Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Памаліцца святому Роху і ўшанаваць памяць памерлых родных і блізкіх на старых («польскіх») могілках у Капылі сабралася шмат людзей. Разам з пробашчам касцёла Святых Пятра і Паўла ў г. Капылі Андрэем Калядкам у Святой Імшы прынялі ўдзел пробашч парафіі г.п. Гарадзея Нясвіжскага раёна Аляксандр Вітко, пробашч парафіі Уздзенскага раёна Дзяніс Шастаковіч і вікарый са Слуцка Стэфан Пупейка. Вернікі маліліся за святога Роха, які некалі дапамагаў хворым, прасілі ў свайго апекуна здароўя для сябе, сваіх блізкіх, родных. Маліліся і за святую памяць продкаў, якія некалі жылі на гэтай зямлі. Напрыканцы Імшы айцец Андрэй падзякаваў каталіцкім вернікам за адданасць Святому Касцёлу. Павел ШЭІН
В Минской области убрано 93,4% площадей (намолочено 1 588 106 тонн зерновых и зернобобовых культур), средняя урожайность 34 ц с га. По общему намолоту лидируют: Слуцкий (132 835 тонн), Несвижский (131 215 тонн),  Минский (126 637 тонн), Копыльский (122 271 тонна), Пуховичский (92 284 тонны). По урожайности лидируют: Несвижский (59 ц с га), Дзержинский (50 ц с га), Клецкий (48 ц с га), Минский (47 ц с га), Молодечненский (40 ц с га), Смолевичский (40 ц с га).
17 августа в 6 часов 27 минут в ЦОУ Копыльского РОЧС поступило сообщение о загорании жилого дома, расположенного в д. Трухановичи Грозовского сельсовета. [caption id="attachment_79537" align="aligncenter" width="840"] Фото носит иллюстративный характер[/caption] Прибыв по указанному адресу, работники МЧС ликвидировали пожар. После его локализации был обнаружен труп 33-летнего мужчины с ожогами. Одна из основных  версий возникновения пожара – курение в постели в состоянии алкогольного опьянения. Копыльский РОЧС
17 августа около 7 часов утра в д. Бобовня Копыльского района автомобиль УАЗ МЧС следовал по трассе Р-91 на пожар со включенной световой и звуковой сигнализацией. Со второстепенной дороги на трассу выехал легковой автомобиль Тойота. В результате ДТП в легковом автомобиле погибла женщина-водитель, травмирован пассажир. До прибытия скорой помощи спасатели  оказывали первую медицинскую помощь людям. Министерство выражает соболезнования родным и близким граждан. Причина и все обстоятельства ДТП выясняются. По информации Министерства по чрезвычайным ситуациям
25 жніўня ў Ракаве, у 30 км. на захад ад Мінска, у чацвёрты раз пройдзе фестываль “Ракаўскі фэст”. Ракаў – полікультурнае мястэчка. Здаўна тут цесна пераплецены культуры розных народаў, якія на працягу многіх стагоддзяў мірна і плённа разам працавалі і адпачывалі. Асаблівага росквіту Ракаў дасягнуў у 30-я гады мінулага стагоддзя, калі апынуўся на памежжы Польшчы з СССР, і нават атрымаў неафіцыйны статус “сталіцы кантрабандыстаў”. У праграме фестывалю будуць выступленні калектываў і артыстаў з Польшчы, Літвы, Аўстрыі і Беларусі, прэзентацыя беларускай, польскай, габрэйскай і літоўскай культур, а таксама выставы. У гэты дзень адбудзецца адкрыццё мемарыяльнага комплексу у гонар аўтара рамана “Каханак Вялікай Мядзведзіцы”, Сяргея Пясецкага (госці фэсту даведаюцца “хто ж ён, Каханак Вялікай Мядзведзіцы?” і пазнаёмяцца з новай легендай Ракава. А апынуўшыся каля мемарыялу, асабліва пасля заходу сонца, кожны атрымае асобыя уражанні). Пройдзе кірмаш “Горад майстроў” і выставы-продаж “Fashion style па-беларуску” і “Эка-двор”. Для самых маленькіх будзе працаваць дзіцячая пляцоўка з інтэрактыўнымі гульнямі і конкурсам малюнкаў крэйдай на асфальце, а таксама літаратурны падворак “Чытаем разам вершы беларускіх паэтаў”. На “Ракаўскім фэсце” можна будзе паспяваць і патанцаваць на інтэрактыўнай пляцоўцы “Карагод”. Адбудзецца і “Кулінарны батл”, квэст “Сцежкамі кантрабандыстаў”. Можна будзе прыняць удзел у бясплатных экскурсіях па Ракаву і мастацкім пленэры. Госці фестывалю змогуць паспрабаваць стравы нацыянальнай кухні краін, прадстаўленых на фестывалі і акунуцца ў непаўторную атмасферу. Хэдлайнеры фестывалю – Гурт “Лявон Вольскі” (Беларусь) і “Tekla Klebetnica” (Польшча). Па ўсім пытанням: +375293565474, Юлія.
Страница 3054 из 4899