Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

64

25 августа в четвертый раз пройдет фестиваль "Ракаўскі фэст"

19.08.2019
25 жніўня ў Ракаве, у 30 км. на захад ад Мінска, у чацвёрты раз пройдзе фестываль “Ракаўскі фэст”. Ракаў – полікультурнае мястэчка. Здаўна тут цесна пераплецены культуры розных народаў, якія на працягу многіх стагоддзяў мірна і плённа разам працавалі і адпачывалі. Асаблівага росквіту Ракаў дасягнуў у 30-я гады мінулага стагоддзя, калі апынуўся на памежжы Польшчы з СССР, і нават атрымаў неафіцыйны статус “сталіцы кантрабандыстаў”. У праграме фестывалю будуць выступленні калектываў і артыстаў з Польшчы, Літвы, Аўстрыі і Беларусі, прэзентацыя беларускай, польскай, габрэйскай і літоўскай культур, а таксама выставы. У гэты дзень адбудзецца адкрыццё мемарыяльнага комплексу у гонар аўтара рамана “Каханак Вялікай Мядзведзіцы”, Сяргея Пясецкага (госці фэсту даведаюцца “хто ж ён, Каханак Вялікай Мядзведзіцы?” і пазнаёмяцца з новай легендай Ракава. А апынуўшыся каля мемарыялу, асабліва пасля заходу сонца, кожны атрымае асобыя уражанні). Пройдзе кірмаш “Горад майстроў” і выставы-продаж “Fashion style па-беларуску” і “Эка-двор”. Для самых маленькіх будзе працаваць дзіцячая пляцоўка з інтэрактыўнымі гульнямі і конкурсам малюнкаў крэйдай на асфальце, а таксама літаратурны падворак “Чытаем разам вершы беларускіх паэтаў”. На “Ракаўскім фэсце” можна будзе паспяваць і патанцаваць на інтэрактыўнай пляцоўцы “Карагод”. Адбудзецца і “Кулінарны батл”, квэст “Сцежкамі кантрабандыстаў”. Можна будзе прыняць удзел у бясплатных экскурсіях па Ракаву і мастацкім пленэры. Госці фестывалю змогуць паспрабаваць стравы нацыянальнай кухні краін, прадстаўленых на фестывалі і акунуцца ў непаўторную атмасферу. Хэдлайнеры фестывалю – Гурт “Лявон Вольскі” (Беларусь) і “Tekla Klebetnica” (Польшча). Па ўсім пытанням: +375293565474, Юлія.

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей