Глава государства выразил мнение, что наряду с другими важными геополитическими игроками исламский мир может стать одной из опор стабильности и безопасности, двигателем прогрессивного и устойчивого развития на планете.
Александр Лукашенко также провел ряд двусторонних встреч и переговоров с лидерами зарубежных стран, в том числе Катара, Индонезии, Афганистана, Пакистана, Казахстана. На этих встречах обсуждались перспективы активизации торгово-экономического сотрудничества, увеличение объемов инвестиций, создание совместных предприятий. В центре внимания были вопросы международной повестки дня, поиск путей совместного преодоления трудностей в условиях мирового экономического кризиса.
БелТА
Набытыя за кошт арганізатараў — Беларускага фонду міру — шыльды са словамі «Тут жыве ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Дзякуй за Перамогу!» упрыгожваюць домаўладанні былых абаронцаў краіны. Яны ўжо прымацаваны ля дамоў і кватэр у Капылі, днямі з’явіліся на сядзібах Мікалая Акімавіча Дзідэнкі і Кузьмы Савельевіча Місевіча з аграгарадка Цімкавічы, Яўгеніі Лук’янаўны Купрыянавай з в. Вялікія Прусы і Фёдара Карпавіча Голуба з в. Доўгае. Аднак прымацаваць таблічкі — толькі паўсправы, галоўная мэта ўдзельнікаў акцыі — сустрэчы з ветэранамі, гутаркі з імі. А гэтым людзям ёсць чым падзяліцца з сучаснікамі.
[caption id="attachment_47705" align="aligncenter" width="580"]
Л.М. Камёнка гутарыць з М.А. Дзідэнкам[/caption]
— Нам важныя ўспаміны жывых сведкаў, якія з’яўляюцца жыццёвым прыкладам для моладзі. Любая памяць, сустрэча з абаронцамі — гэта заклік да захавання міру на зямлі, — адзначыла старшыня раённага аддзялення грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру» Людміла Камёнка. — Мы не павінны забываць жахі вайны, пакуты і смерць мільёнаў. Гэта было б злачынствам перад загінуўшымі, злачынствам перад будучыняй. Ушанаваць подзвіг — наш абавязак.
[caption id="attachment_47707" align="aligncenter" width="580"]
Удзельнікі акцыі сустрэліся з К.С. Місевічам[/caption]
— Прыярытэтным напрамкам у рабоце з падрастаючым пакаленнем у нашай школе з’яўляецца патрыятычнае выхаванне, — дадае намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Цімкавіцкай СШ Вольга Чыгір. — На працягу года мы аказваем сваім ветэранам пасільную дапамогу ў сельгасработах, запрашаем іх на сустрэчы. З вялікім задавальненнем мы далучыліся да рэспубліканскай акцыі. Нашы актывісты — піянеры Вікторыя Пешкур, Яна Малішэўская, члены саюза моладзі Вікторыя Корбут і Дзяніс Бабеня — не змаглі застацца ўбаку ад гэтай важнай справы і прынялі ў ёй удзел.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота аўтара
На пашы - статак ААТ "Скабін"[/caption]
— Віталь Аляксандравіч, чым абумоўлены такі даволі ранні выхад на пашу?
— Сапраўды, сёлета пераход на летне-пашавае ўтрыманне пачаўся ў другой дэкадзе красавіка, а гэта даволі рана. Травы ці азімыя ў некаторых гаспадарках ужо прыдатныя для страўлівання, таму нельга спазніцца з тэрмінамі выхаду на пашу, каб потым не згубіць прадукцыйнасць вытворчасці малака. Цяпер мы ў асноўным прывучваем статкі, на гэта пойдзе прыкладна тыдзень. У першую чаргу распачалі пасьбу ў тых гаспадарках, дзе не хапае кармоў. На жаль, 10 сельгаспрадпрыемстваў іх заво- зяць. А вось там, дзе дастаткова, жывёла знаходзіцца на фермах.
— Колькі ж усяго статкаў плануецца сёлета пасвіць?
