33
Хорошо работают копыльские механизаторы
13.04.2016
Паспяхова працуе на сяўбе яравых культур Сяргей Іванавіч ЛІПАЙ — механізатар з КСУП «С «Лясное», які па стане на 12 красавіка 2016 года на трактары «Беларус-3522» з пасяўным агрэгатам АППМ-6 засеяў 243 га, або 54% да задання.
На перадпасяўной падрыхтоўцы глебы вызначыўся механізатар Віталь Сяргеевіч ХІЛЬКО з ААТ «Душава», які пры дапамозе трактара «Беларус-3022» і культыватара КПЗ-9,7 апрацаваў 424 га (176%).
Добрыя вынікі на падкормцы азімых, сенажацей і пашаў паказвае механізатар Валерый Уладзіміравіч ШЫБУТ з ААТ «Душава», які на МТЗ-82 з раскідвальнікам РДУ-1,5 падкарміў 1279 га (106,6%).
Поделиться
Комментарии