Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

24

Сельхозпредприятия Копыльщины на этой неделе начали летне-пастбищный сезон

16.04.2016
 Звыш 40 статкаў ужо прывучваюцца ў полі да новага кармлення. Пра пашавае ўтрыманне жывёлы гутарым з першым намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Віталем РАКЕВІЧАМ. [caption id="attachment_47721" align="aligncenter" width="580"]На пашы - статак ААТ "Скабін" На пашы - статак ААТ "Скабін"[/caption] — Віталь Аляксандравіч, чым абумоўлены такі даволі ранні выхад на пашу? — Сапраўды, сёлета пераход на летне-пашавае ўтрыманне пачаўся ў другой дэкадзе красавіка, а гэта даволі рана. Травы ці азімыя ў некаторых гаспадарках ужо прыдатныя для страўлівання, таму нельга спазніцца з тэрмінамі выхаду на пашу, каб потым не згубіць прадукцыйнасць вытворчасці малака. Цяпер мы ў асноўным прывучваем статкі, на гэта пойдзе прыкладна тыдзень. У першую чаргу распачалі пасьбу ў тых гаспадарках, дзе не хапае кармоў. На жаль, 10 сельгаспрадпрыемстваў іх заво- зяць. А вось там, дзе дастаткова, жывёла знаходзіцца на фермах. — Колькі ж усяго статкаў плануецца сёлета пасвіць? — Плануецца пасвіць 93 дойныя статкі, або 17 750 галоў. Сярэдняя колькасць у гурце — каля 195-200 галоў. Таксама будзе выганяцца на пашу 21 гурт цялушак. 4700 кароў, або 22% ад агульнага пагалоўя, будуць знаходзіцца на круглагадовым стойлавым утрыманні. — Як сельгаспрадпрыемствы падрыхтаваліся да летне-пашавага перыяду? — Для арганізацыі пасьбы ў раёне выдзяляецца 5728 га шматгадовых культурных пашаў, з іх 3816 га знаходзяцца паблізу ферм. Адзначу, што забеспячэнне пашамі крыху нізкаватае. Пры патрэбнасці 40 сотак на карову мы маем 32, у тым ліку на прыфермскай тэрыторыі — 22 соткі. — Як справы са шматкампанентнымі пашамі? — Шматкампанентных пашаў з інтэнсіўным тэрмінам адрастання ў гаспадарках раёна маецца 3524 га з агульнай колькасці, або 61%. Гэта даволі нізкае забеспячэнне. Такім чынам на адну карову прыпадае 16 сотак пры патрабаванні не менш за 30. Перад кіраўнікамі сельгасарганізацый ставіцца задача на адшукванне сродкаў для набыцця насення для шматкампанентных пашаў і закладкі іх на прыфермскіх тэрыторыях. — Ці будуць сёлета практыкавацца кругласутачная пасьба, перасоўныя даільныя ўстаноўкі? — Кругласутачнай пасьбой будуць ахоплены 75 гуртоў (14 150 галоў), цялушак — толькі два (астатнія будуць знаходзіцца ў летніх лагерах). Не абыдземся без перасоўных даільных установак, хаця мы іх крыху скарачаем. Яны будуць задзейнічаны на пашах, якія аддалены ад ферм. Па дзве будуць працаваць у ААТ «Старыца-Агра», «Суворава-Агра», КСУП «Грозава-агра», СГФ «Руднае», па адной — у ЗАТ «Жыліхава» і ААТ «Праснакі». — Якім чынам выконваюцца іншыя патрабаванні? — Для паспяховага правядзення летне-пашавага перыяду нам неабходна 114 камплектаў электраагароджы, 137 ёмістасцей для падвозу вады, 133 карыты для паення. Усё гэта ў нас ёсць. Маецца на пашах і соль. На дадзены момант выконваецца патрабаванне наконт пафарбоўкі бочак для вады, па рамонце карытаў.Пасьба павінна быць франтальнай, на кожнай пашы загароджаны і пафарбаваны прагоны для жывёлы. Гутарыў Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей