Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Воскресенье, 05 февраля 2017 13:34

Результаты Года культуры

Без названия Год культуры завяршыўся. Для Капыльшчыны ён быў багаты на розныя мерапрыемствы. Аб галоўных выніках расказваюць кіраўнікі ўстаноў культуры. шуракова-1 Валянціна Шуракова, дырэктар раённага краязнаўчага музея: — Самым важным вынікам Года культуры можна лічыць той факт, што наш горад стаў старэйшым: мы адзначылі 1010 гадоў з дня першага згадвання Капыля ў пісьмовых крыніцах (у статутнай грамаце аб стварэнні Тураўскай епіскапіі). Сімвалічна, што здарылася гэта напярэдадні 2017 года, калі Капыль адсвяткуе 365-годдзе з дня надання яму Магдэбургскага права. Новы ўзрост Капыля, у сваю чаргу, даў штуршок для развіцця некалькіх даўніх задумак. Так, новы выгляд набудзе Замкавая гара. Адбудзецца гэта пасля таго, як археолаг, кандыдат гістарычных навук Лявон Калядзінскі правядзе раскопкі. А наш паважаны зямляк, доктар архітэктуры, прафесар Сяргей Сергачоў, які нядаўна быў узнагароджаны прэміяй «За духоўнае адра-джэнне», ужо падрыхтаваў эскізы адноўленай Замкавай гары. Плануецца, што менавіта ў нас пройдзе археалагічны фэст. Для работнікаў музея Год культуры быў багатым і на іншыя цікавыя падзеі. Гэта, вядома ж, удзел нашай установы ў III Нацыянальным форуме «Музеі Беларусі» ў Магілёве, дзе экспазіцыя дзяржаўных музеяў Мінскай вобласці пад агульнай назвай «Памятаем мінулае, цэнім цяперашняе, думаем пра будучыню» адзначана Дыпломам I ступені. Другая значная падзея, якая звязана з папярэдняй, — гэта прыезд міністра культуры Барыса Святлова ў Капыль. Важным для нас з’явілася і правядзенне V Міжнароднага пленэра ART-RAIN (Мастацкі дождж), падчас якога на працягу 10 дзён мастакі з Расіі і Беларусі жылі на тэрыторыі Капыльшчыны, а затым намалявалі ўбачанае на сваіх палотнах. Карціны былі прадстаўлены на заключнай выставе. Мы ўдзячны за ўзаемадзеянне Дзіцячай школай мастацтваў у правядзенні выстаў: у гэтым сувязь і выхаванне падрастаючага пакалення. Дарэчы, на выставах, якіх у нас праходзіць даволі шмат, мы можам прэзентаваць экспанаты са сваіх фондаў. Гэта сведчыць аб вельмі працаёмкай рабоце з жыхарамі горада і раёна па зборы цікавых рэчаў. Не магу не адзначыць і цеснае супрацоўніцтва з раённай газетай «Слава працы», дзе ў праекце «Страчаная спадчына» публікуюцца матэрыялы пра цікавыя гістарычныя месцы нашага раёна. Асабліва важна, што гэта знаходзіць водгук у чытачоў. Значыць, мы на правільным шляху. IMG_7845 Галіна Гурло, дырэктар раённага цэнтра традыцыйнай культуры: — На працягу года нашы майстры прымалі ўдзел у абласных святах-конкурсах народнай творчасці. Напрыклад, майстар разьбы па дрэве Іван Васілевіч удзельнічаў у ХV абласным свяце-конкурсе майстроў манументальнай драўлянай скульптуры «Сонечная цеплыня дрэва». На выставачнай экспазіцыі элементаў нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь «Скарбніца Беларусі», якая адбылася ў Палацы Рэспублікі і прымеркавана да святкавання Дня незалежнасці, была прадстаўлена выстава закладных ручнікоў, а дырэктар раённага цэнтра ткацтва Таццяна Волкава правяла майстар-клас па іх  ткацтве. Дарэчы, «Школа ткачоў» раённага цэнтра ткацтва працуе плённа, і менавіта Таццяна Волкава перадае свае веды навучэнцам. Добра вядома, што ткацтва ўзорных тканін знаходзіцца ў нас на высокім узроўні. Пэўны вопыт мы набіраем у ткацтве і пляценні паясоў. Вельмі цікава прайшлі і персанальныя выставы майстроў народнага клуба «Скарбонка». Праведзены цыкл выстаў народнай творчасці з мэтай ушанавання майстроў з нагоды іх юбілеяў. Яскравымі сталі выставы народнай творчасці майстроў Капыльшчыны, якія былі прысвечаны знакавым датам раёна. Вельмі шмат цікавых вырабаў прадэманстравалі ўмельцы Капыльшчыны на выставах-продажах «Вытокі зямлі нашай» у час правядзення веснавых і восеньскіх кірмашоў. Акрамя раённых выстаў майстры і іх навучэнцы прымалі ўдзел у абласным свяце-конкурсе «Калыска талентаў» у г. Клецку. Таксама работнікі Цэнтра ў складзе экспедыцый па вывучэнні каляндарнай абраднасці ў вёсках Лютовічы, Садавічы, Бучаціна, Сухоўчыцы мелі магчымасць пазнаёміцца з носьбітамі фальклору, не толькі запісаць ад іх матэрыял, але і пакаштаваць мясцовыя  традыцыйныя стравы. Сумесна з доктарам мастацтвазнаўства Я.М. Сахутам была праведзена экспедыцыя па вывучэнні абрамлення хат налічнікамі ў Васільчыцах, Дзярэчыне, Блеўчыцах, Семежаве, Гулевічах, Ванелевічах, Лешні. Супрацоўнікі Цэнтра традыцыйнай культуры арганізоўвалі і праводзілі такія раённыя святы і абрады, як «Калядны абрад «Цары» ў Семежаве, каляднае валачэнне «Добры вечар, шчодры вечар» у Мажы, «Масленіцу», «Купалле» і «Дажынкі» ў Капылі і іншыя, прымалі ўдзел у правядзенні святаў вёсак. IMG_4296 Наталля Рыбак, дырэктар раённага Цэнтра культуры: — Пачаўся для нас Год культуры раённым этапам агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці «Новыя імёны Беларусі». Затым творчыя калектывы Капыльшчыны  прынялі  ўдзел  у аглядзе-конкурсе «Кірмашовыя дзеі спрадвеку весялосць неслі чалавеку». Але адной з галоўных падзей для калектыву ўсё ж стаў 60-гадовы юбілей, які адзначыла наша ўстанова. Шмат гледачоў сабраў КВЗ сярод каманд працоўнай моладзі, які праходзіў пад дэвізам «Жыць добра, а культурна жыць яшчэ лепш». Актыўны ўдзел мы прымалі ў падрыхтоўцы і правядзенні свята горада «Любімы горад» і ў святочным мерапрыемстве да Дня работнікаў культуры «Ура! Моладзь!». Не засталіся, вядома ж, убаку і падчас святкавання знакавай для нашага горада даты — 150-годдзя Спаса-Узнясенскага храма: супрацоўнікі РЦК падрыхтавалі канцэртную праграму. А ў канцы года адбыўся канцэрт калектываў самадзейнай творчасці «Народныя таленты табе, Беларусь». Акрамя таго, на працягу ўсіх 12-ці «культурных» месяцаў да нас прыязджалі вядомыя госці: Кацярына Галіцына, хор імя Цітовіча, «Песняры» і г.д. IMG_6432 Таццяна Серая, дырэктар Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя А. Астрэйкі: —  Год культуры рэкамендаваў нам больш увагі надаваць юбілейным датам. А для бібліятэкараў Капыльшчыны — гэта юбілей чалавека, паэта, імя якога носіць наша бібліятэка, 105-годдзе з дня нараджэння Анатоля Астрэйкі. Акцыя «Мы ганарымся, што носім яго імя» актыўна прайшла па раёне, у яе рамках мы правялі шмат тэматычных мерапрыемстваў. Віртуальны музей Анатоля Астрэйкі працаваў на старонцы «У Кантакце» — «Чытаем разам вершы земляка». Удзельнікамі акцыі сталі таксама настаўнікі і выхаванцы Дзіцячай школы мастацтваў, чытачы сельскіх бібліятэк. Падчас святкавання Дня Перамогі нашы супрацоўнікі правялі шмат мерапрыемстваў. Напрыклад, «Лясная бібліятэка» ўключала цэлы комплекс: літаратурнае асарці ад герояў ваенных кніг, віктарыны, дзіцячыя гульні, звязаныя з веданнем кніг, фотаатэлье «Нашчадкі Перамогі» і інш. 3 ліпеня на святкаванні Дня Незалежнасці бібліятэка таксама ўдзельнічала ў масавых гуляннях з праграмай «Літаратурны лужок». Не засталіся мы ўбаку і пры святкаванні 1010-годдзя Капыля. Упершыню ў гэтым годзе мы прынялі ўдзел у раённым злёце маладых спецыялістаў з новым праектам — рэкламнай акцыяй «Адкрый для сябе кнігу». А да ўрачыстасцей, прысвечаных 150-годдзю Спаса-Узнясенскага храма, была арганізавана выстава-экспазіцыя «Сцежка да Храма хай стане дарогай». Скарбонка інавацыйных ідэй бібліятэкі папоўнілася рознымі мерапрыемствамі: па прапагандзе кнігі і бібліятэкі «Книжная бессонница»; квэст-гульнёй «Читатели-кладоискатели»; акцыямі «Дзень нараджэння з бібліятэкай» і «Адкрый для сябе кнігу»; «Культурная субота» для школьнікаў, якая ўключала слайд-прэзентацыю, краязнаўчыя web-падарожжа, слайд-галерэі, гісторыка-літаратурны хранограф і г.д. Упэўнена, што Год культуры апраўдаў ускладзеныя на яго надзеі, абудзіў новыя творчыя сілы. IMG_8569 Уладзімір Чаркас, дырэктар Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў: — Нашы выхаванцы прымалі ўдзел у розных конкурсах, сярод якіх найбольш важнымі з’яўляюцца наступныя. У VI Міжнародным дзіцяча-юнацкім конкурсе выяўленчага мастацтва «КРАСАWЕЕК» навучэнка С.К. Швайбовіч Дар’я Парыбак была ўдастоена спецыяльнага прыза выдавецтва «Чатыры чвэрці». Зноў-такі дзякуючы майстэрству гэтага педагога Віталь Данілін атрымаў Дыплом I ступені ў абласным конкурсе сучаснага мастацтва «Новае пакаленне. Дзень сёння» для дзяцей-сірот, дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Дзякуючы прафесіяналізму Л.М. Канапляніка Настасся Карповіч атрымала Дыплом лаўрэата I ступені ў VI Міжнародным конкурсе джазавай і эстраднай музыкі «JAZZ TIME 2016», а ўзорны эстрадны аркестр — Дыплом III ступені. Дарэчы, дзяўчынка ўзнагароджана заахвочвальнай  прэміяй з уручэннем пасведчання спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. На XIII фестывалі народнай творчасці Мінскай вобласці «Напеў зямлі маёй» узорны эстрадны аркестр атрымаў Дыплом III ступені і прыз — партатыўны камп’ютар. На XXV адкрытым абласным фестывалі-конкурсе юных музыкантаў «Сымон-музыка» ансамбль народных інструментаў пад кіраўніцтвам М.П. Сільвановіч стаў уладальнікам Дыплома III ступені. На свяце-конкурсе дзіцячай творчасці «Калыска талентаў» Дар’я Драко (настаўнік М.А. Мароз) заваявала Дыплом I ступені. Хор навучэнцаў школы, якім кіруе І.Б. Хартановіч, узнагаро-джаны Дыпломам за яркае выкананне твора беларускага аўтара на абласным конкурсе харавых калектываў дзіцячых школ мастацтваў. Акрамя таго, на працягу года праходзілі выставы навучэнцаў мастацкага аддзялення: тэматычныя, прысвечаныя святам і каляндарным датам, персанальныя, у якіх прымалі ўдзел і музыканты. Сумесна з раённым краязнаўчым музеем праведзены раённы конкурс юных мастакоў «Мастакі Капыльшчыны» на тэму «Горад, у якім я хачу жыць», прымеркаваны да Міжнароднага дня музеяў.
