У канцэртнай зале аншлаг — былі запоўнены больш за 250 месц. Распачала ўрачыстую частку старшыня Бабаўнянскага сельвыканкама Ірына Запольская. Яна павіншавала ўсіх са святам і пажадала добрага настрою, здароўя і дабрабыту. Затым Ірына Аляксандраўна ўручыла каштоўныя падарункі жыхарам аграгарадка: Наталлі Луцэвіч, якая нарадзіла ў сакавіку дачку Настассю (самы малодшы жыхар вёскі); Івану і Алене Грыцкевічам — мнагадзетнай сям’і (выхоўваюць пяцёра дзяцей). Таксама падарункамі былі адзначаны, але не змаглі прыйсці на свята па стане здароўя, старэйшы жыхар Марыя Кузняцова і воін-інтэрнацыяналіст Фёдар Шаблюк. Па выніках агляду-конкурсу Дыпломамі і падарункамі былі ўзнагароджаны: Святлана Астрэйка ў намінацыі «Гаспадыня знатная», Дзмітрый і Ірына Юха — «Лепшы падворак», Сяргей і Людміла Бендзь — «Лепшая сядзіба», Ганна Шаўцова — «Маёй душы натхненне», Зінаіда Оліфер — «Нітка за іголкай вышывае шоўкам».
— Пясочнае — край таленавітых песняроў, — з такімі словамі да сваіх землякоў звярнулася пляменніца паэта Анатоля Астрэйкі Эла Скараход.
Роднай вёсцы і сваім землякам яна прысвяціла верш «З песняй праз жыццё». Яе верш «Пясочнае» прачыталі дыпламанты конкурсу «Голас Капыльшчыны» Дар’я Бендзь і Мікіта Жук. Выступіла са сваімі паэтычнымі радкамі і Таццяна Цярэшка з Мінска.
Настаяцель песачанскага храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы іерэй Віталій Станкевіч у сваім выступленні адзначыў уклад песачанцаў у захаванне духоўнай культуры беларускага народа, калі на працягу стагоддзяў тройчы аднаўлялася Пакроўская царква (войны і пажары), а новы храм пабудаваны ў 2009 годзе.
З днём нараджэння населенага пункта землякоў павіншаваў першы намеснік дырэктара УП «ПІК-Лясное» Сяргей Краўчанка.
Затым для жыхароў і гасцей Пясочнага была падрыхтавана юбілейная канцэртная праграма «Жыве мая вёска» (пад кіраўніцтвам Любові Карповіч). Вядучыя свята і выканаўцы песень Алеся і Паліна Астрэйкі прадставілі прэзентацыю «Ад мінулага да сучаснасці». Былі ўзгаданы падзеі на працягу 4-х стагоддзяў і знакамітыя землякі: паэты Адам Русак і Анатоль Астрэйка, камандзір партызанскай брыгады імя Ракасоўскага Мікалай Баранаў, навуковец і дзяржаўны дзеяч Сцяпан Умрэйка, заслужаны работнік культуры Фёдар Лагвіновіч, заслужаны настаўнік БССР Марыя Серада і іншыя.
Добры настрой сваімі выступленнямі дарылі Алеся Шаблюк, Мікалай Майсюк, Іван Янушка. З гумарыстычнымі нумарамі выступілі Святлана Астрэйка і Ала Несцер, Любоў Карповіч, самадзейны калектыў Лясноўскага сельскага Дома культуры ў складзе Наталлі і Ірыны Валогаў, Вольгі Сасноўскай, Уладзіміра Вялешкі, Валянціна Шыманская і Станіслаў Цвірка з Лоцвінскага цэнтра аматарскай творчасці.
[caption id="attachment_68023" align="aligncenter" width="560"]
■ Віктар і Ніна Ланшчаковы[/caption]
Бурнымі апладысментамі гледачы сустрэлі дуэт Віктара і Ніны Ланшчаковых з Асіповіч (яны выконвалі песні пад баян) — былых дырэктара і мастацкага кіраўніка Песачанскага Дома культуры. У свой час пасля распаду СССР яны пераехалі з Украіны і вельмі ўдзячны песачанцам за цёплы прыём і сардэчныя адносіны.
Юбілейныя мерапрыемствы вёскі прадоўжыліся святочнай дыскатэкай.
Барыс ДЗЕНІСЮК,
член ГА «Беларускі саюз журналістаў»
■ Віншаванні ад Сяргея Цвірко (трэці злева) і Валерыя Тароцькі прымае Яўгенія Шкурская (у цэнтры)[/caption]
Аб годных, працавітых людзях вёскі расказвала вядучая свята, супрацоўнік Капыльскага РЦК Любоў Галубовiч. Такое свята заўсёды праходзіць з падарункамі. I першымi, хто падняўся на сцэну, былi тыя сем’i, якiя маюць дзетак да года. Гэта Аляксандр Кароль i Людмiла Скуратовiч, Сцяпан i Юлiя Ляшкевiчы, Арцём i Вiкторыя Фiлончыкі, Павел i Ульяна Тароцькi, Генадзь i Iрына Мацюхiны, Iван i Надзея Каляда.
[caption id="attachment_68010" align="aligncenter" width="560"]
■ У цэнтры ўвагі - сем’і, якія маюць дзетак да года[/caption]
Дзмiтрый Краўчанка i Аляксандр Дубовiк займаюць актыўную жыццёвую пазiцыю, удзельнiчаюць у грамадскім жыццi сельсавета i з’яўляюцца членамi маладзёжнага парламента, створанага пры раённым Савеце дэпутатаў.
Не забыліся павіншаваць і тых гаспадароў, якiя не цураюцца хатняй гаспадаркі — трымаюць на падвор’і кароў. На сцэну былi запрошаны сем’i Iвана i Наталлi Мiнiчаў, Аляксандра i Людмiлы Козелаў, Сяргея i Алены Агiевiчаў, Мiкалая i Галiны Кандраценкаў. Усiм iм былi ўручаны сертыфiкаты на атрыманне сена для хатняй жывёлы.
У намінацыі «Лепшае падвор’е» падзякі і падарункі ад сельвыканкама і ААТ «Прагрэс 2010» атрымалі гаспадары, якія пражываюць па вуліцы Цэнтральнай, — сем’і Шафарэнка і Гірко, па Лясной — сям’я Давыдзенка, па Юбілейнай — сем’і Філончык і Тароцькі. У іх самыя дагледжанныя сядзібы. А яшчэ — гэтыя гаспадары прымаюць актыўны ўдзел у навядзенні парадку ў аграгарадку.
Лепшых працаўнiкоў ААТ «Прагрэс 2010» павіншаваў яго кiраўнiк Валерый Тароцька. Усiм перадавiкам вытворчасцi былi ўручаны грашовыя прэмii.
Турысты, якія праязджаюць праз аграгарадок, доўга разглядаюць незвычайнае аўто. Размаляваны савецкі аўтамабіль ГАЗ-21 «Волга», выклiкае вялікую цікавасць. I ўсё гэта дзякуючы намаганням Яўгенii Шкурскай, галоўнага эканамiста ААТ «Прагрэс 2010» —па прафесii, а ўвогуле, мастака — па прызванні. За гэта ёй таксама дзякавалі на свяце.
А святочны настрой сваiмi вясёлымi i цёплымi музычнымi кампазiцыямi дарыў прысутным вакальны ансамбль «Сяброўкi» раённага Цэнтра культуры пад кiраўнiцтвам Валянцiны Зарамбоўскай.
Да позняй ночы ў аграгарадку Пацейкi гучалі песні, сучасныя танцавальныя мелодыi. Яшчэ адным цудоўным падарункам святочнага дня стаў маляўнічы феерверк.
Таццяна БОХАН
■ Во время экскурсии по дому-музею Героя Беларуси М.С.Высоцкого[/caption]
Место встречи — Семежево — выбрано неслучайно: две главные ценности агрогородка — традиции и люди. Так, по территории Семежевского сельсовета проходит «Зеленый маршрут «Междуречье Мажи и Морочи», сохранивший в себе богатейшую историю Копыльского района, его культурные традиции. Например, колядный обряд «Цари» ‒ нематериальная историко-культурная ценность, вошедшая в список мирового наследия ЮНЕСКО. А еще Семежево издавна славится своими ткачихами, неслучайно именно здесь располагается районный Центр ткачества. А среди знаменитых выходцев на особом счету главный конструктор МАЗа Михаил Высоцкий.
[caption id="attachment_68016" align="aligncenter" width="560"]
■ Дом-музей Михаила Высоцкого[/caption]
Мероприятие началось с посещения дома-музея Михаила Высоцкого, экскурсию по которому провели учитель белорусского языка Семежевского УПК д/с-СШ Светлана Щерба вместе со своими учениками. Едва переступив порог дома, что называется, с головой окунаешься в мир автомобильной техники и всего того, что с ней связано. Здесь что ни экспонат — прямое напоминание о талантливом человеке, можно видеть оригинальные вещи, переданные музею при жизни лично Михаилом Степановичем. Заключительным аккордом экскурсии стало оставленное пожелание от молодежи ЗАО «Жилихово» Станиславы Силивончик и Владиславы Корзун в Книге почетных гостей, в котором девушки выразили благодарность за то, что в агрогородке чтят и помнят такого легендарного человека.
А после участников встречи пригласили на экскурсию в районный Центр ткачества. От директора Центра Татьяны Волковой молодые люди узнали об истории создания ткацкого ремесла, ткачихах, прославивших Семежево и Копыльский район, ведь работы здешних мастериц знают далеко за пределами страны. Примером может служить и еще одна участница встречи, депутат Копыльского районного Совета депутатов Алла Раевкая, которая продемонстрировала присутствующим свою выставку вышитых картин. Работами талантливой мастерицы просто невозможно не восхищаться.
[caption id="attachment_68018" align="aligncenter" width="560"]
■ Изделиями ткачества заинтересовались Анатолий Линевич и Ирина Кисляк (слева)[/caption]
[caption id="attachment_68017" align="aligncenter" width="560"]
■ За ткацким станком ‒ мастер-методист районного Центра ткачества Наталия Сафронова[/caption]
Продолжилась встреча за чаепитием в здании Семежевского сельского Совета. Открывая мероприятие, председатель Копыльского райисполкома Анатолий Линевич отметил, что руководство района заинтересовано во взаимодействии, всегда готово выслушать точку зрения молодого поколения по различным аспектам деятельности, ведь очень многое из того, что реализуется в регионе зависит от свежих идей, в том числе исходящих от талантливой и перспективной молодежи.
И первый вопрос в зале, вопреки ожиданиям, прозвучал от председателя районного Совета депутатов Ирины Кисляк, она предложила познакомиться и поинтересовалась у молодежи о работе, планах на будущее. Вопрос тут же нашел бурный отклик в зале, каждый рассказал о своем. В ходе мероприятия молодые люди задавали представителям органов власти вопросы на интересующие их темы, в том числе, об организации экскурсий, создании условий для занятий спортом, строительства детских и спортивных площадок в сельской местности, нахождении детей в общественном месте в вечернее время и о многом другом. По мнению собравшихся, активная жизненная позиция — один из верных способов решить проблемы с организацией досуга для молодежи. Поэтому руководство района предложило организовать доставку сельчан в осенне-зимний период на Копыльский физкультурно-оздоровительный центр, что, несомненно, нашло одобрение у молодых людей.
Активной и неравнодушной молодежи оказалось действительно немало. Диалог завершен, проблемы и пожелания высказаны, теперь начнется самое главное — плодотворная и эффективная работа, от успехов которой будет зависеть развитие и процветание родного края.
Татьяна БОХАН
■ Сяргей Пацяйковіч, Святлана Мігель з мужам Алегам і дачушкамі Вікторыяй і Маргарытай, Марына Гайдзель[/caption]
Дарэчы, ім пашчасціла ўдвая. Напярэдадні яны атрымлівалі віншаванні і падарункі з нагоды Дня Незалежнасці.
Медыцынскія работнікі вельмі пастараліся, каб мерапрыемства прайшло на высокім узроўні. Была падрыхтавана цікавая забаўляльная праграма, прыгожа аформлены ўваход у корпус ЦРБ, гучала музыка і святочныя «залпы» з хлапушак.
Віншаванні з нараджэннем выказалі галоўны ўрач УАЗ «Капыльская ЦРБ» Сяргей Пацяйковіч і яго намеснік па медыцынскім абслугоўванні насельніцтва, старшыня пярвічнай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Марына Гайдзель. Адным з асноўных пажаданняў было мацаваць сям’ю і праз некаторы час ізноў вярнуцца сюды, але ўжо па трэцяе дзіця — хлопчыка.
