Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Вторник, 21 марта 2017 14:12

Прямая линия (CMigrator copy 144)

2-z23-29b60f06-8062-4a96-9608-f2b73b79e1b8 В четверг, 23 марта, с 10 до 12 часов состоится прямая линия с заместителем председателя комисии по делам несовершеннолетних Копыльского райисполкома Зоей Леонидовной ДАЙНЯК. Свои вопросы можно задать в обозначенное время по номеру 54-0-40.
В Клецк со всех районов столичного региона  съехались делегации, в том числе и Копыльщины, которую возглавила председатель районного Совета депутатов Ирина Кисляк. Перед началом торжества в фойе районного Центра культуры участники мероприятия ознакомились с выставками достижений всех сфер Клетчины, смогли продегустировать продукцию, которая производится на ее территории. [caption id="attachment_56324" align="aligncenter" width="560"]Среди участников торжества — и опытные, и подающие надежды молодые руководители: директор ОАО «Старица-Агро» Владимир Рудаковский (в центре), директор филиала «В. Раевка» Иван Домашевич, заместитель директора Копыльского филиала ОАО «Слуцкий сыродельный комбинат» Александр Кременчук Среди участников торжества — и опытные, и подающие надежды молодые руководители: директор ОАО «Старица-Агро» Владимир Рудаковский (в центре), директор филиала «В. Раевка» Иван Домашевич, заместитель директора Копыльского филиала ОАО «Слуцкий сыродельный комбинат» Александр Кременчук[/caption] На торжественной церемонии председатель Миноблисполкома Семен Шапиро поблагодарил лауреатов специальной премии Миноблисполкома за значимый вклад в социально-экономическое развитие региона. «Дорога к общественному признанию и успеху никогда не бывает легкой и краткой, потому что успех — это не точка, которую можно достичь и остановиться, а поступательное движение. Уверен, что и в последующие годы никто из вас не сдаст завоеванных позиций и по-прежнему будет примером в труде для своих коллег и друзей», — подчеркнул губернатор, обращаясь к главным героям торжественной церемонии. Он убежден, что благодаря созидательному труду жителей Минской области удается наращивать объемы производства и валового регионального продукта, насколько бы ни было сложно решать эту задачу. Почетное звание присвоено в трех номинациях: «Производственная деятельность», «Непроизводственная сфера» и «Общественно-политическая деятельность». Обладателям почетного звания «Человек года Минщины» за 2016 год вручены специальные дипломы и ленты, а также выплачено денежное вознаграждение. [caption id="attachment_56325" align="aligncenter" width="350"]Семен Шапиро награждает военкома Клецкого районного военного комиссариата Минской области Дмитрия Годуна Семен Шапиро награждает военкома Клецкого районного военного комиссариата Минской области Дмитрия Годуна[/caption] Среди обладателей почетного звания «Человек года Минщины» люди разных профессий, возраста и интересов, но всех их объединяет одно  — они делают свою работу с полной самоотдачей, и потому успех и признание пришли к каждому из них не случайно, а вполне заслуженно. Мария ШЕИНА Фото автора
Сёння мы перагорнем старонкі сямейнага альбома чалавека добра вядомага ў Капылі і раёне, абаяльнай жанчыны, цудоўнай матулі — Ліны Антонаўны Пуставой, урача з багатым стажам. [caption id="attachment_56108" align="aligncenter" width="580"]Ліне Пуставой уручаны сертыфікат знакамітага выпускніка гімназіі № 1 г. Капыля. 2017 г. Ліне Пуставой уручаны сертыфікат знакамітага выпускніка гімназіі № 1 г. Капыля. 2017 г.[/caption] 19 сакавіка 1947 года ў вёсцы Дусаеўшчына ў сям’і Антона Вайкуля, дзе падрасталі 15-гадовая  дачка і 13-гадовы сын, нарадзілася дачушка Ліначка. «З самага дзяцінства я вельмі любіла гуляць у «бальніцу», — расказвае Ліна Антонаўна. — Уколы давала лялькам тонкімі палачкамі з чароту. Потым хацелася вывучыць анатомію жывёл, цікавілася біялогіяй. Увогуле марыла стаць хірургам, каб дапамагаць людзям». [caption id="attachment_56116" align="aligncenter" width="400"]Ліна Вайкуль, вучаніца 8 класа СШ №1 г. Капыля. 1962 г. Ліна Вайкуль, вучаніца 8 класа СШ №1 г. Капыля. 1962 г.[/caption] Але пакуль мара дзяцінства ажыццявілася, дзяўчына скончыла сямігодку ў Дусаеўшчыне, а потым з медалём і СШ № 1 г. Капыля (дарэчы, сёлета Ліне Антонаўне прысвоена званне знакамітага выпускніка гэтай навучальнай установы). Здаўшы на выдатна адзін экзамен, яна паступіла ў Гродзенскі дзяржаўны медінстытут. «У час вучобы сустрэла сваю палавінку, у мяне закахаўся  стараста групы, кучаравы Пуставы Валерка, — прадаўжае Ліна Антонаўна. — Мы пакахалі адзін аднаго і ажаніліся. Вяселле адзначалі ўсёй групай». [caption id="attachment_56115" align="aligncenter" width="400"]Ліна Вайкуль, вучаніца 8 класа СШ №1 г. Капыля. 1962 г. Ліна Вайкуль, вучаніца 8 класа СШ №1 г. Капыля. 1962 г.[/caption] Перад  дзяржаўнымі экзаменамі ў Пуставых нарадзілася дачушка Іначка. А ў 1971 годзе па размеркаванні сям’я прыехала на працу ў Капыльскую ЦРБ. Ліна Антонаўна працуе хірургам (пазней — загадчыкам аддзялення пералівання крыві), а муж — акушэрам-гінеколагам. Як і ўсе маладыя спецыялісты, сутыкнуліся з жыллёвымі цяжкасцямі, давялося здымаць кватэру. Вялікай радасцю ў сям’і Пуставых стала нара-джэнне сына Віталія. Няпроста было з двума дзеткамі: накарміць, памыць і папрасаваць адзенне, дапамагчы падрыхтаваць урокі і выправіць у школу. Частымі былі і начныя дзяжурствы. І нават на іх даводзілася браць дзетак, калі выклікалі і мужа, і жонку. [caption id="attachment_56109" align="aligncenter" width="300"]Валерый Пуставы. 1971 г. Валерый Пуставы. 1971 г.[/caption] [caption id="attachment_56110" align="aligncenter" width="300"]Ліна Пуставая.1971 г. Ліна Пуставая.1971 г.[/caption] І вось здарылася ў Пуставых бяда: на 42-м годзе памёр любы муж, клапатлівы бацька. Было вельмі цяжка змагацца з гэтым горам. Але моцная сіла духу, родныя людзі, сапраўдныя сябры дапамаглі яго пераадолець. Нягледзячы на цяжкасці, выхавала і дала вышэйшую адукацыю сваім дзецям: дачка — кандыдат гістарычных навук, дацэнт Варшаўскага ўніверсітэта, дзе і сама выкладае, сын жа — юрыст-натарыус. Радуюць душу і сэрца ўнукі. Сёмка — студэнт эканамічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы, Лерачка сёлета заканчвае гімназію № 1 г. Капыля. Таксама выдатна вучацца малодшыя — Антон і Ганначка. [caption id="attachment_56111" align="aligncenter" width="580"]Уся сям’я ў зборы. 1981 г. Уся сям’я ў зборы. 1981 г.[/caption] Доктар Пуставая верная клятве Гіпакрата. Заўсёды ўважлівая, спагадлівая. Да яе можна смела звярнуцца па кансультацыю адносна лячэння і атрымаць змястоўныя парады. Цёплыя словы доктара дапамаглі не аднаму пацыенту навучыцца гадамі жыць з той ці іншай хваробай і адчуваць сябе больш-менш нармальна. Асабліва гэта праяўлялася ў той час, калі яна працавала анколагам. Вельмі кранае ўважлівасць урача, яе вялікае жаданне дапамагчы, суцішыць боль. Хворым, якія патрапілі на прыём да Ліны Антонаўны, проста пашанцавала. Нездарма сцвярджаюць, што лечаць не толькі лякарствы, але і шчырыя словы, прыязная ўсмешка, тая добразычлівая аўра, якая зыходзіць ад урача на пацыента. [caption id="attachment_56112" align="aligncenter" width="580"]Старонка з выпускнога альбома. Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. 1971 г. Старонка з выпускнога альбома. Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. 1971 г.[/caption] Больш чым за  45 гадоў працы Ліна Антонаўна Пуставая неаднаразова ўзнагароджвалася граматамі, мела шматлікія падзякі ад кіраўніцтва бальніцы, Міністэрства аховы здароўя, яе імя неаднойчы заносілася на Дошку гонару. Яна ж з’яўляецца Ганаровым донарам СССР, Рэспублікі Беларусь. Папрасіў Ліну Антонаўну падзяліцца сакрэтам яе душэўнай маладосці, «доўгажыхарства» ў прафесіі. І вось што яна параіла: «Ніколі не губляць аптымізму і не быць ныцікам! Нават калі вельмі няпроста, не даваць узяць над сабой верх розным там балячкам і непрыемнасцям. Гэтага заўсёды прытрымліваюся і сама». Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара і з сямейнага архіва Ліны Пуставой
Цяпер пасля працоўнага дня работнікі прадпрыемства, аматары здаровага ладу жыцця, спяшаюцца ў нявялікае памяшканне, якое размешчана ў цэху па вытворчасці сухой малочнай сыроваткі. «Спачатку тут планавалі зрабіць залу пасяджэнняў, але пакуль не закупілі неабходную мэблю, — расказаў старшыня прафкама філіяла Уладзімір Дамашэвіч. — Таму члены прафсаюзнай арганізацыі прапанавалі дырэктару Івану Горбачу пакуль выкарыстоўваць памяшканне як спартыўную залу». IMG_9302-1 Дзякуючы падтрымцы адміністрацыі тут з’явіўся тэнісны стол. Работнікі з задавальненнем прыходзяць сюды пагуляць у тэніс. Акрамя гэтага, на прадпрыемстве склалася свая група здароўя, у якую ўваходзяць выключна жанчыны. Пад сучасную дынамічную музыку ў спартзале праходзяць гімнастычныя заняткі па фітнесе.  Інжынер па матэрыяльна-тэхнічным  забеспячэнні філіяла Настасся Курловіч  (па сумяшчальніцтве  інструктар) з веданнем справы складае пералік практыкаванняў для групы. «Мы займаемся сучасным напрамкам фітнесу — зумба, — тлумачыць Настасся Міхайлаўна. — Гэта параўнальна малады танцавальны кірунак, які толькі развіваецца ў Беларусі. Праграма спалучае ў сабе элементы хіп-хопа, сальсы, самбы, мамбы, танца жывата. Такі супер-мікс зрабіў зумбу адной з самых папулярных трэніровак для пахудання». У групу фітнесу штодзень прыходзіць каля дзесяці чалавек. Для заняткаў кожны з іх набыў для сябе фітбол, што дазволіла значна разнастаіць праграму. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара
Традыцыйныя спаборніцтвы праходзілі на фізкультурна-аздараўленчым комплексе аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. IMG_1081 Першымі высвятлялі мацнейшы спартыўны калектыў валейбалісты. Аматары гэтага віду спорту з ААТ «Суворава-Агра» сталі пераможцамі турніру і тым самым прынеслі максімальныя 30 ачкоў у агульную капілку каманды. Другое месца заняла спартыўная дружына з ААТ «Прагрэс 2010». Замкнулі тройку прызёраў валейбалісты ААТ «Мажа-Агра». Ужо ў пачатку сакавіка стартавалі спаборніцтвы па міні-футболе — другім відзе праграмы. Адразу адзначым, што ўсе без выключэння матчы былі вельмі цікавымі і відовішчнымі. Са спартыўным азартам і воляй да перамогі праходзіў кожны тайм. Ва ўпартай барацьбе перамогу святкавалі футбалісты ААТ «Мажа-Агра». Другое месца заняла каманда ААТ «Семежава» і трэцяе — аматары спорту з ААТ «Суворава-Агра». Напрыканцы сакавіка аналагічныя спаборніцтвы распачнуцца ўжо сярод калектываў гарадскіх арганізацый і прадпрыемстваў. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара
Страница 4076 из 4874