Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

У першыя дні мая традыцыйна наша раёнка становіцца ўдзельнікам буйнейшага медыяфоруму краіны — Міжнароднай выставы «СМІ ў Беларусі». Гэта была ўжо дваццаць другая выстава, якая праходзіла ў Нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭкспа» ў Мінску. [caption id="attachment_66522" align="aligncenter" width="580"]■ Гледачы з захапленнем слухаюць Аляксандра Булакевіча ■ Гледачы з захапленнем слухаюць Аляксандра Булакевіча[/caption] Напярэдадні, у перыяд падрыхтоўкі, заўсёды ўстаюць пытанні: чым здзівіць наведвальнікаў і прыцягнуць увагу гасцей да сябе? Кожнае рэспубліканскае або рэгіянальнае выданне імкнецца прэзентаваць сябе як мага цікавей і яскравей. І фантазіі журналістаў няма межаў: тут табе і смачныя пачастункі, і музыка самых розных кірункаў, і шматлікія падарункі. Словам, з кожным годам зацікавіць гасцей выставы становіцца ўсё больш цяжка. Вось ля стэнда Агульнанацыянальнага тэлебачання праводзіць конкурсную праграму вядомы вядучы Яўген Булка. Побач рок-група прэзентуе СМІ Гомельскай вобласці. Право-дзяць розныя майстар-класы калегі з Расіі і Кітая.   [caption id="attachment_66519" align="aligncenter" width="400"]■ Аляксандр Булакевіч ■ Аляксандр Булакевіч[/caption] Але і мы без ілжывай сціпласці можам адзначыць: да стэнда газеты «Слава працы» завітала шмат  тых, хто гэтымі днямі прыйшоў у «БелЭкспа». А зацікавіцца і на самай справе было чым. Мы прывезлі найбольш цікавыя выпускі нашай газеты, прыгожыя календары, магніты, блакноты, якія вырабляюць у вытворчым аддзеле рэдакцыі. Адзначым, што газета наша звяртала на сябе ўвагу разнастайнасцю матэрыялаў, прыгожымі фотаздымкамі, цікавай вёрсткай. І гэта не дзіва: «Слава працы» — двойчы лаўрэат Нацыянальнага конкурсу  друкаваных СМІ «Залатая Літара», неаднаразовы прызёр абласнога конкурсу сярод СМІ ў намінацыі «Лепшае выданне Мінскай вобласці». [caption id="attachment_66520" align="aligncenter" width="580"]■ Святлана Кісель — начальнік аддзела па рабоце са СМІ галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама — знаёміцца з капыльскай раёнкай ■ Святлана Кісель — начальнік аддзела па рабоце са СМІ галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама — знаёміцца з капыльскай раёнкай[/caption] Галоўнай тэмай прэзентацыі нашай газеты ў Год малой радзімы стала тэма чароўнасці і таямнічасці, якую захоўвае Капыльшчына. Уважліва слухалі нашы госці пра веліч Замкавай гары, пра тое, што Капылю — ужо больш за тысячу гадоў, пра крынічку, якая знаходзіцца ля самай гары і чые воды валодаюць жыццёвай сілаю. Сапраўдным сюрпрызам прэзентацыі стала капыльская крынічная вадзічка. І вельмі прыемна адзначыць: тыя, хто завітаў да нашага стэнда, з вялікай асалодай частаваліся гэтым эксклюзіўным напоем. Але галоўным падарункам з’яўлялася музыка, якую выконваў самадзейны артыст з Капыля, кіраўнік народнага ансамбля народнай музыкі «Капыляне» Аляксандр Булакевіч. На гэты раз прагучалі як творы уласнага сачынення, так і кампазіцыі прафесійных аўтараў. Загадчык аддзела радыё і інфармацыі Сяргей Козел так расказаў пра родную Капыльшчыну: [caption id="attachment_66521" align="aligncenter" width="400"]■ Ля стэнда «СП»  - Валянціна Муратава і Зоя Іванова ■ Ля стэнда «СП» - Валянціна Муратава і Зоя Іванова[/caption] — У Капыля ёсць свой герб: на залатым полі — паляўнічы рог. Рог — гэта адзін са старажытных музычных інструментаў, а яго стрыечнай сястрой мы называем беларускую дудку. Дарэчы, дудка — інструмент, які гучаў у нас паўсюль: пры нараджэнні, на вяселлі, на танцах. А дудар спрадвеку лічыўся чалавекам незвычайным — не толькі музыкам, але і чалавекам, які валодаў магічнымі здольнасцямі. Напрыклад, калі трэба было выклікаць дождж, то дудар граў пэўныя мелодыі. І людзі верылі, што ён і яго музыка могуць змяніць свет. І зараз вы можаце ў гэтым пераканацца, калі паслухаеце таленавітага самабытнага музыку Аляксандра Булакевіча. У гуках яго дудкі — уся прыгажосць любімай Беларусі і нашай малой радзімы. — Гэтая дудачка зроблена з клёну ўручную больш як  40 гадоў таму, — звяртаецца да слухачоў Аляксандр. — Імя майстра Аляксандр Еўдакімаў, які, на жаль, ужо пайшоў з жыцця, але яго майстэрства жыве і дорыць асалоду. За час існавання дудачкі з яе сышоў не адзін пласт лаку, але сіла мілагучнасці не знікла. Гэтая дудачка суправаджала мяне і ў замежных вандроўках, напрыклад, у далёкую Венесуэлу, дзе мне давялося пабываць разам з кіраўніком нашай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам. А сёння і вы, дарагія сябры, маеце магчымасць паслухаць яе чароўны голас. [caption id="attachment_66518" align="aligncenter" width="580"]■ Вядучыя прэзентацыі Сяргей Козел і Дзіяна Ткачэнка ■ Вядучыя прэзентацыі Сяргей Козел і Дзіяна Ткачэнка[/caption] Маладыя і не вельмі, мужчыны і жанчыны — усе з задавальненнем слухалі гукі дудачкі з Капыля. Калі гучала музыка павольная і сумная, на іх вочы набягалі слёзы. Калі ж гукі пачыналі зіхацець вяселлем, ногі самі пускаліся ў скокі. Як шчырая падзяка артысту гучалі апладысменты, некаторыя запісвалі выступленне Аляксандра Булакевіча на тэлефоны ці планшэты. — Так, капыльская зямля на самай справе валодае чараўніцтвам, — дзеліцца ўражаннямі адзін з гледачоў Валянціна Васільеўна Муратава. Але сёння мы ўбачылі яшчэ і сапраўдны яе дыямент. І гэта — ваш цудоўны музыка Аляксандр Булакевіч. Ведаеце, я адчула сапраўдную асалоду, змагла і пасумаваць крыху, і павесяліцца. Такую музыку, на жаль, рэдка можна пачуць па тэлебачанні ці радыё. Дарэчы, з Капыльшчынай мяне звязваюць сваяцкія вузы: мае сваты Лазаравы жывуць на гэтай зямлі. Да такога прыемнага водгуку далучаецца і супрацоўніца адной са школ-інтэрнатаў г. Мінска Зоя Іванаўна Іванова:  — Музычныя кампазіцыі, якія я пачула сёння, — гэта проста нейкі цуд. Іх нельга забыць: яны насычаны цеплынёй роднай зямлі і талентам выканаўцы. А яшчэ мне спадабаліся нумары вашай газеты і друкаваная прадукцыя. Выявы Капыля, якія змешчаны на блакнотах і каляндарыках, сведчаць аб сапраўднай прыгажосці вашай роднай зямлі. Аднак праслаўляюць родны край не толькі прафесійныя журналісты. Членаў гуртка «Проба пяра» пры рэдакцыі «СП», вучняў  СШ № 3 г. Капыля, таксама запрасілі на форум. Так, юнкары з гэтай установы адукацыі атрымалі ад Інстытута журналістыкі БДУ Дыплом за прафесіяналізм, творчую актыўнасць і шматгадовыя традыцыі папулярызацыі цікавасці навучэнцаў да журналістыкі. Таксама ў рамках фестывалю «Пунсовыя ветразі», які праводзіць выдавецтва «Народная асвета», яны сталі ўладальнікамі Дыплома за актуальнасць тэматыкі і актыўную жыццёвую пазіцыю. А Кацярына Уласавец ад газеты «Переходный возраст» узнагароджана яшчэ і Граматай «Юнкар года» як самы актыўны аўтар. Такая плённая работа — вынік рэалізацыі ў школе педагагічнага праекта абласнога ўзроўню «Фарміраванне медыйнай і інфармацыйнай пісьменнасці навучэнцаў у інфармацыйным адукацыйным асяроддзі». Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота  аўтара і Марыі ШЭІНАЙ
Дзяржаўныя герб і флаг аб’ядноўваюць грамадзян суверэннай Беларусі, натхняюць іх на вялікія здзяйсненні, беззапаветнае служэнне Айчыне. З дапамогай простых і зразумелых сродкаў яны адлюстроўваюць патрыятычныя, гістарычныя і культурныя традыцыі краіны, характар народа, яго духоўны патэнцыял. Гэта гісторыя і будучыня беларускай дзяржавы, увасабленне ідэі нацыянальнага адзінства, важнейшыя атрыбуты суверэнітэту і незалежнасці Айчыны. 2880_big.ts1431271179 IMG_0194 У горадзе Капылі прайшоў мітынг, прысвечаны Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, на якім выступіла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк. Ганаровае права падняць адзін з галоўных дзяржаўных сімвалаў нашай краіны — чырвона-зялёны флаг — атрымалі старшыня праўлення Капыльскага райспажыўтаварыства Віктар Смусянок і дырэктар ДУ «Капыльскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» Святлана Маліноўская (на здымку), якія сёлета ўдастоены высокага звання «Чалавек года Міншчыны-2017».
Пачалося яно з ускладання кветак да помніка «Ахвярам фашызму», затым прадоўжылася на цэнтральнай плошчы горада. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел прадстаўнічыя дэлегацыі з усіх раёнаў сталічнай вобласці. Капыльскую ўзначалілі старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч і старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк. Сярод самых ганаровых гасцей свята — ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку і наш зямляк Леанід Дзмітрыевіч Шаблюк з вёскі Рымашы Бабаўнянскага сельсавета. [caption id="attachment_66505" align="aligncenter" width="580"]Сярод удзельнікаў урачыстасці наш зямляк Леанід Дзмітрыевіч Шаблюк (трэці злева) Сярод удзельнікаў урачыстасці наш зямляк Леанід Дзмітрыевіч Шаблюк (трэці злева)[/caption] Старшыня Мінаблвыканкама Анатоль Ісачанка адзначыў, што сярод памятных дат у гісторыі адной з самых значных з’яўляецца Дзень Перамогі: — Мы зноў і зноў перажываем той вялікі духоўны ўздым, які адчувалі нашы суайчыннікі ў момант заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Дзень Перамогі — гэта сапраўды свята са слязамі на вачах, бо ў ім злучаны і радасць, і горыч страт. Няма сям’і, якую не апаліла б сваім смяротным агнём гэта вайна. У гэтыя святочныя дні мы аддаём даніну глыбокай павагі тым, хто прынёс на алтар Перамогі самае дарагое — маладосць, здароўе і сваё жыццё. Яны, як і мы сёння, хацелі жыць, радавацца і ствараць, але вайна перакрэсліла іх лёсы. Мы ўдзячны салдатам і афіцэрам, партызанам і падпольшчыкам, усім, хто працаваў на вытворчасцях, вырошчваў хлеб, хто з гонарам прайшоў па цяжкіх дарогах вайны і ўнёс ратны ўклад у разгром нямецка-фашысцкіх захопнікаў. [caption id="attachment_66512" align="aligncenter" width="580"]■ На галоўнай сцэне - ганаровыя госці свята ■ На галоўнай сцэне - ганаровыя госці свята[/caption] Звяртаючыся да ветэранаў, Анатоль Міхайлавіч сказаў: — Дарагія ветэраны! Нізкі паклон вам за Перамогу. Дзякуй за тое, што не шкадавалі сябе на фронце і ў тыле, за тое, што выстаялі, за тое, што адрадзілі з руін і попелу родную зямлю. Ваша стойкасць, мужнасць, само жыццё — годны прыклад для людзей розных пакаленняў. Мы ганарымся вамі, раўняемся на вас, сёння стараемся зрабіць усё магчымае, каб пакаленне пераможцаў жыло годна. Мы хочам, каб вы былі сагрэты цеплынёй і ўвагай. А для гэтага мы абавязаны працаваць яшчэ больш, абапіраючыся на вашу мудрасць і жыццёвы вопыт. [caption id="attachment_66504" align="aligncenter" width="580"]IMG_3089 ■ Прадстаўнікі дэлегацыі Капыльскага раёна[/caption] Да  прысутных  звярнуўся  і  ветэран  Вялікай Айчыннай  вайны  Уладзімір  Парабковіч з Уздзенскага раёна: — Мы перажылі цяжкія баі і няпростыя пасляваенныя гады, аднавілі і нанова пабудавалі шматлікія будынкі, умацавалі нашу дзяржаву. Пакуль мы жывём, мы былі і будзем прыкладам для моладзі. Прыкладам таго, як трэба сумленна жыць, ударна працаваць і любіць сваю радзіму. [caption id="attachment_66507" align="aligncenter" width="580"]■ Падчас святочнага канцэрта ■ Падчас святочнага канцэрта[/caption] Затым па плошчы парадам прайшла ваенная і грама-дзянская тэхніка. Былі прадэманстраваны ўзоры ўзбраення механізаваных брыгад сухапутных войскаў, паветрана-дэсантных і дэсантна-штурмавых брыгад, сіл ракетных войскаў і артылерыі, а таксама тэхніка зенітна-ракетных і інжынерных войскаў, войскаў сувязі і радыёэлектронікі. А на галоўнай сцэне адбыўся вялікі святочны канцэрт. [caption id="attachment_66506" align="aligncenter" width="580"]■ Парад ваеннай тэхнікі ■ Парад ваеннай тэхнікі[/caption] Увогуле ў гэты дзень цэнтр горада Барысава нагадваў вялікую канцэртную пляцоўку. Тэматычныя тэатралізаваныя мініяцюры падрыхтавалі прадстаўнікі ўсіх сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных устаноў Міншчыны. У ліку іншых падтрымалі тэматыку ваенных гадоў і выхаванцы Капыльскага дзяржаўнага каледжа. Маргарыта САКОВІЧ
Жительница г. Витебска Диана Кашуба постоянно читает материалы газеты «Слава працы» на сайте kopyl.by. В соцсети «Одноклассники» она узнает о новых интересных событиях, происходящих в районе. Ее отец – Анатолий Кашуба, родом деревни Слобода-Кучинка, подполковник МЧС в отставке и хороший друг постоянного внештатного автора районки Бориса Денисюка. К слову, папа Дианы выступал во Второй лиге Чемпионата Советского союза, а также является членом сборной ветеранов по футболу Беларуси. [caption id="attachment_114982" align="aligncenter" width="840"] Диана Кашуба и Борис Денисюк[/caption] Как поделилась девушка, она не упускает возможности приехать на малую родину отца. Работает в образовательном центре «100 баллов» администратором, а в отпуске посещает Копыльщину. - Копыль очень красивый, много интересных достопримечательностей, - рассказала Диана. – Очень рада, что в этот раз снова посещаю различные культурно-исторические места не только райцентра, но и района. Вдобавок, «Слава працы» – лучший путеводитель по Копыльскому району. Павел ШЕИН
Утро 9 мая как всегда было особенным: в воздухе витал дух победы, а ощущение праздника как будто осязаемо. Яркие шары и флажки в руках взрослых, детей и колонна марширующих по улице Партизанской в Копыле добавляли особенную торжественность. IMG_0233 Еще задолго до основного действа на площади Ленина начался радиоконцерт, состоящий из песен военной тематики. Значимость этого дня понимает каждый копылянин — от мала до велика, поэтому в центре города постепенно становилось многолюдно. На площади выстраивались участники парада — представители трудовых коллективов. [caption id="attachment_66471" align="aligncenter" width="580"]■ Анатолий Линевич и Людмила Нижевич с ветеранами и участниками митинга ■ Анатолий Линевич и Людмила Нижевич с ветеранами и участниками митинга[/caption] А в это время в здании райисполкома депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Людмила Нижевич и глава района Анатолий Линевич приветствовали ветеранов Великой Отечественной  войны  и  узников фашистских концлагерей. [caption id="attachment_66475" align="aligncenter" width="580"]■ «Беларусь помнит» ■ «Беларусь помнит»[/caption] IMG_0218 IMG_0319 IMG_0306 IMG_0309 IMG_0310 IMG_0314 Sheina PASSPORT 24.06 IMG_0296 000019_990310_big IMG_0414 [caption id="attachment_66485" align="aligncenter" width="580"]■ Ветеран войны Александр Татаринчик возлагает цветы к памятнику ■ Ветеран войны Александр Татаринчик возлагает цветы к памятнику[/caption] IMG_0396 [caption id="attachment_66482" align="aligncenter" width="580"]■ Ветеранам - цветы от молодежи ■ Ветеранам - цветы от молодежи[/caption] Открыл праздничные мероприятия митинг, поводом которому послужил День Государственного герба и Государственного флага Республики Беларусь. А после праздничная колонна во главе со знаменной группой, через «живой коридор», созданный учениками гимназии № 1 г. Копыля и средних школ города, направилась к памятнику воинам-освободителям Копыля. К сожалению, те немногие оставшиеся в живых ветераны уже не в состоянии самостоятельно пройти этот путь по крутым горкам Копыля, поэтому они, самые почетные участники митинга, к памятнику приехали на автомобилях в сопровождении патрульной машины Госавтоинспекции и байкеров. [caption id="attachment_66489" align="aligncenter" width="580"]■ Свои изделия предлагают народные умельцы ■ Свои изделия предлагают народные умельцы[/caption] IMG_0535 IMG_0500 IMG_0591 IMG_0623 Митинг открыл Анатолий Линевич, затем слово взяла Людмила Нижевич. Представители власти поздравили ветеранов и копылян с Великим Днем Победы и отметили, что вот уже 73 года наша страна живет в мире и спокойствии. Участников торжества также приветствовал бывший узник фашистского концлагеря Евгений Сивец. В оригинальной форме слова благодарности за победу высказала и молодежь района: с помощью небольшой театральной постановки, которая никого не оставила равнодушным. Каждый из выступающих говорил о том, что мы, благодарные потомки, всегда должны помнить о войне — трагедии, которую белорусы пережили мужественно, сражаясь на фронтах и в тылу, приближая долгожданную победу. [caption id="attachment_66492" align="aligncenter" width="580"]■ Зрителям очень нравится праздничный концерт ■ Зрителям очень нравится праздничный концерт[/caption] IMG_0648 IMG_0654 IMG_0661 [caption id="attachment_66497" align="aligncenter" width="580"]■ На сцене - образцовый эстрадный оркестр под руководством Льва Конопляника ■ На сцене - образцовый эстрадный оркестр под руководством Льва Конопляника[/caption] Свои поздравления высказал начальник обособленной группы Копыльского района военного комиссариата Несвижского и Копыльского районов Сергей Маргалик. В честь 73-й годовщины Победы прозвучал праздничный залп. По традиции после митинга к памятнику воинам-освободителям были возложены венки и живые цветы. IMG_0794 [caption id="attachment_66499" align="aligncenter" width="580"]■ Группа «Сяброўкі» порадовала песнями копылян во время вечернего концерта ■ Группа «Сяброўкі» порадовала песнями копылян во время вечернего концерта[/caption] А потом праздничное действо перешло в зону отдыха, где состоялась концертная программа «Живи, цвети, победный май!». IMG_0840 IMG_0859 Самые лучшие номера художественной самодеятельности, подготовленные работниками культуры, сотрудниками и воспитанниками центра творчества детей и молодежи Копыльского района и Детской школы искусств, создали по-настоящему праздничное настроение. С большим удовольствием зрители слушали музыкальные композиции в исполнении народных и образцовых коллективов. Работали торговые точки Копыльского райпо, где можно было приобрести всякие вкусности, игровые зоны. Интересными оказались беспроигрышная лотерея от Копыльского ТЦСОН, на выставках изделия декоративно-прикладного творчества, сделанные руками народных умельцев, и много других развлечений. IMG_0886 IMG_0960 Были организованы мероприятия и для любителей спорта, которые прошли в физкультурно-оздоровительном центре. Вечером копылян ждали еще одна концертная программа и праздничная дискотека, состоявшиеся на центральной площади города. А ровно в 23.00 небо озарили вспышки красивого праздничного салюта, который сопровождался аккордами легендарной песни «День Победы». Кристина ЖОГОЛЬ
Страница 3633 из 4919