Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Минские таможенники за I-ое полугодие обеспечили поступление в бюджет страны более 2,6 млрд. бел руб. таможенных платежей. Итоги работы за первое полугодие 2021 года подвели в Минской региональной таможне (МРТ). Совещание, участие в котором приняли руководящий состав и должностные лица таможни, состоялось под руководством Первого заместителя Председателя Государственного таможенного комитета Республики Беларусь Александра Валиева. Начальник Минской региональной таможни Сергей Иванов сообщил о том, как сработала таможня в I полугодии 2021 года.  Отмечено, что доля партий товаров, ввозимых на таможенную территорию ЕАЭС, время выпуска которых не превышает 1 часа, составила 54 % при доведённом показателе в 36 %.  А вот доля партий товаров, вывозимых с таможенной территории ЕАЭС, время выпуска которых не превышает 5 минут, составила 72 % (1 полугодие 2020 г. – 71 %). Начальник обратил внимание на совершение таможенных операций в отношении экспортных и импортных партий товаров: количество экспортных деклараций на товары составило 64 948, импортных – 151 366. При этом Минская региональная таможня обеспечила поступление в республиканский бюджет за I полугодие 2021 г. более 2,6 млрд. руб (1027,67 млн. долларов США). Доля МРТ, одной из крупнейших таможен страны, в общей сумме доходов таможенных органов Республики Беларусь за I полугодие 2021 составила более 54%. Правоохранительным блоком за I полугодие 2021 г. возбуждено 21 уголовное дело и подготовлено более 2 тыс. дел об административных правонарушениях. Изъято из незаконного оборота более 13 кг наркотических средств и психотропных веществ, прекурсоров, что сопоставимо с объёмом за весь 2020 год. По итогам собрания Первый заместитель Председателя Государственного таможенного комитета Республики Беларусь обозначил направления работы на второе полугодие 2021 года, а также вручил награды сотрудникам, достигнувшим высоких показателей в служебной деятельности. Артем Скробот, главный инспектор отдела идеологической работы  
8 августа в Старых Дорогах хозяева футбольного поля принимали игроков из Копыля. Игра 15-ого тура состоялась в рамках Второй лиги Чемпионата Беларуси. Копыляне все-таки смогли найти силы и одолеть соперника: Никита Радкевич с пенальти на 77-ой минуте сумел реализовать гол. В зоне «Юг», где расположена копыльская дружина, из одиннадцати команд наши ребята находятся на седьмом месте – они уступают на 5 очков «Энергетику» из БГАТУ. Уже в ближайшее воскресенье, 15 августа, на поле копыльского ФОЦа пройдет встреча с «Партизаном» из Солигорска. Начало в 17.00. Также «Копыль» продолжает играть в полуфинале Кубка Минской области – в эту среду пройдет игра в Червене, где местная команда встретит копылян в ответном матче. Начало в 18.00. В прошлом поединке, 4 августа, наши футболисты не смогли реализовать победу – итог встречи 4:2 в пользу «Червеня». Сейчас нашим игрокам надо приложить максимум усилий, чтобы пройти в финал. Пожелаем нашим футболистам удачи! Павел ШЕИН
Теплая с дождями погода ожидается в Беларуси в выходные, сообщили БЕЛТА в Республиканском центре по гидрометеорологии, контролю радиоактивного загрязнения и мониторингу окружающей среды Минприроды. "Первая неделя августа в Беларуси характеризовалась неустойчивой и умеренно теплой погодой. Среднесуточная температура воздуха находилась в пределах 17-22 градусов, что близко к норме, а по востоку страны на 1-2 градуса выше нее. Периодически отмечались дожди различной интенсивности, которые сопровождались грозами и местами сильными ливнями", - рассказали синоптики. В субботу, 7 августа, центр циклона переместится с территории республики на страны Балтии, и Беларусь будет находиться в его тыловой части. Ночью на большей части территории, днем местами пройдут кратковременные дожди. В отдельных районах прогнозируются грозы. Температура воздуха ночью составит плюс 11-18. Днем воздух прогреется до 18-25 градусов. В воскресенье, 8 августа, под влиянием области повышенного атмосферного давления ожидается преимущественно без осадков, лишь днем местами по западу есть вероятность кратковременных дождей, возможны грозы. Ночью и утром в отдельных районах страны прогнозируется слабый туман. Температура воздуха ночью составит плюс 8-15. Днем будет 22-29 градусов тепла. Фото Павла ШЕИНА
Воскресенье, 08 августа 2021 10:01

Кароткі, але змястоўны век

Яшчэ адзін наш зямляк Адам Антонавіч Бабарэка — вядомы беларускі пісьменнік, літаратурны крытык, адзін з лідараў літаратурнага руху 20-х гадоў — родам са Слабада-Кучынкі. У архіве Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе вучыўся, а пазней і працаваў А.А. Бабарэка, захавалася яго кароткая службовая аўтабіяграфія. Яна пачынаецца так: «Паходжу я з беззямельных сялян вёскі Сл.-Кучынка Капыльскага раёна». [caption id="attachment_104253" align="aligncenter" width="840"] ■ Адам Бабарэка[/caption] Бацька яго быў чалавек разумны, працавіты і сумленны. Не маючы зямлі, браўся за любую работу, абы пракарміць сям’ю. Апошнія два гады жыцця трымаў маленькую краму, але грошай ніколі не меў, бо раздаваў свой няхітры тавар у пазыку такім самым беднякам, як і сам. Калі памёр, не было за што пахаваць. Пасля смерці бацькі Адам з маці і малодшым братам засталіся без сродкаў. Вучыўся Адам добра, і настаўнік мясцовай школы раіў яму працягваць вучобу. Для Адама Бабарэкі была адзіная магчымасць атрымаць сярэднюю адукацыю – паступіць у Мінскую духоўную семінарыю. I замест таго, каб стаць свяшчэннікам, ён ідзе працаваць настаўнікам у школу. Спачатку Адам  Бабарэка – настаўнік  Сунаёўскай школы, крыху пазней працуе ў роднай Сл.-Кучынцы, а потым у Крыніцкай школе. Калі ўвосень 1919 года белапалякі акупіравалі Капыльшчыну, А. Бабарэка ра-зам з вясковым актывам ідзе ў падполле. Ездзіў у Мінск на пасяджэнне падпольнай  арганізацыі. Было вырашана арганізаваць паўстанне супраць акупантаў. Аднак вясною 1920 года ў разгар падрыхтоўкі да паўстання ў Слуцкую падпольную арганізацыю прабраўся правакатар і выдаў кіруючую групу. Пачаліся аблавы і масавыя арышты. Адама Бабарэку разам з 12 падпольшчыкамі кінулі ў астрог. Забраны ў палон, Адам Антонавіч прайшоў праз цяжкія мукі. Пасля ўсяго легіянеры выразалі ў яго на спіне дзве пяціканцовыя зоркі. Выратаваўшыся з палону, падлячыўшыся, ён пайшоў у рэгулярную Чырвоную армію. Пасля працаваў членам рэвалюцыйнага камітэта, загадваў аддзелам народнай асветы. У далейшым, атрымаўшы вышэйшую адукацыю, Адам Бабарэка пачаў працаваць выкладчыкам гісторыі беларускай літаратуры ў Рэспубліканскім камуністычным універсітэце імя Леніна і БДУ. Адначасова Адам Бабарэка быў адным з арганізатараў літаратурнага аб’яднання «Маладняк», а з 1926 года – арганізатарам  беларускага літаратурнага аб'яднання «Узвышша» і галоўным рэдактарам часопіса гэтай жа назвы. Першыя літаратурныя спробы А. Бабарэкі адносяцца да 1918 года, калі ён, як амаль усе беларускія пісьменнікі і публіцысты, працаваў селькорам. У 1920 годзе яго творы пачалі з’яўляцца на старонках рэспубліканскага друку пад псеўданімамі Якім Каліна, Адам Чырвоны, Адам Гаротны. Яго першыя вершы былі пра новае жыццё і сацыялістычнае будаўніцтва. Яны звярнулі на сябе ўвагу заснавальніка беларускай пралетарскай лірыкі, таксама нашага земляка  Цішкі Гартнага. Апавяданні А. Бабарэкі даносяць атмасферу тагачаснай беларускай вёскі, нагадваюць літаратурна  апрацаваныя ўспаміны з часоў падпольнай барацьбы супраць белапольскай акупацыі. У 1925 годзе выйшла асобная кніжка пісьменніка «Апавяданні». Усё  часцей у друку пачалі з’яўляцца яго крытычныя артыкулы і даследаванні, якія выявілі веды пісьменніка ў галіне літаратуразнаўства. Адам Бабарэка быў адным з першых беларускіх крытыкаў, які прыкмеціў арыгінальны, тыпова беларускі сатырычны талент К. Крапівы, высока ацаніў творчасць У. Дубоўкі, П. Труса, прозу К. Чорнага і 3. Бядулі, даў усебаковы аналіз выдатнай коласаўскай паэмы «Сымон-музыка». Яго крытычную праніклівасць высока цаніў Я. Колас. Першым з маладых крытыкаў А. Бабарэка пачаў гаварыць пра неабходнасць вывучэння старажытнай беларускай літаратуры, творчасці Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага. У 1930 годзе яго незаконна арыштавалі. 10 красавіка 1931 года  асуджаны на пяць гадоў высылкі. У 1937 годзе арыштаваны органамі НКУС і высланы на дзесяць год у лагер, дзе пісьменнік і памірае ў 1939 годзе. Яго жонка неаднаразова звяртаецца ў пракуратуру СССР з просьбай пераглядзець справу мужа і рэабілітаваць яго пасмяротна. Гэта адбываецца толькі ў 1959 годзе. Кароткі быў яго век, але не кожны, хто пражыў доўгі, паспеў зрабіць столькі, колькі зрабіў ён. Сяргей КОЗЕЛ
