Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Капыльскае раённае радыё — адна са структурных адзінак рэдакцыі газеты «Слава працы», якая працуе з ёй у цеснай сувязі. Асноўны акцэнт у радыёпраграмах робіцца на інфармацыйны блок, дзе расказваецца пра падзеі, якімі жыве Капыльшчына. Не абыходзяцца выпускі без актуальных рэпартажаў і інтэрв’ю, замалёвак пра людзей працы. Гісторыя мясцовага радыёвяшчання даволі сціплая, але яна цесна пераплялася з лёсам раённай газеты. На вялікі жаль, не захаваліся ўсе прозвішчы  работнікаў радыё. Вядома толькі, што пасля вайны перадачы вёў былы партызан Аляксандр Паўлавіч Бохан. Ён знаходзіўся тады ў штаце работнікаў колішняга райкама партыі. У розныя гады працавалі на радыё Алена Кандыбовіч, Валянціна Паўлюшчык, Усевалад Гурыновіч, Тамара Пратасевіч, Аляксандр Паўлаў, Тамара Корзун, Рыгор Швец, Марыя Шэіна, Таццяна Бурак, Мікалай Лосік. Ужо больш чым дваццаць гадоў рыхтуе перадачу Сяргей Козел і чытае разам з Маргарытай Саковіч. Праца гэта заўсёды была адной з самых няпростых. Калі чарговы нумар газеты рыхтуе калектыў супрацоўнікаў, то работнік радыё ў адной асобе і карэспандэнт, і гукарэжысёр, і музычны рэдактар. Але гады, аддадзеныя гэтай справе, на думку радыйшчыкаў, з’яўляюцца самымі лепшымі, самымі цікавымі. На жаль, адышло ў нябыт правадное радыё, з якога пачыналася мясцовае вяшчанне. Яму на змену прыйшлі новыя тэхналогіі. Зараз капыльскае радыё можна пачуць на FM-хвалях не толькі на Капыльшчыне, але і ў суседніх раёнах. Ахоп насельніцтва складае каля 165 тысяч чалавек. Старыя «бабіннікі» і іншая гуказапісная апаратура заменены на сучасную камп’ютарную тэхніку і дыктафоны.
Копылянина Бориса Денисюка знают в районе не только как талантливого педагога, краеведа, но и как внештатного автора районной газеты «Слава працы», с которой он сотрудничает более 20 лет. [caption id="attachment_88735" align="aligncenter" width="840"] ▪ Борис Денисюк вместе с ученицами Слободокучинской СШ презентует «Музей в чемодане» на ХХIII Международной выставке «СМИ в Беларуси», 2019 г.[/caption] Борис Николаевич — внештатник с педагогическим образованием, является заместителем директора по учебно-воспитательной работе Слободокучинской СШ. Окончив школу с золотой медалью, свой профессиональный выбор остановил на учителе географии и биологии, поступив на факультет естествознания МГПИ имени Максима Горького. Еще одна из страниц биографии — служба в Вооруженных Силах СССР (ВДВ), в 35-й отдельной гвардейской десантно-штурмовой бригаде. Именно такая школа стала, на мой взгляд, основой и стержнем его дальнейшей жизни: быть постоянно в движении, максимально полезным для окружающих. Кроме того, что Борис Денисюк является членом Белорусского союза офицеров, он также секретарь интернет-портала областного Совета названного общественного объединения. А еще он единственный из внештатных авторов, который является членом Белорусского союза журналистов. Активно участвует в общественно-политической жизни, постоянно выступает перед учащимися на встречах и уроках мужества в учреждениях образования. Большое внимание в своих заметках уделяет патриотической тематике, увлечен краеведением. Благодаря его стараниям стали известны многие факты о подвигах наших земляков в годы Великой Отечественной войны, а также войны в Афганистане. — Не представляю своей жизни без районки, — делится внештатный корреспондент. — «Калгаснік Капыльшчыны» еще до войны читали мои дедушка и бабушка Шкилевичи. Моим родителям — мама была педагогом, а отец долгие годы возглавлял бывший совхоз «Криница» — также было всегда интересно знать, чем живет район. Так и я с самого детства с удовольствием читаю газету от первой до последней страницы. А мое плодотворное сотрудничество с районкой началось в 1999 году, когда весной была опубликована моя первая статья под названием «Жыццё пражыць — не поле перайсці». И была она посвящена ветерану Вооруженных Сил СССР, бывшему завхозу  Слободокучинской школы Солоновичу Анатолию Павловичу. Борис Денисюк имеет более 100 публикаций в средствах массовой информации, участвовал в подготовке сборника научных статей «Копыль: История города и региона» и пособия «В поисках истории», является участником международного проекта «История ХХ столетия в образовании взрослых». И, несмотря на свои повседневные заботы и дела, старается внести свой вклад в создание очередного номера газеты «Слава працы», всегда готов по первому зову отправиться на редакционное задание, а затем — рассказать на страницах газеты об интересном человеке или поделиться впечатлениями о прошедшем мероприятии. Его заметки всегда актуальны, интересны читателям разного возраста. Татьяна БОХАН
Ад першага нумара, які выйшаў у маі 1930 года, нас аддзяляе ўжо больш за 90 гадоў. Гэтыя нумары – летапіс нашага раёна, жывая гісторыя Капыльшчыны. Першая газета пад назвай «Калгаснік Капыльшчыны» мела палавінны фармат сённяшняй – друкавалася толькі на дзвюх старонках. Яна была органам Капыльскага РК КП(б)Б, раённага выканаўчага камітэта і райпрафсавета. Калі нямецка-фашысцкія захопнікі напалі на нашу краіну, раёнка змагалася з ворагам у тыле. Са жніўня 1942 года быў наладжаны выпуск лістовак. 12 ліпеня 1943 года выйшаў першы нумар падпольнай раённай газеты «Калгаснік Капыльшчыны». Выдаваліся лісты «Весткі з фронту», звароты падпольнага райкама партыі да насельніцтва і партызан. За час акупацыі на Капыльшчыне было распаўсюджана 56 700 экзэмпляраў газет і лістовак. Калі Чырвоная Армія вызваліла наш раён ад фашысцкай навалы, выйшла з падполля і газета «Калгаснік Капыльшчыны». У лютым 1954 года павялічыўся аб’ём газеты: яна стала выходзіць на чатырох старонках і тры разы на тыдзень. 10 сакавіка 1963 года Капыльская раённая газета выйшла пад новай назвай «Слава працы». Год ад года яна набывала свой твар, павышаўся яе аўтарытэт. У 80-я гады яе тыраж дасягаў звыш 11 тысяч экзэмпляраў. Калектыў рэдакцыі неаднаразова выходзіў пераможцам у рэспубліканскіх і абласных конкурсах і спаборніцтвах. У 1980 годзе, да свайго 50-гадовага юбілею, газета была ўзнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Сёння дзяржаўная ўстанова «Рэдакцыя газеты «Слава працы» і праграмы радыёвяшчання «Раніца Капыльшчыны» – адзіная ў краіне, якая ўяўляе сабой своеасаблівы холдынг, куды ўваходзяць: рэдакцыя газеты, мясцовае радыёвяшчанне, вытворчы аддзел (ажыццяўляе паліграфічныя паслугі). Заснавальнікам з’яўляецца Капыльскі райвыканкам. Газета самаакупная. Па выніках работы за 2019 год пакрыццё расходаў уласнымі даходамі складала 118% (лепшы паказчык у вобласці). Агульны разавы тыраж на 1 студзеня 2020 года склаў 5000 экзэмпляраў. У разліку на тысячу жыхароў насельніцтва раёна прыходзіцца каля 190 экзэмпляраў газеты (другое месца ў Мінскай вобласці). Рэдакцыя актыўна працуе ў інтэрнэце. Праведзена рэструктурызацыя сайта газеты. У сярэднім за дзень яго наведваюць звыш тысячы інтэрнэт-карыстальнікаў. Сайт інтэграваны ў самыя папулярныя сацыяльныя сеткі. Прадаўжаецца работа па ўдасканаленні творчага патэнцыялу  калектыву, пашырэнні рэкламнай дзейнасці і відаў паслуг, што аказваюцца. Галоўнае ў рабоце супрацоўнікаў установы – працаваць на апярэджэнне.
Ролю рэдактара ў стварэнні газеты цяжка пераацаніць. Ад яго апантанасці, прадбачлівасці, арганізаванасці і ўмення бачыць самае галоўнае ў допісах, ад здольнасці аб’яднаць калектыў для выканання пастаўленых задач залежыць вельмі многае. Згадаем тых, хто ў розныя гады ўзначальваў газету. Арганізатарам і першым рэдактарам газеты «Калгаснік Капыльшчыны» быў Гаўрыіл Антонавіч Анішчук, які згуртаваў калектыў, селькараўскі актыў. Створана была друкарня. Затым рэдактарамі былі Б.Б. Кацман, І.І. Кучык. [caption id="attachment_88730" align="aligncenter" width="400"] ■ Г.А. Анішчук[/caption] У пасляваенныя гады рэдактарам з’яўляецца Мікалай Канстанцінавіч Дарашэвіч, якога ў 1952 годзе, падчас вучобы ў партшколе, замяняе інструктар райкама партыі Міхаіл Сямёнавіч Корзун. [caption id="attachment_88729" align="aligncenter" width="400"] ■ М.К. Дарашэвіч[/caption] Рэдактарамі таксама працавалі А.Ф. Рымашэўскі, Д.М. Хількевіч, М.І. Парфяновіч. [caption id="attachment_88728" align="aligncenter" width="400"] ■ М.С. Корзун[/caption] Многія  журналісты сваім настаўнікам па праве могуць назваць былога рэдактара раёнкі Віктара Адамавіча Семянкевіча. Ён узначаліў газету, на той час ужо «Слава працы», у сакавіку 1963 года. За 24 гады плённай працы меў багата сустрэч з самымі рознымі людзьмі, праз яго рукі прайшлі тысячы матэрыялаў. [caption id="attachment_88727" align="aligncenter" width="400"] ■ В.А. Семянкевіч[/caption] І цяпер, нягледзячы на паважаны ўзрост і праблемы са здароўем, ён падтрымлівае сувязь з рэдакцыяй, цікавіцца, як жыве і развіваецца яго родная раёнка. Віктар Адамавіч – член Беларускага саюза журналістаў. Баявыя і працоўныя справы ветэрана Вялікай Айчыннай вайны адзначаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, шматлікімі медалямі, знакам «Выдатнік друку», мноствам Ганаровых грамат. У 1980 годзе газета была ўзнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Вялікім дарадчыкам і, можна сказаць, настаўнікам для журналістаў раёнкі ў свой час быў Іван Іванавіч Пракарына, які ўзначаліў рэдакцыю ў 1987 годзе. А яшчэ яго ўсе ведалі не толькі як рэдактара газеты, але і як таленавітага паэта. Ён па праве з’яўляўся членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, Беларускага саюза журналістаў. На жаль, Іван Іванавіч рана пайшоў з жыцця. Але яго імя навечна ўпісана ў гісторыю «Слава працы». [caption id="attachment_88726" align="aligncenter" width="400"] ■ І.І. Пракарына[/caption] У 1995 годзе на пасаду рэдактара была прызначана Марыя Уладзіміраўна Шэіна. Пры ёй была набыта новая паліграфічная база, камп’ютарная сістэма набору і вёрсткі. У пачатку 1996 года рэдакцыя стала структурнай адзінкай рэдакцыйна-паліграфічнага прадпрыемства «Слава працы», дарэчы, адзінага ў рэспубліцы. Са старога будынка раёнка пераехала ў новы на вул. Трактарнай. [caption id="attachment_88743" align="aligncenter" width="400"] ■ М.У. Шэіна[/caption] У 2000 годзе прадпрыемства ўзначаліла Таццяна Міхайлаўна Раіцкая. Неабходна было не страціць наватарства, утрымаць дасягнутыя пазіцыі. Таццяна Міхайлаўна лічыць, што для яе «Слава працы» – гэта ўсё свядомае жыццё, пачынаючы з далёкага 1973 года з пяцігадовым перапынкам на вучобу ў Белдзяржуніверсітэце. [caption id="attachment_88724" align="aligncenter" width="400"] ■ Т.М. Раіцкая[/caption] У 2010 годзе на пасаду галоўнага рэдактара зноў была прызначана Марыя Уладзіміраўна Шэіна, якая ўзначальвае калектыў да сённяшняга дня. Марыя Уладзіміраўна – «Выдатнік друку Беларусі», уладальнік ганаровага звання Беларускага саюза журналістаў «Заслужаны журналіст». Пад яе кіраўніцтвам калектыў двойчы станавіўся лаўрэатам Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Літара», пяць гадоў запар – прызёр абласнога конкурсу на лепшае друкаванае выданне, штогод дасягае перамог у розных намінацыях рэспубліканскіх і абласных конкурсаў.
Для стимулирования организаций, добившихся значительных успехов в области качества продукции, работ и услуг, а также внедривших высокоэффективные методы управления качеством в 2020 году объявлен очередной, двадцать второй конкурс на соискание Премии Правительства Республики Беларусь за достижения в области качества. По словам начальника отдела стандартизации и сертификации РУП «Слуцкий  ЦСМС» Елены Полуяновой, премия присуждается на конкурсной основе юридическим лицам независимо от форм собственности за достижение значительных результатов в области качества и конкурентоспособности производимой продукции, оказываемых услуг или выполняемых работ, внедрение инновационных технологий и современных методов менеджмента, а также за эффективное и социально-ответственное ведение бизнеса. Конкурс проводится по модели, соответствующей критериям Премии СНГ за достижения в области качества продукции и услуг и модели делового совершенства Европейского фонда менеджмента качества (EFQM). Это позволяет предприятиям-участникам строить свой подход в области менеджмента качества на принципах, применяемых их зарубежными партнерами. Премия присуждается по пяти направлениям деятельности. Это производство непродовольственной продукции бытового назначения, продовольственной и сельскохозяйственной продукции, продукции производственно-технического назначения (кроме вооружения и военной техники), оказание услуг и выполнение работ, а также выполнение работ и оказание услуг в области строительства. Определение победителей конкурса осуществляется в два этапа: по результатам проверки представленных материалов и путем проведения экспертизы на местах с применением оценки в баллах. Причем ко второму этапу конкурса (к экспертизе на местах) допускаются организации, набравшие в результате экспертной оценки материалов не менее 250 баллов. Для подтверждения звания лауреата конкурса организациям необходимо продемонстрировать: улучшение деятельности по сравнению с результатами, достигнутыми при предыдущем участии в конкурсе; участие в аналогичных конкурсах в области качества в СНГ и Европе; меры по пропаганде достижений в области качества и эффективного менеджмента и распространению передового опыта. Победители имеют право использовать в течение трех лет изображения эмблемы Премии при маркировке продукции и на ее упаковке, в рекламных целях и документации. Сведения о победителях конкурса размещаются на сайте Госстандарта (www.gosstandart.gov.by), а также включаются в ежегодно издаваемый каталог, который рассылается в представительства Республики Беларусь за рубежом. Заявки и материалы для участия в конкурсе на соискание Премии представляются до 1 июля 2020 года в секретариат Комиссии, сформированный при Государственном комитете по стандартизации Республики Беларусь (Госстандарт). Подготовила Татьяна БОХАН
Страница 2647 из 4872