— Плануецца пасвіць 93 дойныя статкі, або 17 750 галоў. Сярэдняя колькасць у гурце — каля 195-200 галоў. Таксама будзе выганяцца на пашу 21 гурт цялушак. 4700 кароў, або 22% ад агульнага пагалоўя, будуць знаходзіцца на круглагадовым стойлавым утрыманні.
— Як сельгаспрадпрыемствы падрыхтаваліся да летне-пашавага перыяду?
— Для арганізацыі пасьбы ў раёне выдзяляецца 5728 га шматгадовых культурных пашаў, з іх 3816 га знаходзяцца паблізу ферм. Адзначу, што забеспячэнне пашамі крыху нізкаватае. Пры патрэбнасці 40 сотак на карову мы маем 32, у тым ліку на прыфермскай тэрыторыі — 22 соткі.
— Як справы са шматкампанентнымі пашамі?
— Шматкампанентных пашаў з інтэнсіўным тэрмінам адрастання ў гаспадарках раёна маецца 3524 га з агульнай колькасці, або 61%. Гэта даволі нізкае забеспячэнне. Такім чынам на адну карову прыпадае 16 сотак пры патрабаванні не менш за 30. Перад кіраўнікамі сельгасарганізацый ставіцца задача на адшукванне сродкаў для набыцця насення для шматкампанентных пашаў і закладкі іх на прыфермскіх тэрыторыях.
— Ці будуць сёлета практыкавацца кругласутачная пасьба, перасоўныя даільныя ўстаноўкі?
— Кругласутачнай пасьбой будуць ахоплены 75 гуртоў (14 150 галоў), цялушак — толькі два (астатнія будуць знаходзіцца ў летніх лагерах). Не абыдземся без перасоўных даільных установак, хаця мы іх крыху скарачаем. Яны будуць задзейнічаны на пашах, якія аддалены ад ферм. Па дзве будуць працаваць у ААТ «Старыца-Агра», «Суворава-Агра», КСУП «Грозава-агра», СГФ «Руднае», па адной — у ЗАТ «Жыліхава» і ААТ «Праснакі».
— Якім чынам выконваюцца іншыя патрабаванні?
— Для паспяховага правядзення летне-пашавага перыяду нам неабходна 114 камплектаў электраагароджы, 137 ёмістасцей для падвозу вады, 133 карыты для паення. Усё гэта ў нас ёсць. Маецца на пашах і соль. На дадзены момант выконваецца патрабаванне наконт пафарбоўкі бочак для вады, па рамонце карытаў.Пасьба павінна быць франтальнай, на кожнай пашы загароджаны і пафарбаваны прагоны для жывёлы.
Гутарыў Сяргей КОЗЕЛ
Ёсць такая прафесія — зваршчык[/caption]
З вялікай радасцю і жаданнем гасцей сустрэў дырэктар Анатоль Пяткевіч, гучала музыка ў выкананні ўзорнага эстраднага аркестра пад кіраўніцтвам Барыса Канапляніка. Цікавыя і змястоўныя экскурсіі па навучальных кабінетах, майстэрнях, выставах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва правялі намеснікі дырэктара Таццяна Астрэйка, Ірына Літвінка, Вольга Зарамбоўская. Бізнес-кампанія «ЭРГАНА» пазнаёміла са сваёй прадукцыяй: бардзюры, тратуарная плітка, парасон для клумб, аўтапятка, швейныя вырабы і інш. У інтэрнаце наведалі маладзёжны цэнтр, дзе можна правесці вольны час, адпачыць, заняцца інтэлектуальнымі гульнямі, у трэнажорнай зале — падтрымаць фізічную форму і ўмацаваць сваё здароўе. Праблемы адаптацыі вырашаюцца ў пакоі псіхалагічнай разгрузкі і сацыяльнага арыентавання. Затым групы разышліся па тэматычных пляцоўках.
