Пачалося яно з ускладання кветак да помніка «Ахвярам фашызму», затым прадоўжылася на цэнтральнай плошчы горада. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел прадстаўнічыя дэлегацыі з усіх раёнаў сталічнай вобласці. Капыльскую ўзначалілі старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч і старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк. Сярод самых ганаровых гасцей свята — ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку і наш зямляк Леанід Дзмітрыевіч Шаблюк з вёскі Рымашы Бабаўнянскага сельсавета.
[caption id="attachment_66505" align="aligncenter" width="580"]

Сярод удзельнікаў урачыстасці наш зямляк Леанід Дзмітрыевіч Шаблюк (трэці злева)[/caption]
Старшыня Мінаблвыканкама Анатоль Ісачанка адзначыў, што сярод памятных дат у гісторыі адной з самых значных з’яўляецца Дзень Перамогі:
— Мы зноў і зноў перажываем той вялікі духоўны ўздым, які адчувалі нашы суайчыннікі ў момант заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Дзень Перамогі — гэта сапраўды свята са слязамі на вачах, бо ў ім злучаны і радасць, і горыч страт. Няма сям’і, якую не апаліла б сваім смяротным агнём гэта вайна. У гэтыя святочныя дні мы аддаём даніну глыбокай павагі тым, хто прынёс на алтар Перамогі самае дарагое — маладосць, здароўе і сваё жыццё. Яны, як і мы сёння, хацелі жыць, радавацца і ствараць, але вайна перакрэсліла іх лёсы. Мы ўдзячны салдатам і афіцэрам, партызанам і падпольшчыкам, усім, хто працаваў на вытворчасцях, вырошчваў хлеб, хто з гонарам прайшоў па цяжкіх дарогах вайны і ўнёс ратны ўклад у разгром нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
[caption id="attachment_66512" align="aligncenter" width="580"]

■ На галоўнай сцэне - ганаровыя госці свята[/caption]
Звяртаючыся да ветэранаў, Анатоль Міхайлавіч сказаў:
— Дарагія ветэраны! Нізкі паклон вам за Перамогу. Дзякуй за тое, што не шкадавалі сябе на фронце і ў тыле, за тое, што выстаялі, за тое, што адрадзілі з руін і попелу родную зямлю. Ваша стойкасць, мужнасць, само жыццё — годны прыклад для людзей розных пакаленняў. Мы ганарымся вамі, раўняемся на вас, сёння стараемся зрабіць усё магчымае, каб пакаленне пераможцаў жыло годна. Мы хочам, каб вы былі сагрэты цеплынёй і ўвагай. А для гэтага мы абавязаны працаваць яшчэ больш, абапіраючыся на вашу мудрасць і жыццёвы вопыт.
[caption id="attachment_66504" align="aligncenter" width="580"]

■ Прадстаўнікі дэлегацыі Капыльскага раёна[/caption]
Да прысутных звярнуўся і ветэран Вялікай Айчыннай вайны Уладзімір Парабковіч з Уздзенскага раёна:
— Мы перажылі цяжкія баі і няпростыя пасляваенныя гады, аднавілі і нанова пабудавалі шматлікія будынкі, умацавалі нашу дзяржаву. Пакуль мы жывём, мы былі і будзем прыкладам для моладзі. Прыкладам таго, як трэба сумленна жыць, ударна працаваць і любіць сваю радзіму.
[caption id="attachment_66507" align="aligncenter" width="580"]

■ Падчас святочнага канцэрта[/caption]
Затым па плошчы парадам прайшла ваенная і грама-дзянская тэхніка. Былі прадэманстраваны ўзоры ўзбраення механізаваных брыгад сухапутных войскаў, паветрана-дэсантных і дэсантна-штурмавых брыгад, сіл ракетных войскаў і артылерыі, а таксама тэхніка зенітна-ракетных і інжынерных войскаў, войскаў сувязі і радыёэлектронікі. А на галоўнай сцэне адбыўся вялікі святочны канцэрт.
[caption id="attachment_66506" align="aligncenter" width="580"]

■ Парад ваеннай тэхнікі[/caption]
Увогуле ў гэты дзень цэнтр горада Барысава нагадваў вялікую канцэртную пляцоўку. Тэматычныя тэатралізаваныя мініяцюры падрыхтавалі прадстаўнікі ўсіх сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных устаноў Міншчыны. У ліку іншых падтрымалі тэматыку ваенных гадоў і выхаванцы Капыльскага дзяржаўнага каледжа.
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии