Home
Пятница 13.06.2025 04:36

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Понедельник, 13 февраля 2017 16:07

Благодарность за воспитание патриотов

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Слабадакучынскай СШ Барыс Дзенісюк і педагог-арганізатар Цімкавіцкай СШ Наталля Наркевіч удастоены грамат і прэмій Капыльскага раённага аб’яднання прафсаюзаў. Узнагароды ўручаны за актыўную работу па ваенна-патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення. Як адзначыла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Галіна Лукашэвіч, падобныя мерапрыемствы па ўшанаванні актывістаў праводзяцца па ўсёй рэспубліцы пасля атрымання Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2016 года. Яна прысуджана за значны ўклад у патрыятычнае выхаванне грамадзян, правядзенне маштабнай рэканструкцыі і рэстаўрацыі мемарыяльнага комплексу «Курган Славы». [caption id="attachment_55322" align="aligncenter" width="580"]Барыс Дзенісюк і Наталля Наркевіч Барыс Дзенісюк і Наталля Наркевіч[/caption] «Гэта заслуга ўсіх членаў прафсаюза краіны, бо часцінка ўзносаў кожнага, у тым ліку і капылян, укла-дзена ў аднаўленне мемарыяла,  — адзначыла падчас сустрэчы ў Слабадакучынскай СШ Галіна Лукашэвіч. — Гэта робіцца дзеля таго, каб памяць пра Вялікую Айчынную вайну засталася навечна. І ў нашым раёне праводзіцца значная работа ў гэтым напрамку. Напрыклад, Капыльскі доследны лясгас рэканструяваў зямлянкі ў лесе каля в. Лавы, сіламі раённага аб’яднання прафсаюзаў адноўлена агароджа каля мемарыяла спаленай у гады вайны в. Вялікія Прусы. Шмат работы праводзіцца з ветэранскімі і маладзёжнымі арганізацыямі». Словы ўдзячнасці ўсім запрошаным за годнае ваенна-патрыятычнае выхаванне выказалі намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі, старшыня раённага Савета ветэранаў Казіміра Ганчар, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Камёнка. [caption id="attachment_55323" align="aligncenter" width="580"]Выступае Галіна Лукашэвіч Выступае Галіна Лукашэвіч[/caption] Неад’емнай часткай мерапрыемства стаў музейны ўрок. Як адзначыў Барыс Дзенісюк, у Слабадакучынскай СШ вядзецца пастаянная мэтанакіраваная работа па патрыятычным выхаванні. Толькі за два апошнія гады адкрыты помнікі герою Лаўскага бою Уладзіміру Качаноўскаму і загінуўшым землякам з в. Роспы, даглядаюцца больш за 30 пахаванняў, брацкіх магіл. Работа праводзіцца ў цеснай сувязі са Сл.-Кучынскім сельвыканкамам, шматлікімі грамадскімі арганізацыямі. Непасрэднымі ўдзельнікамі музейнага ўрока сталі члены школьнага клуба «Патрыёты Радзімы», а таксама старшыня ветэранскай арганізацыі аддзялення «Слабада-Кучынка» ААТ «Старыца-Агра» Святлана Астрэйка, Аляксандр Кандыбовіч і іншыя ветэраны мясцовай пярвічкі. Падчас яго чыталі вершы, спявалі, танцавалі, дэманстравалі відэазапісы. Ваенна-патрыятычнае выхаванне з’яўляецца адным з вядучых напрамкаў у рабоце і Цімкавіцкай СШ. Як адзначыла Наталля Наркевіч, Цімкавічы — гэта даволі вядомае гістарычнае месца. Навучальная ўстанова славіцца сваім музеем 17-га пагранатрада. Таму вучні і педагогі проста абавязаны захоўваць традыцыі. Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, працы з’яўляюцца пастаяннымі гасцямі ў школе, ім аказваецца шэфская дапамога. Напрыклад, яны сталі ўдзельнікамі літаратурна-музычнай кампазіцыі «Славутыя імёны землякоў», таксама былі запрошаны на ваенна-спартыўную гульню «Бастыёны мужнасці» і іншыя мерапрыемствы. Акрамя таго цімкавіцкія школьнікі адказваюць за навядзенне парадку на месцах баявой славы. Працягам мерапрыемства стаў круглы стол з удзелам прадстаўнікоў некаторых грамадскіх арганізацый раёна. Напрыклад, лідары аб’яднання прафсаюзаў, ветэранскай арганізацыі і БРСМ нагадалі пра пагадненне, якое заключана паміж іх аб’яднаннямі, расказалі пра сумесную работу на 2017 год. Старшыня раённага каардынацыйнага савета палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў, старшыня РАС ДТСААФ Аляксандр Касінскі таксама падзяліўся планамі на гэты год. Як адзначыў Аляксандр Іванавіч, дадзеным мерапрыемствам у Слабадакучынскай СШ адкрыты традыцыйны месячнік абаронна-патрыятычнай і спартыўнай работы. Сёлета ён прысвячаецца Дню абаронцаў Айчыны, 90-годдзю з дня ўтварэння ДТСААФ і 30-годдзю ветэранскага руху. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара
Понедельник, 13 февраля 2017 15:54

Музыкальная шкатулка Демьяновны

На асабістай старонцы ў «Аднакласніках» у гэтай вясёлай жанчыны 629 сяброў, апублікавана каля тысячы цікавых і яскравых фотаздымкаў. [caption id="attachment_55314" align="aligncenter" width="580"]Зіне 3 гады. З мамай, татам і старэйшай сястрой. 1960 год Зіне 3 гады. З мамай, татам і старэйшай сястрой. 1960 год[/caption] Сябраваць і весяліцца Зінаіда Дзям’янаўна Рымковіч любіць і ўмее. У людзях і адносінах паміж імі асабліва цэніць шчырасць і добразычлівасць. Яна з дзяцінства заўсёды знаходзілася ў цэнтры ўвагі. Нягледзячы на тое, што была маленькай і хударлявай, усё ж ніколі не заставалася ўбаку ад усялякіх забаў. Хлопцы гуляюць у снежкі — з імі і Зіна, ідуць катацца на санках-драцянках — дзяўчынка зноў-такі ў ліку першых. У дзяцінстве Зіна была танюткая, нават нейкая трохі празрыстая. Справа ў тым, што маці Алена Рыгораўна (ёй на той момант было 46 гадоў) нарадзіла дзяўчынку вагой усяго 1700 грамаў. У радзільным доме ніякіх сучасных прыстасаванняў, вядома ж, не было. Каб стварыць нармальны жыццезабеспячальны тэмпературны рэжым, матуля клала немаўлятка на цёплую печку ды яшчэ абкладвала падушачкамі. Так і расла Зінка… [caption id="attachment_55318" align="aligncenter" width="580"]Зіна з сябрамі (трэцяя злева) Зіна з сябрамі (трэцяя злева)[/caption] Калі дзяўчынцы споўнілася 7 гадкоў, пайшоў з жыцця тата Дзям’ян Маісеевіч, інвалід Вялікай Айчыннай. Далей мама гадавала дачушку адна і рабіла ўсё дзеля таго, каб Зінцы было добра: ладзіла дзіцячыя дні нараджэння, пазней набывала модныя адзенне і абутак. [caption id="attachment_55316" align="alignright" width="227"]Пасля вучобы ў медвучылішчы. 1975 год Пасля вучобы ў медвучылішчы. 1975 год[/caption] Вучоба ў СШ № 2 г. Капыля была вельмі насычанай: з задавальненнем Зінаіда танцавала, спявала песні, дапамагала класнаму кіраўніку арганізоўваць святы. Такой жа актыўнай і няўрымслівай яна засталася і падчас вучобы ў Мінскім медыцынскім вучылішчы, куды вырашыла паступаць пасля асэнсаванага выбару. А выбар быў зусім няпросты: дзяўчынка любіла мастацтва, у яе добра атрымлівалася спяваць і танцаваць, але… Часта перад вачыма паўставала адна і тая ж карціна: вось становіцца дрэнна хвораму бацьку, прыязджае хуткая дапамога і фельчар робіць уколы, каб аблегчыць пакуты хвораму. «Буду дапамагаць людзям, — вырашыла Зінаіда, — а спяваць я і так змагу». …Праўду кажуць: шчасце і за печкай знойдзе. Так і адбылося. Падчас працы фельчарам-лабарантам Уздзенскай ЦРБ Зінаіда жыла на кватэры з сяброўкай, да якой аднойчы прыехаў брат. Гэта было напярэдадні Новага года. Атрымаўшы «трынаццатую» зарплату, 27-гадовы Юрый вырашыў наведаць сваячку. Мабыць, маладому хлопцу хацелася ўразіць малодшую сястру: калі зайшоў у хату, з гонарам разлажыў на стале грошы. Такая іх колькасць вельмі ўразіла Зінаіду. «Гэта бу-дзе мой муж», — сказала дзяўчына сваёй сяброўцы. Так і выйшла: праз паўгода згулялі вяселле. Юрый Рымковіч працаваў у калгасе механізатарам, ды працаваў добра і старанна. Таму, нягледзячы на даволі малады ўзрост, яшчэ да знаёмства з будучай жонкай быў узнагароджаны ордэнам Працоўнай Славы, які ўручаў яму сам Пётр Машэраў. А па жыцці Зінаіда і Юрый крочылі разам амаль 40 гадоў, выгадавалі дзвюх дачок — Алену і Наталлю. На жаль, паўтара года назад з-за хваробы сэрца любага мужа перастала біцца… [caption id="attachment_55315" align="aligncenter" width="580"]Мама Алена Рыгораўна, дачушка Аленка, муж Юрый Юр’евіч і Зінаіда Дзям’янаўна. 