Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Понедельник, 23 августа 2021 13:55

Творчы шлях Кузьмы Чорнага

Імя гэтага пісьменніка звязана адразу з некалькімі населенымі пунктамі Капыльшчыны. Непадалёку ад Жабчава раней знаходзіўся маёнтак Боркі, дзе нарадзіўся хлопчык Мікола Раманоўскі. У Цімкавічах ён вучыўся і пазней стаў вядомы як беларускі празаік, драматург, публіцыст кузьма Чорны. Сёння да вёскі Жабчава вядзе звычайная гравійная дарога. А на месцы, дзе некалі знаходзілася бацькоўская хата пісьменніка, устаноўлены памятныя знакі. Ад Цімкавіч да Слуцка Кузьма Чорны – гэта псеўданім, якім у 1923 годзе ўпершыню падпісаў свой твор Мікалай Карлавіч Раманоўскі. З васьмі гадоў Коля Раманоўскі жыў у мястэчку Цімкавічы. Гэта – радзіма яго бацькоў. На свеце не было населенага пункта, які б будучы пісьменнік палюбіў так моцна, як Цімкавічы. Пазней ён успамінаў: «Taм жывyць yce мae пepcaнaжы. Уce дapoгi, пeйзaжы, дpэвы, xaты, чaлaвeчыя нaтypы, пpa якiя я кaлi-нeбyдзь пicaў. Гэтa ўcё aдтyль, caпpaўднae». У Цімкавічах ён скончыў двухкласнае вучылішча, настаўнічаў, уваходзіў у штат супрацоўнікаў валаснога рэўкама. Рэвалюцыйныя падзеі 1917 года ў Расіі сустрэў навучэнцам Няcвiжcкaй нacтaўнiцкaй ceмiнapыі, пасля якой настаўнічаў даволі кароткі час. Затым працаваў у Слyцкiм пaвятoвым вaeнкaмaцe. Менавіта ў Слуцкі перыяд былі надрукаваны першыя літаратурныя творы «Гyзiк» i «Нa гpaнiцы». Аўтару тады ішоў 21-ы год. Працяг творчасці ў Мінску У 1923 годзе распачаўся Мінскі перыяд у жыцці і творчасці Кузьмы Чорнага. Ён паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Аднак студэнцкае жыццё аказалася кароткім з-за надзвычай вострых матэрыяльных праблем. Пакінуўшы ўніверсітэт, перабіваўся часовымі заробкамі. Толькі з цягам часу ўдалося грунтоўна ўладкавацца ў гaзeцe «Бeлapycкaя вёcкa» і пасябраваць з лiтapaтypным aб’яднaннем «Мaлaдняк». Пазней Мікалай уступіў у літаратурна-мастацкае аб’яднанне «Узвышша» і адразу стаў ім кіраваць. Пяць гадоў папрацаваў галоўным літкансультантам кабінета маладога аўтара пры Саюзе пісьменнікаў БССР. [caption id="attachment_104799" align="aligncenter" width="840"] ■ Стаяць: Я. Пушча, А. Бабарэка, У. Дубоўка, П. Глебка, К. Чорны; сядзяць: З. Бядуля, Ян Райніс, Я. Купала, К. Крапіва. 1926 г.[/caption] Бязвінна абвінавачаны Але 14 кастрычніка 1938 года ён апынуўся за кратамі. Без усялякіх падстаў класік літаратуры быў абве-шчаны ворагам народа. Месцам зняволення стала Мінская турма. Статус зняволенага меў месца да 8 чэрвеня 1939 года. Аднак пашанцавала… Справу зняволенага Кyзьмы Чopнага ўзяў пад асабісты кантроль першы сакратар ЦК КП(б)Б П.К. Панамарэнка, які прыйшоў да высновы аб тым, што гэта справа шыта белымі ніткамі. Далей было рашэнне на карысць Кузьмы Чорнага. Аднак восем месяцаў зняволення моцна падарвалі здароўе. Нягледзячы на праблемы са здароўем пісьменнік  не стаў менш працаваць. Толькі за два перадваенныя гады было ад пачатку да канца напісана пяць твораў. Захавалася толькі «Ірынка», астатнія праз ты-дзень з пачатку Вялікай Айчыннай вайны поўнасцю згараць. Як празаік ён не далічыўся трох раманаў, як літаратуразнаўца – самага дэталёвага даследавання паэмы Якуба Коласа «Новая зямля». Ваеннае ліхалецце Чорны правёў у эвакуацыі тры гады. У гэты час пісьменнік змагаўся з ворагам словам. Яго нататкі змяшчала газета-плакат «Раздавім фашысцкую гадзіну». Самае значнае з напісанага ў гады Вялікай Айчыннай вайны – тры раманы: «Вялікі дзень», «Пошукі будучыні», «Млечны Шлях», зборнікі фельетонаў. У эвакуацыі пачаў пісаць аповесці «Скіп’ёўскі лес», «Сумліцкая хроніка», «Смага». На жаль, ніводная з названых аповесцей не была даве-дзена да фінальнай кропкі. Вызваленне Беларусі ад нямецкіх агрэсараў супала з рэзкім абвастрэннем стану здароўя ў Кузьмы Чорнага. Пісьменнік стаў адчуваць, што яму засталося мала пражыць на гэтым свеце. Таму пачаў весці «Дзённік». Вяртанне Калі Панамарэнка даведаўся пра жаданне літаратурнага класіка вярнуцца ў сталіцу БССР, то заявіў, што ў Кузьмы Чорнага не будзе тут праблем ні з жыллём, ні з працаўладкаваннем. Так яно і атрымалася. Апошнім месцам працы стала рэдакцыя часопіса «Беларусь». Сэрца вялікага сына беларускага народа перастала біцца 22 лістапада 1944 года. Падрыхтавала Дзіяна ТКАЧЭНКА
Оранжевый уровень опасности из-за сильного ветра и дождей объявлен в Беларуси 24 сентября, сообщили БЕЛТА в Республиканском центре по гидрометеорологии, контролю радиоактивного загрязнения и мониторингу окружающей среды Минприроды. В пятницу будет преобладать облачная погода. На большей части страны пройдут дожди. Ночью и утром во многих районах они будут сильные. Ветер прогнозируется южный с переходом на западный, северо-западный 5-10 м/с, на большей части территории с порывами до 15-20 м/с. Температура воздуха ночью составит 4-9 градусов выше нуля, по юго-западу - до плюс 11. Днем будет 9-15 тепла. Фото Павла ШЕИНА
Копыльский райисполком принял решение начать отопительный период с 23 сентября и произвести включение систем отопления на всей территории района в следующей последовательности. В первую очередь подключаются детские сады, школы, медицинские учреждения, учреждения социального обеспечения, музеи, архивы, библиотеки, гостиницы. Затем очередь за жилищным фондом. И в последнюю очередь – это общественные и административные здания, промышленные организации. Наш корр.
Послезавтра райцентр будет встречать гостей со всей Минщины. Так, на площади Ленина активно ведется монтаж сцены и установка оборудования. А посреди площади возвели монументальную композицию с фрагментами, где изображены достижения белорусов. Сверху указано место проведения «Дожинок-2021». Павел ШЕИН
Да 120-годдзя класіка беларускай літаратуры, першага раманіста Беларусі Кузьмы Чорнага на тэрыторыі музея быў устаноўлены знак-указальнік мясцін у Цімкавічах і іх ваколіцах, звязаных з яго жыццём і дзейнасцю. Многія наведвальнікі музея пасля экскурсіі едуць на адну з гэтых мясцін, каб дакрануцца да гісторыі: прайсці па Капыльскай вуліцы, дзе жыў Мікалай Раманоўскі з 1908 па 1923 год, напіцца сцюдзёнай вады з Бушылаўскай крынічкі, дакрануцца да стагадовых дрэў Радзівілаўскага парку, якія бачылі маладога пісьменніка, пакланіцца памяці продкаў класіка на Цімкавіцкіх праваслаўных могілках, адчуць водар хваёвага Скіп’ёўскага лесу, а можа і даехаць да Борак, дзе нарадзіўся Кузьма Чорны. Капыльская вуліца адна са старэйшых вуліц Цімкавіч, назва якой не мянялася амаль 500 гадоў. Тут жыў дзед Міколы па бацькавай лініі Раманоўскі Фелікс, ткач-сурвэтнік. Гэта месца на Капыльскай вуліцы славілася яшчэ і тым, што нават у самую суш красавалася каля яго сядзібы велізарная лужына. На ёй знаходзілася двухкласнае вучылішча, якое закончыў Мікола ў 1916 годзе. На Капыльскай вуліцы жыла і дзяўчынка Саша Даменя – Міколава першае каханне. З вялікай радасцю пісьменнік заўсёды вяртаўся ў бацькоўскую хату: і калі вучыўся ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі, і калі жыў і працаваў у Мінску.  Шкада, што зараз гэта хата не захавалася. Яна згарэла ў 1933 годзе, калі вялікі пажар на Капыльскай вуліцы вымеў паўмястэчка. Засталася толькі студня, ваду з якой брала яшчэ сям’я Раманоўскіх. Сёння многія цімкаўляне наведваюцца на Бушылаўскую крынічку па ваду. Яе не міналі і маленькі Коля са сваёй маці, калі ішлі спяваць у  хоры ў Скіп’ёўскую царкву. У народзе і зараз лічыцца, што гэта вада гоіць вочы. У Скіп’ёве і Бушылаве дзед Міхал Парыбак-Чорны вучыў маленькага Колю чытаць кнігу, назва якой – «беларуская прырода». Калі прыходзіла вясна, дзед, апрануўшыся ў святочную вопратку, гаварыў: «Гэй, Каралькова армія – стройся! Пойдзем у Бушылава, ці Скіп’ёва вясну сустракаць». У лесе ён садзіўся на траву ў зацішку і расказваў дзецям, як жучок паўзе, як дрэвы гамоняць, як травінка да травінкі хіліцца. Любілі яны яшчэ слухаць спевы лясных птушак. «Слухай, слухай, як вытылінгвае!» – у захапленні гаварыў дзед, услухоўваючыся ў трэлі дразда ці якой-небудзь жаўтабрушкі. Нездарма потым Кузьме Чорнаму ўдавалася апісанне прыроды ў сваіх творах. Прайшлі гады. Змяніўся Скіп’ёўскі лес, але птушкі спяваюць таксама. На месцы Скіп’ёўскага Пераброддзя, якое апісвае Кузьма Чорны ў сваёй незавершанай аповесці «Скіп’ёўскі лес», зараз знаходзіцца во-зера Доўгае, а дрэвы глядзяцца ў яго ваду. Як успамінае Мікола Хведаровіч, сябар Кузьмы Чорнага: «У цёплы вясенні дзень мы бралі вуды і, мінаючы цяністы парк, спускаліся з пахілага пагорка ўніз, да люстраванага возера. Там адвязвалі човен і плылі ў зараслі рачулкі Мажы, туды, дзе ў зацішных пратоках вяліся дзябёлыя ліні і краснапёркі». Гаворка ідзе пра Радзівілаўскі парк, які знаходзіцца на ўскрайку Цімкавіч. Зараз цяністыя алеі парку збераглі сваю цішыню і перашэптваюцца пра мінулае. Родзічы пісьменніка – яго бацькі, сёстры і дачка – пахаваны на Цімкавіцкіх праваслаўных могілках.  Адзіная дачка Кузьмы Чорнага – Рагнеда Мікалаеўна Раманоўская – хоць і не часта бывала ў Цімкавічах, але вельмі любіла родную вёску свайго бацькі. Таму перад смерцю папрасіла пахаваць яе ў Цімкавічах. Так атрымалася, што ўсе гэтыя  знакамітыя мясціны маюць сваіх арандатараў, якія падтрымліваюць парадак і чысціню на іх. Літаратурны музей Кузьмы Чорнага вельмі ўдзячны дырэктару Капыльскай ЖКГ Дзмітрыю Дарафею, дырэктару ААТ «Капыльскае» Дзмітрыю Палевікову, дырэктару Капыльскага вопытнага лясгаса Сяргею Ульдзіновічу, кіраўніку «ПМК-11» ААТ «Салігорскводбуд» Леаніду Тароцьку, дырэктару філіяла «Аўтамабільны парк № 21» ААТ «Мінаблаўтатранс» Уладзіміру Сахару, старшыні Цімкавіцкага  сельвыканкама Алене Острыкавай  і іх калектывам. Яны разумець, што гэтыя мясціны вельмі важныя і значныя не толькі  для Цімкавіч, але і для ўсёй Беларусі. Людміла Ніжэвіч, загадчык філіяла «Літаратурны музей Кузьмы Чорнага» ўстановы «Дзяржаўны музей беларускай літаратуры»
Страница 1980 из 4867