Home
Пятница 18.07.2025 00:24

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Суббота, 02 сентября 2017 11:59

Пад знакам Скарыны

Сёлета ва ўсіх гарадах, мястэчках і вёсках нашай сінявокай Беларусі адбываюцца шматлікія мерапрыемствы, прысвечаныя 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, асобе першадрукара Францішка Скарыны, 135-й гадавіне з дня нараджэння яго таленавітых паслядоўнікаў, стваральнікаў літаратурнай мовы Янкі Купалы і Якуба Коласа. Больш таго, 2017 год – год навукі, якая заўсёды даследавала самае гуманнае, перадавое, якаснае, тое, што хвалявала народ і грамадства. 000027_782093_big Мне захацелася прааналізаваць, як жа навука ўпісвалася ў гісторыю мастацтва. Біяграфія пісьменнікаў, зразумела,  не бярэцца з пустога месца. І як добра, што ва ўсе гады ў Беларусі працавалі таленавітыя даследчыкі: гісторыкі літаратуры, літаратуразнаўцы, без скрупулёзных прац якіх нам цяжка сёння было б узнавіць эвалюцыю беларускай духоўнасці, разгадаць феномен душы нашага народа. Скарына, несумненна, з’яўляецца не толькі яркім і значным прадстаўніком беларускай культуры эпохі Адраджэння, але і вялікім духоўным настаўнікам навукова-тэхнічнага, камп’ютарызаванага ХХІ стагоддзя. Яго кнігі  зрабілі значны ўплыў на духоўную культуру Беларусі, стымулявалі ўзнікненне кнігадрукавання ў Маскоўскай дзяржаве, распаўсюджваліся ў шматлікіх рукапісных копіях. Скарыназнаўства — комплексная навука, прадметам даследавання якой з’яўляецца жыццё і дзейнасць Ф. Скарыны ў розных ракурсах. Пачэсна, што самыя першыя звесткі пра кнігі Скарыны былі занатаваны яшчэ пры жыцці аўтара (віленскі святар Мацвей, 1522 г.). На працягу XVI–XVIII стст. кнігі першадрукара сустракаюцца ў інвентарах манастыроў, звестках пра прыватныя кнігазборы. У ХІХ ст. пачалі звяртацца да старабеларускай кніжнай традыцыі, згадваць постаць Скарыны як сімвал творчай жыццяздольнасці беларускага народа. Адзначу, што пачатак сістэматычнаму вывучэнню  Скарыны паклалі працы П. Аляксеева, І. Бакмейстэра, І. Штрытэра і інш. Найбольш грунтоўна выданні друкара апісаў В. Сопікаў, які, дарэчы, выказаў меркаванне пра беларускі характар мовы перакладаў. А пытанне пра мову Скарыны, «узоры беларускай гутаркі XVI ст.», першым навукова паставіў Ф. Буслаеў. Этапная роля ў дакастрычніцкім скарыназнаўстве належыць манаграфіі П. Уладзімірава «Доктар Францыск Скарына» (1888 г.). Гэта першае даследаванне, заснаванае на скрупулёзным вывучэнні першакрыніц. Гонарам агульнаславянскай культуры назваў Скарыну ўкраінец І. Франко. Максім Багдановіч першым звярнуўся да асэнсавання вобраза першадрукара (верш «Безнадзейнасць»). У зборніку «400-лецце беларускага друку» (1926 г.) творчасць Скарыны разглядалася ў цеснай сувязі з заходнееўрапейскай традыцыяй. У «Скарыніяне» У. Пічэты (1926 г.) зроблены агляд скарыназнаўчай літаратуры за 1776–1926 гг. У 1925–26 гг. як усенароднае свята адзначалася 400-годдзе беларускага друку. Янка Купала напісаў «Ліст да палачан». І. Дварчанін падрыхтаваў у Пражскім універсітэце дысертацыю «Ф. Скарына як культурны дзеяч і гуманіст на беларускай глебе». Першым савецкім манаграфічным даследаваннем пра Скарыну стала праца М. Алексютовіча «Скарына, яго дзейнасць і светапогляд» (1958 г.). Якаснаму ўзбагачэнню скарыназнаўства садзейнічала шырока адсвяткаванае ў Беларусі 450-годдзе беларускага кнігадрукавання (1967 г.). З’явіўся навуковы зборнік «450 год беларускага кнігадрукавання» (1968 г.). У «Скарыніяне» А. Флароўскага прааналізавана скарыназнаўчая літаратура за 1926–65 гг. Юбілей айчыннай кнігі быў азнаменаваны таксама ўвядзеннем у шырокі ўжытак сапраўднага імя першадрукара Францыск (хоць па-беларуску больш правільна было б — Францішак). А знойдзены ў Нацыянальнай бібліятэцы (Капенгаген) поўны экзэмпляр «Пасхаліі» з календаром праваслаўных святаў дазволіў датаваць «Малую падарожную кніжку» 1522 г. і на тры гады раней аднесці пачатак кнігадрукавання на тэрыторыі СССР. Захавалася звыш 300 экзэмпляраў Скарынавых выданняў і іх фрагментаў, якія зберагаюцца ў розных бібліятэках, архівах і музеях свету, найбольш у Санкт-Пецярбургу і Маскве. Нядаўна дзякуючы шматлікім намаганням на Бацькаўшчыну вярнулася «Малая падарожная кніжка». Як цудоўна, што 500-годдзе выдання Псалтыра шырока адзначаецца ва ўсім свеце. Ужо рэалізаваны новыя літаратурныя праекты, адбыўся шэраг маштабных мерапрыемстваў. Сапраўдны навукова-выдавецкі подзвіг —рэалізацыя агульнанацыянальнага праекта па выпуску факсіміле поўнага збору кніг Скарыны. Канстанцін КАРНЯЛЮК, няштатны карэспандэнт «СП»
Суббота, 02 сентября 2017 10:51

