Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

43

Из истории издания "Слава працы"

05.05.2020
Ад першага нумара, які выйшаў у маі 1930 года, нас аддзяляе ўжо больш за 90 гадоў. Гэтыя нумары – летапіс нашага раёна, жывая гісторыя Капыльшчыны. Першая газета пад назвай «Калгаснік Капыльшчыны» мела палавінны фармат сённяшняй – друкавалася толькі на дзвюх старонках. Яна была органам Капыльскага РК КП(б)Б, раённага выканаўчага камітэта і райпрафсавета. Калі нямецка-фашысцкія захопнікі напалі на нашу краіну, раёнка змагалася з ворагам у тыле. Са жніўня 1942 года быў наладжаны выпуск лістовак. 12 ліпеня 1943 года выйшаў першы нумар падпольнай раённай газеты «Калгаснік Капыльшчыны». Выдаваліся лісты «Весткі з фронту», звароты падпольнага райкама партыі да насельніцтва і партызан. За час акупацыі на Капыльшчыне было распаўсюджана 56 700 экзэмпляраў газет і лістовак. Калі Чырвоная Армія вызваліла наш раён ад фашысцкай навалы, выйшла з падполля і газета «Калгаснік Капыльшчыны». У лютым 1954 года павялічыўся аб’ём газеты: яна стала выходзіць на чатырох старонках і тры разы на тыдзень. 10 сакавіка 1963 года Капыльская раённая газета выйшла пад новай назвай «Слава працы». Год ад года яна набывала свой твар, павышаўся яе аўтарытэт. У 80-я гады яе тыраж дасягаў звыш 11 тысяч экзэмпляраў. Калектыў рэдакцыі неаднаразова выходзіў пераможцам у рэспубліканскіх і абласных конкурсах і спаборніцтвах. У 1980 годзе, да свайго 50-гадовага юбілею, газета была ўзнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Сёння дзяржаўная ўстанова «Рэдакцыя газеты «Слава працы» і праграмы радыёвяшчання «Раніца Капыльшчыны» – адзіная ў краіне, якая ўяўляе сабой своеасаблівы холдынг, куды ўваходзяць: рэдакцыя газеты, мясцовае радыёвяшчанне, вытворчы аддзел (ажыццяўляе паліграфічныя паслугі). Заснавальнікам з’яўляецца Капыльскі райвыканкам. Газета самаакупная. Па выніках работы за 2019 год пакрыццё расходаў уласнымі даходамі складала 118% (лепшы паказчык у вобласці). Агульны разавы тыраж на 1 студзеня 2020 года склаў 5000 экзэмпляраў. У разліку на тысячу жыхароў насельніцтва раёна прыходзіцца каля 190 экзэмпляраў газеты (другое месца ў Мінскай вобласці). Рэдакцыя актыўна працуе ў інтэрнэце. Праведзена рэструктурызацыя сайта газеты. У сярэднім за дзень яго наведваюць звыш тысячы інтэрнэт-карыстальнікаў. Сайт інтэграваны ў самыя папулярныя сацыяльныя сеткі. Прадаўжаецца работа па ўдасканаленні творчага патэнцыялу  калектыву, пашырэнні рэкламнай дзейнасці і відаў паслуг, што аказваюцца. Галоўнае ў рабоце супрацоўнікаў установы – працаваць на апярэджэнне.

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей