Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Сыродел-мастер Копыльского филиала ОАО «Слуцкий сыродельный комбинат» Ирина Бурак - сырных дел мастер

22.02.2019
Для сырароба-майстра Капыльскага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» Ірыны Бурак адной з самых яркіх падзей апошняга часу стаў удзел у мерапрыемстве па падвядзенні вынікаў Грамадскага конкурсу «Лепшая прадукцыя года», дзе ў намінацыі «Сыры сычужныя» прадукцыя яе прадпрыемства была адзначана дыпломамі пераможцы. 11-V У дасягненне высокай адзнакі капыльскіх прысмакаў майстар унесла важкую лепту. Што там казаць — душу ўклала, як ва ўласнае дзецішча. Ірына Аляксандраўна — супрацоўнік вопытны і надзейны. Вернасць і адданасць сыраробнай справе праяўляе ўжо на працягу больш як трох дзясяткаў гадоў. І ўвесь гэты час — на родным прадпрыемстве, куды прыйшла ў далёкім 1986 годзе на практыку ды так тут і засталася. За працяглы перыяд нялёгкай працы прайшла добрую «школу» падчас асвойвання ступеней  кар’ернай лесвіцы.  Цяпер жанчына — сапраўдны майстар сваёй справы.

Механизатор ОАО "Старица-Агро" Виктор Дорошевич из династии хлеборобов

22.02.2019
У мінулым годзе падчас святкавання Дня горада прозвішча Віктара Дарашэвіча, механізатара ААТ "Старыца-Агра", занесена ў Кнігу працоўнай славы Капыльскага раёна. Крыху раней мужчына быў узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі». 3338 Ён прадаўжае хлебаробскую дынастыю Дарашэвічаў: яго бацька працаваў механізатарам, брат займаецца гэтай справай зараз. Без Віктара Міхайлавіча, можна сказаць, не абыходзіцца ў гаспадарцы ніводзін від работ. Ён рыхтуе глебу, уносіць угнаенні, займаецца пасадкай і доглядам бульбы, летам садзіцца за штурвал збожжаўборачнага камбайна, а вось зімой чысціць дарогі ад снегу і нарыхтоўвае дровы для гаспадаркі.

Директор ЗАО «Жилихово» Александр Кукреш: "Каждый день в заботах"

22.02.2019
«Сельскай гаспадарцы трэба аддаваць усяго сябе», — такога жыццёвага крэда дырэктар ЗАТ «Жыліхава» Аляксандр Паўлавіч Кукраш прытрымліваецца ўжо амаль сорак гадоў. 6922 Пасля заканчэння інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі ён атрымаў накіраванне ў калгас імя Ціміразева, там і застаўся на 19 гадоў. Быў загадчыкам машыннага двара, заўгарам, галоўным інжынерам, намеснікам кіраўніка па механізацыі. Затым у 1999 годзе прапанавалі ўзначаліць калгас «Бальшавік» (цяпер — ЗАТ «Жыліхава»). На гэтай пасадзе (з невялікім перапынкам) ён працуе і сёння. Падтрымліваюць пачынанні свайго кіраўніка і падначаленыя. Напрыклад, летась гаспадарка па валавой вытворчасці малака выйшла на паказчык 115,2% — гэта другі рэзультат у раёне, атрымала прыбаўку па надоі ад кожнай каровы 459 кг. Кожны працоўны дзень дырэктара насычаны падзеямі, сустрэчамі, перамовамі, паездкамі… Але Аляксандр Паўлавіч ніколькі не шкадуе, што апынуўся ў гэтым кругавароце: «Я лічу, што маё жыццё ўдалося, і нічога не хачу ў ім мяняць!»

Работник МТФ «Рымаши» УП «ПИК-Лесное» Юрий Юхо: "Осеменатор по призванию"

22.02.2019
Лепшым аператарам па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы ў раёне сёлета стаў работнік малочнатаварнай фермы «Рымашы» УП «ПІК-Лясное» Юрый Юха. 3489 копия 104 галавы цялят на 100 кароў — леташні паказчык, якому могуць пазайздросціць людзі, дзейнасць якіх звязана з асемяненнем БРЖ. Сам Юрый — работнік, што называецца, на вагу золата — безадмоўны і надзейны. Яго даўно ўжо не бянтэжыць праца без выхадных дзён, а часта і без адпаведнасці графіку. А як інакш? Трэба — значыць, трэба! Нягледзячы на асаблівасці прафесіі, мяняць ні род занятку, ні месца працы не збіраецца — усё задавальняе. Хаця некалькі гадоў таму пасля прапановы дырэктара сельгаспрадпрыемства асвоіць даволі спецыфічную прафесію проста выйшаў з яго кабінета і зачыніў за сабой дзверы. А потым, падумаўшы і параіўшыся з сям’ёй, згадзіўся  — будаўнік па адукацыі стаў асемянатарам, да таго ж, як паказаў час, майстрам сваёй справы.

Воспитатель яслей-сада № 3 г. Копыля Марина Серединская: "К детям - с творческим подходом"

22.02.2019
Шматгалосым гоманам сустракае яслі-сад № 3 г. Капыля, дзе ў другой малодшай групе працуе выхавальніца Марына Францаўна Серадзінская. 3529 Сучасны выхавальнік  —  гэта і мама, і настаўніца, і нават псіхолаг. Марына Францаўна адпавядае патрабаванням часу. Педагог дэманструе творчы падыход да працы і таму атрымлівае паспяховыя вынікі. Напрыклад, выхаванка Серадзінскай Варвара Кашуба стала фіналістам адкрытага абласнога фестывалю «Я — даследчык» у 2018 годзе. А сама педагог паспяхова ўдзельнічала ў конкурсе «Настаўнік года» ў 2016 годзе. Уласная скарбонка ўзнагарод пастаянна папаўняецца. Нягледзячы на даволі малады ўзрост, педагог ужо з’яўляецца настаўнікам для маладых выхавальнікаў і карыстаецца аўтарытэтам сярод калег.