1978 год Мама Алена Рыгораўна, дачушка Аленка, муж Юрый Юр’евіч і Зінаіда Дзям’янаўна. 1978 год[/caption] На родную Капыльшчыну Зінаіда Рымковіч з сям’ёй вярнулася ў 1977-м. З той пары адзінае месца працы — у Капыльскай цэнтральнай раённай бальніцы. Зінаіда Дзям’янаўна памятае і вельмі любіць менавіта той, першы «капыльскі», калектыў аддзялення пералівання крыві, які ўзначальвала  Ліна Пуставая. Побач былі такія шчырыя і добразычлівыя калегі Ніна Кіеня і Зоя Шкурская. Разам адзначалі святы, весела віншавалі адзін аднаго з днямі нара-джэння. Зараз Зінаіда Дзям’янаўна працуе з іншымі калегамі ў лабараторыі Капыльскай ЦРБ дзяжурным фельчарам-лабарантам. [caption id="attachment_55317" align="aligncenter" width="580"]Зінаіда Дзям’янаўна ў ролі Клёпы (другая справа) з калегамі на святкаванні Новага года. 90-я гады Зінаіда Дзям’янаўна ў ролі Клёпы (другая справа) з калегамі на святкаванні Новага года. 90-я гады[/caption] Артысткай жа Зінаіда Рымковіч стала зусім нядаўна. Жанчына любіць хадзіць на канцэрты, стараецца не прапусціць ніводнага. Так гады тры таму яна і трапіла на выступленне «Дабрадзеяў». Вельмі спадабаліся прыгожыя сукенкі артыстак. Вырашыла: буду спяваць і я, тым больш, што вопыт ужо быў: яна і раней займалася спевамі з Таццянай Хілько, радавала сваім выкананнем сяброў і сваякоў. Заказала такое ж адзенне ў адным з магазінаў, сама за яго і заплаціла. Прыйшла на рэпетыцыю, як кажуць, са сваім рэквізітам ды так і засталася ў творчым калектыве. Стала самай сапраўднай дабрадзейкай, бо дабрыня і шчырасць, памножаныя на сапраўдны талент, робяць Зінаіду Дзям’янаўну вельмі адметнай артысткай. [caption id="attachment_55319" align="aligncenter" width="400"]Зінаіда Рымковіч з унукам Мікітам і дачкой Наталляй Зінаіда Рымковіч з унукам Мікітам і дачкой Наталляй[/caption] Такой жа жанчына застаецца з роднымі і сябрамі. Дочкі цэняць за дабрыню, унукі ўручаюць дыпломы як лепшаму… настаўніку. Так-так, каб дапамагчы ім падрыхтаваць урокі, бабулі зноў давялося вывучаць усю школьную праграму. Добра ставяцца да Зінаіды Дзям’янаўны і пацыенты. «Вунь Музычная шкатулка пайшла», — кажуць, калі з невялічкім радыё ў кармане па калідоры бальніцы ідзе Зінаіда Рымковіч. Любоў да музыкі — яна на ўсё жыццё. І асаблівае шчасце, калі яна — узаемная. Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота з сямейнага архіва З. Рымковіч
Суббота, 11 февраля 2017 12:57

«Шанс» на охране порядка

В 2016 году Копыльским районным комитетом ОО «БРСМ» совместно с Копыльским РОЧС был создан Молодежный отряд охраны правопорядка (МООП) «Шанс». IMG_2219 Отряд насчитывает 13 ребят из городских школ и гимназии, принимающих активное участие в разных акциях, таких как «Безопасность – в каждый дом!», «Не оставляйте детей одних!», «Каникулы без дыма и огня!», «Безопасный Новый год!» и др. Также отряд отвечает за обеспечение правопорядка на районных и школьных мероприятиях. Постоянно проводится работа с гражданами пожилого возраста: посещают их на дому, проводят профилактические беседы и раздают тематическую наглядно-изобразительную продукцию. Эта работа представляет собой оказание шефской благотворительной помощи. В начале  февраля в рамках дня МООП Копыль-ским РК ОО «БРСМ» и РОЧС была организована учеба для бойцов отряда «Шанс»  на  базе  ПАСЧ  № 1 г. Копыля. Сначала организована экскурсия по пожарной части, в ходе которой получены ответы на интересующие вопросы от майора внутренней службы, начальника караула Александра Черкаса.  