Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

41

В Копыльском государственном колледже прошел День открытых дверей

17.04.2016
Мерапрыемства прайшло для 160 навучэнцаў школ і бацькоў Капыльскага, Нясвіжскага і Салігорскага раёнаў. [caption id="attachment_47730" align="aligncenter" width="580"]Ёсць такая прафесія — зваршчык Ёсць такая прафесія — зваршчык[/caption] З вялікай радасцю і жаданнем гасцей сустрэў дырэктар Анатоль Пяткевіч, гучала музыка ў выкананні ўзорнага эстраднага аркестра пад кіраўніцтвам Барыса Канапляніка.  Цікавыя і змястоўныя экскурсіі  па навучальных кабінетах, майстэрнях, выставах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва правялі намеснікі дырэктара Таццяна Астрэйка, Ірына Літвінка, Вольга Зарамбоўская. Бізнес-кампанія «ЭРГАНА» пазнаёміла са сваёй прадукцыяй: бардзюры, тратуарная плітка, парасон для клумб, аўтапятка, швейныя вырабы і інш.  У інтэрнаце наведалі маладзёжны цэнтр, дзе можна правесці вольны час, адпачыць, заняцца інтэлектуальнымі гульнямі, у трэнажорнай зале — падтрымаць фізічную форму і ўмацаваць сваё здароўе. Праблемы адаптацыі вырашаюцца ў пакоі псіхалагічнай разгрузкі і сацыяльнага арыентавання. Затым групы разышліся па тэматычных пляцоўках. [caption id="attachment_47731" align="aligncenter" width="580"]Цікава пасядзець у кабіне трактара Цікава пасядзець у кабіне трактара[/caption] Выкладчыкі правялі майстар-класы, прадставілі свае прафесіі: «Мая мара — прафесія прадавец», «Я — механік», «Повар з прыстаўкай шэф», «Я б у электрыкі пайшоў», «Ёсць такая прафесія — зваршчык». Таму цікава было назіраць за работай будучага зваршчыка  Максіма Салагуба, уменнем кіраваць трактарам навучэнца першага курса Сяргея Выскваркі. Пад кіраўніцтвам вопытных майстроў (Іван Васілеўскі, Васіль Кандратчык, Сяргей Памецька) многія праехалі на трактары і аўтамабілі. Можна было папрацаваць за касавым апаратам, швейнай машынкай. З вялікім задавальненнем прысутныя    дэгуставалі беларускія стравы, якія выпякаліся прама на двары, а духмяны водар разносіўся па ўсім аграгарадку. Даспадобы прыйшліся фруктовыя кактэйлі, блінцы з ікрой, варэннем і мёдам. [caption id="attachment_47729" align="aligncenter" width="580"]Будучыя повары Будучыя повары[/caption] Пад бурныя апладысменты госці сустрэлі выступленне агітбрыгады з выкарыстаннем флэш-моба  «Зрабі правільны выбар!». Выхаванцы каледжа арганізавалі цудоўны канцэрт: яны спявалі, танцавалі, выконвалі гімнастычныя нумары. Сваёй артыстычнасцю вельмі вылучалася Вікторыя Ладзік — будучы повар-прадавец. На «ўра» прайшоў паказ тэатра мод. У канцы мерапрыемства Анатоль Пяткевіч адзначыў: — Сучаснай краіне неабходны рабочыя рукі. Капыльскі каледж рыхтуе высакакласных спецыялістаў. Педагагічны калектыў прыкладзе ўсе намаганні, каб ганарыцца сваімі выпускнікамі, а бацькі – сваімі дзецьмі. Чакаем усіх жадаючых 1 верасня! Барыс ДЗЕНІСЮК, член ГА «Беларускі саюз журналістаў»

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей