Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

33

13 мая - День Государственного герба Республики Беларусь и государственного флага Республики Беларусь

13.05.2018
Дзяржаўныя герб і флаг аб’ядноўваюць грамадзян суверэннай Беларусі, натхняюць іх на вялікія здзяйсненні, беззапаветнае служэнне Айчыне. З дапамогай простых і зразумелых сродкаў яны адлюстроўваюць патрыятычныя, гістарычныя і культурныя традыцыі краіны, характар народа, яго духоўны патэнцыял. Гэта гісторыя і будучыня беларускай дзяржавы, увасабленне ідэі нацыянальнага адзінства, важнейшыя атрыбуты суверэнітэту і незалежнасці Айчыны. 2880_big.ts1431271179 IMG_0194 У горадзе Капылі прайшоў мітынг, прысвечаны Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, на якім выступіла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк. Ганаровае права падняць адзін з галоўных дзяржаўных сімвалаў нашай краіны — чырвона-зялёны флаг — атрымалі старшыня праўлення Капыльскага райспажыўтаварыства Віктар Смусянок і дырэктар ДУ «Капыльскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» Святлана Маліноўская (на здымку), якія сёлета ўдастоены высокага звання «Чалавек года Міншчыны-2017».

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей