Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Суббота, 15 декабря 2018 00:15

14-12-2018

[embed]http://kopyl.by/audio/14.12.2018.mp3[/embed]
24 мая с 10.00 до 12.00 прямую телефонную линию по вопросам землеустройства проведет Сергей Викторович ЛЕВКОВИЧ, первый заместитель председателя Миноблисполкома. Телефон (8-017) 500-41-60.
Гэтымі днямі 80-гадовы юбілей адзначае адзін са знакамітых нашых землякоў — даследчык літаратуры і фальклору, пісьменнік Мікалай Родчанка, чыё імя сярод іншых знакамітасцей займае сваё месца на літаратурнай палітры Капыльшчыны. [caption id="attachment_72720" align="aligncenter" width="560"]■ Мікалай  Родчанка ■ Мікалай Родчанка[/caption] Найбольш вядомым з’яўляецца зборнік «Символ веры», у якім сабраны ў аснове сваёй творы аўтабіяграфічныя. Гады партызаншчыны (бацькі ратавалі хлопчыка ад расстрэлу ў атрадзе імя Ракасоўскага на Случчыне), пасляваенны побыт беларускай вёскі, асэнсаванне чарнобыльскай трагедыі, праблемы сучаснасці — вось асноўныя тэмы названай кнігі. А біяграфія Мікалая Родчанкі на самай справе досыць насычаная і цікавая. Яна пацвярджае той факт, што просты вясковы хлопец дзякуючы настойлівасці і таленту можа дасягнуць поспеху.  Крыху пра сям’ю. Бацька Мікалая ўкраінец. З яго роду выйшаў Аляксандр Міхайлавіч Родчанка, сябра Маякоўскага, выдатны фатограф і мастак. А з матчынай лініі — паэт Уладзімір Жылка. Ва Украіне ў 20-30-я гады ХХ стагоддзя цяжка жылося: раскулачванне, голад, таму бацькі са старэйшым сынам Рыгорам прыехалі ў Цімкавічы, на радзіму маці. Пазней Рыгор Віктаравіч Родчанка будзе вядомы як выдатны паэт, краязнавец і этнограф. Малодшы брат Уладзімір Віктаравіч Родчанка стане доктарам тэхнічных навук, прафесарам Маскоўскага авіяцыйнага інстытута. [caption id="attachment_72721" align="aligncenter" width="560"]■ Браты Родчанкі: Дзмітрый, Уладзімір, Віктар, Мікалай і Рыгор, 1985 г., г. Слуцк ■ Браты Родчанкі: Дзмітрый, Уладзімір, Віктар, Мікалай і Рыгор, 1985 г., г. Слуцк[/caption] Дзяцінства. Мікалай Родчанка нарадзіўся ў вёсцы Чыжэвічы. Апошні год фашысцкай акупацыі Мікалай разам з мамай і старэйшай сястрой Зояй жыў у партызанскім атрадзе. Вучыцца ў школе хлопчык пачаў у Слуцку, дзе жыў у цёткі Надзі падчас хваробы мамы. З 2-га па 4-ы клас ён наведваў школу ў Цімкавічах, а з 5-га па 7-ы клас — у вёсцы Пагост. Пасля 7-га класа ў яго знайшлі захворванне косці. Больш за два гады Коля правёў спачатку ў бальніцы, а потым у санаторыі ў Рэчыцы Гомельскай вобласці, дзе вучыўся ў 8-м і 9-м класах. Дадому ў Цімкавічы ён вярнуўся ў сакавіку 1955 года. Нейкі час хадзіў на мыліцах, якімі карыстаўся яшчэ некалькі гадоў. Праз год Мікалай скончыў Цімкавіцкую школу. Захапленні. З санаторыя Коля прывёз вельмі шмат фатаграфій, якія навучыўся рабіць сам. У яго з’явіўся фотаапарат «Змена» і ўсё неабходнае абсталяванне для стварэння хатняй фоталабараторыі. Рабіў ён фатаграфіі вельмі добрай якасці, чым падаваў братам прыклад да творчай працы, да пастаноўкі нейкіх задач на перспектыву, да ўпартага імкнення дасягаць вызначанай мэты. Другім захапленнем Колі была ігра на гармоніку, які купілі яму бацькі практычна адначасова з фотаапаратам. І тут ён даволі яскрава паказаў свае здольнасці, вельмі хутка навучыўшыся іграць на інструменце па дапаможніку. Ён чытаў шмат мастацкай і гістарычнай літаратуры і быў вельмі эрудзіраваным чалавекам, меў устойлівую жыццёвую пазіцыю і ўласныя погляды. Бацькі выхоўвалі малодшых сыноў, паказваючы на прыкладзе старэйшага, на што тыя здольны пры добрасумленным стаўленні да вучобы. Студэнцтва. У 1956 годзе Мікалай адразу ж пасля заканчэння школы паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на філалагічны факультэт. Яго паступленне ў вышэйшую навучальную ўстанову было неардынарнай падзеяй для ўсёй Цімкавіцкай школы, паколькі ў інстытутах, асабліва прэстыжных, да якіх адносіўся і БДУ, у тую пару вучылася даволі мала выпускнікоў-цімкаўлян. Калі Мікалай вучыўся ў Мінску, то часта прыязджаў дадому падчас зімовых і летніх канікулаў. Праца і іншыя падзеі. У 1961 годзе Мікалай скончыў універсітэт і па размеркаванні стаў працаваць настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў Сл.-Кучынскай школе. У першы год свайго жыцця ў Слабада-Кучынцы Мікалай часта прыязджаў дадому на матацыкле Іж-56, які ён купіў адразу ж пасля заканчэння ўніверсітэта. У 1962 годзе ён ажаніўся з настаўніцай хіміі Дзіянай Аляксандраўнай Кунцэвіч, якая скончыла Гомельскі педагагічны інстытут і прыехала працаваць па размеркаванні. Пражыўшы год, маладыя людзі вырашылі паступіць у аспірантуру педінстытута ў Гомелі, куды пераехалі на пастаяннае месца жыхарства. У 1969 годзе Мікалай абараніў дысертацыю і стаў кандыдатам філалагічных навук. Адным з афіцыйных апанентаў быў вядомы беларускі паэт Ніл Гілевіч. З пачатку 1970-х гадоў Мікалай працаваў загадчыкам кафедры рускай літаратуры Гомельскага ўніверсітэта. Праз пэўны час Мікалай Віктаравіч паехаў у Петрапаўлаўск-Камчацкі, дзе прапрацаваў адзін год загадчыкам кафедры ў мясцовым універсітэце. Але ў 1978 го-дзе ён вярнуўся на ранейшую пасаду загадчыка кафедры ў Гомельскі ўніверсітэт і працягваў кіраваць ёй яшчэ некалькі гадоў. Пра творчасць і не толькі. Асноўным відам дзейнасці ў Мікалая была праца ва ўніверсітэце, дзе ён загадваў кафедрай ці чытаў лекцыі, вёў семінары і практычныя заняткі ў якасці дацэнта. Аднак паралельна з гэтым ён заўсёды займаўся і літаратурнай творчасцю, з’яўляючыся аўтарам некалькіх зборнікаў аповесцей і апавяданняў. Найбольш цікавай з’яўляецца напісаная ім у пачатку 1980-х гадоў аповесць «Куцаха», у якой выведзены запамінальныя вобразы сельскіх жыхароў пасляваеннага перыяду. Аповесць была апублікавана ў сакавіцкім нумары часопіса «Нёман» у 1983 годзе і ўдастоена першай прэміі гэтага часопіса за лепшую публікацыю года. Мікалай Віктаравіч з’яўляецца аўтарам больш як 50 навуковых і метадычных публікацый, прысвечаных даследаванню беларуска-рускіх літаратурных і фальклорных сувязей. Па запрашэнні кіраўніцтва Бранскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя акадэміка I.Г. Пятроўскага ў 1999–2011 гг. выкладаў у Навазыбкаўскім філіяле гэтага ўніверсітэта. Цімкаўляне ганарацца знакамітым земляком: у Цімкавіцкай сельскай бібліятэцы захоўваюцца матэрыялы пра яго жыццё, літаратурныя творы, якімі яе супрацоўнікі ахвотна дзеляцца. Падрыхтавала Дзіяна ТКАЧЭНКА
І зноў мы звяртаемся да беларускай народнай мудрасці, якая вельмі трапна адлюстравана ў прыказках і прымаўках. mova-750x450 Гэтым разам сэнс некаторых з іх растлумачыць наш пастаянны праваднік, калі можна так выказацца, настаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі № 1 г. Капыля імя М.В. Рамашкі Людміла ЛАЗОЎСКАЯ. лазовская— Набліжаюцца святы, ў якіх заключаны незвычайны чароўны сэнс, таму і пагаворым мы пра прыказкі і прымаўкі, у якіх таксама адлюстравана своеасаблівая магічнасць. Калядкі — добрыя святкі: пад’еў ды на палаткі. Ужываецца як ацэнка Каляд — хрысціянскага свята, якое адзначаецца 25 снежня (каталіцкія Каляды) і 7 студзеня (праваслаўныя Каляды). Святое месца пустым не бывае. Заўсёды знойдзецца той, хто зойме вызваленае месца на службе, рабоце і іншае. Сінонімы: Варона з куста, а пяць на куст. Сем бед — адзін атвет. Гаворыцца, калі хто-небудзь вырашыў зрабіць нешта рызыкоўнае і гатоў несці адказнасць за гэта, а дакладней: рызыкнём, а калі прыйдзецца адказваць, то за ўсё адразу. Сін.: Ці за адну нагу вісець, ці за дзве — адна ласка; Сем бед за раз — адзін адказ. Сем гадоў мак не радзіў, а голаду не было. Мае некалькі сэнсаў. Па-першае, гаворыцца іранічна пра якія-небудзь агародныя расліны або хлебныя ці кармавыя злакі, калі і без іх можна абысціся ў гаспадарцы. Па-другое, пра тое, што абыходзіліся без якіх-небудзь навыкаў, новаўвядзенняў і цяпер яны не патрэбны, або пра непрымальнасць чаго-небудзь новага. Сем гадоў нявестка жыла, а не ведала, што сабака свёкрава без хваста. Кажуць іранічна пра таго, хто не ведае чаго-небудзь простага, бясспрэчнага, агульнавядомага. Сем разоў адмерай, адзін раз адрэж. Перш чым зрабіць што-небудзь сур’ёзнае, старанна абдумай. У каго сем — тым і доля ўсем, а ў каго адно — і тое не ладно. Кажуць пра адзінае ў сям’і дзіця, якое, на жаль, не мае шчаслівай долі. Сін.: У каго дочак сем — ёсць доля ўсем, а ў каго адна — долі жадна; Дзе сем, там і доля ўсем, а дзе адна, так і той долі няма. У сямі нянек дзіця без носа (без вока). Справы кепскія, калі за іх бярэцца адразу некалькі чалавек. Гаворыцца з асуджэннем пра безадказныя адносіны да справы, калі адзін спадзяецца на другога. Сін.: Дзе нянек многа, там дзіця бязнога. Хлеб і вада — маладзецкая яда. Гаворыцца як сцвярджэнне, што гэта не голад, калі пры адсутнасці іншай яды даводзіцца есці толькі хлеб. Сін.: Хлеб, соль і вада — маладзецкая яда. Хлеб на стале — рукі свае. Кажуць, запрашаючы да пачастунку. Сін.: Хлеб на стале, рукі свае — адрэж дый з’еш. Хлеб не нявеста, з’есца — другі будзе. Гаворыцца за сталом у час абеду. Хлеб-соль еш, а праўду рэж. Ужываецца як парада смела гаварыць праўду, не зважаючы ні на што. Сін.: Бульбіну сухую еш, а праўду ў вочы рэж. Хлеб усяму галава. Хлеб — самае галоўнае, найбольш важнае сярод іншага. Чалавека вочы водзяць. Чалавек позіркам выбірае сабе напрамак руху, дарогу. Чалавек мяркуе, а Бог не чуе. Не заўсёды бывае так, як хто-небудзь мяркуе, хоча, разлічвае. Сін.: Бог плануе, а чорт руйнуе; Чалавек марыць, а Бог уладарыць; Чалавек страляе, а чорт кулю носіць. Чалавек плануе, а Бог выракуе. Людзі могуць планаваць на дзесяцігоддзі і стагоддзі сваё жыццё, а з’яўленне адной невядомай якой-небудзь з’явы лёгка можа парушыць гэтыя планы. Сін.: Чалавек мяркуе, а Бог размяркуе. Чалавек думае так, а Бог іначай; Чалавек намяркуе, а Бог пашванкуе; Чалавек прымярае, а Бог адразае. Цікава, што ў рускай мове прыказка скалькавана з лацінскай ці англійскай мовы: Человек предполагает, а Бог располагает. Чалавек не арэх, адразу не раскусіш. Добра разгадаць, уведаць характар, асаблівасці чалавека, але не лёгка, бо не заўсёды за словамі адкрываецца душа. Чалавек не вол, у адной скуры не старэе. У чалавека на працягу яго жыцця адбываюцца змены ў яго становішчы, поглядах і іншым. Чалавек невучоны як (што) тапор нетачоны. Гаворыцца пра неадукаванага чалавека. Сін.: Невучоны як сляпы. Падрыхтавала Дзіяна ТКАЧЭНКА
Четверг, 13 декабря 2018 16:00

Национальная горячая линия

На базе общественного объединения «Клуб Деловых женщин» работает национальная горячая линия по безопасному выезду, пребыванию за границей и противодействию торговле людьми. клубЗа 15 лет работы горячей линии поступило более 41 тысячи  обращений по безопасному выезду, пребыванию за рубежом и противодействию торговле людьми, на Родину вернулись 144 человека. Оказана реинтеграционная помощь (юридическая, медицинская, психологическая, социальная и др.) 367 пострадавшим от торговли людьми. Горячая линия работает ежедневно с 8.00 до 20.00 при поддержке Международной организации по миграции в Республике Беларусь и в тесном сотрудничестве с МВД,  МИД и другими ведомствами Республики Беларусь. Вся информация  предоставляется бесплатно и анонимно. Линия 8-801-201-5555 работает бесплатно по всей территории Республики Беларусь со стационарных телефонов, с МТС, velcom и life:). Линия 113 — для абонентов стационарной телефонной связи (администрируется  ОО «Клуб Деловых женщин» совместно с МОО «Гендерные перспективы»). Линия +375-162-21-88-88 — для звонков из-за рубежа. Лариса ИСТОМОВА, председатель  ОО «Клуб Деловых женщин»
Страница 3295 из 4845