[caption id="attachment_47731" align="aligncenter" width="580"]
Цікава пасядзець у кабіне трактара[/caption]
Выкладчыкі правялі майстар-класы, прадставілі свае прафесіі: «Мая мара — прафесія прадавец», «Я — механік», «Повар з прыстаўкай шэф», «Я б у электрыкі пайшоў», «Ёсць такая прафесія — зваршчык». Таму цікава было назіраць за работай будучага зваршчыка Максіма Салагуба, уменнем кіраваць трактарам навучэнца першага курса Сяргея Выскваркі. Пад кіраўніцтвам вопытных майстроў (Іван Васілеўскі, Васіль Кандратчык, Сяргей Памецька) многія праехалі на трактары і аўтамабілі. Можна было папрацаваць за касавым апаратам, швейнай машынкай. З вялікім задавальненнем прысутныя дэгуставалі беларускія стравы, якія выпякаліся прама на двары, а духмяны водар разносіўся па ўсім аграгарадку. Даспадобы прыйшліся фруктовыя кактэйлі, блінцы з ікрой, варэннем і мёдам.
[caption id="attachment_47729" align="aligncenter" width="580"]
Будучыя повары[/caption]
Пад бурныя апладысменты госці сустрэлі выступленне агітбрыгады з выкарыстаннем флэш-моба «Зрабі правільны выбар!». Выхаванцы каледжа арганізавалі цудоўны канцэрт: яны спявалі, танцавалі, выконвалі гімнастычныя нумары. Сваёй артыстычнасцю вельмі вылучалася Вікторыя Ладзік — будучы повар-прадавец. На «ўра» прайшоў паказ тэатра мод.
У канцы мерапрыемства Анатоль Пяткевіч адзначыў:
— Сучаснай краіне неабходны рабочыя рукі. Капыльскі каледж рыхтуе высакакласных спецыялістаў. Педагагічны калектыў прыкладзе ўсе намаганні, каб ганарыцца сваімі выпускнікамі, а бацькі – сваімі дзецьмі. Чакаем усіх жадаючых 1 верасня!
Барыс ДЗЕНІСЮК,
член ГА «Беларускі саюз журналістаў»
Возле костела святых Петра и Павла работники коммунальной службы с помощью автогидроподъемника проводили обрезку деревьев. На пересечении улиц Максима Горького и Советской осуществлялся ремонт смотрового колодца, расположенного на проезжей части. К слову, в городе таких объектов немало. Поэтому одна из задач коммунальной службы — подогнать уровень асфальтобетонного покрытия возле люков, чтобы они не создавали проблем для автомобилистов.
[caption id="attachment_47710" align="aligncenter" width="300"]
Ведется обрезка деревьев у костела[/caption]
Состояние заборов вдоль проезжей части также оставляет желать лучшего. Местами деревянные и железобетонные ограждения покосились либо совсем развалились, создавая неприглядную картину. По улице Советской уже начались работы по восстановлению заборов. Причем проводились они не только работниками ЖКХ, но и сотрудниками центральной районной больницы, которые ремонтировали ограждение напротив котельной.
[caption id="attachment_47711" align="aligncenter" width="580"]
Люки на дорогах требуют особого внимания[/caption]
Озеленением города, обустройством и эстетическим оформлением цветников, клумб занимались коммунальники по улице Партизанской. Здесь же уборщики городской территории подметали тротуар и проезжую часть. Ряд работников ЖКХ вел ремонт дорожного покрытия возле поворота к городской бане. Согласно плану по наведению порядка коммунальная служба в этот день должна была высаживать цветы на клумбах возле памятника воинам-освободителям на пересечении улиц Тимковичской и Партизанской. Но работников-
[caption id="attachment_47712" align="aligncenter" width="580"]
Восстановление ограждения по ул. Советской[/caption]
озеленителей здесь не увидели. Несколько сотрудников коммунальной службы было задействовано на вывозке твердых бытовых отходов из частного сектора.
Наведение порядка — труд нелегкий, но необходимый. Город должен быть чистым и красивым — вот основная задача, которая стоит не только перед работниками ЖКХ, но и перед его жителями.
Сергей ЛАЗОВСКИЙ
Фото автора