Суббота, 07 августа 2021 09:45

Ён вельмі любіў жыццё

Лёс вядомага беларускага пісьменніка ўраджэнца в. Лугавая Васіля Сташэўскага трагічна абарваўся ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, калі пад Мінскам былі расстраляны 20 маладых літаратараў. У іх ліку – Міхась Чарот, Міхась Зарэцкі, Анатоль Вольны, Платон Галавач, Васіль Каваль, Юрка Лявонны, Валерый Маракоў, Юлі Таўбін… [caption id="attachment_104246" align="aligncenter" width="840"] ■ Васіль Сташэўскі[/caption] У 1967 годзе сучаснік Сташэўскага паэт Якуб Ермаловіч так напісаў у аўтабіяграфіі: «Засталася ў памяці сустрэча з Васілём Сташэўскім. Што ў ім захапляла, дык гэта нязгасны аптымізм, любоў да жыцця і вера ў яго. Знаходзячыся ў вельмі цяжкіх жыццёвых умовах, кашляючы кроўю (ён хварэў на туберкулёз), Сташэўскі расказваў анекдоты, жартаваў, спяваў, дзяліўся сюжэтамі ненапісаных твораў, якія спадзяваўся з цягам часу напісаць, і ні разу не заікнуўся аб тым, што хворы і што вось-вось можа памерці…» Але жыццё Васіля Пятровіча Сташэўскага амаль не давала падстаў для нейкай весялосці. Нарадзіўся ён у вёсцы Свінка (цяпер Лугавая) у беднай сялянскай сям’і. Нягледзячы на складаныя жыццёвыя ўмовы заўсёды меў прагу да ведаў, набываць якія і накіраваўся ў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Час яе заканчэння супаў з пачаткам Першай сусветнай вайны. Васіль вельмі любіў родную зямлю, таму не мог застацца ўбаку і шчыра змагаўся з нямецкім імперыялізмам. Нарэшце выбухі сціхлі, маладая краіна Саветаў пачала будаваць мірнае жыццё. Васіль вярнуўся да сваёй самай мірнай прафесіі настаўніка і на працягу 1919–1920 гадоў вучыў дзетак. Але кананада грамадзянскай вайны яшчэ гучала, і Сташэўскі ўступіў у рады Чырвонай арміі, каб змагацца з белапалякамі. З ваеннай службай ён не развітаўся і пазней паспяхова сумяшчаў яе з грамадзянскімі абавязкамі. Да настаўніцтва ён зноў вярнуўся ў 1923 годзе. Але, адчуваючы, што ведаў недастаткова, паступае ў Мінскі настаўніцкі інстытут і ў 1924 годзе яго заканчвае. Выкладчыцкую дзейнасць ён працягне ў Оршы. Увесь час Сташэўскага не пакідала жаданне пісаць, імкненне пакінуць свой след на зямлі і ў культуры. Друкавацца Васіль Пятровіч пачаў яшчэ ў 1923-м, а з 1927-га становіцца адказным сакратаром літаратурнага аб’яднання «Маладняк», з 1929-га – аб’яднання «Полымя». З сярэдзіны 20-х Васіль Сташэўскі актыўна піша. У гэты час з’яўляюцца яго лепшыя творы «Бацька і сын», «Музыка Цвілеўскі», «Спявай, вясна!» і іншыя. Шмат артыкулаў было надрукавана падчас працы на працягу 1928–1929 гадоў у газеце «Савецкая Беларусь». З 1934 года Васіль Пятровіч – сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі. Ён вельмі добра ведаў і любіў жыццё, таму менавіта гэтым светлым пачуццём вылучаюцца лепшыя творы Васіля Сташэўскага, а яшчэ – арыгінальным спалучэннем лірызму, тонкага гумару з публіцыстычнай скіраванасцю. Акрамя драматургічных твораў Сташэўскі паспеў выдаць кнігі нарысаў «Гаворыць Асінстан…», «Па сонечным шляху», «Чырвоны сцяг», «Койданаўская МТС», «Каласіцца зямля». У 1936-м Беларускі тэатр юнага гледача паставіў яго п’есу «Мікола Гоман». Асобную старонку творчасці займаюць пераклады на беларускую мову. Бяда прыйшла ў лістападзе 36-га. На календары было 4-га, калі ў хату, дзе жыў Сташэўскі, прыйшлі службовыя з НКУС і арыштавалі пісьменніка. Суд, на якім Васіля Пятровіча прыгаварылі да вышэйшай меры пакарання з канфіскацыяй маёмасці, адбыўся 28 кастрычніка 1937 года. Жыць заставалася зусім мала… Васіль Сташэўскі быў рэабілітаваны 8 чэрвеня 1957 года. 5 лістапада 1937 года ў Мінску арыштавалі і жонку пісьменніка Сташэўскую Лідзію Пятроўну. У хуткім  часе асобая нарада НКУС яе асудзіла як «члена сям’і расстралянага ворага народа» да 8 гадоў лагераў. Лідзію Пятроўну этапавалі ў Карагандзінскі лагер НКУС Казахскай ССР.  На  свабоду жанчына выйшла толькі 6 лістапада 1945  года.  Рэабілітавана  24 ліпеня 1956 года. Сяргей КОЗЕЛ
Страница 2006 из 4874