Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Нягледзячы на тое, што ў раёне арганізаваны цэнтралізаваны збор смецця, якім паспяхова займаецца КУП «Капыльская ЖКГ», праблема стыхійных звалак застаецца актуальнай. У гэтым давялося ўпэўніцца разам са старшынёй Капыльскага сельвыканкама Вольгай Купрыенка, наведаўшыся толькі ў два населеныя пункты — Вусава і Мажа, размешчаныя на тэрыторыі названага сельсавета. Адметнасцю гэтай тэрыторыі з’яўляецца тое, што тут «дапамагаюць» смеціць не толькі вяскоўцы, але і гараджане. Сметнік у Вусаве знаходзіцца на ўскраіне вёскі і мае пад’езды з некалькіх бакоў. Напэўна таму нават самыя ўважлівыя вяскоўцы маглі і не ўбачыць, хто і калі вывез туды непатрэбны кухонны гарнітур, яркі матрас, пабіты шыфер, цэглу, іншыя будаўнічыя матэрыялы. Непадалёку ўзвышаецца гара спілаваных галін, рэшткі абгарэлых бярвенняў і іншае. І нават статная кукуруза, якая расце побач са сметнікам, не можа згладзіць прыкрую для вока карціну. [caption id="attachment_50146" align="aligncenter" width="580"]Побач з вёскай  вусава Побач з вёскай вусава[/caption] Такая ж прыкладна сітуацыя і ў аграгарадку Мажа, але з адным адрозненнем: там сметнік размясціўся ў кар’еры. Убачанае ўражвае: усё тое ж будаўнічае смецце, старое адзенне, галіны і нават таўшчэзныя ствалы дрэў знайшлі тут прытулак. Не абышлося і без выкінутай мэблі: над гарой смецця «горда» ўзвышаецца чырвоная канапа. Такія несанкцыянаваныя сметнікі, вядома ж, не ўпрыгожваюць нашу зямлю, але праблема не толькі ў гэтым. Па-першае, разрастаючыся, яны становяцца экалагічна небяспечнымі тэрыторыямі: горы смецця выдзяляюць угарны газ, метан і іншыя шкодныя злучэнні. Па-другое, глеба на такіх участках становіцца атручанай. У цвёрдых бытавых адходах усё больш пластмас і палімераў, чорных і каляровых металаў. З адходамі ў зямлю можа трапіць ртуць, кадмій, свінец. Нарэшце, стыхійныя звалкі смецця становяцца месцам размнажэння розных грызуноў, насякомых, шкодных (патагенных) мікраарганізмаў, якія з’яўляюцца пераносчыкамі або ўзбуджальнікамі розных небяспечных захворванняў. [caption id="attachment_50147" align="aligncenter" width="580"]Каля аграгарадка  Мажа Каля аграгарадка Мажа[/caption] Таму перад тым, як выкінуць смецце ў бліжэйшым ляску, на ўскрайку вёскі ці на пустуючай сядзібе, варта задумацца: ці не ўдарыць гэта бумерангам па нашым з вамі здароўі, здароўі будучых пакаленняў.
Аднак гэта толькі адзін бок так званай смеццевай праблемы. Пра другі мы гутарым са старшынёй Капыльскага раённага Савета дэпутатаў Ірынай КІСЛЯК. — Ірына Мікалаеўна, сельскія Саветы, бадай, як ніхто іншы, цесна звязаны з праблемай навядзення парадку на зямлі. Наколькі паспяхова ідзе барацьба са стыхійнымі звалкамі? — Можна сказаць, што з пераменным поспехам. Нягледзячы на ўсе намаганні, якія мы прыкладваем (па стане на 8 ліпеня было ўбрана 519 стыхійных сметнікаў), яны часам растуць, нібы грыбы пасля дажджу. Напрыклад, забудзецца гаспадыня своечасова выставіць мяшок са смеццем, каб яго забралі работнікі ЖКГ, і вынесе яго вечарком далей ад чужых вачэй, дзе-небудзь на пустуючую сядзібу. Заўтра сюды ж выкіне сваё смецце суседка… Глядзіш — і сметнік утварыўся. А ёсць мясціны, куды людзі звозяць непатрэбшчыну гадамі і лічаць гэта звычайнай справай. Нават таблічкі з надпісам: «Выкідванне смецця забаронена!» ім не ўказ. За руку схапіць чалавека цяжка — ля кожнага куста вартаўніка не паставіш. Тут можна спадзявацца толькі на нормы паводзін, якія павінны прывівацца з дзяцінства. — Калі мы гаворым пра цэнтралізаваны збор смецця, то маем на ўвазе толькі бытавыя камунальныя адходы. А што рабіць, напрыклад, з будаўнічым смеццем, расліннымі рэшткамі, старой мэбляй?  — Акрамя гарадскога палігона цвёрдых камунальных адходаў існавала яшчэ некалькі ў сельскай мясцовасці: у Свідзічах, Цімкавічах, Бучаціне. Сюды за пэўную плату можна было б звозіць смецце і самім вяскоўцам. Аднак існуе меркаванне, што іх трэба закрыць (напрыклад, у Свідзічах ужо гэтым займаюцца). Кіраўнікі сельскіх Саветаў выказваюць думку, што такім чынам праблема са смеццем не толькі не вырашыцца, але набудзе новы паварот. Я таксама падтрымліваю такі пункт погляду. Таму лічу, што гэту праблему трэба дэталёва вывучаць, каб знайсці рашэнне, якое б задаволіла ўсіх. — А якія сілы прыцягваюцца, каб весці барацьбу з несанкцыянаванымі сметнікамі і тымі грамадзянамі, якія не жадаюць жыць у чысціні і парадку? — У першую чаргу на нашу просьбу навесці парадак на зямлі адклікаюцца кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў. Яны таксама зацікаўлены, каб вёскі мелі дагледжаны выгляд, каб зямля вызвалялася ад смецця і яе можна было ўвесці ў сельгасабарот. Дапамагаюць у навядзенні парадку на тэрыторыі і ўчастковыя інспектары міліцыі. Дарэчы, за бягучы год сельскімі Саветамі складзена 20 пратаколаў, яшчэ 28 — разам з супрацоўнікамі РАУС. Аднак перш чым прыцягнуць чалавека да адказнасці, выдаюцца прадпісанні — іх з пачатку года было 1973. Арганізоўваем суботнікі, дзе працуюць не толькі прадстаўнікі арганізацый і службаў, размешчаных на тэрыторыі сельсаветаў, але і шэфы-гараджане. Напрыклад, апошнімі днямі працавалі ў вёсцы Ужа, дзе зносілі старыя пабудовы, наводзілі парадак на пустуючых сядзібах у Грозаве, у Калюзе. Работы ў гэтым напрамку яшчэ вельмі шмат, але мы пастараемся зрабіць усё, каб населеныя пукты нашага раёна набылі прывабны выгляд і заклікаем усіх жыхароў падтрымліваць парадак. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара
Вторник, 26 июля 2016 12:30

Где можно купаться?

IMG_5901 «Нягледзячы на тое, што апошнім часам надвор’е крыху капрызнічае, тым не менш спадзяёмся, што будуць і сонечныя спякотныя дзянькі. Таму хацелася б ведаць дакладна: дзе на тэрыторыі Капыльскага раёна можна купацца?   Алег, г. Капыль» Як паведамілі ў раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, на тэрыторыі раёна рашэннем Капыльскага райвыканкама № 313 ад 25 сакавіка 2016 года вызначаны дзве зоны адпачынку насельніцтва на водных аб’ектах: пляж у г. Капылі (ля сажалкі № 2) і пляж ля возера в. Багушы. Выкарыстанне для купання іншых водных аб’ектаў з’яўляецца небяспечным. У першую чаргу таму, што яны не абустроены ў адпаведнасці з санітарнымі патрабаваннямі: тэрыторыі не добраўпарадкаваны, адсутнічае неабходнае абсталяванне, акваторыі дна не даследаваны. Якасць вады на такіх вадаёмах не кантралюецца райЦГЭ і можа не адпавядаць гігіенічным нарматывам. Акрамя таго, маецца пагроза сістэматычнага або выпадковага забруджвання акваторыі, а таксама тэрыторыі берага. І яшчэ адна акалічнасць: падыход да вады і рэльеф дна можа быць небяспечным (рэзкае ваганне ўзроўняў дна, наяўнасць ям, вострых камянёў і затопленых прадметаў). Ля ўсіх водных аб’ектаў, дзе купацца нельга, былі ўстаноўлены адпаведныя таблічкі. На жаль, некаторыя з іх нашы не вельмі сумленныя суграмадзяне знішчылі. Таму нават калі вы не ўбачылі на беразе таблічкі «Купанне забаронена!» ведайце, што ігнараванне гэтага папярэджвання можа скласці небяспеку ў першую чаргу вам — вашаму здароўю і нават жыццю. Маргарыта САКОВІЧ
Именно так утверждают библиотекари района, которые в одночасье превратили Бучатинскую сельскую библиотеку в веселый, шумный балаган с различными сказочными героями, а полноправными хозяевами его стали дети. Мероприятие под названием «Библиотечная котовасия» было подготовлено сельскими библиотекарями района, а сценарий написан заведующим отделом библиотечного маркетинга Копыльской районной центральной  библиотеки им. А. Астрейко Татьяной Астрейко. Чудесная программа подарила всем массу позитивных эмоций и хорошее настроение. Как и в каждой библиотеке — в Бучатинской есть своя Тайна, которую раскрыла присутствующим лучшая читательница библиотеки Алина Латушко. Она вместе с Котом Ученым с помощью заклинания открыла волшебный сундучок, в котором хранилась Тайна. Вот она: «Мы, книги, можем терпеливо годами ждать своего читателя. Мы не жалуемся, когда нас не читают, не радуемся, когда нас возьмут в руки. Мы просто замираем на полках, ждем вас, наших читателей. И когда однажды вы соберетесь вместе, самые-самые любители чтения, мы оживем…» [caption id="attachment_50134" align="aligncenter" width="580"]19 Участники мероприятия[/caption] В этот день сошли со страниц книг Коты Ученый и Неученый, Баба Яга, Почтальон Печкин, Кот Матроскин, Шарик, Кот Базилио и  лиса Алиса, Кошка, которая гуляет сама по себе, Кот Леопольд и его помощник — котенок по имени Гав. Герои сказок пытались запутать ребят, которым пришлось выполнить множество заданий: отгадать загадки, составить слова из букв, принять участие в подвижных играх и многое другое. Ребята справились отлично, победила дружба, а в награду они получили сувениры от Мажской сельской библиотеки и много-много сладостей. Отметили на празднике и лучших читателей. Вот они: Евгений Черник, Алексей Баран, Полина Казак, Роман Лодыга, Максим Дрень, Влад Баран, Полина Хомич, Алина Латушко, Андрей Бовкунович, Андрей Вовна. Рассказывая о работе библиотеки, не могу не отметить и самого библиотекаря Бучатинской сельской библиотеки Валентину Дробеню, которая проработала на этом поприще более 25 лет. В 2015 году Бучатинскую сельскую библиотеку перевели в Бучатинскую среднюю школу, т.е. бывшая школьная мастерская превратилась в светлую, красивую, просторную библиотеку. Слаженный коллектив школы во главе со Светланой Ивановной Сташаниной с одной стороны и с другой — взаимопонимание, вежливость, коммуникабельность и тактичность Валентины Евгеньевны помогают тесно сотрудничать со школьным коллективом. Доброта, терпение, уважение — это те качества характера Валентины Евгеньевны, которые помогают ей в работе с детьми. Галина ГЕРМАНОВИЧ, читатель Бучатинской сельской библиотеки
В субботу на футбольном поле физкультурно-оздоровительного комплекса состоялась очередная игра, где копыляне встретились с соперниками из Старых Дорог. IMG_0348 Игра, надо сказать, была сложной и неоднозначной. Первый тайм прошел напряженно: команда хозяев не реализовала много моментов у ворот гостей. ФК «Старые Дороги» всеми силами пыталась сдержать наступления наших игроков, и приятным моментом для копыльских болельщиков стало открытие счета 1:0 в пользу хозяев. Автором гола стал Егор Куценко, который после точной передачи Егора Лещинского забил мяч. Стоит отметить, что не все шло так гладко, не обошлось и без ошибок.Как, например, когда после игрового момента мяч попал в руку нашего защитника и был назначен пенальти, во время которого Дмитрий Нефедов из ФК «Старые Дороги» сравнял счет. До окончания матча никому из обеих команд не удалось выйти вперед. Итог игры — боевая ничья (1:1). IMG_0361 В общей турнирной таблице ФК «Копыль» находится в золотой середине, для нее есть реальные шансы подняться выше. На счету всех игр сезона копыляне имеют по три победы и поражения и две ничьи. Следующая игра состоится 23 июля в Дзержинске, где наши встретятся с хозяевами поля — командой «Ливадия». Комментарии Николай Лапотько, тренер ФК «Старые Дороги»: — Могу отметить, что обе команды играли на равных, имея все шансы на победу. Было много возможностей, которые, к сожалению, не смогли реализовать ни та, ни другая команда. Ранее мы уже неоднократно встречались с копылянами. Думаю,  что в будущих  играх все шансы на  успех они имеют. Виктор Василевский, тренер ФК «Копыль»: — Копыль имел преимущество на протяжении всего матча. К сожалению, мы не реализовали несколько стопроцентных моментов  у  чужих ворот. В следующей игре команда настроена  показать  более  содержательную  игру. Павел ШЕИН Фото автора
Воскресенье, 24 июля 2016 11:02

Культурно отдыхаем (CMigrator copy 1)

1335817352_640.777_34 24 июля Братковская Б-К. Игровой модуль «Летняя котовасия». 26 июля Детская библиотека. Литературный утренник «Винни-Пух и все-все-все» по книге А. Милна (к юбилею книги). 27 июля Быстрицкий СДК. Игровая программа «В гостях у сказки». Тимковичский СДК. Конкурсная программа «Угадай мелодию». Конюховская Б-К. Библиотечная зона «Сказки ХХI века». Лесновская СБ. Игротека «Страна Спортландия». 28 июля Лесновский СДК. музыкальная вечеринка «Дружба в песнях». Бобовнянская СБ. Минутки права «Герои сказок о правах ребенка». Тимковичская СБ. Летняя пресс-викторина «Листаем страницы любимых журналов». 29 июля Семежевский ЦКиД. Конкурс «Мини-Мисс». Н.-Докторовичский СК. Информ-дай-джест «Детство без табака». Мажская СБ. Библиотечный час «Загадки природы: кто как отдыхает». 30 июля Бучатинский СДК. Игровая программа «Путешествие в страну Счастливию». Ванелевичский ЦКиД. Конкурсно-развлекательная программа «Чувство Ю». Бучатинская СБ. Краеведческое путешествие «Тропинками родного края». Быстрицкая СБ. Беседа «Петр и Февронья: любовь сильнее смерти». Грозовская СБ. Информационно-познавательная игра «Дружно, смело, с оптимизмом за здоровый образ жизни». Жилиховская СБ. Информационно-познавательный час «Игры народов планеты». Комсомольская СБ. День дружбы «Ты и твои друзья». Н.-Докторовичская СБ. В рамках клуба «Светлячок» час поделок «И снова мастерим из старых газет». Семежевская СБ. Экологическое путешествие «Ура, мы на природе». Потейковская СБ. Экологическая экскурсия «По тропинкам родного края». Старицкая СБ. Литературный марафон «Летом с книгой я дружу». Литературный музей К. Чорного. Экскурсии «Сцяжынкамі пісьменніка Кузьмы Чорнага». С 23 июля по 23 августа.
Страница 4370 из 4920