Сярод іх — адзін ветэран Вялікай Айчыннай вайны, два вязні фашызму. З 1996 года ветэранскую пярвічку ў в. Слабада-Кучынка ўзначальвае Святлана Іванаўна Астрэйка. Яна доўгі час працавала сакратаром Слабада-Кучынскага сельсавета, добра ведае ўсе сем’і, памятае прозвішча і імя кожнага пенсіянера. Нягледзячы на паважаны ўзрост (ёй споўнілася 75 гадоў), заўсёды актыўная, працавітая, жыццярадасная. Да людзей — з адкрытай душой і сэрцам, уважлівая і клапатлівая, чулая да чужых праблем, справядлівы дарадца, уносіць асабісты ўклад у патрыятычнае выхаванне маладога пакалення. [caption id="attachment_55149" align="aligncenter" width="580"]Святлана  Іванаўна Астрэйка з членамі клуба «Патрыёты Радзімы» Святлана  Іванаўна Астрэйка з членамі клуба «Патрыёты Радзімы»[/caption] «На маю думку, ветэран — гэта не толькі слова, паняцце, але і чалавек, поўны сіл і энергіі, з вялікім жаданнем прыносіць карысць грамадству, — лічыць Святлана Іванаўна. — Нам ёсць што перадаць нашай моладзі: любоў да Радзімы, павагу да чалавека працы, свае веды». Члены ветэранскай арганізацыі ўдзельнічаюць ў грамадска-палітычным жыцці краіны ў якасці наглядальнікаў на прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбарах. У час галасавання — яны заўсёды ў першых радах. Наладжана цесная сувязь з мясцовай уладай, кіраўніцтвам ААТ «Старыца-Агра», ДУА «Слабадакучынская СШ», ГА «Беларускі саюз афіцэраў», РК ГА «БРСМ», РАС «ДТСААФ», Слабада-Кучынскай бібліятэкай-клубам, Беларускай Праваслаўнай Царквой. Неабходна ацаніць работу, якая праводзілася па ўвекавечванні памяці загінуўшых землякоў у гады Вялікай Айчыннай вайны. У 2015-2016 гадах у вёсках Слабада-Кучынка і Харытонаўка ўстаноўлены новыя помнікі партызанам і мірным жыхарам. Да 70-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў выса-джана алея Памяці. Асаблівая ўвага звяртаецца на работу з моладдзю. Прадстаўнікі ветэранскай арганізацыі разам з навучэнцамі школы ўдзельнічаюць у мерапрыемствах па ўскладванні кветак і вянкоў да помнікаў і абеліскаў, вахтах Памяці, урачыстых сходах, шэсцях, канцэртах. Напрыклад, Аляксандр Аляксандравіч Кандыбовіч (былы педагог) выдатна чытае вершы, удзельнічае ў конкурсах мастацкай самадзейнасці, у 82 гады прыняў удзел у аўтапрабегу да 71-й гадавіны Перамогі. Ніна Канстанцінаўна Краўчанка і Раіса Мацвееўна Ясючэня арганізуюць выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Зоя Емяльянаўна Салановіч прыходзіць на ўрокі міру, школьныя ранішнікі, дзе дзеліцца багатым жыццёвым вопытам. Дарэчы, ветэраны розных узростаў уключаюцца ў культурную, творчую дзейнасць па арганізацыі вольнага часу. Наладжана віншаванне юбіляраў паштоўкамі, ветэранаў вайны — каштоўнымі падарункамі. Да Дня памяці і смутку на даму праводзіцца ўручэнне кветак і паштовак дзяцям вайны. І сёння Святлана Іванаўна звяртаецца да моладзі з пажаданнем берагчы, памнажаць баявыя і працоўныя традыцыі старэйшага пакалення, актыўна ўдзельнічаць у патрыятычных праектах краіны, праяўляць здольнасці на сваю карысць і дзеля грамадства. Жыццё Святланы Іванаўны — яркі прыклад для падрастаючых пакаленняў. Дзякуй Вам за актыўную жыццёвую пазіцыю. Віншуем Вас і ўсіх ветэранаў са знамянальнай датай, жадаем заўсёды заставацца ў страі, зараджаць жаданнем працаваць, усяляць веру, што разам мы пабудуем моцную і квітнеючую Беларусь! Барыс ДЗЕНІСЮК, член ГА «Беларускі саюз журналістаў»
