Home
Пятница 23.05.2025 14:28

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

91

Они возглавляли районную газету "Слава працы" в разные года

04.05.2020
Ролю рэдактара ў стварэнні газеты цяжка пераацаніць. Ад яго апантанасці, прадбачлівасці, арганізаванасці і ўмення бачыць самае галоўнае ў допісах, ад здольнасці аб’яднаць калектыў для выканання пастаўленых задач залежыць вельмі многае. Згадаем тых, хто ў розныя гады ўзначальваў газету. Арганізатарам і першым рэдактарам газеты «Калгаснік Капыльшчыны» быў Гаўрыіл Антонавіч Анішчук, які згуртаваў калектыў, селькараўскі актыў. Створана была друкарня. Затым рэдактарамі былі Б.Б. Кацман, І.І. Кучык. [caption id="attachment_88730" align="aligncenter" width="400"] ■ Г.А. Анішчук[/caption] У пасляваенныя гады рэдактарам з’яўляецца Мікалай Канстанцінавіч Дарашэвіч, якога ў 1952 годзе, падчас вучобы ў партшколе, замяняе інструктар райкама партыі Міхаіл Сямёнавіч Корзун. [caption id="attachment_88729" align="aligncenter" width="400"] ■ М.К. Дарашэвіч[/caption] Рэдактарамі таксама працавалі А.Ф. Рымашэўскі, Д.М. Хількевіч, М.І. Парфяновіч. [caption id="attachment_88728" align="aligncenter" width="400"] ■ М.С. Корзун[/caption] Многія  журналісты сваім настаўнікам па праве могуць назваць былога рэдактара раёнкі Віктара Адамавіча Семянкевіча. Ён узначаліў газету, на той час ужо «Слава працы», у сакавіку 1963 года. За 24 гады плённай працы меў багата сустрэч з самымі рознымі людзьмі, праз яго рукі прайшлі тысячы матэрыялаў. [caption id="attachment_88727" align="aligncenter" width="400"] ■ В.А. Семянкевіч[/caption] І цяпер, нягледзячы на паважаны ўзрост і праблемы са здароўем, ён падтрымлівае сувязь з рэдакцыяй, цікавіцца, як жыве і развіваецца яго родная раёнка. Віктар Адамавіч – член Беларускага саюза журналістаў. Баявыя і працоўныя справы ветэрана Вялікай Айчыннай вайны адзначаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, шматлікімі медалямі, знакам «Выдатнік друку», мноствам Ганаровых грамат. У 1980 годзе газета была ўзнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Вялікім дарадчыкам і, можна сказаць, настаўнікам для журналістаў раёнкі ў свой час быў Іван Іванавіч Пракарына, які ўзначаліў рэдакцыю ў 1987 годзе. А яшчэ яго ўсе ведалі не толькі як рэдактара газеты, але і як таленавітага паэта. Ён па праве з’яўляўся членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, Беларускага саюза журналістаў. На жаль, Іван Іванавіч рана пайшоў з жыцця. Але яго імя навечна ўпісана ў гісторыю «Слава працы». [caption id="attachment_88726" align="aligncenter" width="400"] ■ І.І. Пракарына[/caption] У 1995 годзе на пасаду рэдактара была прызначана Марыя Уладзіміраўна Шэіна. Пры ёй была набыта новая паліграфічная база, камп’ютарная сістэма набору і вёрсткі. У пачатку 1996 года рэдакцыя стала структурнай адзінкай рэдакцыйна-паліграфічнага прадпрыемства «Слава працы», дарэчы, адзінага ў рэспубліцы. Са старога будынка раёнка пераехала ў новы на вул. Трактарнай. [caption id="attachment_88743" align="aligncenter" width="400"] ■ М.У. Шэіна[/caption] У 2000 годзе прадпрыемства ўзначаліла Таццяна Міхайлаўна Раіцкая. Неабходна было не страціць наватарства, утрымаць дасягнутыя пазіцыі. Таццяна Міхайлаўна лічыць, што для яе «Слава працы» – гэта ўсё свядомае жыццё, пачынаючы з далёкага 1973 года з пяцігадовым перапынкам на вучобу ў Белдзяржуніверсітэце. [caption id="attachment_88724" align="aligncenter" width="400"] ■ Т.М. Раіцкая[/caption] У 2010 годзе на пасаду галоўнага рэдактара зноў была прызначана Марыя Уладзіміраўна Шэіна, якая ўзначальвае калектыў да сённяшняга дня. Марыя Уладзіміраўна – «Выдатнік друку Беларусі», уладальнік ганаровага звання Беларускага саюза журналістаў «Заслужаны журналіст». Пад яе кіраўніцтвам калектыў двойчы станавіўся лаўрэатам Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Літара», пяць гадоў запар – прызёр абласнога конкурсу на лепшае друкаванае выданне, штогод дасягае перамог у розных намінацыях рэспубліканскіх і абласных конкурсаў.

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей