Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Вопросы социально-политического развития общества и проведения референдума по предлагаемым изменениям в Конституцию обсудили на областном форуме «Беларусь адзіная». Встреча собрала во Дворце культуры г. Молодечно политический актив Минщины, а это порядка восьмисот участников. [caption id="attachment_104903" align="aligncenter" width="840"] ▪ Спикерами обратной связи с участниками форума выступили Алексей Дзермант, Анастасия Боброва, Иван Маркевич, Вадим Гигин, Алексей Авдонин и Александр Шпаковский[/caption] Перед началом мероприятия присутствующие смогли посетить выставки различной тематики. Все они объединены общей идеей: показать Беларусь во всем ее культурном многообразии и национальном единстве. Символично, что на выставке работ победителей конкурса детского рисунка «Женское лицо Победы», организованного ОО «Белорусский союз женщин», была работа нашей землячки — шестнадцатилетней Алины Комяк. Картина «Из прошлого в настоящее» вызвала небывалый интерес у посетителей. [caption id="attachment_104888" align="aligncenter" width="840"] ▪ Представители Копыльщины на областном форуме[/caption] Участие в  форуме приняли руководители различных структур, работники социальной сферы, организаций и предприятий, депутаты, военные комиссары, председатели общественных объединений, молодежь и, конечно же,  журналисты. Модератором мероприятия выступил декан факультета философии и социальных наук БГУ кандидат исторических наук, доцент Вадим Гигин: — Серия региональных форумов «Беларусь адзіная», посвященных Году народного единства, началась в Бресте. Они станут продолжением доброй традиции диалоговых площадок, которые зародились в стране ранее. Эта встреча  — не лекция и не семинар, а открытый диалог между людьми. Спикерам важно услышать мнение из зала, чтобы вместе выработать стратегию дальнейшего развития страны. Важно помнить, что мы — одна нация. Вне зависимости от того, какие у нас политические взгляды, именно нам строить будущее Беларуси. [caption id="attachment_104897" align="aligncenter" width="840"] Копыляне на форуме[/caption] В процессе общения с участниками форума спикеры, которыми стали ведущие политологи, экономисты, социологи Алексей Дзермант, Анастасия Боброва, Алексей Авдонин и Александр Шпаковский, отмечали важность такой обратной связи и то, что все конструктивные предложения найдут отражение в законотворчестве и новой Конституции. Обсуждали многое: сохранение исторической правды, развитие регионов, роль партий в нынешних условиях, предстоящую конституционную реформу. Рассматривали варианты политического устройства, говорили о санкциях, пандемии и ее влиянии на экономику страны, а также общности белорусского народа. Оживленная дискуссия развернулась вокруг темы патриотического воспитания. По словам заместителя председателя Миноблисполкома Ивана Маркевича, главное в патриотизме — это правильная идеология, начало которой должно быть положено, прежде всего, в семье, потом в детском саду, школе. Участники диалога не только задавали вопросы, но также высказывали свое суждение, выступали с предложениями и идеями. Вместе определили основные ценности белорусского народа. Одни говорили, что в консолидации общества главное — труд, любовь, суверенитет, другие отмечали — милосердие, доброту, традиции, преемственность, чувство долга и ответственности. Но все единодушны в том, что в основе идей суверенитета и независимости страны стоит  такое понятие, как единство. Согласитесь, когда мы едины — мы непобедимы. К слову, далее такие форумы пройдут в Гомельской, Витебской, Гродненской и Могилевской областях. Завершатся диалоговые площадки в Минске в канун Дня народного единства, который наша страна впервые будет праздновать 17 сентября. Татьяна БОХАН
Ён усе свае духоўныя і фізічныя памкненні цесна звязаў з рэвалюцыйнымі падзеямі пачатку XX стагоддзя, апантана змагаўся за новы лад, адраджаў, усталёўваў, мацаваў дзяржаву. Усё гэта пра нашага земляка, ураджэнца Капыля, пісьменніка Цішку Гартнага. У сваёй аўтабіяграфіі Зміцер Жылуновіч (сапраўднае імя) расказвае, што ён нарадзіўся ў мястэчку Капыль 4 лістапада 1887 года. Бацькі не мелі зямлі. Маці ўлетку жала жыта, выбірала бульбу ў заможнікаў, бацька капаў у падрадчыкаў канавы на Палессі. Сям’я не мела ні поля, ні каня, ні каровы. На адзінаццатым годзе жыцця Цішку Гартнага аддалі вучыцца да «дарэктара», хатняга настаўніка. Зімою вучыўся, а з вясны да позняй восені пасвіў чужыя каровы, плацілі яму за сезон па рублі за штуку. У 1902 годзе ў Капылі была адкрыта двухкласная школа. За «сачыненні» ў час вучобы Зміцер прыносіў часта пяцёркі. «Сачыненне» на экзамене пры заканчэнні школы было забрана інспектарам як узорнае. Пасля гэтага Зміцер прадаўжаў пісаць невялічкія апавяданні і вершы дома. Тэматыка іх была з кожным днём больш разнастайнай і больш багатай. Вечарамі і ў святочныя дні ён чытаў свае творы лепшым сябрам. Гартны меў надзвычайную прагу да чытання. Чытаў асабліва рускіх пісьменнікаў — Някрасава, Нікіціна, Чэхава, Талстога, Горкага, Пісарава, Успенскага... Цішка Гартны пражыў цяжкае жыццё. Яшчэ юнаком уступіў у сацыял-дэмакратычную партыю. Бацькі хацелі, каб ён вывучыўся на настаўніка, але па прычыне нядобранадзейнасці ў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю юнака не прынялі. Давялося жыццёвыя ўніверсітэты асвойваць самому. Зміцера паклікалі іншыя гарызонты, незразумелыя яго блізкім. Кім ён толькі не працаваў: пастушком, чорнарабочым, гарбаром, металургам у Пецярбургу, але жыццё яго не зламала, ён толькі больш загартаваўся. У Капылі ён уключаецца ў рэвалюцыйную барацьбу і з яшчэ большай вастрынёй змагаецца з самадзяржаўем у Пецярбургу. Гэта і вызначыла яго творчую накіраванасць. На пачатку 1917 года Гартны звязвае свой лес з Беларускай сацыялістычнай грамадой. Становіцца адным з лідараў яе левага крыла. У Лютаўскай рэвалюцыі сам прыняў актыўны ўдзел. Разам з пецярбургскімі рабочымі атакаваў казармы, дапамагаў лавіць пераапранутых паліцэйскіх. Беларускі бежанскі камітэт у сакавіку пасылае Гартнага сваім дэпутатам у Петраградскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Многа змен адбываецца пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, найперш у грамадска-палітычным жыцці Цішкі Гартнага. У гэты час ён праяўляе вялікую актыўнасць і ў літаратурнай, і асабліва ў грамадска-палітычнай дзейнасці. У лютым 1918 года становіцца сакратаром Беларускага нацыянальнага камісарыята пры ўрадзе РСФСР. Некаторы час рэдагуе першую савецкую газету на беларускай мове «Дзянніца». У тым жа годзе, у кастрычніку, у Маскве быў прыняты ў члены РКП(б). Уваходзіў у склад бюро Беларускай секцыі РКП(б). 30 снежня ў Смаленску пачалася VI Паўночна-Заходняя канферэнцыя, якая была аб’яўлена I з’ездам Камуністычнай партыі Беларусі. Было прызнана неабходным абвяшчэнне БССР. Абраны Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі. Узначаліў яго 3міцер Жылуновіч. Ім быў напісаны Маніфест («Маніхвэст») аб абвяшчэнні БССР. Праўда, працаваць ураду гэтаму, па сутнасці, не давялося. Праз нейкі месяц уладу ўзялі прыхільнікі Цэнтральнага бюро КП(б) Беларусі. Нялёгка, нават драматычна вырашалася для беларусаў тэрытарыяльнае пытанне. Урад Жылуновіча прыняў БССР у межах Мінскай, Віцебскай, Смаленскай, Магілёўскай, Гродзенскай губерняў. Але ЦК РКП(б) без папярэджання і кансультацый 16 студзеня 1919 года прыняў пастанову аб аддзяленні ад БССР усіх губерняў, пакінуўшы толькі Мінскую. Жылуновіч, Чарвякоў і Чарнушэвіч накіравалі ў Маскву сваё пісьмо-пратэст. Падчас польскай акупацыі Беларусі Жылуновіч спачатку знаходзіцца на фронце ў палітаддзеле, а затым яго накіроўваюць у пры-франтавы Смаленск і тэрмінова ўводзяць у рэдкалегію толькі што створанай газеты «Савецкая Беларусь». Гартны інфармуе чытачоў аб навінах з бацькаўшчыны. Газета дастаўляецца ў акупіраваныя раёны Беларусі і вельмі хутка набывае папулярнасць, узнімае працоўныя масы супраць белапольскіх акупантаў. Неўзабаве Цішка Гартны становіцца рэдактарам газеты, з’яўляецца членам ЦК партыі Беларусі, а на II з’ездзе Саветаў БССР выбіраецца і членам Прэзідыума ЦК. Але ворагаў у Гартнага шмат, і яны папракаюць Дзмітрыя Фёдаравіча, што той не праявіў цвёрдасці і не супрацьстаяў падзелу Беларусі. Гэтыя людзі не разумелі, а можа і не хацелі разумець, што дзякуючы Цішку Гартнаму вырашыўся лёс нашай рэспублікі. Дзе б ні працаваў Цішка Гартны, ён выконваў сваю работу акуратна. Напісанымі ім раманамі «Сокі цаліны», «Бацькава воля» і іншымі творамі да вайны зачытвалася моладзь. Вядомы беларускі паэт Сяргей Грахоўскі адзначыў у сваіх успамінах: «Памятаю той час, калі наша літаратура трымалася на трох «кітах»: Купала, Колас і Цішка Гартны». Цішка Гартны стварыў літаратурны часопіс «Полымя» і быў яго рэдактарам, а таксама ўзначальваў дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, а ў сорак гадоў стаў акадэмікам АН БССР. [caption id="attachment_104884" align="aligncenter" width="840"] ▪ У першым радзе сядзяць: Якуб Колас, Цішка Гартны, Янка Купала; у другім радзе стаяць: Алесь Ляжневіч, Міхайла Грамыка, Уладзіслаў Галубок, Міхась Зарэцкі, Анатоль Вольны[/caption] Ухвалявана вітаў рабочы-паэт Кастрычніцкую рэвалюцыю, якая вызначыла новы этап у жыцці Гартнага. Ён усяго сябе аддаваў справе служэння народу, абараняў заваёвы Кастрычніка на франтах і палымяным словам пісьменніка ўзнімаў працоўны люд на барацьбу за новы лад. Менавіта ў першыя гады Савецкай улады партыя камуністаў высока ацаніла дзейнасць нашага земляка. І ён, бадай, быў самы аўтарытэтны ў Беларусі. Але пройдзе час. Многія, каму ён дапаможа знайсці сваё месца ў жыцці, абрынуць на песняра рэвалюцыі горы паклёпу. Дзякуючы такім нядобразычліўцам ён і загінуў 1 красавіка 1937 года. Капыляне шануюць памяць свайго знакамітага земляка, таму яго імем названы вуліцы ў горадзе і самая вялікая школа ў раёне. Цішка Гартны ўвайшоў у гісторыю айчыннай літаратуры як паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, даследчык гісторыі беларускага