У рамках акцыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа «Клопат» члены ініцыятыўнай групы «Дабрадзеі», створанай пры раённым Цэнтры культуры, пастаянна наведваюць Бабаўнянскую бальніцу сястрынскага догляду. [caption id="attachment_55156" align="aligncenter" width="580"]Выступаюць «Дабрадзеі» Выступаюць «Дабрадзеі»[/caption] У чарговы раз валанцёры прывезлі не толькі традыцыйныя падарункі, але і па шматлікіх просьбах пастаяльцаў парадавалі цудоўным дабрачынным канцэртам. Святочнае дзейства вельмі прыйшлося да спадобы 25 пацыентам, якія на дадзены момант знаходзяцца ў бальніцы. У канцэртнай праграме выступілі не толькі добра вядомыя ўдзельнікі «Дабрадзеяў», але і салісты: Зінаіда Рымковіч, Валянціна Зарамбоўская, Людміла Давідоўская (яна ж і вядучая), Святлана Папок, чытальніца гумарэсак Вольга Ліс, акампаніятар Аляксандр Карповіч. Гледачы не маглі стрымаць сваіх эмоцый: на вачах з’яўляліся слёзы, яны смяяліся, падпявалі, калі гучалі вядомыя песні «Старый клен», «Домик окнами в сад», «Завіруха», «Ягода-малина» і іншыя, а таксама танцавалі. Уключыліся ў канцэрт і супрацоўнікі бальніцы. Напрыклад, Жанна Юха выконвала песні разам з самадзейнымі артыстамі. [caption id="attachment_55144" align="aligncenter" width="580"]Жанна Юха, Валянціна Зарамбоўская, Аляксандр Карповіч Жанна Юха, Валянціна Зарамбоўская, Аляксандр Карповіч[/caption] — Наша місія — арганізаваць вольны час пажылых, адзінокіх людзей, інвалідаў, — расказвае кіраўнік «Дабрадзеяў» Валянціна Зарамбоўская. — З гэтай задачай мы паспяхова спраўляемся ўжо на працягу двух гадоў. Намі асвоены праект па пашырэнні магчымасцей пажылых людзей пры іх актыўным удзеле ў вырашэнні сацыяльных праблем. У хуткім часе прыступаем да рэалізацыі другога праекта. У склад групы ўваходзяць людзі, нераўнадушныя да чужой бяды, яны не шкадуюць ні свайго часу, ні сілы. У гэтым пераканана старшыня раённай арганізацыі БТЧК Ніна Жук. І з гэтым нельга не пагадзіцца, бо члены ініцыятыўнай групы побач з тымі, каму патрэбна дапамога, хто знаходзіцца ў адзіноце. Яны заўсёды гатовы аддаць часцінку свайго сэрца іншым. — Мы вельмі ўдзячны ўсім, хто не забывае пра нашу ўстанову, — гаворыць загадчык бальніцы сястрынскага догляду Таццяна Янушка. — Ад імя ўсіх пацыентаў дзякую за сённяшні цудоўны канцэрт, які мы вельмі чакалі. Хачу адзначыць, што частымі гасцямі ў нас таксама бываюць валанцёры з ТЦСАН, Бабаўнянскай бібліятэкі, Лясноўскай СШ. Вялікую падтрымку неабходнымі рэчамі і пада-рункамі мы атрымліваем ад настаяцеля і прыхаджан Свята-Троіцкай царквы, што ў Цялядавічах. Вялікі дзякуй вам, усе добрыя людзі. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара
16 января 2017 года в управлении сельского хозяйства и продовольствия Копыльского райисполкома утвержден сводный график технического осмотра тракторов и прицепов. Сельхозпредприятиям района высланы извещения о дате проведения данного мероприятия (начиная с 27 февраля и по 15 марта включительно). Проверка будет проводиться специалистами управления райсельхозпрода совместно с Госавтоинспекцией. В первую очередь комиссия обратит внимание на техническую исправность тракторов и прицепов и их своевременное обслуживание. Также немаловажное значение имеет их внешний вид.  Времени для усиленной подготовки осталось меньше месяца. Как обстоят дела в хозяйствах района, и продвигаются ли работы в этом направлении в нужном темпе? Оживленно на мехдворе ОАО «Душево». Механизаторы активно готовят технику к посевной и техническому осмотру, который по графику в хозяйстве назначен на 10 марта. [caption id="attachment_55147" align="aligncenter" width="580"]Сергей Неверовский и Станислав Мартынов Сергей Неверовский и Станислав Мартынов[/caption] — Уже полностью готовы культиваторы, — рассказывает главный инженер сельхозпредприятия Александр Василевич. — Их у нас четыре. Ждут выхода в поле и два комбинированных широкозахватных агрегата АКШ-6,2, их мы подготовили еще осенью. Исправны также сеялка «Лемкен» и почвообрабатывающий посевной агрегат АПП-4, а вот АПП-6 пока что на линейку готовности выставить не можем. Нет сошникового бруса, который для ремонта отвезли на завод-изготовитель   —  ОАО «Лидагропроммаш» и пока что не забрали обратно. Отремонтированы и ждут своего часа два полунавесных оборотных плуга ППО-4-40: в них пришлось заменить рабочие органы и переварить раму. Сейчас в мастерской стоит плуг ППО-8-40, где работники производят замену амортизаторов задней части. Все необходимые детали есть в наличии. Подготовлены к весенним работам два дисковых разбрасывателя минеральных удобрений РДУ, в ремонте — «Сулки», где требуется провести немало сварочных работ и заменить разбрасывающие механизмы. [caption id="attachment_55148" align="aligncenter" width="580"]Денис Тарасевич и Михаил Волот Денис Тарасевич и Михаил Волот[/caption] В ОАО «Душево» имеется 26 тракторов, 3 из них — энергонасыщенные, над ремонтом которых  придется потрудиться. В ремонтной мастерской ОАО «Копыльский райагросервис» находится «Беларус-2522», где требует починки двигатель. А тракторы «Беларус-3522» и «Беларус-3022» должны пройти полное техническое обслуживание. Остальные трактора находятся в исправном состоянии, некоторые работают на фермах. Пока что максимум, что может понадобиться — мелкий текущий ремонт. Александр Василевич заверяет, что к первым числам марта вся техника будет выставлена на линейку готовности. К тому же никто из работников без дела не сидит. В день приезда рейдовой бригады механизатор Сергей Попков занимался ремонтом посевного агрегата, текущий ремонт «Беларус-82» проводили механизатор Сергей Неверовский и слесарь Станислав Мартынов, починкой МАЗа был занят водитель Михаил Волот и слесарь Денис Тарасевич. В мастерской кипела работа. [caption id="attachment_55146" align="aligncenter" width="400"]Сергей Попков проводит ремонт сеялки Сергей Попков проводит ремонт сеялки[/caption] В филиале «Грозово» организация работы кардинально отличается от предыдущего сельхозпредприятия. На мехдворе — полный штиль, не слышно стука инструментов, не видно механизаторов и слесарей. — Сегодня ничего не ремонтируем, — рассказывает механик Андрей Калько (он единственный из специалистов хозяйства, с кем нам удалось встретиться в тот день на мехдворе), — только вчера привезли запчасти на некоторые почвообрабатывающие агрегаты. Запчасти привезли, а вот ремонт все равно затягивается, хотя у хозяйства осталось не так-то много времени до назначенной даты проведения технического осмотра. Комиссия на мехдворе филиала «Грозово» будет проверять готовность техники к посевной 3 марта. А работы здесь явно невпроворот. Практически нет ни одного агрегата, который готов выехать в поле. Требует ремонта агрегат посевной почвообрабатывающий