Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Когда нет плодов

22.05.2015
tree-felling1 У адпаведнасці з комплекснай праграмай развіцця пладаводства ў 2011-2015 гг. у раёне працягваецца раскарчоўка непладаносных садоў. Так, з запланаваных 271 га раскарчавана 152, распрацоўка вядзецца на 86 га. Найбольш актыўна гэтай работай займаюцца ў ААТ «Мажа-Агра» і «П-з Дусаеўшчына». Крысціна ЖОГАЛЬ

Удачно выступил

22.05.2015
elektromonter-v-polshu Дыпломам II ступені ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама ўзнагароджаны навучэнец УА «Капыльскі дзяржаўны каледж» Вадзім Дашукевіч, які паспяхова выступіў на абласным конкурсе прафесійнага майстэрства сярод навучэнцаў. Спаборніцтва праходзіла на базе рэсурснага цэнтра вытворчага навучання, створанага на базе Капыльскага дзяржаўнага каледжа. Свае веды і навыкі па прафесіі «Электраманцёр» паказвалі 10 юнакоў з пяці ўстаноў адукацыі. Маргарыта САКОВІЧ

Награда - оркестру

21.05.2015
OLYMPUS DIGITAL CAMERA На ІІ адкрытым фестывалі-конкурсе «Свята саксафона», які праходзіў у Маладзечне, узорны эстрадны аркестр Дзіцячай школы мастацтваў (кіраўнік Леў Канаплянік) узнагароджаны Дыпломам І ступені ў намінацыі «Аркестры». Акрамя гэтай ганаровай узнагароды калектыву ўручылі і каштоўны падарунак — мікрахвалевую печ «Гарызонт». Дзіяна ТКАЧЭНКА

Бытовые отходы - в порядок

21.05.2015
5878 КУП «Капыльская ЖКГ» сёлета быў набыты 261 новы кантэйнер для збору другасных матэрыяльных рэсурсаў. Яны прызначаны для ўстаноўкі ў буйных сельскіх населеных пунктах раёна. Увогуле, на балансе раённай камунальнай службы знаходзіцца 689 кантэйнераў, пад іх у горадзе і аграгарадках абсталяваны спецыяльныя кантэйнерныя пляцоўкі. Маргарыта САКОВІЧ

Лучшие в области

22.05.2015
6438cf16a449b0b8ad621a010f61bce0_image_1393804061_0395 Калектыў Капыльскага цэха ўльтракароткахвалевай радыёстанцыі па выніках абласнога спаборніцтва за званне «Лепшае падраздзяленне Галаўнога прадпрыемства рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускі радыётэлевізійны перадаючы цэнтр» за першы квартал 2015 года ўзнагароджаны Ганаровай граматай. Дарэчы, такую ж узнагароду ён атрымаў і па выніках мінулага года. Сяргей КОЗЕЛ