Шчаслівыя бацькі Святлана і Алег не хавалі сваіх эмоцый і выказвалі вялікую ўдзячнасць за такую ўрачыстасць.
Сяргей КОЗЕЛ
■ Людміла Ніжэвіч, Анатоль Ліневіч, Ірына Кісляк, Таццяна Дубовік знаёмяцца з сям'ёй Коршукаў[/caption]
Свята першае – дзіцячае
Так, дзетвара аграгарадка атрымала два ўпарадкаваныя і прыгожыя месцы, дзе ёсць цудоўная магчымасць бавіць час і паляпшаць здароўе.
[caption id="attachment_67975" align="aligncenter" width="560"]
■ Чырвоную стужку перарэзваюць Людміла Ніжэвіч і Ірына Кісляк[/caption]
Адна з пляцовак знаходзіцца па вуліцы Паўднёвай. І сюды, таксама як і на другую пляцоўку па вуліцы Школьнай, завіталі паважаныя госці. У іх ліку — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Ніжэвіч, старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі, дырэктар ААТ «Старыца-Агра» Уладзімір Рудакоўскі, старшыня Слабада-Кучынскага сельвыканкама Нэлі Гусева. У прывітальных словах гасцей гучала ўдзячнасць мясцовым жыхарам і гаспадарцы за тую добрую справу, якую яны зрабілі. Людміла Іванаўна адзначыла, што Старыца — цудоўны прыгожы населены пункт, дзе жывуць працавітыя і сціплыя людзі, таму яна мае перспектыву стаць гарадскім пасёлкам. Такую прапанову падтрымаў і Уладзімір Рудакоўскі, які дадаў, што дэмаграфічная сітуацыя ў аграгарадку ў апошні час значна паляпшаецца. Як доказ яго слоў — мітусня і гоман шматлікай дзетвары, што прыйшла на новыя пляцоўкі бавіць цёплы ліпеньскі дзень.
Парадавацца і на самай справе ёсць чаму: вось гушкаюцца рознакаляровыя арэлі, а тут «прыпаркаваны» амаль сапраўдны аўтамабільчык і стаіць на прыколе прыгожы караблік. А як весела гучыць дзіцячы смех, калі хлопчыкі і дзяўчынкі радасна скочваюцца з горкі! Паспрабаваць свае сілы юныя спартсмены, як і іх таты з мамамі, могуць на валейбольных пляцоўках. Ды што ж гэта ўсё мы самі расказваем?! Лепш паслухаем мясцовых жыхароў.
— Мы вельмі рады, што ў нас з’явіліся такія цудоўныя пляцоўкі, — гаворыць мама чатырох дзетак Вольга Тарасевіч. — Асабліва прыемна, што радасць сваім сыночкам і дачушкам мы змаглі падарыць самі, сваімі рукамі. Словы ўдзячнасці за аказаную дапамогу хочам выказаць гаспадарцы і сельвыканкаму.
Свята другое – вясковае
Свята вёскі, якое адбылося адразу пасля адкрыцця дзіцячых пляцовак, было неразрыўна звязана з першым. Але пра ўсё па парадку.
Бясспрэчна: праца вяскоўцаў патрабуе шмат намаганняў. Дзякуючы ім, мы атрымліваем карысную сельскагаспадарчую прадукцыю, тым самым умацоўваем здароўе. А такое свята, на якім ушаноўваюць працаўнікоў і вясковых жыхароў, якія робяць родныя мясціны прывабнымі і ўтульнымі, — добрая магчымасць аддзякаваць ім за старанную працу. Таму шмат шчырых слоў гучала на мерапрыемстве ў адрас старыцкіх людзей.
— З кожным годам Старыца квітнее, — адзначыў старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч. — І квітнее яна менавіта дзякуючы вашым намаганням, а вакол мы бачым прыгажосць, якая створана вашымі працавітымі рукамі.
Працягам слоў Анатоля Канстанцінавіча сталі словы ўдзячнасці, якія прагучалі са сцэны, і шматлікія падарункі, што былі ўручаны найбольш працавітым, старанным і творчым жыхарам Старыцы. Каб адзначыць тых, каму належала ідэя пабудаваць дзіцячыя пляцоўкі, Нэлі Гусева ўручыла Падзякі сельвыканкама арганізатарам: Юрыю Кулікоўскаму і Ірыне Каваленка. Усім, хто шчыраваў на стварэннні пляцовак, падарылі салодкія падарункі — тарты, якія спякла мясцовая ўмеліца Ірына Дашкевіч.
Утульнай сваю хату робяць гаспадары. І нельга было не адзначыць на свяце тых людзей, хто намаганнямі і стараннямі робяць утульнымі свае дамы і тым самым — родную вёску. Вось гучаць апладысменты ў гонар майстрыхі па вышыўцы Кацярыны Заворы: яе работы адрозніваюцца асаблівай яркасцю і самабытнасцю, у кожную яна ўкладае часцінку сваёй душы. Далей госці свята віталі Ірыну Быструю, рукі якой могуць ствараць з усяго рэчы прыгожосці: банты, заколкі, брошкі. А сувеніры, вырабленыя жанчынай, дораць радасць аднавяскоўцам. Сапраўднай майстрыхай з’яўляецца і Ірына Коршук: з бісеру, паетак, каштанаў, шышак, паперы, адным словам з усяго, што знаходзіцца пад рукамі, яна стварае цуды. А вось Настасся Герман займаецца вязаннем. І ўся яе сям’я мае магчымасць радавацца якасным і прыгожым абноўкам.
Адзначаны на свяце ўсе майстры, чыімі намаганнямі і талентамі была арганізавана прыгожая выстава. У іх ліку — калектывы ўстаноў, якія знаходзяцца на тэрыторыі сельсавета: Русакоўскі яслі-сад (загадчыца Ганна Табальчук), Старыцкая СШ (дырэктар Міхаіл Спадарэц), Старыцкая ўчастковая бальніца (загадчыца Вераніка Тароцька), Старыцкія сельская бібліятэка (Галіна Гайшун) і сельскі Дом культуры (Марына Серая).
Прыемныя словы ў свой адрас пачулі тыя жыхары, чые сядзібы асабліва радуюць вока. Сям’я Ніны і Генадзя Клімашэўскіх прыехала ў Старыцу пасля выхаду на заслужаны адпачынак. Гаспадар — майстар разьбы па дрэве і са звычайнай маленькай хаткі зрабіў прыгожы, амаль казачны церам. Дапамагаў Генадзь Міхайлавіч і пры будоўлі дзіцячых пляцовак. А жонка ўпрыгожыла тэрыторыю каля сваёй хаты разнастайнымі кветкамі. Звяртае на сябе ўвагу і сядзіба шматдзетнай сям’і Уладзіміра і Вольгі Патоцкіх: тут табе і штучнае возера з… дэльфінамі, і экзатычныя фламінга з паўлінам, казачныя лебедзі і, канешне, летняе шматквецце. Мабыць, таму, што жывуць у аграгарадку такія старанныя і працавітыя людзі, тут адбывалася і яшчэ адна адметная падзея...
Свята трэцяе – працоўнае
У сучасным свеце моладзь усё часцей імкнецца вяртацца на сваю малую радзіму, ствараючы новыя сем’і і працягваючы справы сваіх бацькоў. Менавіта таму мэтай правядзення сельскагас-падарчага праекта «Уладар вёскі» і з’яўляецца садзейнічанне замацаванню маладых сем’яў на вёсцы, узмацненне сямейных каштоўнасцей і пераемнасць пакаленняў. Арганізатарам і ініцыятарам конкурсу выступае ГА «БРСМ». І зараз мы вітаем удзельнікаў гэтага, стаўшага ўжо легендарным, праекта. Сям'я Калевічаў з Бабаўнянскага сельсавета. Вольга працуе акушэркай у Бабаўнянскай амбулаторыі, а Дзмітрый знаходзіцца ў водпуску па доглядзе за дзіцем да трох гадоў. Любоў і Сяргей Коршукі са Слабада-Кучынскага сельсавета — актыўная і ініцыятыўная сям’я. У сям’і Таццяны і Андрэя Волкавых з Капыльскага сельсавета вялікая ўвага надаецца добраўпарадкаванню і азеляненню прысядзібнай тэрыторыі, а адносіны будуюцца на ўзаемаразуменні, павазе і каханні. Выхаванню дзяцей надаюць асаблівую ўвагу ў сям’і Наталлі і Паўла Рогачаў з Семежаўскага сельсавета, таму і радуюць сынок і дачушка бацькоў шматлікімі поспехамі. Лілія і Іван Курачавы з Грозаўскага сельсавета нягледзячы на даволі малады ўзрост могуць пахваліцца пяццю дзеткамі, якія гадуюцца ў атмасферы дабра і ўзаемапавагі.
