Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

27

Единый день информирования прошел в минувший четверг в Копыльском районе

21.08.2019
Падчас яго былі абмеркаваны важныя тэмы: гаварылі пра абарону мацярынства і дзяцінства і прафілактыку наркаманіі ў Рэспубліцы Беларусь. У працоўныя калектывы выехалі інфармацыйна-прапагандысцкія групы, у якія ўваходзяць прадстаўнікі райвыканкама. Так, у Капыльскую ЖКГ наведалася інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале са старшынёй Капыльскага райвыканкама Сяргеем Пілішчыкам. [caption id="attachment_79633" align="aligncenter" width="840"] Сяргей Пілішчык з членамі інфармацыйна-прапагандысцкай групы[/caption] Намеснік дырэктара КУП «Капыльская ЖКГ» па ідэалагічнай рабоце Ірына Міхайлоўская пазнаёміла прысутных з інфармацыяй па абазначанай тэме. Выказаў сваё меркаванне і старшыня райвыканкама: «Я крыху больш за два тыдні ў раёне, і ўжо не адзін раз падпісваў дакументы на наданне сям’і статусу мнагадзетнай і вы-дзяленне мацярынскага капіталу. І гэта цудоўна. Як бы там ні было, 10 тысяч долараў — гэта неблагая сума. А праз 18 гадоў яна будзе значна большай. І гэтыя грошы ўжо можна будзе выкарыстаць, напрыклад, на першы ўзнос у жыллёвы-будаўнічы кааператыў. Не сакрэт, што сёння вырашэнне жыллёвай праблемы — гэта пяцьдзясят працэнтаў сямейнага шчасця. Дзяржава падтрымлівае мнагадзетныя сем’і і ў іншым напрамку: можна ўзгадаць і тое, што маці мае права на дадатковы выхадны, які аплачваецца. Праграма будаўніцтва жылля таксама прадугледжвае льготы: зніжэнне працэнтнай стаўкі і суму крэдыту на пэўныя працэнты. А для тых сем’яў, дзе пяць і болей дзяцей, дзяржава поўнасцю бярэ на сябе абавязкі па кампенсацыі крэдыту». [caption id="attachment_79634" align="aligncenter" width="840"] Члены працоўнага калектыву КУП "Капыльская ЖКГ"[/caption] У ходзе гутаркі таксама былі абмеркаваны пытанні, якія хвалююць работнікаў Капыльскай ЖКГ. Старшыні райвыканкама расказалі пра праблемы, якія ўзнікаюць з утрыманнем камерцыйнага жылля, правядзеннем работ, для якіх неабходна выкарыстоўваць спецыяльную тэхніку (напрыклад, грэйдар, які ў ЖКГ толькі адзін), і інш. Сустракаліся з насельніцтвам і члены іншых інфармацыйна-прапагандысцкіх груп. Напрыклад, з калектывам Капыльскага РКБА сустракалася намеснік старшыні райвыканкама Святлана Лосік, а вось дырэктара Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна Аксану Кніжнікаву сустракалі ў Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэцы імя А. Астрэйкі. Маргарыта САКОВІЧ
З працоўным калектывам ААТ «Капыльскі райаграсэрвіс» сустрэліся члены інфармацыйна-прапагандысцкай групы райвыканкама на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Ірынай Кісляк. [caption id="attachment_79632" align="aligncenter" width="840"] У прэзідыуме - Уладзімір Рудакоўскі, Ірына Юха, Ірына Кісляк, Мікалай Карацько[/caption] У сустрэчы таксама прынялі ўдзел намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама начальнік аддзела занятасці Ірына Юха, намеснік начальніка Капыльскага РАУС Уладзімір Рудакоўскі і дырэктар прадпрыемства Мікалай Карацько. У сваіх выступленнях дакладчыкі надалі пільную ўвагу пытанням сацыяльнай абароны маці і дзіцяці, сістэме дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, адраснай сацыяльнай дапамозе, дынаміцы дэмаграфічных працэсаў у раёне. I ўсе прытрымліваліся адзінага меркавання: у нашай дзяржаве шмат чаго робіцца для абароны мацярынства і дзяцінства. Таму ў адпаведнасці з даручэннямі Кіраўніка дзяржавы ў бліжэйшыя гады неабходна распрацаваць і рэалізаваць дзейсныя меры, накіраваныя на павелічэнне нараджальнасці ў Беларусі. Пры гэтым важна надаць увагу фарміраванню ў грамадстве пазітыўнага і паважлівага стаўлення да мацярынства і сямейных каштоўнасцей. [caption id="attachment_79635" align="aligncenter" width="840"] Падчас сустрэчы[/caption] Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі і ключавыя моманты прафілактыкі наркаманіі ў рэспубліцы, у тым ліку і на Капыльшчыне. На заканчэнне Ірына Кісляк дадала, што наркаманія — гэта агульная бяда і абыякавасці грама-дзян тут проста не павінна быць. Толькі сумеснымі намаганнямі мы можам перамагчы гэтую небяспечную хваробу і засцерагчы сваіх родных і блізкіх ад зносін з наркаманамі. Акрамя асноўных тэм дня інфармавання, цікавасць у працоўным калектыве выклікалі пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, ход уборачнай кампаніі, навядзенне парадку на зямлі, перапіс насельніцтва і аператыўная абстаноўка на Капыльшчыне. Не пакінулі без увагі i правядзенне святочных мерапрыемстваў — Дзень горада і «Дажынкi-2019». У завяршэнне члены інфармацыйна-прапагандысцкай групы адказалі на пытанні, якія хвалююць працаўнікоў прадпрыемства. Таццяна БОХАН

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей