (содержащими этанол) и ложными (содержащими другие спирты) суррогатами алкоголя. Как правило, развивается у больных алкоголизмом. Кроме того, отравление суррогатами алкоголя может возникать у подростков, не имеющих возможности приобрести качественный алкоголь или не уделяющих достаточно внимания качеству спиртного в силу собственной психологической незрелости. В народном понимании суррогаты алкоголя, или, говоря проще, «паленая водка», — это спиртосодержащие напитки низкого качества, произведенные кустарными методами. Суррогат стоит намного дешевле, чем акцизная продукция. Иногда к этой категории относят и самогон. Первичные симптомы отравления суррогатами алкоголя не сильно отличаются от отравления любыми другими, более качественными и пригодными для употребления алкогольными напитками и заключаются в мучительной и невыносимой боли в области головы, тошноте и рвоте, головокружении, острой боли в области живота, ощущении сухости во рту. Также к общим симптомам острого отравления алкоголем относят нарушения в координации движений, возникновение галлюцинаций, бреда, признаков «белой горячки». Но, в зависимости от того, какую именно жидкость употреблял человек, изменяются и симптомы, свидетельствующие об отравлении. В этом случае выделяют особые признаки, характеризующие интоксикацию суррогатными напитками.       К таким симптомам могут относиться:              ощущение пересушенности кожных покровов, гиперемия (приток крови к кожным покровам, резкое покраснение), кожа и слизистые оболочки приобретают синюшный либо желтушный оттенок, ощущение неутолимой жажды, острые мышечные боли, рези в животе, ощущение раздвоения в глазах, острая пульсирующая головная боль, внезапное и мгновенное наступление слепоты, возникновение судорог, эпилептического припадка, внезапно возникшее состояние психического перевозбуждения, нарушение сердечного ритма, резкое снижение давления, потеря или помутнение сознания, возникновение комы, нарушение дыхания, ощущение удушья, возможна полная остановка дыхания.   Эти и другие симптомы могут проявляться постепенно в течение 10-30 минут после употребления суррогата алкоголя как по отдельности, так и несколько симптомов одновременно. Что делать, если произошло отравление? Необходимо вызвать бригаду скорой помощи, и как можно скорее. Это очень важно, поскольку воздействие суррогатов на организм может иметь необратимый эффект и без профессиональной медицинской помощи последствия могут быть самыми плачевными — помощь, оказанная несвоевременно или неправильно, с большой долей вероятности заканчивается смертью. Самый простой и доступный способ лечения при оказании первой помощи отравившемуся — это немедленное промывание желудка. В медицинских учреждениях это делают с использованием зонда. В домашних условиях промывание осуществляется путем вызова рвоты. Однако этот метод первой помощи эффективен только лишь в течение двух часов после наступления отравления. Кроме этого, он противопоказан, если пострадавший находится без сознания или в коме. Прием адсорбентов — веществ, обладающих способностью вытягивать и аккумулировать в себе токсины, содержащиеся в крови человека, — как один из методов экстренного лечения отравления суррогатами алкоголя имеет место, если отравившийся человек находится в сознании. Как и в случае с промыванием желудка, этот вид помощи эффективен только лишь в первые два часа с момента отравления. В настоящее время перечень эффективных адсорбентов достаточно обширен, но наиболее популярным остается активированный уголь. Принимают его из расчета четыре таблетки на 10 килограммов веса пострадавшего. Отравление суррогатным алкоголем может нанести непоправимый урон здоровью, а то и вовсе привести к летальному исходу. Чтобы не допустить этого, необходимо отказаться от употребления некачественного алкоголя. С целью получения более подробной информации или консультации вы можете обратиться в поликлинику УЗ «Копыльская ЦРБ» (кабинет № 223) или по телефону 51-7-62. Александр ГАЙДЕЛЬ, врач-психиатр-нарколог
Страница 3247 из 4858