Каб прадэманстраваць свае здольнасці, творчыя магчымасці і працавітасць, сем’ям давялося прыняць удзел у трох конкурсах. Як жывуць, якімі хобі захапляюцца гаспадар і гаспадыня, можна было пабачыць падчас «Выставы дасягненняў сямейнай гаспадаркі». Уменне працаваць разам, разумець адзін аднаго і дапамагаць — прадэманстраваць гэтыя якасці і складальнікі сямейнага дабрабыту неабходна было сем’ям у конкурсах «Святочны воз», «Па дровы» і «Родны смак». А паколькі гэта ўсё ж такі конкурс, папрацаваць прыйшлося і журы: старшыні райсавета дэпутатаў Ірыне Кісляк, дырэктару ААТ «Старыца-Агра» Уладзіміру Рудакоўскаму, першаму сакратару РК ГА «БРСМ» Таццяне Дубовік, старшыні Слабада-Кучынскага сельвыканкама Нэлі Гусевай, пераможцам рэспубліканскага этапа сямейнага сельскагаспадарчага конкурсу «Уладар вёскі-2017» Вікторыі і Уладзіміру Літвіным.
Гледачы з азартам назіралі за намаганнямі «ўладароў», як маглі падтрымлівалі іх і нават імкнуліся нешта падказаць і дапамагчы. Пасля абмеркаванняў журы вызначыла пераможцаў у кожным конкурсе і, канешне ж, тую сямейную пару, якая будзе прадстаўляць наш раён на абласным этапе.
[caption id="attachment_67993" align="aligncenter" width="560"]
■ Сям'я Вольгі і Дзмітрыя Калевічаў з Бабаўняскага сельсавета[/caption]
[caption id="attachment_67995" align="aligncenter" width="560"]
■ Па-майстэрску запрагае каня Андрэй Волкаў[/caption]
[caption id="attachment_67996" align="aligncenter" width="560"]
■ Дружна пілуюць дровы Іван і Лілія Курачавы[/caption]
[caption id="attachment_67997" align="aligncenter" width="350"]
■ Лепшыя дранікі ‒ ад сям'і Рогачаў[/caption]
Так, пераможцай у «Выставе сямейных дасягненняў» сталі Сяргей і Любоў Коршукі, запрэгчы і распрэгчы святочны воз лепш атрымалася ў Андрэя і Таццяны Волкавых. Бясспрэчным лідарам па распілоўванні дроў, іх расколванні і ўменні скласці ў касцёр стала сям’я Івана і Ліліі Курачавых. Лепш за ўсё атрымалася прыгатаваць дранікі ў Паўла і Наталлі Рогачаў. Дыплом пераможцы і адказную магчымасць прадстаўляць раён на абласным этапе атрымалі Вольга і Дзмітрый Калевічы. Таму наперадзе ў іх — старанная падрыхтоўка, каб прадставіць Капыльшчыну на высокім узроўні. Падарунак пераможцам уручылі і ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людмілы Ніжэвіч.
— Мы вельмі рады, што сталі пераможцамі, — дзеліцца ўражаннямі галава сям’і Дзмітрый. — Каб прыняць удзел, мы старанна рыхтаваліся. Дапамаглі нам удзельнікі клуба аматарскай творчасці «Лоцвінскія ўдалухі», якім мы вельмі ўдзячны. Зараз будзем рыхтавацца да ўдзелу ў абласным этапе.
Свята адгучала, а над тым, каб яно прайшло весела і цікава, працавалі самадзейныя артысты з раённага Цэнтра культуры, Грозаўскага і Старыцкага СДК.
Дзіяна ТКАЧЭНКА