АППМ-6Д, в котором необходимо заменить прикатывающие колеса, диски сошников, семяпроводов. Не готова к выходу и сеялка АПП-6Д: для ее ремонта нужно приобрести так называемые «тарелки» на дискатор, подшипники и другие запчасти. Починки требуют также плуги, культиваторы, комбинированные широкозахватные агрегаты. Не лучшим образом обстоят дела и с тракторами. Энергонасыщенные «Беларус-3522» и «Беларус-3022» требуют замены двигателей. По этой же причине в разобранном виде стоит и «Беларус-1220». — Каждый трактор требует небольшого ремонта, — говорит Андрей Калько. — Сегодня десять единиц заняты  на других работах —  вывозке органики и на молочнотоварных фермах. В рабочем состоянии находятся два «Амкодора», а третий требует капитального ремонта. Кстати, на базе филиала «Грозово» в конце прошлого года состоялся семинар по подготовке техники к весенней посевной. Многие проблемные вопросы поднимались еще тогда. Однако в хозяйстве до сих пор изменений в лучшую сторону практически не произошло. И на вопрос, когда же в мастерской закипит работа, Андрей Калько отвечает, что в ближайшее время обязательно приступят к ремонту. Только вот будет ли ждать весеннее поле? Как видим, работы на мехдворах немало, нужно приложить максимум усилий, чтобы основательно подготовить технику к посевной. Хочется верить, что все, даже отстающие от графика хозяйства,  уложатся в срок, и весенняя посевная кампания в районе будет проведена вовремя и без проблем. Владимир КОВАЛЬ, начальник отдела экономики и технического контроля управления райсельхозпрода; Кристина ЖОГОЛЬ, зав. агропромышленным отделом «СП» Фото Кристины ЖОГОЛЬ
Команда Копыльского района успешно выступила на областных соревнованиях среди детей и подростков по биатлону «Снежный снайпер» на призы Президентского спортивного клуба. В младшей возрастной группе (2005-2006 г.р.) копыляне заняли первое место. [caption id="attachment_55137" align="aligncenter" width="580"]IMG_8841 Матвей Малиновский, тренер Анатолий Сенюк, Милана Дранич, Екатерина Онищенко, тренер Тамара Квач, Павел Мацуль[/caption] В республиканском центре олимпийской подготовки по зимним видам спорта «Раубичи» в борьбу за первенство включились более 200 учащихся из 23 команд, представляющих районы Минской области и г. Жодино. На протяжении многих лет копыляне входили в число лидеров этих соревнований. И в этом году наши юные спортсмены, которых подготовили тренеры Тамара Квач, Александр Комаровский, Дмитрий Булло и Анатолий Сенюк, подтвердили высокую подготовку. IMG_8950 Матвей Малиновский и Павел Мацуль, выступавшие в младшей группе, вошли в тройку призеров в лыжных гонках, заняв, соответственно, первое и третье места на дистанции 1 км. Были они в числе лучших и в стрельбе из пневматической винтовки, показав второй и третий результаты. В абсолютном зачете Матвей стал лучшим спортсменом младшей группы, а Павел взял «серебро» турнира. Среди девочек в пятерку сильнейших вошли копылянки Милана Дранич и Екатерина Онищенко. Отличное выступление сложилось и у юношей старшей группы. В лыжных гонках уверенную победу одержал Кирилл Зенькович, которому проиграл считанные секунды еще один копылянин Илья Матусевич. А в стрелковой составляющей Илья превзошел всех соперников, благодаря чему стал абсолютным лидером в старшей возрастной группе. Сергей ЛАЗОВСКИЙ Фото автора
Страница 4115 из 4867