мастацтва і сацыяльных праблем на Беларусі. Капыль, Капыль! Маё мястэчка, Вялікай Міншчыны куток! Мне міла ўсё тваё: і рэчка, І хаты, нівы і гаёк... Вакол яго снуе далінай Шнурок вясёлы раўчука, Якога нам, бы матка сына, Спакон вякоў дала рака, Што там магутна воду гнала І чоўны рэзвыя нясла, Бурлівай хваляй узгорак рвала І крыгай мост стары трасла... А далей — вокал роўна нівы Свае шнуркі к гаям вядуць, Што цёплым летам людзям жніва За працу цяжкую даюць. На нівах густа разлягліся Астаткі шведскае вайны, Што ў час вяковы не звяліся Ў траве зялёнай курганы. Пад іх грамадаю маўкліва Ваякаў слаўных косці спяць, Пайшоўшых смела ў час прызыву Свой родны край абараняць. Між тых курганаў, на адгону, Высокі замак з цьмі вякоў Устае, як сведка ўлады і закону Старых часоў, сваіх князёў. Калі ж паглядам далей кінем Туды, дзе ніў канец ляжыць, — Хваёвы бор, як вострым клінам, Сцяной зялёнаю стаіць. Старыя хаткі сумна зніклі З зялёным мохам на страсе, І спяць-маўчаць, нібы прыціхлі, Як заварожаны ўсе... г. Пецярбург, 1914 г. Сяргей КОЗЕЛ
«Звонкае слова паэта натхняе» - Так называўся конкурс, які напярэдадні Дня беларускага пісьменства быў ініцыіраваны Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэкай імя А. Астрэйкі. Аб яго выніках мы размаўляем з загадчыкам аддзела бібліятэчнага маркетынгу названай установы Таццянай ГНЯЦЬКО. [caption id="attachment_104876" align="aligncenter" width="400"] ■ Таццяна Гняцько[/caption] – Таццяна Анатольеўна, у чым асаблівасці конкурсу «Звонкае слова паэта натхняе»? – Творчы конкурс прымеркаваны да 110-годдзя з дня нараджэння паэта-земляка Анатоля Астрэйкі, імем якога названа бібліятэка. Ён праводзіўся з 1 сакавіка па 30 чэрвеня 2021 года. Спаборніцтвы такого кшталту дапамагаюць папулярызаваць творчасць паэта-земляка, абуджаць цікавасць да яго жыццёвага і творчага шляху, а таксама дзеля таго, каб выявіць і падтрымаць таленавітых людзей Капыльшчыны. Хочацца адзначыць, што на конкурс былі прадстаўлены дастойныя работы як дзяцей, так і дарослых. У намінацыі «Няхай красуе слова» канкурсанты праявілі сябе ў напісанні сваіх асабістых вершаў,  прысвечаных Анатолю Астрэйку. Напрыклад, вершы «Паэту-земляку» вучня Слабадакучынскай СШ Мікіты Коршука і «Наш зямляк» настаўніцы гэтай жа ўстановы адукацыі Марыны Васільеўны Коршук,  вучаніцы 9 класа Навасёлкаўскага ВПК д/с-БШ Кацярыны Саладоўнікавай «Славуты зямляк», чытача Капыльскай дзіцячай бібліятэкі Марыны Саладухі «Дзед Міхед». – Ці прымалі ўдзел у конкурсе чытальнікі вершаў? – Так. На электронную пошту раённай цэнтральнай бібліятэкі было даслана шмат відэазапісаў, у якіх удзельнікі конкурсу чыталі творы Анатоля Астрэйкі. Сярод іх: «Тата прыехаў дадому» ў выкананні чытача Браткаўскай бібліятэкі-клуба Івана Гурбо. Верш «Родная краіна» чытала вучаніца Жыліхаўскага ВПК д/с-СШ Лізавета Пілат, а «Красуе лета»  – чытач Цімкавіцкай сельскай бібліятэкі Ксенія Галубовіч і шмат іншых. [caption id="attachment_104877" align="aligncenter" width="840"] ■ На стэндзе прадстаўлены конкурсныя работы[/caption] – Таццяна Анатольеўна, каго адзначылі па выніках конкурсу? – Хацелася б адзначыць работы вучняў і настаўнікаў Слабадакучынскай СШ. Сумесна з загадчыкам Слабадакучынскай бібліятэкі-клуба яны чыталі і запісвалі вершы Анатоля Астрэйкі на яго малой радзіме – на маляўнічых прасторах песачанскага краю. Сярод іх: «Край мой родны», які чытаў Мікіта Коршук, «Беларусь» у выкананні Людмілы Аляксандраўны Астрэйкі і  Марыны Васільеўны Коршук, «Беларусь-партызанка» – ад Уладзіміра Аніфера і інш. – Якія яшчэ творчыя работы былі прадстаўлены на конкурс? – Напрыклад, да ўдзелу ў намінацыі «Чытаю сам, раю сябрам» былі падрыхтаваны буктрэйлеры па творах Анатоля Астрэйкі. Так, вучань Навасёлкаўскага ВПК д/с-СШ Іван Гурбо падрыхтаваў «Чытайце творы Анатоля Астрэйкі, бо яны «з родных крыніц». А буктрэйлер «Чытайце творы Анатоля Астрэйкі» аформілі Лізавета Пілат і Насця Касменка з Жыліхаўскага ВПК д/с-СШ, «Ля карты» падрыхтавалі Уладзіслава Катовіч, Кірыл Шабунь, Дар’я Калодзіч з СШ № 3 г. Капыля, а «Чытайце творы Анатоля Астрэйкі» аформіла чытачка Вялікараёўскай бібліятэкі-клуба Крысціна Раменчык. – Ці рыхтавалі чытачы малюнкі? – А як жа! У намінацыі «Куток мой мілы, край мой родны» юныя мастакі перадалі хараство прыроды ў сваіх творах, пазнаёміцца з якімі можна было ў чытальнай зале Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя А. Астрэйкі. Партрэт А. Астрэйкі намалявала чытачка Грозаўскай сельскай бібліятэкі Кацярына Корбут. Песачанскім краявідам прысвяцілі работы навучэнцы Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў Паліна Варабей, Дар’я Цішчанка, Уладзіслаў Бондараў, Анастасія Петухова, Анастасія Уласовіч і інш. На паэтычныя радкі «Красуе ўсё ў маёй старонцы» і «Слова пра зіму» падрыхтавалі ілюстрацыі вучні  СШ № 3 Анастасія Коршак, Аляксей Бучык, Ксенія Бродская, Крысціна Кунтыш. Паэт шмат вершаваных радкоў прысвяціў рэкам Капыльшчыны і асабліва Нёману. Менавіта гэтай тэме прысвечаны работы Паліны Варабей, Марыі Семашкевіч, Крысціны Купрацэвіч і інш. Шмат твораў Анатоль Астрэйка напісаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, яго паэтычнае слова было вострай зброяй у змаганні з фашысцкімі захопнікамі. Мастакам малодшага ўзросту спадабалася жартоўная дзіцячая паэма «Прыгоды дзеда Міхеда», якой прысвечана каля 20 творчых работ. – Калі няма магчымасці наведаць бібліятэку, дзе і як можна ўбачыць работы юных творцаў? – З конкурснымі работамі  ў намінацыях «Няхай красуе слова» і  «Чытаю сам, раю сябрам» можна пазнаёміцца ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» ў групе «Копыльская районная центральная библиотека». А напрыканцы размовы мне хацелася б выказаць вялікую ўдзячнасць усім удзельнікам за творчы падыход, за любоў і цікавасць да роднага краю і да пісьменніка-земляка Анатоля Астрэйкі. А 5 верасня 2021 года падчас святкавання Дня беларускага пісьменства адбудзецца ўзнагароджванне пераможцаў. Падрыхтавала Дзіяна ТКАЧЭНКА
Прохладная дождливая погода на этой неделе ожидается в Беларуси. Как сообщают синоптики, новая неделя в стране началась с прохладной погоды в области повышенного атмосферного давления. Посмотрим, что будет дальше - может конец лета-начало осени нас еще порадуют отличной солнечной погодой. В частности, если говорить про Копыль, то среда будет холодной и не обойдется без слабых дождей днем. Весь день будет пасмурно. Так, 25 августа, преимущественно ожидаются кратковременные дожди. Сохранится прохладная погода: ночью будет от плюс 10 по северу до 11 градусов выше нуля. Днем будет в основном 13-18 градусов тепла, местами воздух может прогреться до плюс 20.   Павел ШЕИН
Страница 1976 из 4866