Традыцыйныя спаборніцтвы праходзілі на фізкультурна-аздараўленчым комплексе аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Першымі высвятлялі мацнейшы спартыўны калектыў валейбалісты. Аматары гэтага віду спорту з ААТ «Суворава-Агра» сталі пераможцамі турніру і тым самым прынеслі максімальныя 30 ачкоў у агульную капілку каманды. Другое месца заняла спартыўная дружына з ААТ «Прагрэс 2010». Замкнулі тройку прызёраў валейбалісты ААТ «Мажа-Агра».
Ужо ў пачатку сакавіка стартавалі спаборніцтвы па міні-футболе — другім відзе праграмы. Адразу адзначым, што ўсе без выключэння матчы былі вельмі цікавымі і відовішчнымі. Са спартыўным азартам і воляй да перамогі праходзіў кожны тайм. Ва ўпартай барацьбе перамогу святкавалі футбалісты ААТ «Мажа-Агра». Другое месца заняла каманда ААТ «Семежава» і трэцяе — аматары спорту з ААТ «Суворава-Агра».
Напрыканцы сакавіка аналагічныя спаборніцтвы распачнуцца ўжо сярод калектываў гарадскіх арганізацый і прадпрыемстваў.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Комментарии