Святло духоўнасці і веры

Сёння і заўтра старажытны Полацк прымае ўрачыстасці з нагоды святкавання 500-годдзя беларускага пісьменства. vipopola01-07 6 жніўня 1517 года — асаблівая дата ў Беларусі. У гэты памятны для гісторыі ўсёй Еўропы дзень доктар Францішак Скарына «са славутага горада Полацка» надрукаваў у чэшскай Празе першую кнігу на беларускай мове. З тае пары Францыск Скарына стаў Чалавекам Свету. Ён зрабіў вялікі ўклад у развіццё еўрапейскай культуры, аб'яднаў сваёй працай многія гарады і краіны. Скарына і сёння з'яўляецца найлепшым дыпламатам. Таму невыпадкова ў ходзе святкавання 500-годдзя беларускага кнігавыдавецтва, якое мы шырока адзначаем сёлета, так многа міжнародных праектаў. Пра Скарыну будуць расказваць нашы суайчыннікі, на яго звернуць увагу госці  з іншых дзяржаў, якія завіталі на свята.
Пятница, 01 сентября 2017 19:50

Прямая линия (CMigrator copy 187)

8074477 6 сентября 2017 года с 14 до 15 часов состоится прямая телефонная линия с начальником УВД Минского облисполкома генерал-майором милиции Игорем Владимировичем ЕВСЕЕВЫМ. Тема прямой линии: «Профилактика дорожно-транспортных происшествий на территории Минской области». Вопросы можно будет задать, позвонив по телефону (8-017) 229-09-09.
Пятница, 01 сентября 2017 19:46

Обращения - различного характера

На чарговы прыём да старшыні Капыльскага райвыканкама Анатоля Ліневіча запісаліся восем чалавек. Як звычайна, характар зваротаў — самы разнастайны. прием граждан Напрыклад, жыхарка аграгарадка Цімкавічы прасіла дапамагчы з выплатай заработнай платы таварыствам з абмежаванай адказнасцю «БелМастерБокс». Пытанне будзе знаходзіцца на штотыднёвым кантролі з боку райвыканкама. Набыццём будынка пад адкрыццё магазіна і рэстарана цікавіліся замежныя грамадзяне. Аддзелу эканомікі райвыканкама даручана скласці пералік пустуючых пабудоў і пазнаёміць з ім заяўнікаў. Наконт рамонту дарогі па вул. Роскаш у Нізкавічах, па аднаўленні палявой дарогі, вулічным асвятленні, абкошванні меліярацыйных каналаў і іншых пытаннях звярнуўся жыхар вышэй названай вёскі. Па меры магчымасці яму дадзены тлумачэнні, нявырашаныя пытанні адрасаваны адпаведным службам. Таксама былі звароты па рамонце аварыйнай кватэры, якая знаходзіцца на балансе райспажыўтаварыства, па рамонце дарогі па вул. Набярэжнай у Капылі, па працаўладкаванні. Акрамя пытанняў, былі і слушныя прапановы. Напрыклад, капылянін Іван Канстанцінавіч выказаў меркаванне наконт бясплатнай перадачы аб’ектаў арашэння на тэрыторыі раёна, якія не выкарыстоўваюцца. На яго думку, гэтыя трубы маглі б знайсці прымяненне ў многіх прадпрыемствах. Сяргей КОЗЕЛ
Увагу ўсіх, хто накіроўваўся ў гэты святочны дзень у зону адпачынку, прыцягваў сапраўдны дзіцячы гарадок, які размясціўся абапал дарогі на Капыль. Як мы ўжо расказвалі, там было безліч атракцыёнаў, надзіманых горак, каруселяў і іншых забаў для малых. Трэба адзначыць, што амаль усе яны былі ўстаноўлены спецыяльна для правядзення святочных мерапрыемстваў. [caption id="attachment_59981" align="aligncenter" width="580"]■ У скверы дэкаратыўных ліхтароў ■ У скверы дэкаратыўных ліхтароў[/caption] Тым не менш і сёння дзіцячая пляцоўка выглядае досыць прывабна. Акуратныя дарожкі, лавачкі, дзе мамы і таты, дзядулі і бабулі могуць пася-дзець, пакуль іх дзеці катаюцца з горкі, спрабуюць свае сілы на турніку, залазяць у казачны домік з бярвенняў. А праз нейкі час, паводле слоў начальніка аддзела ЖКГ Капыльскага райвыканкама Марыны Канончык, атракцыёнаў стане значна больш. IMG_0377 А падарылі гэту радасць маленькім капылянам прадстаўнікі многіх арганізацый — Капыльскага вопытнага лясгаса, Капыльскай ЖКГ, Капыльскага РБУ, Капыльскага райаграсэрвісу. Урачыстае адкрыццё аб’екта адбылося 26 жніўня ў прысутнасці старшыні райвыканкама Анатоля Ліневіча, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людмілы Ніжэвіч, іншых ганаровых гасцей, якія завіталі ў гэты дзень у Капыль на свята. [caption id="attachment_59980" align="aligncenter" width="580"]■ Весела было на дзіцячай пляцоўцы падчас Дня горада ■ Весела было на дзіцячай пляцоўцы падчас Дня горада[/caption] Несумненна, стане  любімым месцам адпачынку для гараджан і сквер, які з’явіўся на скрыжаванні вуліц Трактарнай і Цімкавіцкай. Раней тут раслі старыя дрэвы, пасвіліся козы, а зараз радуюць вока дэкаратыўныя ліхтары, якія сталі вынікам актыўнага ўдзелу многіх арганізацый і прадпрыемстваў раёна ў аб’яўленым райвыканкамам конкурсе. [caption id="attachment_59983" align="aligncenter" width="580"]■ Цэнтральны ўваход на рынак ■ Цэнтральны ўваход на рынак[/caption] Кветкавыя кампазіцыі ўтвараюць арыгінальныя клумбы, ёсць нават невялікі басейн. Для таго, каб гэта месца набыло прывабны выгляд, давялося вельмі шмат папрацаваць многім. У першую чаргу,  гэта    работнікі раёна газазабеспячэння, была задзейнічана тэхніка і працоўныя сілы ПМК-11, Капыльскага РБУ і інш. Вялікую дапамогу аказалі кіраўнік фермерскай гаспадаркі Міладзін Лучыч, СТАА «Капыльская вытворчасць будаўнічых сістэм». Шмат суботнікаў правялі супрацоўнікі райвыканкама. [caption id="attachment_59982" align="aligncenter" width="580"]■ Новенькае абсталяванне чакае маленькіх наведвальнікаў ■ Новенькае абсталяванне чакае маленькіх наведвальнікаў[/caption] [caption id="attachment_59984" align="aligncenter" width="580"]■ Гандлёвыя  рады ■ Гандлёвыя рады[/caption] Адкрыццё новага сучаснага рынку таксама стала адным з пунктаў святочнай праграмы. Гэта дазволіць упарадкаваць гандаль прадукцыяй, вырашчанай на сялянскіх падвор’ях, сканцэнтраваць у адным месцы гандлёвыя павільёны прыватных прадпрымальнікаў, дабавіць зручнасці і парадку як прадаўцам, так і пакупнікам. Невялічкія магазінчыкі са светлымі вокнамі на некалькі ўваходаў, два з якіх яшчэ не дабудаваны, крытыя гандлёвыя рады — усё гэта пакуль яшчэ бязлюднае. Але спадзяёмся, што ў хуткім часе аб’ект не фармальна, а на самой справе пачне сваю работу. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара і Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
Страница 3959 из 4935