Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Предвыборные программы Бойко У сваёй дзейнасці дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Бойка практыкуе розныя формы работы з насельніцтвам. Напрыклад, прыёмы грамадзян ён праводзіць у сельсаветах, у арганізацыях. Вось і чарговая сустрэча прайшла на базе УАЗ “Капыльская ЦРБ”. Трэба адзначыць, што пытанняў было зададзена няшмат і ў асноўным яны датычыліся медыцынскай галіны. Так, адной з хворых з-за адсутнасці неабходных лекаў спецыялістамі падабрана замена на іх аналаг. Прыемна, што людзі звярталіся не толькі з праблемамі, але выказвалі і ўдзячнасці. У прыватнасці, адна з іх была адрасавана загадчыцы інфекцыйнага аддзялення Валянціне Козел. Было зададзена і жыллёвае пытанне наконт аднаўлення дакументаў. — Разам з райвыканкамам і райсаветам мы паспрабуем больш глыбока разабрацца ў праблеме. Аднак, што датычыцца жыллёвых і судовых спрэчак, то ў іх мы не маем права ўмешвацца, — падкрэсліў парламентарый. Сяргей КОЗЕЛ
Вторник, 13 января 2015 13:00

16 новых квартир для копылян

Як вядома, з мінулага года ў Беларусі ўведзены новы механізм будаўніцтва жылля. Цяпер яно ўзводзіцца па дзяржзаказе  і прызначана для грамадзян, якія стаяць на ўліку на паляпшэнне жыллёвых умоў і маюць права на атрыманне дзяржаўнай падтрымкі ў выглядзе льготнага крэдыту. Гэта прадугледжана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 215 ад 8 мая 2013 года “Аб некаторых мерах па ўдасканаленні будаўніцтва (узвядзення, рэканструкцыі) жылых памяшканняў”. [caption id="attachment_38545" align="aligncenter" width="580"]IMG_6316 Будаўніцтва новага 16-кватэрнага жылога дома[/caption] Па гэтай праграме ў Капылі па вуліцы Партызанскай вядзецца будаўніцтва двухпавярховага 16-кватэрнага жылога дома, які павінен быць уведзены ў строй у лютым бягучага года. Днямі на аб’екце адбылася рабочая планёрка кіраўнікоў зацікаўленых прадпрыемстваў і арганізацый на чале са старшынёй райвыканкама Анатолем Жданенем. [caption id="attachment_38546" align="aligncenter" width="580"]IMG_6327 Падчас рабочай планёркі[/caption] У двух пад’ездах новабудоўлі размесцяцца восем аднапакаёвых і столькі ж дзвюхпакаёвых кватэр агульнай плошчай 814 метраў квадратных. Ужо ўзведзена каробка будынка, устаноўлены вокны, выканана знешняя і часткова ўнутраная і атынкоўка, пракладзены сістэмы вода-, цепла- і газазабеспячэння, электраправодка. Цяпер накрываецца дах. Але час працуе не на карысць будаўнікоў. Таму падчас нарады разам з кіраўніцтвам ДУП «ПМК-194» (генпадрадчыкам аб’екта), Капыльскага РБУ, будаўнічых арганізацый г. Слуцка (субпадрадчыкамі) былі абмеркаваны праблемы і шляхі іх вырашэння, распрацаваны план мерапрыемстваў на бліжэйшы час. Асаблівая ўвага падчас планёркі надавалася і добраўпарадкаванню тэрыторыі, якая акрамя дзіцячай пляцоўкі будзе аздоблена разнастайнымі малымі архітэктурнымі формамі. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара
Вторник, 13 января 2015 11:50

В Копыле поздравляли отличников

Рождественские праздники еще продолжаются. Торжественно и радостно принимает своих гостей районный Центр культуры, предлагая праздничные представления и хороводы вокруг новогодней елки. [caption id="attachment_38541" align="aligncenter" width="580"]IMG_1802 Во время праздничного представления[/caption] На этот раз прошел праздник, посвященный отличникам учебы 5-11 классов средних школ Копыльского района. Под бурные аплодисменты приглашенные принимали поздравления от Деда Мороза и Снегурочки. Елена Михайловская, начальник отдела образования, спорта и туризма райисполкома, пожелала детям успехов в учебе и осуществления заветных желаний. Затем состоялось представление «Новогодней елке каждый рад», в конце которого Дед Мороз вместе со Снегурочкой раздавали отличникам сладкие подарки. Павел ШЕИН Фото автора
На прыём да парламентарыя, які ён правёў у аграгарадку Ванелевічы, звярнуліся пяць чалавек. Калектыўны зварот да парламентарыя паступіў ад жыхароў вуліцы Школьнай у в. Вялікая Раёўка. Яны выказалі занепакоенасць наконт прыватызацыі і набыцця дамоў, у якіх яны зараз пражываюць. Як запэўніў Анатоль Сцяпанавіч, гэта пытанне будзе разгледжана  кіраўніцтвам раёна разам з  ААТ “Крыніца”, яно ўзнята правільна, і з яго вырашэннем неабходна пайсці насустрач людзям. [caption id="attachment_38990" align="aligncenter" width="580"]Падчас прыёму Падчас прыёму[/caption] Аднаго з жыхароў пасёлка Чыжэвічы хвалявала пытанне зямельнага ўчастка, з-за якога ўзнікаюць спрэчкі з суседкай. Выказана спадзяванне, што гэта праблема вырашыцца, а заяўніку будзе аказана неабходная юрыдычная дапамога. Ад імя жыхароў аграгарадка Ванелевічы паступіла пытанне наконт уключэння іх населенага пункта ў праграму “Чыстая вада”. Яно накіравана ў КУП “Капыльская ЖКГ”. Удзел у прыёме таксама прынялі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк і дырэктар ААТ “Піянер-Агра” Аляксандр Макарчук. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара
У нашым раёне з’явілася новае грамадскае фарміраванне — Капыльскае раённае аб’яднанне арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі. Узначаліць яго аказаны давер Уладзіміру Лукашэвічу, старшыні Капыльскай раённай грамадскай арганізацыі “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”, заатэхніку па адукацыі, былому галоўнаму інжынеру ААТ “Капыльскі РКБА”. На арганізацыйным сходзе старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня і яго намеснік Ала Раеўская падкрэслілі, што менавіта ўдзел Уладзіміра Аляксандравіча ў ваенных дзеяннях і быў адным з прыярытэтаў пры назначэнні яго на пасаду. [caption id="attachment_38512" align="aligncenter" width="402"]Уладзімір Лукашэвіч Уладзімір Лукашэвіч[/caption] Уладзімір Лукашэвіч пазнаёміў удзельнікаў сходу з палажэннем аб Капыльскім раённым аб’яднанні прафсаюзаў. Ён адзначыў, што аб’яднанне дзейнічае ў адпаведнасці са Статутам ФПБ, палажэннем, заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, што рэгулюе дзейнасць прафсаюзаў, забяспечвае каардынацыю дзейнасці арганізацыйных структур членскіх арганізацый ФПБ, займаецца практычнай рэалізацыяй мэтаў і задач прафсаюзнага руху, рашэнняў кіруючых і рабочых органаў ФПБ. У аб’яднанне прафсаюзаў уваходзяць прафсаюзныя арганізацыі, што знаходзяцца на тэрыторыі Капыльскага раёна, і дзейнічаюць на прадпрыемствах, ва ўстановах, арганізацыях, і арганізацыйныя структуры прафсаюзаў. Знаходзіцца раённае аб’яднанне прафсаюзаў у Капылі. Абраны прэзідыум аб’яднання, у які ўвайшлі трынаццаць лідараў самых масавых прафсаюзных арганізацый раёна. Сяргей КОЗЕЛ
Страница 4685 из 4711