Также ребята узнали о сложностях профессии, ознакомились с пожарным оборудованием. Бойцы отряда были награждены грамотами и дипломами молодежной организации и Копыльского РОЧС. Самыми активными стали учащиеся гимназии № 1 Анастасия Нестерчик и Евгений Шагун, Егор Чайка из СШ № 2 и Дарья Жданович из СШ № 3 г. Копыля. Павел ШЕИН Фото автора
Капыльскія сыры — у Маскве У Маскве з 6 па 10 лютага праходзіла самая буйная ў Расіі выстава прадуктаў харчавання — «ПродЭкспо-2017». IMG_5278 У ёй прымалі ўдзел больш за дзве тысячы вытворцаў з 57-мі краін свету. Сярод іх і сотні беларускіх прадпрыемстваў. Капыльскі філіял ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» прадстаўляў на маштабнай выставе сыры ўласнай вытворчасці: «Гройцэр малады», «Пармезан», «Беларускае золата» і «Купалаўскі».   Дзень памяці У Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, які адзначаецца 15 лютага, адбудзецца мерапрыемства, прымеркаванае да 28-годдзя з дня вываду савецкіх войск з Афганістана. Кожнаму, хто прайшоў дарогамі гэтай вайны, бу-дзе ўручана матэрыяльная дапамога. Адбудзецца мітынг з удзелам кіраўніцтва раёна, тэматычны міні-канцэрт, паніхіда ў гонар памяці загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў у Спаса-Узнясенскім храме. А пачнецца ўрачыстасць у 10.00 з ускладання гірлянды да помніка загінуўшым воінам-інтэрнацыяналістам.   Выратуюць ад марозу Валанцёры раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа падчас узмацнення маразоў арганізавалі кампанію па аказанні дапамогі тым, хто мае патрэбу. У Капылі па адрасе вул. М. Горкага, 31, працуе спецыяльны пункт, дзе сацыяльна неабароненыя катэгорыі могуць атрымаць цёплае адзенне, іх пачастуюць гарачым чаем ці нават арганізуюць гарачае харчаванне. У сельскай мясцовасці валанцёры пярвічак удакладняюць становішча, у якім знаходзяцца праблемныя слаі насельніцтва ў гэты халодны перыяд, і па меры магчымасці аказваюць дапамогу.   Сустракаліся выпускнікі Па старой добрай традыцыі ў кожную першую суботу лютага ў школах гасцінна адчыняюцца дзверы для сваіх выпускнікоў. Прымалі былых навучэнцаў 4 лютага і сярэднія навучальныя ўстановы Капыльшчыны. У іх прайшлі вечары сустрэчы, на якія сабраліся былыя аднакласнікі, педагогі, цяперашнія вучні. Безумоўна, асаблівая ўвага была ўдзелена выпускам юбілейных гадоў.   Грып не зарэгістраваны Спецыялістамі ДУ «Капыльскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» штодня ажыццяўляецца маніторынг захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі і грып на тэрыторыі Капыльскага раёна. Як паведаміў галоўны санітарны ўрач Сяргей Басалыга, па стане на 9 лютага 2017 года захворванне на вострыя рэспіраторныя інфекцыі ў раёне знаходзіцца на неэпідэмічным узроўні. За мінулы тыдзень зарэгістравана 359 выпадкаў ВРІ. У структуры хворых удзельная вага дзіцячага насельніцтва да 18 гадоў складае 58,7%. Выпадкаў захворванняў на грып не зарэгістравана.   Лепшыя ў вобласці Падведзены вынікі работы органаў пракуратуры Мінскай вобласці за 2016 год. IMG_9476 Лепшымі прызнаны пракуратуры Салігорскага і Капыльскага раёнаў. Акрамя таго пракурор Капыльскага раёна, юрыст І класа Арцём Ляўша стаў лепшым па прафесіі, і яго імя занесена на Дошку гонару пракуратуры Мінскай вобласці. На здымку: калектыў пракуратуры (злева направа) — вадзіцель Аляксей Маскалік, загадчык канцылярыі  Кацярына Яршук, старшы памочнік пракурора Аляксей Загорцаў, пракурор Арцём Ляўша, намеснік пракурора Аляксандр Ваўранюк, прыбіральшчык Таццяна Несцер.   Творчы падыход Падведзены вынікі агляду-конкурсу на лепшае навагодняе і каляднае афармленне будынкаў і прылеглых  да іх тэрыторый сярод устаноў, арганізацый, прадпрыемстваў горада і раёна. [caption id="attachment_55286" align="aligncenter" width="400"]Упрыгожванні Капыльскага райаграсэрвісу Упрыгожванні Капыльскага райаграсэрвісу[/caption] Лепшым было прызнана святочнае афармленне: сярод прамысловых прадпрыемстваў, банкаў, арганізацый транспарту і сувязі — Капыльскага райаграсэрвісу, Капыльскага РБУ, Капыльскага кааппрама; сярод будынкаў і тэрыторый сельскіх Саветаў — Пацейкаўскага сельскага Савета; сярод сельскагаспадарчых арганізацый — ААТ «Старыца-Агра». Сярод устаноў культуры вызначыўся Капыльскі РЦК, а сярод устаноў агульнай сярэдняй адукацыі — Капыльская дапаможная школа-інтэрнат, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў — Капыльскі дзяржаўны каледж. У намінацыі «Лепшае ўласнае падвор’е» перавага аддадзена тым, якія размешчаны ў Капылі па вуліцы Грозаўская, д. 10, і Цімкавіцкая, д. 50. Выстава-конкурс навагодніх ёлак таксама вызначыла пераможцаў. Першае месца заняла ўпрыгожаная ёлка Капыльскага РБУ, другое — аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, трэцяе — Капыльскай ЦРБ і Капыльскага ТЦСАН. Пераможцы будуць узнагароджаны граматамі і памятнымі падарункамі падчас урачыстай цырымоніі пры падвядзенні вынікаў раённага агляду-конкурсу.     Паказалі веды 8 лютага на базе Універсітэта грамадзянскай абароны МНС юныя знаўцы АБЖ (асновы бяспекі жыццядзейнасці) Міншчыны спаборнічалі на абласным этапе конкурсу «Школа бяспекі-2017». Школьнікі трох узроставых катэгорый: 1-4 класаў, 5-7 і 8-11  спаборнічалі ў ведах, адказваючы на няпростыя, а часам нават і каверзныя пытанні. Каманду Капыльскага раёна прадстаўлялі Аляксей Сыман, Ірына Драцкая і Артур Бохан.   Пасадзяць дэндрарый Ля адміністрацыйнага будынка Капыльскага вопытнага лясгаса ў хуткім часе з’явіцца дэндрарый. На плошчы 1,74 га высадзяць каля 50 найменняў дрэў і кустоў, якія будуць радаваць наведвальнікаў сваёй прыгажосцю і разнастайнасцю. У дэндрапарку таксама пасадзяць кветкі, сплануюць дарожкі, з’явяцца малыя архітэктурныя формы. Ужо распрацаваны праект, які праходзіць экспертызу. Работы, паводле слоў галоўнага ляснічага Уладзіміра Васілько, распачнуцца ў красавіку.   Знайсці сябе У раённым Цэнтры культуры адбылося ток-шоу «Зрабі правільны выбар» з удзелам старшакласнікаў гімназіі № 1 і СШ № 2 г. Капыля. [caption id="attachment_55301" align="aligncenter" width="580"]Падчас правядзення мерапрыемства Падчас правядзення мерапрыемства[/caption] Мерапрыемства арганізавана з мэтай дапамагчы падлеткам знайсці сябе і расставіць правільныя прыярытэты ў жыцці. Метадыст па рабоце з дзецьмі Капыльскага РЦК Людміла Давідоўская выступіла ў ролі вядучага. Яна правяла гутарку з прысутнымі і некалькі займальных віктарын. Да старшакласнікаў таксама звярнулася псіхолаг Капыльскай ЦРБ Алена Стасевіч, якая акцэнтавала іх увагу на разумным рашэнні ўсіх жыццёвых праблем. Падвяла вынікі мерапрыемства намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Зоя Дайняк, якая пажадала дзецям поспехаў у вучобе і ўдачы ў ажыццяўленні іх планаў.   Закаханым прысвячаецца 14 лютага ў Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэцы імя. А. Астрэйкі пройдзе гульнёвая забаўляльная праграма «Шуры-муры сярод літаратуры», прысвечаная святкаванню Дня святога Валянціна. Гасцямі на мерапрыемстве стануць адзінаццацікласнікі з СШ № 3 г. Капыля. Акрамя таго, супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі  тэматычную выставу-сюрпрыз, якая называецца «Шэршэ ля фам». Марыя ШЭІНА, Маргарыта САКОВІЧ, Дзіяна ТКАЧЭНКА, Сяргей КОЗЕЛ, Сяргей ЛАЗОЎСКІ, Павел ШЭІН
Воскресенье, 12 февраля 2017 12:45

Штраф за окрашенное топливо

В январе 2017 года сотрудниками Копыльского РОВД в ходе оперативно-рейдовых мероприятий на территории домовладения, расположенного в агрогородке Тимковичи Копыльского района, изъято 60 литров окрашенного дизельного топлива. Хозяин домовладения пояснил, что топливо приобрел у незнакомых трактористов, а затем хранил для использования в личном автомобиле. В настоящее время по данному факту продолжается проверка, по результатам которой будет принято решение о привлечении виновных к административной ответственности. 96ca6e4s-960 С 2008 года согласно постановлению правительства № 1917 «О некоторых вопросах использования горюче-смазочных материалов в организациях» для сельхозорганизаций и других структурных подразделений, выполняющих работы, связанные с производством сельхозпродукции, дизельное топливо поставляется окрашенным в зеленый цвет, а автомобильный бензин «Нормаль-80» — в синий. Окраска топлива, поставляемого в АПК, производится предприятиями, осуществляющими оптовую продажу нефтепродуктов. На каждую партию окрашенного топлива оформляется документ, свидетельствующий о его соответствии стандартам качества, поэтому происхождение такого топлива не вызывает сомнений. Топливо, реализуемое через сеть АЗС физическим лицам, не окрашивается. Такие меры окрашивания топлива начали предприниматься, потому что участились случаи воровства государственного топлива. Водители, которые работают на государственном автотранспорте, всячески пытаются экономить дизельное топливо и продавать его по более низкой цене, чем предлагается на заправочных станциях. В погоне за экономией автолюбители идут на различные ухищрения, порой заправляясь на стороне, у знакомого тракториста, который может предложить более выгодные (по сравнению с АЗС) цены на дизтопливо. Однако им нужно знать, что в ныне действующем Кодексе об административных правонарушениях существует наказание именно за использование окрашенного топлива. Такие   действия  регламентируются  ч. 6 статьи 12.30. (Приобретение, хранение, использование или реализация физическим лицам окрашенного нефтяного жидкого топлива, поставляемого в установленном порядке в организации, выполняющие работы, связанные с производством сельскохозяйственной продукции). Если в этих деяниях нет состава преступления — предусмотрено наложение штрафа в размере от десяти до пятидесяти базовых величин. Для ловкачей, сливающих дизельное топливо из баков тракторов и комбайнов, также существует административная ответственность, предусмотренная ст. 10.5 КоАП Республики Беларусь «мелкое хищение», в виде наложения штрафа в размере от десяти до тридцати базовых величин или административный арест, в случае повторного привлечения в течение года — наложение штрафа в размере от тридцати до пятидесяти базовых величин или административный арест. Сотрудниками милиции на постоянной основе проводятся рейдовые мероприятия по выявлению данного вида правонарушений. Цветное топливо в баке — стопроцентная улика, и как следствие — привлечение к административной ответственности. В преддверии весенней посевной кампании в агропромышленном комплексе сотрудниками милиции будут приняты дополнительные меры, направленные на профилактику и выявление хищений в сельскохозяйственных организациях района. Любую информацию о лицах, незаконно занимающихся перевозкой, скупкой, реализацией дизельного топлива, можно сообщить по телефонам: 55-1-47, 55-5-28 либо 102. Виталий СИРОТКО, начальник Копыльского РОВД, подполковник милиции
Страница 4138 из 4896